Скачать презентацию Янка Купала Я нка Купа ла Скачать презентацию Янка Купала Я нка Купа ла

Янка Купала.pptx

  • Количество слайдов: 24

Янка Купала Янка Купала

 Я нка Купа ла (сапр. — Іва н Даміні кавіч Луцэ віч; 25 Я нка Купа ла (сапр. — Іва н Даміні кавіч Луцэ віч; 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882 — 28 чэрвеня 1942) — клясык беларускае літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, заснавальнік (разам зь Я. Коласам) новае беларускае літаратуры і беларускае літаратурнае мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН Беларусі і АН Украіны (1929). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941) за зборнік «Ад сэрца» . Творчасьць Купалы прызнаецца за летапіс жыцьця беларускага народа, адбітак яго нацыянальнага характару і сьветаразуменьня. У сваіх сатырычных камэдыях «Паўлінка» (1912) і «Тутэйшыя» (1922), драмы «Раскіданае гняздо» (1913) выявіў духоўную прыгажосьць і маральныя заганы розных сацыяльных супольнасьцяў беларускага грамадзтва, складаны гістарычны лёс народа і самабытнасць беларускае культуры. У раньняй паэзіі, блізкай да фальклёру сваёй вобразнасьцю, адлюстраваў цяжкую долю беларускага народу, адметныя рысы яго гістарычнага шляху і характару, сьветаўспрыманьня (зборнікі вершаў «Гусьляр» , 1910; «Шляхам жыцьця» , 1913; паэмы «Адвечная песьня» , 1908; «Сон на кургане» , 1910; «Магіла льва» , 1913) і інш. У гонар паэта ў 1957 годзе была заснаваная Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы. У 1996 годзе быў створаны Міжнародны фонд Янкі Купалы. З 1944 дзейнічае Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы. З 1995 году сыстэматычна праводзяцца штогадовыя Купалаўскія чытаньні — прафэсійны форум для абмеркаваньня навуковых дасягненьняў і праблемаў купалазнаўства. Імем паэта названы Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы і станцыя менскага мэтрапалітэна «Купалаўская» .

Дзяцінства і юнацтва Нарадзіўся 7 ліпеня 1882 году (па новым стылі) ў фальварку Вязынка Дзяцінства і юнацтва Нарадзіўся 7 ліпеня 1882 году (па новым стылі) ў фальварку Вязынка пад Менскам (цяпер у Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці). Бацькі — Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч і Бянігна Іванаўна Валасевіч — належалі да дробнай зьбяднелай шляхты, арандавалі зямлю ў памешчыцкіх фальварках. Пры хрышчэньні ў Радашкавіцкім касьцёле Івана Луцэвіча запісалі дваранінам, але пазьней паводле афіцыйных дакумэнтаў ён належаў да мяшчан. У 1898 годзе Купала закончыў Бяларуцкае народнае вучылішча. Пасьля сьмерці бацькі ў 1902 годзе працаваў на гаспадарцы, таксама на пасадах хатняга настаўніка, пісара ў судовага сьледчага ў Радашкавічах (1903), практыканта на бровары ў Яхімоўшчыне і іншых.

Першыя публікацыі Першыя творы Купалы — некалькі сэнтымэнтальных вершаў на польскай мове, надрукаваных ў Першыя публікацыі Першыя творы Купалы — некалькі сэнтымэнтальных вершаў на польскай мове, надрукаваных ў 1903— 1904 гадох у часопісе «Ziarno» пад псэўданімам «К-а» . Першы верш на беларускай мове — «Мая доля» (датуецца 15 ліпеня 1904 году). Першае беларускамоўнае выступленьне ў друку — публікацыя 15 траўня 1905 году ў газэце «Северо-Западный край» верша «Мужык» . Першая публікацыя ў беларускамоўнай прэсе — верш «Касцу» , надрукаваны ў «Нашай Ніве» 11 траўня 1907 году. Улетку таго ж году ў «Нашай Ніве» зьяўляюцца й іншыя творы Купалы. Яго раньнім вершам уласьцівае падабенства да фальклёру й беларускай паэзіі XIX стагодзьдзя. На працягу 1906— 1907 гадоў пішуцца паэмы «Зімою» , «Нікому» , «Адплата каханьня» , 18 сьнежня 1908 году «Наша Ніва» публікуе паэму «У Піліпаўку» . У тым жа годзе скончана праца над паэмамі «Адвечная песьня» і «За што? » . Тэмаю гэтых твораў стала сацыяльная несправядлівасьць ды прыгнёт.

