Образование ВКЛ.ppt
- Количество слайдов: 42
Утварэнне ВКЛ: асноўныя канцэпцыі 2 гадзіны
План l l l Агульныя падыходы да вызначэння сутнасці канцэпцый Канфрантанцыйныя канцэпцыі (“балцкая”, “беларуская”) Канцэпцыя біэтнічнай дзяржавы (мірнага суіснаваня)
Падыходы да вызначэння сутнасці канцэпцый l l l У сучаснай гістарычнай навуцы існуе некалькі канцэпцыі ўтварэння ВКЛ. Галоўныя спрэчкі сярод прыхільнікаў розных версій адбываюцца пры пошуках адказа на пытанні: Якім шляхам адбылося ўтварэнне ВКЛ Якая была яго этнічная аснова Які элемент (балта-літоўскі, ці славяна-беларускі) адыграў рашаючую ролю пры стварэнні дзяржавы і яе развіцці. Менавіта адказ на гэта пытанне і вызначыў змест тых навуковых канцэпцый, якія склаліся ў гістарыяграфіі ВКЛ.
"Балцкая" тэорыя l Яе прыхільнікі належаць да школ літоўскай, польскай і расійскай гістарыяграфіі.
"Балцкая" тэорыя. Тэарэтычнае абгрунтаванне l l l Верхняе і сярэдняе Панямонне – зона спрадвечнай балта-славянскай канфрантацыі, ці змагання. Спачатку усходнія славяне цяснілі балтаў у гэтым рэгіёне, а па меры раздраблення Русі балты перайшлі ў наступ. Паступова балцкая экспансія з ваеннарабаўнічай перарастае ў тэрытарыяльназахопніцкую
"Балцкая" тэорыя. Сутнасць l l Сутнасць гэтай канцэпцыі заключаецца ў тым, што літоўскія князі, пасля ўтварэння сваёй раннефеадальнай дзяржавы (у выніку эвалюцыі балцкага грамадства, “Літва Міндоўга”), заваявалі беларускія землі (Панямонне, Падзвінне і Падняпроўе) і ператварылі сваю дзяржаву ў ВКЛ (Міндоўг і яго пераемнікі далучылі да сваёй дзяржавы іншыя балцкія, а таксама і суседнія ўсходнеславянскія дзяржавы). Роля беларускіх зямель пры гэтым прыніжалася, народ паказваўся захопленым і прыгнечаным (адсюль – імкненне да “вызвалення і далучэння да “Маскоўскай Русі”). З пункту гледжання гэтых гісторыкаў, ВКЛ было этнічна літоскай дзяржавай.
З гісторыі канцэпцыі l У дарэвалюцыйны час гэтай тэорыі прырымліваліся прадстаўнікі т. зв. афіцыйнай гістарычнай расійскай школы. Яны разглядалі развіццё ВКЛ з пункту гледжання агульнарускага адзінства. Але некаторыя прадстаўнікі гэтай школы (М. Устралаў, М. Каяловіч, П. Бранцаў, М. Пятроў, І. Малашэўскі) адводзілі галоўную ролю ў стварэнні княства і яго грамадскапалітычным жыцці (да канца 14 ст. ) заходнерускім землям.
З гісторыі канцэпцыі l l Але пасля заключэння уній з Польшчай, на думку гэтых гістоыкаў заходнерускія землі трапілі пад іншаземна-каталіцкі прыгнёт, і далейшая іх гісторыя развівалася пад знакам пастаяннага імкнення да аб'яднання з праваслаўнай Расіяй. Утварэнне беларускага і ўкраінскага народаў не заўважалася, паколькі яны лічыліся дыялектнымі групамі рускага народа. У савецкія часы гэта канцэпцыя -- пануючая (У. Пашута аб становішчы беларускіх зямель ў складзе ВКЛ пісаў: "падначаленыя і эксплуатуемыя літоўскай знаццю")
З гісторыі канцэпцыі l Польская гістарыяграфія таксама прытрымліваецца гэтай канцэпцыі. Прычым пазіцыі польскага боку нязменны на працягу некалькіх якоў. Так, даследчыкі маглі не згаджацца між сабой у бачанні прычын, дзеючых сіл працэсу, у рэканструкцыі яго канкрэтных праяў. Але дзвюх галоўных пасылак: 1) дзяржава -- вынік эвалюцыі літоўскага (летувіскага) грамадства; 2) цесная сувязь між утварэннем дзяржавы і захопам літоўцамі (летувісамі) земляў на Русі -- не кранаў ніхто. Гэтыя дзве тэзы ў польскай гістарыяграфіі выступаюць як пастулаты -- ад пачатку зададзеныя, як аксіёмы, якія не падлягаюць дыскусіі. На іх будуюцца ўсе варыянты рэканструкцыі працэсу ўтварэння ВКЛ.
