UVODZIN_W_GISTOR_Yu_BELARUSI.ppt
- Количество слайдов: 25
УВОДЗІНЫ Ў ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСІ
• Гісторыя (гістарычная навука) уяўляе сабой комплекс сацыяльна-гуманітарных навук, якія вывучаюць прошлае чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і разнастайнасці. Канкрэтнагістарычны, факталагічны матэрыял з'яўляецца базай гістарычнай навукі, а калі яго няма, то і няма гісторыі як навукі. Унутраная аснова гістарычнай навукі – гэта збіранне фактаў, іх сістэматызацыя і разгляд у сувязі аднаго з другім. Але гісторыкі пазбаўлены магчымасці эксперыментальна паўтарыць мінулае, і вымушаны весці даследванне ва ўмовах, калі маса абставін зацямняе сутнасць вывучаемых з’яў.
Гісторыя як навука выконвае цэлы шэраг функцый: • Прагматычная функцыя ўключае ў сябе акумуляцыю, прапаганду і практычную перадачу вопыту гістарычнага развіцця. • Каштоўнасная функцыя заключаецца ў аналізе і тэарэтычным абагульненні фактаў з улікам маральнай ацэнкі мэт, шляхоў, сродкаў і вынікаў грамадскага развіцця з боку даследчыка. • Культурная функцыя вызначаецца сацыяльнай памяццю. Гэта дазваляе зберагчы пераемнасць у гістарычным працэсе. • Фундаментальная функцыя ўключае ў сябе акумуляцыю, аналіз і першасную тэарэтычную апрацоўку шматбаковай гістарычнай інфармацыі. • Светапоглядная функцыя. Сутнасць гэтай функцыі ў тым, што на аснове гістарычных ведаў фарміруецца логіка і стыль мыслення канкрэтнай асобы.
• Гістарычная перыядызацыя – гэта форма колькаснага і якаснага абазначэння гістарычнага развіцця. Перыядызацыі існуюць: • лінейныя • іерархічныя • спецыяльныя Аснову любой перыядызацыі складваюць крытэрыі. Крытэрыі могуць быць сацыяльна-эканамічныя, духоўныя, палітычныя і інш. Канчаткова пытанне перыядызацыі гістарычнага развіцця грамадства не вырашана і ў наш час. Існуе некалькі розных канцэпцый перыядызацыі, у падмурак кожнай з якіх пакладзены свой прынцып.
• Найбольш ранняя перыядызацыя – гэта так званая канцэпцыя “трох ступеняў” (“залаты век” – дзікасць – цывілізацыя ). • Першую спробу ўсеагульнай перыядызацыі зрабілі еўрапейскія гуманісты XIV-XVI стагоддзяў, якія эпоху Адраджэння назвалі Новым часам у параўнанні з папярэднім перыядам гісторыі. У канцы XVII ст. склалася класічная трохчасткавая схема гісторыі: “Старажытны свет – Сярэднія вякі – Новы час”. Зараз гэтая перыядызацыя дапоўнена перыядам “Найноўшы час”. • У XIX – пачатку XX ст. у расійскай гістарыяграфіі была распаўсюджана так званая дзяржаўніцкая канцэпцыя гісторыі Расіі. Яе прытрымліваўся гісторык С. Салаўёў, які лічыў галоўнай рухаючай сілай гісторыі дзяржаву. Дзяржаўніцкі прынцып перыядызацыі быў устаноўлены ў гістарыяграфіі Беларусі У. Ігнатоўскім "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі": “ гісторыю Беларусі падзяляў на чатыры перыяды: Полацкі, Літоўска. Беларускі, Польскі, Расійскі", "Беларусь пасля звяржэння царызму". У. Ігнатоўскі разглядаў гісторыю Беларусі ў залежнасці ад таго, у склад якой дзяржавы ўваходзіла тады Беларусь.
