default.pptx
- Количество слайдов: 50
Ты, напэўна, цяпер вельмі часта чуеш слова беатыфікацыя?
Не ведаеш дакладнага значэння гэтага слова?
Як бы табе растлумачыць? . . Гэта калі чалавека, які ўжо адышоў у Вечнасць, тут, на зямлі, пачынаюць лічыць сябрам Бога
Ты яшчэ не здагадаўся, хто да цябе прамаўляе?
Калі так, то я табе ўзгадаю, хто я…
Прывітанне! Я – Лёлек і гэта мая гісторыя Нарадзіўся 18 мая 1920 года ў польскім горадзе Вадавіцы
Гэта мая мама – Эмілія, памерла неўзабаве пасля майго нараджэння, даўшы мне найдаражэйшы падарунак у свеце ЖЫЦЦЁ !
Тата таксама памёр, калі я яшчэ быў юнаком, і я мусіў крочыць па жыцці адзін. . . Ну, гэта я так адразу лічыў, што адзін, але …
Пазнаёміўся я з маім найлепшым СЯБРАМ у 8 год… і ведаеш… …ніколі Ён мяне не пакідаў!!!
Я быў вясёлым юнаком, атрымліваў выдатныя адзнакі ў школе, мне падабаўся футбол. . .
Быў у захапленні ад тэатра: іграў на сцэне, сам пісаў п’есы, але СЯБАР рашуча патрабаваў большага …
Мне давялося жыць падчас Другой сусветнай вайны і таму вучыцца ў духоўнай семінарыі прыходзілася падпольна
Я аддаў усё сваё жыццё СЯБРУ, але Ён вымагаў яшчэ больш…
Аднойчы Ён упаўнаважыў мяне стаць кіраўніком Сваёй дзяржавы, і тады маё жыццё цалкам змянілася і тваё, магчыма, таксама !
Мусіў шмат працаваць… Ведаў, што магу разлічваць на Яго падтрымку і дапамогу. Карыстаўся ўсім , што знаходзілася пад рукой !
Некаторыя лічылі мяне нейкім асаблівым, а я такі ж, як і ўсе людзі…
Пасябраваў са шматлікімі людзьмі…
… быў адкрыты для ўсіх
часам падаў. . .
Але , дзякуючы любові, падымаўся і прабачаў…
Заўважыў, што я не зусім адзінокі. . . Былі людзі, якія таксама мелі шмат любові і аддавалі сябе іншым
О! Як я любіў дзяцей!!!
…і моладзь, якую так доўга шукаў. Але ў рэшце рэшт яны самі мяне знайшлі!!!
Шмат падарожнічаў і пазнаёміўся з табой. . .
Мы часта бачыліся падчас падарожжаў
Дык я ж мексіканец ! Заўважыў аднойчы!!!
Мне так падабалася сустракацца з табой!
Але час зямной пілігрымкі скончыўся …
Я б хацеў і надалей сустракацца з табой, але надышоў час сустрэцца з СЯБРАМ!!! І сказаць Яму : МІСІЯ ВЫКАНАНА!!!
Я бачыў, як яны плакалі, калі я адыходзіў да СЯБРА
Я бачыў іх сумнымі. . .
Яны так пакутвалі. . .
Але не думайце, што вы пакінутыя і адзінокія. . .
Не трэба пакутваць!
Адкіньце горыч!!!
Наблізьцеся да Бога!!!
І трымайцеся за Яго моцна-прымоцна!!!
УБАЧЦЕ ЯГО ВЯЛІКАСЦЬ І НЕАБДЫМНАСЦЬ у параўнанні з вашымі дробнымі праблемамі!
І дзякуй за тое, што былі са мной!!!!
Дзякуй, што паказалі сваю любоў!!!
Бо я таксама ўсіх вас люблю!!!
І назіраю за вамі. . .
Ніколі не пакіну вас адных!
Успамінайце мяне з усмешкай!!!
Дапамагайце майму наступніку, які будзе працягваць на зямлі справу Хрыста
Мне ўжо прызначана месца ў доме Нябеснага Айца. . .
Але я застануся з вамі назаўсёды. . .
Як і ў мінулыя гады, прыходзьце да мяне са сваім болем, клопатамі, праблемамі і турботамі. . .
. . . нясіце да мяне ўвесь боль Чалавецтва. . . Я раскажу пра яго нашаму Нябеснаму Айцу!
Прагну толькі аднаго: каб ва ўсім свеце панаваў мір і супакой і каб усе людзі на зямлі, як некалі я, сустрэлі ў сваім жыцці СЯБРА і аддалі Яму жыццё назаўсёды!
default.pptx