“Беларуская” канцэпцыя (М. Ермаловіч) l У аснову другога падыхода да ўтварэння ВКЛ пакладзена прызнанне вядучай ці значнай ролі славянскіх (беларускіх) зямель у стварээні і развіцці гэтай дзяржавы. Такія погляды падзялялі В. Ластоўскі, М. Доўнар-Запольскі, У. Ігнатоўскі, У. Пічэта. Найбольшае тэарытычнае абгрунтаванне гэтыя погляды знайшлі ў версіі М. Ермаловіча (выкладзена ў кнізе "Старажытная Беларусь: полацкі і навагародскі перыяды", Мн. , 1990, 2 -е выд. Мн. , 2000).
Мікола Іванавіч Ермаловіч (1921 -2000)
“Беларуская” канцэпцыя. Тэарэтычнае абгрунтаванне l l На думку М. Ермаловіча ВКЛ – гэта была дзяржава беларускага народа. Ен лічыў, што ніякай літоўскай заваёвы не было. Ні адна крыніца, на думку гісторыка, не гаворыць што Літва заваявала нейкую беларускую зямлю. Аналізуючы летапісы і іншыя матэрыялы, ён прыйшоў да высновы, што старажытная Літва не адпавядала сённяшняй. Яна размяшчалася тады паміж Менскам і Новагародкам, Маладзечнам і Слонімам.
“Беларуская” канцэпцыя. Тэарэтычнае абгрунтаванне l l У гэтым і заключаецца разгадка, чаму Новагародак стаў сталіцай ВКЛ. Не Літва заваявала Новагародак, а Новагародак заваяваў суседнюю Літву. Менавіта адсюль далей заваёўваліся іншыя літоўскія, балкія землі – Нальшчаны, Дзяволта і інш. Наваградак у сярэдзіне 13 ст. падпарадкаваў Полацк. Выснова – ВКЛ склалася перш за ўсё як беларуская дзяржава.
“Беларуская” канцэпцыя (М. Ермаловіч). Сутнасць l Паводле Ермаловіча, утварэнне ВКЛ -- справа рук наваградскіх феадалаў. Яны запрасілі на наваградскі прастол літоўскага (з летапіснай Літвы) князя-перабежчыка Міндоўга, які пацярпеў паражэнне ў міжусобнай барацьбе і вымушаны быў уцякаць у Наваградак (у апошняй сваёй працы даследчыг гаварыў аб паходжанні Міндоўга з роду полацкіх князёў).
“Беларуская” канцэпцыя (М. Ермаловіч). Сутнасць l Атрымаўшы ад наваградчан грошы і войска, Міндоўг у 50 - 60 гг. 13 ст. заваяваў Літву -востраў балцкага насельніцтва ў беларускім абшары, падпарадкаваўшы яе сабе, г. зн. Наваградку. (Але Літва не толькі захавала сваю назву, але і распаўсюдзіла яе на іншыя землі і саму дзяржаву). Выснова гісторыка: ВКЛ ад самых пачаткаў фактычна было беларускай дзяржавай -- яно развівалася на этнічна беларускіх землях (паколькі вядучую ролю адыграла Навагародскае княства).
Плюсы і мінусы тэорыі М. Ермаловіча l l Моцным бокам працы Ермаловіча бачыцца яго крытыка тэзы аб заваёве летувісамі беларускіх земляў. Адным са слабейшых -- спроба лакалізацыі летапіснай Літвы.
Пытанне аб летапіснай "Літве" l l Да Ермаловіча практычна ўсе гістоыкі разглядалі летапісную "Літву" (1009 г. ) як племя, якое знаходзілася ў межах сучасных граніц Літоўскай рэспублікі, г. зн. на этнічна літоўскай тэрыторыі. М. Ермаловіч адверг такі пункт гледжання. Ён даказваў, што ў розныя часы пад "Літвой" разумелі не адну і тую ж тэрыторыю, не адзін і той жа народ.