 Віленскі і пецярбурскі пэрыяды Віленскі і пецярбурскі пэрыяды

 Восеньню 1908 году Купала пераяжджае ў Вільню, дзе супрацоўнічае з рэдакцыяй «Нашай Нівы» Восеньню 1908 году Купала пераяжджае ў Вільню, дзе супрацоўнічае з рэдакцыяй «Нашай Нівы» . У віленскі пэрыяд узьнікаюць шмат шырокавядомых потым вершаў — «Маладая Беларусь» , «Заклятая кветка» , «Адцьвітаньне» ды іншыя, некаторыя зь іх друкуе «Наша Ніва» . Хата, у якой нарадзіўся Янка Купала (фальварак Вязынка, Менская вобласьць, Беларусь) У 1908 годзе ў Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» выходзіць першы зборнік Купалы пад назвай «Жалейка» . У кастрычніку таго ж году санкт-пецярбурскі камітэт па справах друку пры міністэрстве ўнутраных справаў вырашае канфіскаваць зборнік як антыдзяржаўны і прыцягнуць аўтара і выдавецтва да адказнасьці. Цаною нямалых клопатаў арышт з кнігі быў зьняты, аднак у 1909 годзе наклад кнігі паўторна канфіскаваны па загадзе віленскага генэралгубэрнатара Кршывіцкага. Каб не зашкодзіць афіцыйнай рэпутацыі «Нашай Нівы» , Купала кідае працу ў рэдакцыі.

 У сьнежні 1909 году Купала падаецца ў Пецярбург. Там ён уладкоўваецца на курсы У сьнежні 1909 году Купала падаецца ў Пецярбург. Там ён уладкоўваецца на курсы А. Чарняева, дзе выкладалі вядомыя пецярбурскія вучоныя. 8 ліпеня 1910 году асобнай кніжкай выходзіць паэма Купалы «Адвечная песьня» , а 13 кастрычніка 1910 году — другі яго зборнік «Гусьляр» . У зьмешчаных у зборніку вершах гучаць прызывы да абуджэньня нацыянальнай годнасьці ды змаганьня за волю, але ж вершы з адкрытымі заклікамі да паўстаньня ( «Зваяваным» і іншыя) былі выкрэсьленыя са зборніку перад выданьнем, каб пазьбегнуць цэнзуры. У траўні 1910 году завершаная паэма «Курган» , а ў жніўні таго ж году — драматычная паэма «Сон на кургане» , адзін з найбольш значных твораў паэта, сымбалічная выява беднаснага становішча ў тагачаснай Беларусі, спроба вылучыць яго глыбінныя прычыны. Асобным выданьнем паэма выйшла ў 1912 годзе там жа, ў Пецярбургу.

 У 1911— 1913 гадох Купала ўлетку наведвае маці й сясьцёр у Беларусі, у У 1911— 1913 гадох Купала ўлетку наведвае маці й сясьцёр у Беларусі, у фальварку Акопы. 3 чэрвеня 1912 году ён завяршыў свой першы сцэнічны твор — камэдыю «Паўлінка» , якая ў наступным годзе была выдадзена ў Пецярбургу, а потым і пастаўлена на сцэне — спачатку ў Пецярбургу, потым у Вільні, нарэшце летам 1913 году ў Радашковічах. На спэктаклях прысутнічаў сам аўтар. У чэрвені 1913 году там жа, ў Акопах, завершана гістарычная паэма «Бандароўна» , сьледам за ёю — паэмы «Магіла льва» , «Яна і я» , а таксама сцэнічны жарт «Прымакі» . Вокладка выданьня п’есы «Раскіданае гняздо» , 1919 г. Вясной 1913 году быў выдадзены трэці зборнік Купалы — «Шляхам жыцьця» . У вершах, што склалі гэты зборнік, у адрозьненьне ад папярэдніх двух, прыметны значны ўплыў эстэтыкі мадэрну й сымбалізму. Сярод іншых твораў у зборніку была зьмешчана драматычная паэма «На папасе» .