• У савецкай гістарыяграфіі панавала фармацыйная канцэпцыя перыядызацыі гісторыі, якая была распрацавана К. Марксам, Ф. Энгельсам і У. Леніным. Сутнасць гэтай тэорыі заключаецца ў наступным: у сусветнай гісторыі чалавецтва прайшло наступныя фармацыі - першабытнаабшчынную, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную і часткова камуністычную ў перыяд існавання сістэмы сацыялізму. У аснову гэтай перыядызацыі К. Маркс паклаў спосаб вытворчасці матэрыяльных багаццяў, які выкарыстоўваўся грамадствам на працягу цэлай гістарычнай эпохі. • Па-іншаму дазваляе разглядаць сусветна-гістарычны працэс цывілізацыйны падыход, які быў распрацаваны такімі даследчыкамі як М. Вебер, О. Шпенглер, А. Тойнбі, М. Данілеўскі, П. Сарокін і інш. Згодна з цывілізацыйнай канцэпцыяй існавалі на працягу гісторыі лакальныя цывілізацыі і сусветныя цывілізацыі. Гэтыя цывілізацыі аб’ядноўваюць шэраг краін і тэрыторый, яны маюць свае спецыфічныя асаблівасці развіцця, але, змяняючы адна адну, яны захоўвалі паслядоўнасць і пераемнасць развіцця тэрыторый. Гісторыя такім чынам падаецца як адзіная плынь.
Перыядызацыя гісторыі Беларусі • Старажытнае грамадства. Яго храналагічныя рамкі – 40 тыс. гадоў да н. э. – V ст. н. э. Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (40 тыс. гг. да н. э. – 2 тыс. гг. да н. э. ); бронзавы век (каля 2 тыс. гг. да н. э. – пачатак 1 тысячагоддзя да н. э. ); жалезны век (пачатак 1 тысячагоддзя да н. э. – V ст. н. э. ). • Сярэднявечча – канец V – ХV ст. Выдзяляюцца 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі (канец V – перш. пал. ХІІІ ст. ); развіццё феадальнай сістэмы (сярэдзіна ХІІІ – ХV ст. ). • Новы час – ХVІ – пачатак ХХ ст. Падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сістэмы і выспяванне яе крызісу (ХVІ – канец ХVІІІ ст. ); генезіс і зацвярджэнне капіталізму, выспяванне крызісу буржуазнага грамадства (канец ХVІІІ ст. – 1917 г. ). • Навейшы час – з 1917 г. – да нашых дзён.
Крыніцы па гісторыі Беларусі • • • археалагічныя этнаграфічныя лінгвістычныя вусныя пісьмовыя (заканадаўчыя акты , матэрыялы справаводства, эканомікагеаграфічныя апісанні, статытыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуарная літаратура, літаратурныя і публіціцыстычныя творы, матэрыялы перыядычнага друку)
• Гістарыяграфія – гэта навука, якая вывучае працэс накаплення ведаў аб развіцці чалавечага грамадства і пераўтварэння іх у навуку, характарызуе розныя погляды на гістарычныя з’явы, разглядае працэс удасканалення метадаў гістарычнага даследавання. Гісторыя Беларусі – навука маладая. Станаўленне гістарычных ведаў на Беларусі на ўзроўні навуковага асэнсавання адбылося ў XIX ст. Станаўленне гісторыі Беларусі звязана ў першую чаргу з імёнамі прафесараў Віленскага ўніверсітэта І. Анацевіч, І. М. Даніловіч, Ю. Ярашэвіч, а так сама іншых навукоўцаў – Я. П. і К. П. Тышкевічаў, А. К. Кіркора, М. В. Доўнар-Запольскага і інш. Вялікі ўклад у развіцце навукі унеслі В. Ластоўскі, У. Ігнатоўскі. 1920 гг. былі пленнымі ў распрацоўцы гісторыі Беларусі. У гэтыя гады публікаваліся даследванні У. Пічэты, А. Цвікевіча, М. Гарэцкага, А. Луцкевіча, З. Жылуновіча. Аднак гэты перыяд працягваўся нядоўга. Ужо ў пачатку 1930 -х гг. некаторыя гісторыкі былі рэпрэсіраваны, а іх працы трапілі ў спецсховішчы. У 1930 -1980 -я гады ў савецкай гістарычнай навуцы панаваў дагматычны марксізм-ленінізм. Пераважнае месца ў навуковых распрацоўках і выкладанні мела гісторыя ўсёй савецкай джзяржавы – СССР. З набыццём Беларусью незалежнасці вырасла цікавасць менавіта да нацыянальнай гісторыі.
