Я і навакольны свет. Поры года і заняткі людзей
Дожджык, дожджык-грыбасей, Ты для нас грыбы пасей! Дожджык, дожджык-рыбачок, Злаві рыбку на кручок!
Добры ён характар мае: Калі дожджык лье і лье, Сам да ніткі прамакае, Нам прамокнуць не дае. парасон
У небе плыло белае
Раптам неба закрылі цёмныя хмары.
Ярка ўспыхнула маланка. Прагрымеў гром. Пачалася навальніца.
Хутка скончыўся дождж.
На небе з’явілася ласкавае сонейка.
Пад яго промнямі засвяцілася на ўсё неба вясёлка!
Поры года
Снег на полі, Лёд на рэчцы, Мяцеліца гуляе – калі гэта бывае?
Растае сняжок, Ажывае лужок, Дзень прыбывае – Калі гэта бывае?
Сонца пячэ, Ліпа цвіце, Збожжа даспявае – Калі гэта бывае?
Пуста ў палях, Мокне зямля, Дождж палівае – Калі гэта бывае?
пара года З’ява прыроды
У якую пару года гэта адбываецца?
Якую пару года любіш ты?