 Верасьнем 1913 году датуецца цэнтральны твор у дарэвалюцыйнай творчай спадчыне Купалы — драма Верасьнем 1913 году датуецца цэнтральны твор у дарэвалюцыйнай творчай спадчыне Купалы — драма «Раскіданае гняздо» . Ў ёй на прыкладзе адной сялянскай сям’і, якая застаецца безь зямлі й прытулку, адлюстраваная трагедыя беларускага народу. Купала ставіць перад сваімі героямі праблему выбару: вечнаму маўкліваму трываньню ды прыстасаваньню да абставінаў супрацьпастаўляецца ўтапічная ідэя «вялікага сходу» , як адзіны паратунак ад несправядлівасьці. П’еса была пастаўлена на сцэне толькі ў 1917 годзе, пасьля рэвалюцыі, а надрукавана яшчэ пазьней — у 1919 годзе у Вільні. Увосень 1913 году Купала вяртаецца ў Вільню, дзе спачатку працуе сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства, а потым ізноў супрацоўнічае з «Нашай Нівай» . З 7 сакавіка 1914 году газэта выходзіць за подпісам Купалы як рэдактара. Адначасова ён дапамагае Максіму Багдановічу ды Канстанцыі Буйло ў выданьні зборнікаў іх паэзіі.

 Гады вайны і акупацыі Гады вайны і акупацыі

 У жніўні 1914 году пачынаецца першая сусьветная вайна, і Купала зь верасьня па У жніўні 1914 году пачынаецца першая сусьветная вайна, і Купала зь верасьня па сьнежань 1914 году працуе над цыклям антываенных вершаў «Песьні вайны» . Таксама ён піша артыкулы ў «Нашай Ніве» , накіраваныя супраць вайны. За артыкул «Думкі» Купала меўся быць прыцягнуты да судовай адказнасьці, але з прычыны набліжэньня фронту да Вільні ды пачатку эвакуацыі суд не адбыўся. У верасьні 1915 году Купала пераяжджае зь Вільні ў Акопы.

 У канцы верасьня 1915 году ён едзе ў Маскву, там вучыцца ў Народным У канцы верасьня 1915 году ён едзе ў Маскву, там вучыцца ў Народным унівэрсытэце імя А. Л. Шаняўскага. Там жа ён 23 студзеня 1916 году жэніцца з Уладзіславай Францаўнай Станкевіч ды пераяжджае ў Менск. У студзені 1916 году Купала прызываецца ў армію, трапляе ў дарожна-сапёрны атрад, які знаходзіўся ў Менску, а летам таго ж году быў пераведзены ў Полацак. Час нямецкай акупацыі правёў у Смаленску. З 1916 да восені 1918 году ніводнага твора ён не напісаў. У кастрычніку-сьнежні 1918 году стварае нізку вершаў-заклікаў, якая станае яго водгукам на падзеі тых гадоў — рэвалюцыі, акупацыі, абвяшчэньне БНР: «Час!» , «На сход!» , «Пчолы» , «Званы» і іншыя.

 Купала вяртаецца ў Менск у студзені 1919 году. 25 жніўня выйшаў першы нумар Купала вяртаецца ў Менск у студзені 1919 году. 25 жніўня выйшаў першы нумар рэдагаванай Купалам газэты «Звон» . Ён піша новыя вершы і друкуе шматлікія артыкулы на тэмы нацыянальнага адраджэньня ды змаганьня за волю, адначасова перакладае на беларускую мову «Слова пра паход Ігараў» . 24 чэрвеня 1920 году быў налажданы банкет з нагоды 15 -годзьдзя літаратурнай творчасьці Купалы. На ім паэт выступіў з прамовай, тэкст якой да 1988 году ня быў апублікаваны.