СТАРАЖЫТНАЕ ГРАМАДСТВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ФАРМІРАВАННЕ ЭТНІЧНЫХ СУПОЛЬНАСЦЕЙ.
1. Засяленне сучасных беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічная гісторыі Беларусі.
• У навуковай літаратуры маецца некалькі пунктаў гледжання наконт часу з'яўлення на сучаснай беларускай тэрыторыі першых людзей. Адны даследчыкі лічаць, што гэта адбылося 100 тыс. г. таму, калі на беларускія землі прыйшоў неандерталец. Другія лічаць, што першыя людзі на беларускіх землях з'явіліся 40 тыс. г. таму, падчас існавання чалавека разумнага, якога называюць краманьёнцам, калі працесс антрапагенезу ўжо завяршыўся. Самыя старажытныя стаянкi першабытных людзей на тэрыторыi Беларусi датуюцца 26 -23 тыс. да н. э. Гэта стаянка Юравiчы Калiнкавiцкага раёна на р. Прыпяць i стаянка Бердыж Чачэрскага раёна на р. Сож. • Прысвойваючы тып гаспадаркi - паляванне, рыбная лоўля, збiральнiцтва.
Першапачаткова асноўным матэрыялам, з якога першабытныя людзі выраблялі прылады працы, быў камень. Увесь гэты перыяд – каменны век. Па спосабах і прыемах апрацоўкі каменя каменны век дзеліцца на: • палеаліт – старажытны каменны век, 40– 9 тыс. да н. э. ; • мезаліт – сярэдні каменны век, 8– 5 тыс. да н. э. ; • неаліт – новы каменны век, 4– 3 тыс. да н. э. У часы позняга палеаліта з’явіліся рэлігія і мастацтва. У мезаліце адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. У перыяд неаліту адбываецца так званая неалітычная рэвалюцыя– пераход да вытворчых форм гаспадаркі земляробства і жывёлагадоўлі.
• Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва Беларусі ў палеаліце, мезаліце і на працягу большай часткі неаліту няма магчымасці. • Этнас (ад грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Асноўныя гістарычныя формы этнасу – род, племя, народнасць, нацыя. Паняцце “этнас” блізкае да паняцця “народ” у этнаграфічным сэнсе. Галоўнымі прыкметамі этнасу з’яўляюцца этнічная тэрыторыя, мова, культура, побыт, псіхалагічны склад, самасвядомасць і інш. • Даныя археалогіі і гістарычнага мовазнаўства, даюць магчымасць вызначыць этнічную прыналежнасць некаторых груп мясцовага насельніцтва ў канцы каменнага веку. Прыкладна ў 3 тысячагоддзі да н. э. у паўночна-усходніх раёнах Беларусі з’явілася фіна-угорскае насельніцтва. Іх дачыненні з мясцовым насельніцтвам засталіся нявысветленымі. Па свайму цывілізацыйнаму ўзроўню паляўнічыя фіна-угорцы былі не вышэй, а можа, нават і ніжэй абарыгенаў, старажытнейшых насельнікаў Беларусі. На поўдні Беларусі жылі невялікія групы індаеўрапейцаў. Іх масавае рассяленне на Беларусі паклала пачатак новаму індаеўрапейскаму перыяду этнічнай гісторыі.
2. Індаеўрапейскі перыяд этнічная гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы.
