
Якуб Колас - педагог.pptx
- Количество слайдов: 30
УА «Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машерава» Методыка беларускай мовы і літаратуры ЯКУБ КОЛАС - ПЕДАГОГ Выканалі студэнткі 3 курса Группы № 33 НАДА Люцько Г. С. Леднік Ю. Ч.
Якуб Колас (Канстанці н Міха йлавіч Міцке віч) 3 лістапада 1882 года (22 кастрычніка па старым стылі) паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік і педагог, публіцыст, крытык.
Бацька Коласа Міхаіл Казіміравіч Міцкевіч працаваў лесніком у лясніцтве польскага магната кн. Радзівіла.
Вучыцца чытаць Я. Колас спрабаваў сам, памагалі старэйшыя. Першая навука вялася дома, у так званага "дарэктара" - вясковага хлопчыка, які закончыў пачатковую школу. Потым Кастусь хадзіў у пачатковую школу ў Мікалаеўшчыне.
У 1898 паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1902 годзе. Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёну (1902— 1904), Пінкавічы Пінскага раёну (1904— 1906).
За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе 10 ліпеня 1906 года быў звольнены.
Зімой 1906— 1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У траўні-чэрвені 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, быў загадчыкам літаратурнага аддзелу, але на загад паліцыі мусіў пакінуць Вільню.
У 1908 годзе — праца ў прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёну. 15 верасня 1908 г. за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў мінскім астрозе. У 1912— 1914 гг. працаваў настаўнікам у 3 -й прыходзкай навучальні ў Пінску.
У час першай сусветнай вайны разам з сям’ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскаё губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава. Быў мабілізаваны ў армію (верасень 1915). Скончыў Аляксандраўскую ваенную навучальню (Масква, 1916). Служыў у запасным палку ў Пярмі. Летам 1917 у чыне падпаручніка накіраваны на Румынскі фронт, але цяжка захварэў і быў эвакуяваны ў горад Абаянь на Куршчыне, дзе жыла ягоная жонка з дзецьмі. Працаваў там настаўнікам, школьным інструктарам. Паводле дэкрэту Савецкага ўраду ў пачатку 1918 звольнены з войска як настаўнік.
На выклік ураду БССР у траўні 1921 пераехаў у Менск. Па прыездзе працаваў у Навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыяту асветы, выкладаў у Мінскім беларускім пэдагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры.
Пісаць вершы пачаў у двенаццаці гадовым ўзросце, спачатку на русскай мове. Першым творам была байка “Лісіца і варона”.
Якуб Колас - народны паэт і народны настаўнік. Многія пакаленні пісьменнікаў і настаўнікаў выхаваны ім. На яго творах вучацца жыць, працаваць, любіць Радзіму і чалавека юныя і дарослыя чытачы.
Якуб Колас ставіў перад сабой задачу выхоўваць у дзецях праўдзівасць, як важнеўшую рысу характару, чуласць, абуджаць у іх адзыўлівасць, спагадлівасць і дабрату, самастойнасць і актыўнасць. Дэвіз Коласа-педагога - не баяцца жыцця, а ісці яму насустрач і загартоўвацца ў змаганні.
Настаўнік - гэта, у першую чаргу, «змагар за народнае шчасце, шырока адукаваны і культурны чалавек, прамень святла ў цёмнай вёсцы» . Я. Колас па праве лічыцца педагогампатрыётам Беларусі перыяду канец XIX - пачатак XX стст. Яго ідэі аб фарміравані ў малодшых школьнікаў любові да роднай мовы, традыцый і звычаяў свайго народа і іншыя і не страцілі сваёй актуальнасці і ў нашы дні. Таму знаёмства са спадчынай беларускіх педагогаў мае не толькі гістарычны, але і практычны цікавасць.
Вялікай заслугай Я. Коласа як педагога выступае яго дзейнасць па адкрыцці першых нацыянальных беларускіх школ у Гродзенскай і Мінскай губернях. Асаблівасцю такіх школ з'яўлялася тое, што выкладанне ў іх ажыццяўлялася на роднай мове навучэнцаў.
У Беларусі свята ўшаноўваецца памяць народнага песняра. За лепшыя празаічныя творы і літаратуразнаўчыя працы два разы ў год прысуджаецца Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.
На радзіме песняра Ў Стаўбцоўскім раёне музеекаваны мемарыяльныя сядзібы - Акінчыцы, Смольня, Альбуць, Ласток.
У 1956 годзе ў Мінску Камароўская плошча была перайменавана ў плошчу Якуба Коласа. У цэнтры плошчы знаходзіцца сквер партрэтнага тыпу з помнікам вялікаму паэту, які быў устаноўлены 3 лістапада 1972 года.
У 1906 годзе ўпершыню на літаратурнай арэне з'явілася імя Якуба Коласа. Так падпісаўся Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч пад вершам "Наш родны край". Край наш бедны, край наш родны! Лес, балоты і пясок. . . Чуць дзе крыху луг прыгодны. . . Хвойнік, мох ды верасок. А туманы, як пялёнка, Засцілаюць лес і гай. Ой ты, бедная старонка! Ой, забыты богам край!. . .
У 1910 у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песьні-жальбы» (факсімільнае выданне ў 1982), затым — кнігі прозы «Апавяданні» (1912), «Родныя з'явы» (1914).
Аўтар твораў для дзяцей — паэмы «Міхасёвы прыгоды» (1935), вершаванай казкі «Рак-вусач» (1938), зборнікаў вершаў «На рэчцы зімой» (1941), «Вершы для дзяцей» (1945), зборнікаў апавяданняў «У старых дубах» (1941), «Раніца жыцця» (1950).
Аўтар п’есаў «Антось Лата» (1917, пастаўлена ў 20 х гадах), «Забастоўшчыкі» (1925), «Вайна вайне» (1927, канчатковая рэдакцыя ў 1938, пастаўлена ў 1937), «У пушчах Палесся» (1938, пастаўлены ў 1937), аднаактоўкі «На дарозе жыцця» (1917).
Пераклаў на беларускую мову паэмы «Палтава» А. Пушкіна, паасобныя творы Т. Шаўчэнкі, П. Тычыны, А. Міцкевіча, Р. Тагора й інш. Быў адным з рэдактараў «Русско-белорусского словаря» (1953). Лаўрэат Дзяржаўнае прэміі СССР (1946) за вершы ваеннага часу, Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Рыбакова хата» .
В 1944 году театру было присвоено имя Якуба Коласа
В 1957 году была выпущена почтовая марка СССР с изображением Якуба Коласа
В 1992 году Центральный банк Российской Федерации выпустил памятную монету в память поэта
В 2002 году в Белоруссии были выпущены монета и марка, посвященные 120 -летнему юбилею со дня рождения Якуба Коласа
Центральная научная библиотека им. Я. Коласа НАН Беларуси (Минск)
Дзякуй за ўвагу!
Якуб Колас - педагог.pptx