 Пачатак 20 -х гадоў Пачатак 20 -х гадоў

 На пачатку 20 -х гадоў, пасьля абвяшчэньня БССР, Купала працуе намесьнікам загадчыка літаратурна-выдавецкага На пачатку 20 -х гадоў, пасьля абвяшчэньня БССР, Купала працуе намесьнікам загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела Наркамасьветы БССР, рэдагуе часопіс «Вольны сьцяг» , дапамагае ўтварэньню Інстытута беларускай культуры, сапраўдным членам якога быў абраны ў 1922 годзе (па ўтварэньні на базе Інбелкульту Акадэміі навук у 1928 годзе Купала стаў акадэмікам). У 1922 годзе выходзіць зборнік «Спадчына» , які складаецца як з новых вершаў, так і са створаных падчас першай сусьветнай вайны. Вершы «Паўстань з народу нашага, прарок…» і «Жыды!» былі выдаленыя са зборніку з цэнзурных меркаваньняў. У 1923 годзе падрыхтаваў літаратуразнаўчы слоўнік «Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва» , які ўвайшоў у сэрыю «Беларускай навуковай тэрміналёгіі» , выдаванай Інбелкультам. 24 студзеня 1922 году зьяўляецца верш «Перад будучыняй» , а за ім — верш «Пазвалі вас…» У гэтых вершах Купала выказвае сваё стаўленьне да бальшавікоў і заклапочанасьць бягучай сытуацыяй. Абодва творы былі забароненыя. Першы нумар толькі што заснаванага часопісу «Адраджэньне» , у якім быў надрукаваны верш «Перад будучыняй» , быў канфіскаваны.

 31 жніўня 1922 году ў Акопах Купала завяршае працу над трагікамэдыяй «Тутэйшыя» — 31 жніўня 1922 году ў Акопах Купала завяршае працу над трагікамэдыяй «Тутэйшыя» — іранічнай панарамай гарадзкога жыцьця акупацыйных часоў. Афіцыйная крытыка абвінавачвае аўтара ў «дробнабуржуазным народніцтве» ды «супрацьстаўленьні сябе пралетарскай дыктатуры» . У тым жа 1922 годзе разам зь іншымі беларускімі паэтамі ўдзельнічае ў спробе стварыць літаратурную суполку пад назвай «Вір» . Калі ДПУ пачало праверку будучых членаў суполкі, то амаль усе яны атрымалі адмоўныя характарыстыкі, у тым ліку Купала быў названы «беларускім пісьменьнікам-шавіністам» . Суполку забаранілі. У 1924 годзе друкуе паэму «Безназоўнае» , у якой усхваляе барацьбу за незалежнасьць папярэдніх гадоў і заклікае не спыняць змаганьня, замацоўваць ужо дасягнутае і пакінуць пасьля сябе цалкам вольную Беларусь. У 1925 годзе паэт атрымлівае тытул Народнага паэта БССР. Летам 1926 году ў часопісе «Полымя» , што прыйшоў на зьмену «Адраджэньню» , была надрукаваная нізка вершаў, многія зь якіх былі пратэстнымі і трапілі пад строгую забарону: «Царскія дары» , «Каб» , «Акоў паломаных жандар…» і іншыя.

 Канец 20 -х і 30 -я гады Канец 20 -х і 30 -я гады

 У 1927 годзе Купала ўзначальвае літаратурную суполку «Полымя» , якая аб’яднала пісьменьнікаў «адраджэнцаў» У 1927 годзе Купала ўзначальвае літаратурную суполку «Полымя» , якая аб’яднала пісьменьнікаў «адраджэнцаў» . 7 лістапада 1927 году беларускія газэты друкуюць паэму Купалы «З угодкавых настрояў» , прысьвечаную 10 -годзьдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. У паэме ўхваляюцца падзеі кастрычніка 1917 году з надзвычай вялікім патасам, празь які праглядае яўная насьмешка. Падчас візыту ў Чэхаславаччыну ў 1927 прадстаўнік эміграцыйнага ўраду БНР патаемна прапанаваў Купалу палітычны прытулак у Чэхіі. Паэт адмовіўся, спаслаўшыся на сваякоў у Беларусі.

