Прэзентацыя Зубр..pptx
- Количество слайдов: 17
ЗУБР
Самы буйны прадстаўнік наземных млекакормячых Палеарктыкі. Даўжыня цела 260 -330 см, вышыня ў карку 172 -198 см, маса самцоў 550 -700 кг, максімум 820 кг, у самак адпаведна 245 -290 см і 155 -188 см, 420 -530 кг. Працягласць жыцця — 23 -25 гадоў. Асноўнымі месцамі пражывання зуброў з'яўляюцца шыракалістыя, лісцяныя лясы і змешаныя іглічна-лісцяныя лясы, пойменныя лугі. З 1946 г. у Беларусі жыве пастаянна. Па стане на 31. 12. 2000 г. ва ўсім свеце мелася 2864 зубра, з іх на вольным і напалову вольным змесце 1710 (59, 7%). За апошнія 10 гадоў колькасць зуброў скарацілася на 543 асобіны або на 26%. Асноўнымі прычынамі памяншэння колькасці зуброў з'яўляюцца: незаконная здабыча, пагаршэнне фізіялагічнага стану (хваробы, недаядання), якія абумовілі зніжэнне ўзнаўлення і выжывальнасці. У Беларусі колькасць зуброў за апошнія 10 гадоў няўхільна павялічвалася з 290 (1994 г. ) да 565 (2003 г. ). З 1946 г. па цяперашні час зубр знаходзіцца пад аховай.
ЦІКАВІНКІ А табе цікава?
1. У старажытнасці некаторыя народы пакланяліся зубрам, атаясамляючы іх з сімвалам роднай зямлі. 2. Дзіцяняты зуброў праз пару гадзін пасля нараджэння ўжо могуць хадзіць. 3. Цяжарнасць самкі зубра доўжыцца дзевяць месяцаў, як у чалавека. 4. Дзіцяняты зуброў нараджаюцца з чырванаватым мехам, але праз некаторы час мех цямнее і становіцца шакаладнакарычневым. 5. Зубры ўмеюць пераскокваць перашкоды да двух метраў у вышыню. 6. У зубра добра развітыя нюх і слых, а зрок крыху горшы. Сам зубр адчувальна пахне мускусам. 7. Самы вялікі ў свеце запаведнік з зубрамі — Белавежская Пушча ў Беларусі. 8. Зубры ў пачатку XX стагоддзя знаходзіліся на мяжы знікнення. Усе зубры, якiя цяпер жывуць, з'явіліся на свет ад тузіна асобін, народжаных у заапарках і запаведніках. 9. У наш час існуе толькі адзін выгляд зуброў, два іншых былі цалкам вынішчаны. 10. На зуброў палявалі яшчэ першабытныя людзі.
МІКОЛА ГУСОЎСКІ ПЕСНЯ ПРА ЗУБРА.
Зубры Белавежскай Пушчы Мiж дрэý неходжанная сцежка, Зялёны гай над ей шумiць. Спяваюць птушкi, а над iмi Ен - Пушчы гаспадар стаiць. Ен - гэта зубр. Моцны-моцны! Цi есць дужэйшы тут хоць хто? Такая велiч! Добры гонар У дзiýнай постацi яго. Стаiць асiлак! Што чакае? Шмат дзён, гадоý ужо прайшло, Вiдаць турбуе Пушча сэрца, Шукае помач! Ад каго? Мы дапаможым? !! Неадкладна! Ужо цяпер, ужо зранння! Яшчэ паспеем, яшчэ верыць У апеку нашу зубраня. Валерый Мiлош
У 1920 -х гг. зубр быў пад пагрозай знікнення. Апошняга дзікага зубра застрэлілі на Каўказе ў 1927 г. Усе сённяшнія зубры паходзяць усяго ад дванаццаці асобін, захаваных у заапарках і запаведніках.
ПАХОДЖАННЕ НАЗВЫ Зубр — кароткая форма старажытнага прыметніка, утвораная ад зуб з дапамогай суфікса -р-. Зуб мае больш старажытнае значэнне тыпу «востры, выступаючы прадмет» , якое пазначала доўгія рогі гэтай жывёлы, таму Зубр можна перакласці як «рагаты»
Вольнажывучыя папуляцыі зараз існуюць у Польшчы, Літве, Беларусі, Украіне, Румыніі, Расіі, Славакіі, Латвіі, Кыргызстане, Малдове (з 2005 года), і Іспаніі (з 2010).
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ Лідэрам статка зуброў з'яўляюцца самкі, а не самцы.
Галерэя гербаў з зубрамі
ЗУБР У КУЛЬТУРЫ Зубры з'явіліся на наскальных малюнках Паўднёва. Заходняй Еўропы яшчэ 32000 гадоў таму. На 15000 -гадовых насценных роспісах па частаце з'яўлення зубры займаюць другое месца пасля дзікіх коней.
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ “ЗУБР” Коўгар Аліса, 6 “Б” клас. Гімназія № 42.
Прэзентацыя Зубр..pptx