www. dobrovar. by
Што гэта? • Сацыяльны праект «Добры ровар» - гэта ініцыятыва выпускнікоў Школы Экалагічнага Актывіста 2014 года, арганізаванай таварыствам «Зялёная сетка» . • У межах гэтага праекта ініцыятыўная група валанцёраў сумесна з Мінскім роварным таварыствам паставіла мэту арганізаваць бясплатны роварны пракат у горадзе Мінску ў тэрміны з мая па кастрычнік 2015 года.
Місія на 2015 год • Выкарыстоўваючы гарадскія роварныя паркоўкі ў цэнтральнай частцы Мінска, будзе змешчана як мінімум 25 ровараў на кодавых замках, даведацца код да якіх можна будзе праз бясплатны анлайнсэрвіс.
Задачы: Праект прадугледжвае выкананне наступных задач: • Зрабіць ровары больш даступнымі для жыхароў г. Мінска • Развіць культуру і этыку роварнага руху • Павялічыць распаўсюджанасць ровара як сродку руху • Павялічыць давер да гарадской велапаркоўкі • Папулярызаваць ідэі здаровага ладу жыцця
Кароткае апісанне праэкту: • кожны ровар, выстаўлены на пракат, будзе мець унікальнае афармленне: імя, колер, што надае праекту адушаўлённасць і яскравыя фарбы. Абслугоўванне ровараў будзе здзяйсняцца камандай майстраў па роварах за кошт прыцягнутых праектам сродкаў. Арандаваць ровар можна будзе максімум на суткі з дапамогай электроннай сістэмы пракату, даступнай на сайте праекту пасля паспяховай рэгістрацыі. • зарэгістрававаны карыстальнік будзе мець магчымасць арандаваць адзін з даступных у сістэме ровараў. Выбар здзяйсняецца пры дапамозе інтэрактыўнай мапы з нанесеннымі на яе роварамі і паркоўкамі. Электронная сістэма пракату ровараў будзе прадугледжваць сістэму бонусаў для сумленных карыстальнікаў, а таксама меры па абмежаванню карыстальнікаў, якія парушаюць правілы пракату ровараў.
Як далучыцца? Як дапамагчы? • • https: //vk. com/bikecrossing http: //www. talaka. by/projects/601 https: //www. facebook. com/bikecrossingminsk http: //maesens. by/cause/rovar
Кантакты кіраўніка праекта: • Кудравец Кірыл: +375 29 500 21 69, kirill. kudravets@bike. org. by Кантакты таварыства "Зяленая сетка": • greenbelarus@gmail. com Тэлефон / факс: +375 17 335 -47 -25, http: //greenbelarus. info/