 У наступныя гады пачынаецца хваля рэпрэсіяў сярод творчай інтэлігенцыі, і Купала, як і У наступныя гады пачынаецца хваля рэпрэсіяў сярод творчай інтэлігенцыі, і Купала, як і шмат іншых беларускіх ды расейскіх паэтаў, прымушаны пісаць на замову ўлады ўхвальныя вершы на тэмы «будаўніцтва сацыялізму» . Ён шмат разоў выклікаўся на допыты па справе контррэвалюцыйнай арганізацыі «Саюз вызваленьня Беларусі» , якая ў рэальнасьці не існавала. 20 лістапада 1930 году, ня вытрымаўшы зьдзекаў, Купала робіць спробу самагубства, але застаецца жывы. Лежучы ў шпіталі, канчаткова зломлены, падпісвае г. зв. «Адкрыты ліст Я. Купалы» з адрачэньнем ад нацыянальнай ідэі. У гэтым лісьце, надрукаваным у газеце «Зьвязда» 14 сьнежня 1930 году, Купала «шчыра» раскайваецца ў контр-рэвалюцыйнай дзейнасьці, у сваёй ідэйна-натхняючай ролі ў беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху. У 1935 годзе Купала разам з дэлегацыяй савецкіх журналістаў і пісьменьнікаў наведвае Славаччыну, у прыватнасьці жывапіснае мястэчка Сьвяты Юр. Творчасьць Купалы 30 -х гадоў складаецца з прасавецкіх вершаў ды артыкулаў, пазбаўленых мастацкае вартасьці, апроч цыклу вершаў 1935 году, створаных у вёсцы Ляўкі ( «Сонцу» , «Лён» , «Дарогі» і іншыя), паэмы «Над ракой Арэсай» (1933), прысьвечанай калектывізацыі, паэмы «Барысаў» (1934) і паэмы «Тарасова доля» (1939) памяці Тараса Шаўчэнкі. Зь вершаў 30 -х гадоў быў складзены зборнік «Ад сэрца» (1940), за які Купала ў 1941 годзе атрымаў Сталінскую прэмію ў галіне літаратуры і мастацтва.

 Апошнія гады жыцьця Апошнія гады жыцьця

 Другая сусьветная вайна застала Купалу ў Коўне, дзе 22 чэрвеня 1941 году ён Другая сусьветная вайна застала Купалу ў Коўне, дзе 22 чэрвеня 1941 году ён спыніўся па дарозе з Рыгі, вяртаючыся са зьезду пісьменьнікаў савецкай Латвіі. Забраўшы зь Менску жонку, пісьменьнік зьехаў у Маскву, а адтуль напрыканцы кастрычніка эвакуяваны ў Печышчы (Татарстан). Ён стварае шэраг вершаў — зваротаў да свайго народу, у якіх заклікае да барацьбы з акупантамі: «Беларускім партызанам» , «Зноў будзе шчасьце мець і волю…» , «Паўстаў народ…» і іншыя. 4 чэрвеня 1942 году Купала быў раптоўна выкліканы ў Маскву тэлеграмай ад старшыні Саўнаркаму БССР І. С. Былінскага. 28 чэрвеня ў Маскве Купала трагічна загінуў, упаўшы зь лесьвіцы ў гатэлі «Масква» . Паэт быў пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках, а праз 20 гадоў яго прах быў перавезены ў Беларусь. Цяпер магіла Янкі Купалы знаходзіцца на Вайсковых могілках у Менску, побач з магілай Якуба Коласа. Тамсама знаходзіцца й магіла маці паэта Бянігны Іванаўны, якая памерла ў акупаваным Менску, перажыўшы сына на два дні.

Не разумею, пры чым тут мой, меджду протчым, светагляд? Можна мець светагляд адзін, думаць Не разумею, пры чым тут мой, меджду протчым, светагляд? Можна мець светагляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвертае, як навучае мой профэсар гэр Спічыні. І я пастанавіў у сваёй аратарскай профэсіі моцна прытрымлівацца гэтай мудрасці.

 Канец. Канец.

 Падрыхтавала: Еўдакімава А. В. Падрыхтавала: Еўдакімава А. В.