Прапанова на Першую Суботу Месяца1.pptx
- Количество слайдов: 18
Узнагараджальнае набажэнства ў Першыя Суботы Месяца „Бог прагне Ўсталяваць у свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца”.
Абяцанні Маці Божай Фацімскай „Калі зробіце тое, што я вам кажу, шмат душ будзе ўратавана ад пекла і ў свеце запануе супакой”. „Душам, якія такім чынам імкнуцца мне ўзнагародзіць, я абяцаю быць побач у гадзіну смерці з усімі ласкамі, патрэбнымі для збаўлення”. „У канцы Маё Беззаганнае Сэрца затрыюмфуе”.
Першая Субота Месяца Умовы ўзнагараджальнага набажэнства: 1. споведзь. - можна паспавядацца раней, 2. Ружанец – адна частка, 3. медытацыя, 4. Святая Камунія. Усе ўмовы выконваем, узбуджаючы інтэнцыю ўзнагароды Беззаганнаму Сэрца Марыі.
1. Прыходзіш да нас, Марыя, Са Сваім фацімскім заклікам: «Навяртайцеся, прыносце ахвяры і маліціся на ружанцы". Ref. : Ave, ave Maria, з Табой надзея свету!
2. Ты бачыш нашае цярпенне, Калі грэх, як голад нас данімае. Барані нас ад зла, як ад вайны, Бо свет без Бога памірае. Ref. : Ave, ave Maria, з Табой надзея свету!
Малітва перад ружанцам Каралева Ружанца Святога, * мы становімся на калені, * каб у першую суботу * маліцца на ружанцы , * аб якім Ты прасіла. * Мы хочам праз яго* ўзнагародзіць за грахі свае, * нашых блізкіх, * нашай Айчыны* i ўсяго свету. *Прагнем маліцца асабліва за тых, * што найбольш адышлі ад Бога * i найбольш патрабуюць Яго міласэрнасці. * Дапамажы нам, * каб мы памяталі пра інтэнцыю, * якую Ты вызначыла. Дапамажы нам * узнагародзіць нашым ружанцам * за цярпенні Твайго Беззаганнага Сэрца * i Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Першая Субота Месяца РУЖАНЕЦ у інтэнцыі ўзнагароды Беззаганаму Сэрцу Марыі
Беззаганнае Сэрца Марыі Цернем зраненае з-за нашых грахоў Мы хочам любіць Цябе і ўзнагародзіць, Беззаганнае Сэрца Марыі x 2
Малітва перад медытацыяй У еднасці з усімі анёламі * i святымі ў небе, * запрашаем Цябе, * Найсвяцейшая Панна Марыя, * разважаць з намі таямніцы святога ружанца, * мы хочам рабіць гэта дзеля хвалы Бога, * а таксама для збаўлення душ. * Дапамажы нам пазбегнуць няўважлівасці, * якую мы можым мець падчас разважання * над таямніцамі жыцця Езуса.
Першая Субота Месяца MЕДЫТАЦЫЯ „Праводзім пятнаццаць хвілін разам з Найсвяцейшай Маці, разважаючы ружанцовыя таямніцы”. С. Луцыя
3. Мы ахвяруемся Табе, Грэшныя пілігрымы гэтай зямлі. Заступіся за нас перад Богам, Ратуй нас, Маці з Фацімы. Ref. : Ave, ave Maria, з Табой надзея свету
Першая Субота Месяца СВЯТАЯ ІМША. „Я прыду прасіць аб прысвячэнні Расіі майму Беззаганнаму Сэрцу i ўзнагараджальнай св. Камуніі ў першыя суботы”. Фаціма, ліпень 1917
1. O Maрыя, прымі ў ахвяры Тое, што дзеці шчыра прыносяць Табе свае сэрцы і думкі, і слёз чыстыя крыніцы. Усе смуткі і жалі, без прымусу, але дабраахвотна.
2. Хоць называем Цябе Пані, Але як Маці Цябе кахаем: Як Пані Цябе ўшаноўваем, Як Маці Цябе заклікаючы, Пані свету, кіруй сваімі слугамі, Maці, змілуйся над намі!
Малітва пасля св. Камуніі. (1) Звяртаюся да Цябе, * o мая Нябесная Маці, * каб узнагародзіць Табе * за ўсе знявагі * ўчыненыя Твайму Беззаганнаму Сэрцу. * Так шмат людзей выказвае Табе абыякавасць, * холад, * няўдзячнасць, * a нават варожасць. * Taк шмат людзей * супраціўляецца Твайму ўпрывілеяванню ў парадку ласкі. * Taк шмат людзей абражае Цябе і зневажае, * засмучаючы Цябе і Твайго Боскага Сына * сваім грэшным жыццём. * Гэтае ігнараванне і несправядлівасць * напаўняюць Тваё Сэрца горыччу * i раняць Яго як вострыя церні. * O, калі б мая душа, * аддаючы Табе пашану, * магла выправіць усё, * што Табе некалі ўчынілі * праяўленнямі неразважлівасці, * абыякавасці * i злосці!
Малітва пасля св. Камуніі (2) У сваёй абмежаванасці і слабасці * сам я нічога не магу , * aлe ўсё магу * праз Твайго Боскага Сына. * Толькі што ў Камуніі * я прыняў Езуса да свайго сэрца! * Ён пасяліўся ўва мне * і цалкам мне аддаўся. * У Ім і з Ім я праслаўляю Цябе * і ўшаноўваю, * a цяпер складаю Яго ў Тваім зраненым Сэрцы, * каб суцешыць Яго і зрабіць шчаслівым. * Гэты струмень любові, * які выцякае з Яго Боскага Сэрца, * няхай цалкам Цябе напоўніць і адорыць радасцю, * дазваляючы забыцца * пра ўсе несправядлівасці, * з боку людзей. * Гэтае Боскае Сэрца * няхай стане для Цябе * ўзнагародай, * актам ушанавання і аддання, * i невычарпальнай крыніцай суцяшэння. * Aмэн.
1. Пашана Марыі, пашана і хвала, Панне святой пашана! Спявай, спявай уся зямля, Паспяшайся ўшанаваць Яе!
2. Tой, што стварыў цудоўны свет, У Ёй Сваю Маці ўшаноўваў, Яе рукі Яго песцілі, Калі Ён Дзіцяткам быў 3. Ён любіў Яе як Маці, У паслухмянасці жыў, Kожнае слова Яе шанаваў, Хоць і Богам быў.
Прапанова на Першую Суботу Месяца1.pptx