Пытанне аб летапіснай "Літве" l l Калі сучасная Літва знаходзіцца там, дзе жылі старажытныя балцкія плямёны жамойтаў і аўкштайтаў, дык летапісная Літва займала на яго думку, тэрыторыю паўночна-заходняй Беларусі і з'яўлялася адной з яе гістарычных абласцей. Ермаловіч вызначыў і граніцы той летапіснай Літвы. Яна знаходзілася ў верхнім Панямонні, паміж Полацкім, Тураўскім і Навагародскім княствамі (гл. карта).
Пытанне аб летапіснай "Літве" l l Што тычыцца насельніцтва летапіснай Літвы, то Ермаловіч не адмаўляе яго балцкага паходжання, але лічыць, што яно ў значнай ступені было асімілявана славянамі. Такім чынам, Ермаловіч адмаўляе вызначальную ролю балтаў ва ўтварэнні і равіцці ВКЛ.
Плюсы і мінусы тэорыі М. Ермаловіча l l Выклікае пярэчанні таксама ўпэўненасць у імкненні паказаць Міндоўга ў статусе ўцекача. На думку гісторыка-археолага А. Краўцэвіча, гэтая выснова не мае ніякага падмацавання ў крыніцах. Аднак М. Ермаловіч з яго версіяй аб запрашэнні Міндоўга на наваградскі прастол, на думку таго ж даследчыка, блізка падышоў да ідэі саюза між двумя этнічнымі чыннікамі, які і паклаў пачатак працэсу дзяржаваўтварэння.
Плюсы і мінусы тэорыі М. Ермаловіча l Такім чынам, перабольшваецца "беларускі" характар ВКЛ, недаацэньваюцца тыя працэсы, якія развіваліся на балта-літоўскіх землях у перыяд утварэння новай дзяржавы.
Іншыя падыходы на “Літву” l l Яшчэ даследчыкі Г. Штыхаў і А. Рогалеў прыйшлі да высновы, што пад Літвой у геаграфічным і этнічным значэннях нельга разумець толькі тую Літву, з якой звязаны этнічны "востраў" на тэрыторыі Беларусі, вылучаны М. Ермаловічам. Гісторыю ўзнікнення і развіцця ВКЛ нельга звязваць толькі з балта-літоўскімі ці толькі з беларускаславянскімі землямі. Ва ўтварэнні гэтай дзяржавы важную ролю адыгралі народы і Літвы, і Беларусі, і іншых усходнеславянскіх зямель. Таму група акадэмічных навуковых супрацоўнікаў – Г. Я. Галенчанка, М. Ф. Спірыдонаў, П. А. Лойка, В. Л. Насевіч – разглядаюць ВКЛ як поліэтнічную феадальную федэрацыю. Як адзначае гісторык Г. Насевіч, ВКЛ -- гэта "сімбіёз, жыццёва неабходны абодвум бакам".
Канцэпцыя “мірнага суіснавання” (біэтнічнай дзяржавы). Тэарэтычнае абгрунтаванне l Тэарытычнае абрунтаванне гэтай канцыпцыі прапанаваў А. Краўцэвіч. (У 1998 г. А. К. Краўцэвіч абараніў докт. дысертацыю на тэму: "Вялікае княства Літоўскае ў другой палове XIII - пачатку XIV стст. : генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах". Асноўны змест выкладзены ў працы "Стварэнне Вялікага княства Літоўскага" (Мн. , 1998; 2 -е выд. Мн. , 2000).
Краўцэвіч Аляксандр
Краўцэвіч Аляксандр
Канцэпцыя “мірнага суіснавання” (А. Краўцэвіч) l l На думку Краўцэвіча, Панямонне было рэгіёнам балта-славянскага супрацоўніцтва, а не канфрантацыі, у якім актыўным і дамінуючым бокам былі ўсходнія славяне. Таму ўтварэнне ВКЛ праходзіла пад значным уплывам працэсу балта-славянскага ўзаемадзеяння -- буйнейшай гістарычнай з'явы на Панямонні ў другой паловы 1 - 2 тыс. н. э.