• Этнічную гісторыю Беларусі ўмоўна падзяляюць на два перыяды: • даіндаеўрапейскі - 40 тыс. г. да н. э. – 3 -2 тыс. г. да н. э. • індаеўрапейскі 3 -2 тыс. г. да н. э. – да н. ч. Інснуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў: • канцэпцыя еўрапейскай лакалізацыі • балканская канцэпцыя • паўднёвыя стэпы Усходняй Еўропы і значныя раёны Сібіры • канцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы індаеўрапейцаў
• У 4 – 3 тысячагоддзі да н. э. пачалася міграцыя праіндаеўрапейцаў са сваёй прарадзімы. Гэта было абумоўлена бурным развіццём земляробства і жывёлагадоўлі, павелічэннем працягласці жыцця, шчыльнасці і колькасці насельніцтва, перанаселенасцю праіндаеўрапейскімі плямёнамі іх прарадзімы і неабходнасцю асваення новых тэрыторый. Міграцыя індаеўрапейцаў адбывалася на працягу тысячагоддзяў. Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы перамагалі яго і асімілявалі. • На вялікай тэрыторыі, якая ахоплівала басейны Віслы, Нёмана, Заходняй Дзвіны, Верхняга Падняпроўя, у выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас – балты. Пачаўся балцкі этап індаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі, які храналагічна супадае з эпохай металу (3 – 2 тыс. гадоў да н. э. – ІV – V стст. н. э. ). Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян.
• Пасяленне балтаў на тэрыторыі Беларусі супала з пачаткам новай эпохі, каменны век саступае месца бронзаваму веку. На тэрыторыі краін СНД медзь і бронза ў 3 і 2 тыс. да н. э. выплаўляліся ў Сярэдняй Азіі, Казахстане, на Урале, у Сібіры. Адтуль яна пападала ў суседнія і больш аддаленыя раены, дзе не было неабходных запасаў сыравіны. Прылады працы і ўпрыгажэнні з медзі і бронзы сустракаюцца і на тэрыторыі Беларусі. У гэты час старажытная эканоміка, заснаваная на рыбалоўстве, паляванні і збіральніцтве, паступова замянялася земляробствам і жывёлагадоўляй. • У VII ст. да н. эры насельніцтва Беларусі навучылася выплаўляць жалеза. Выплаўлялі яго з бурага жалезняку сырадутным спосабам у невялікіх гліняных печах-домніцах. Жалезны век (з VIII-VII cтст. да н. э. па IV-V стст. н. э. ), які найперш характарызаваўся з'яўленнем і шырокім распаўсюджаннем металургіі, вырабам з жалеза прылад працы і зброі. Аснову гаспадаркі насельніцтва эпохі жалеза складалі земляробства і жывёлагадоўля, якія дапаўняліся рыбалоўствам, паляваннем, збіральніцтвам.
• Новы, славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы. Яго храналагічныя рамкі: ІV – V стст. н. э. – да нашага часу. Пра паходжанне славян, пра месцазнаходжанне іх прарадзімы існуе мноства канцэпцый, меркаванняў і гіпотэз. • Даследчыкі прарадзімай славян называюць розныя мясцовасці: Прыпяцка-Сярэднедняпроўскі рэгіен (Ю. Растафінскі, К. Машынскі, Ф. Філін), Вісла-Одерскае міжрэчча (Т. Лер-Сплавінскі, Ю. Кастшэўскі, Я. Чаканоўскі), тэрыторыя ад Одэра да Дняпра (П. Траццякоў, В. Генсель, Б. Рыбакоў). Найбольш навукова абгрунтаванай і распаўсюджанай з’яўляецца канцэпцыя цэнтральнаеўрапейскай лакалізацыі славян, паводле якой прарадзімай славян трэба лічыць тэрыторыю паміж Эльбай, Віслай і Нёманам, дзе сёння знаходзяцца Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, самыя заходнія раёны Беларусі.
Славяне рухаліся ў розных накірунках, у выніку сфарміраваліся тры славянскія групы: • - паўднёвыя славяне (балгары, сербы, харваты, славенцы); • - заходнія славяне (палякі, чэхі, славакі, сербымужычане); • - усходнія славяне (рускія, украінцы, беларусы). У VІІІ–ІХ стст. пачынаецца масавае рассяленне славян. Большая частка балцкага насельніцтва была асімілявана. У выніку змешвання славян і балтаў узніклі новыя этнічныя супольнасці. У летапісах сустракаецца іх каля 15 – дрыгавічы, радзімічы, крывічы, вяцічы, бужане, паляне, драўляне, валыняне і інш. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі сабой не плямёны ці саюзы плямён, як сцвярджалася ў літаратуры раней, а протанароднасці (народнасці, якія пачыналі фарміравацца). Іх дзяржаўныя ўтварэнні называюць протадзяржавамі (дзяржавы, якія пачыналі стварацца).
3. Узнікненне Беларусі і беларускага этнасу: розныя падыходы і канцэпцыі.
Канцэпцыі узнікнення Беларусі і беларускага этнасу: • У ХІХ ст. з’явіліся польская і велікаруская канцэпцыі, якія адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнасу на той падставе, што ў насельніцтва Беларусі быццам не было самастойнай славянскай мовы. Прыхільнікі польскай канцэпцыі (Л. Галембоўскі, А. Рыпінскі і інш. ) лічылі беларускую мову дыялектам польскай мовы, а беларусаў – часткай польскага этнасу. Творцы велікарускай канцэпцыі (А. Сабалеўскі, І. Сразнеўскі і інш. ) сцвярджалі, што Беларусь – частка велікарускай этнічнай тэрыторыі, а беларуская мова – дыялект рускай мовы.
• У пачатку ХХ ст. з’явілася крывіцкая канцэпцыя. Яе аўтарамі былі М. Пагодзін, В. Ластоўскі і інш. Яна заснавана на памылковым уяўленні аб тым, што продкамі беларусаў з’яўляюцца крывічы. Аўтары канцэпцыі атаясамлівалі беларусаў і крывічоў і прапаноўвалі называць беларусаў крывічамі, а Беларусь – Крывіяй. • Я. Карскі, У. Пічэта, М. Грынблат, М. Доўнар. Запольскі ўключылі ў склад продкаў беларусаў не толькі крывічоў, але таксама дрыгавічоў і радзімічаў. Адсюль і назва канцэпцыі – крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая.
• Асаблівую папулярнасць набыла балцкая тэорыя этнагенезу беларусаў. Паводле гэтай тэорыі, змяшэнне славян з даславянскім насельніцтвам – балтамі – прывяло да з’яўлення беларускага этнасу. Балты, такім чынам, адыгралі ролю падасновы у этнагенезе беларусаў. Аўтар гэтай тэорыі археолаг В. Сядоў робіць выснову на падставе таго, што шмат элементаў беларускай культуры і мовы маюць балцкае паходжанне. • Існуе і фінская канцэпцыя паходжання беларусаў. Яе аўтары прыхільнікі на падставе таго, што на тэрыторыі Беларусі ёсць назвы рэчак і азёраў фінскага паходжання (Дзвіна, Свір і інш. ), лічаць, што продкамі беларусаў маглі быць і фіны.
• У 50 -я гады ХХ ст. савецкі этнограф С. Токараў абгрунтаваў новую канцэпцыю. Яе сутнасць заключаецца ў наступным. У выніку змешвання розных супольнасцей – крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, драўлян, палян, вяцічаў і іншых у ІХ – Х стст. у межах Кіеўскай Русі сфарміравалася новая ўсходнеславянская этнічная супольнасць – старажытнаруская народнасць. Затым у працэсе распаду Кіеўскай Русі раз’ядналася і старажытная народнасць. У выніку ўтварыліся тры роднасныя народы: рускі, беларускі і ўкраінскі. Аднак у гэтай канцэпцыі з’явілася шмат апанентаў (Г. Штыхаў, М. Ермаловіч, М. Ткачоў і інш. ).
UVODZIN_W_GISTOR_Yu_BELARUSI.ppt