Канцэпцыя “мірнага суіснавання” (А. Краўцэвіч) l Даследаванні археолагаў, лінгвістаў, этнографаў даказалі агульны мірны, а не варожы характар кантактаў паміж балтамі і ўсходнімі славянамі, і т. ч. сцвердзілі недакладнасць існуючых канцэпцый утварэння ВКЛ (як "балцкай", так і М. Ермаловіча), паколькі апошнія аснованы на тэзісе балта-славянскай канфрантацыі. Генезіс ВКЛ магчыма разглядаць як арганічную частку і адзін з этапаў названага працэсу.
Канцэпцыя “мірнага суіснавання” (А. Краўцэвіч). Сутнасць l l ВКЛ узнікла ў сярэдзіне 13 ст. у балтаславянскай кантактнай зоне, менавіта ў басейне Верхняга і Сярэдняга Нёмана (харонім "Літва") Існаванне раннефеадальнага балцкага дзяржаўнага ўтварэння (саюза ці канфедэрацыі летувіскіх земляў) -папярэдніка ВКЛ нельга лічыць даказаным. Яно, па ўсёй верагоднасці, міф.
Канцэпцыя “мірнага суіснавання” (А. Краўцэвіч). Сутнасць l l Штуршком да пачатку працэсу дзяржаваўтварэння стала знешняя пагроза з боку Залатой Арды і Тэўтонскага ордэна. Пачаткам ВКЛ стаў утвораны каля 1248 г. саюз усходнеславянскага горададзяржавы Наваградка з балцкім нобелем Міндоўгам.
Канцэпцыя “мірнага суіснавання” (А. Краўцэвіч). Сутнасць l Вялікі князь Міндоўг і яго наступнікі стварылі дзяржаву ў біэтнічным балта-славянскім рэгіёне і не мелі на мэце пабудову абавязкова этнічна балцкай ці этнічна славянскай дзяржавы. Распаўсюджанае ў гістарыяграфіі меркаванне аб этнічных прыарытэтах у дзейнасці пачынальнікаў ВКЛ з'яўляецца памылковым. ВКЛ з самага пачатку было біэтнічнай балта-славянскай дзяржавай з дамінаваннем усходнеславянскага элемента.
Канцэпцыя “мірнага суіснавання” (А. Краўцэвіч). Сутнасць l Утварэнне ВКЛ у кантактнай зоне між балцкім і славянскім этнічнымі масівамі не спыніла і не змяніла ходу працэсу балтаславянскіх кантактаў, сутнасцю якога было пранікненне ўсходніх славян на землі, занятыя балтамі і паступовая асіміляцыя апошніх.
Канцэпцыя “мірнага суіснавання” (А. Краўцэвіч). Сутнасць l Такім чынам, на думку А. Краўцэвіча, асновай ВКЛ стаў палітычны саюз двух важнейшых сіл рэгіёна: усходнеславянскіх гарадоў-дзяржаў і найбольш значных правадыроў мясцовых балцкіх плямёнаў, створаны на аснове векавога вопыту балта-славянскага супрацоўніцтва на Панямонні.
Канцэпцыя “мірнага суіснавання” (А. Краўцэвіч). Сутнасць l Тры значэнні тэрміну "Літва" (палітонім, харонім, этнонім) прайшлі ў 2 тыс. н. э. складаную іерархічна-храналагічную эвалюцыю. З утварэннем ВКЛ у 13 ст. на першае месца ў грамадскім жыцці выступае харонім "Літва", якім абазначалася цэнтральная вобласць дзяржавы, утвораная як з усходнеславянскіх так і балцкіх тэрыторый. Этнічнае значэнне названага тэрміна ў гэты час адступае на другі план. (Гэты пункт - у тэрміналогію "Літва").
Высновы l Такім чынам, пытанне аб этнічнай аснове ВКЛ застаецца дыскусійным. На сёняшні дзень па гэтай праблеме сфарміраваліся 3 асноўныя пункты гледжання: два крайнія, прыхільнікі якіх на першы план ставяць ці балтаў, ці славян, і трэці, больш узважлівы, улічваючы ролю гэтых абодвух народаў у стварэнні і развіцці ВКЛ. Пры гэтым, вучоныя, якія падзяляюць 3 -і пункт гледжання, зыходзяць з таго, што вядучай тэндэнцыяй гістарычнага развіцця ВКЛ было ўзмацненне значэння беларускага і іншых усходнесл. зямель, што знайшло адлюстраванне і ў яго дзяржаўнапалітычным ладзе, і ў яго эканоміцы і культуры.


