Презентация Ты мой Бабруйск.pptx
- Количество слайдов: 47
Т ы мой, Бабруйск? Шукаю згоды я з сэрцам, са сваёй душой…
Як параўнаць цябе з Заходняй маёй Радзімаю малой? . . .
Вядома ж, той куток, куды прыносіць нас немаўлятамі знаёмы бусел, нам даражэй, калі нас носіць няўмольны лёс па Беларусі…
Улла…
Глыбокае…
На берагах Палаты…
Ці ад яе далей закіне за блізкія ці далей межы, -
Усё ж самым першым успамінам паўстануць Мірскія ….
…не Аперманавыя вежы…
Зусім другія далягляды адкрыюцца з тых веж, вядома, …
Але ж ці рада, ці не рада, ….
… - ды стаў Бабруйск мне родным домам…
Але ж ці рада, ці не рада, ды стаў Бабруйск мне родным домам.
У ім не знайсці ні кроплі падабенства – ні ў вуліцах, дварах,
…ні ў людзях…
Мой родны кут, з табой з маленства мы сумаваць і радавацца будзем!
Але ж вярнуўшыся з гасцей ад замкаў, ідучы з цягніка аднойчы па белай квецені світанка, я адкрываю раптам вочы…
…на звыклыя дамы і вулкі, што сустракаюць нас заўжды. Іду я крокам роўным, гулкім па горадзе і праз яго гады…
Яны ў розных пабудовах ляжаць паміж валоў магутных на бастыёнах крэпасці суровай і помняць розныя пакуты…
Сялян, што некаль будавалі фартэцыю над Беразіной. .
І дзекабрыстаў, што спыталі прымераць мару дарагой цаной…
Капліца белая раскажа пра тых, каго няма між нас, жывых…
І позірк мой… міжволі ляжа…
ад жудасных саракавых…
У гэтым самым гістарычным месцы пакуты, боль у кожным камяні… І крэпасць шчэ стаіць на месцы… але ты ёй у вочы зазірні!
А вочы – чорныя байніцы шукаюць ў нас сумленне, памяць, бо надта ж трапіць форт баіцца ў абыякавасці замець!!!
Іду далей ля Порт-Артура па вуліцы Чангарскай я дамоў…
1897 год Гатэль стары ашчэран арматурай … Спадзеву маю – адбудуем зноў.
Прыходзяць думкі аб пажары, які прымусіў горад аднавіць….
Як параўнаць той год с сягодняшнім цяжарам? ? ? Якім Бабруйску быць альбо ня быць? ? ?
Іду далей я салаўіным ранкам: гараць ад свечак цёмныя каштаны.
На плошчы са знаёмым танкам і мармурам маўклівае пашаны
Мне вельмі хочацца спыніцца пад івамі ў куточку файным… Спякотным ранкам хочацца напіцца з фантана… Але ж не! Звычайна
Фантаны б’юць пасля дажджу ў чацвер
Ну, што ж, маршрутам звыклым я іду… я бачу новае цяпер, і з ім я гутарку вяду.
Што стала ў Бабруйску новым? А можа храм адноўлен для душы?
Ды не, грашовыя ўстановы, што збудаваны не на малыя грашы!
Кавярні скрозь і панарамы… шыкоўных шыльдаў шмат на магазінах…
А ў асфальце тыя ж ямы! Вось мой Бабруйск, як на вітрыне.
А вунь на той шырокай Менскай замест Бабра нас конь вітае.
Якое ж з родным Мірам падабенства Мой горад сёняшні ты маеш?
Згубіў ты воблік свой спрадвечны
Ў кутках зялёных мілы і прыгожы
Мясцінамі ты смешны, недарэчны
І бабруйчан сваіх, вядома, гожы. Людміла Дабравольская, 2012 г.
Презентация Ты мой Бабруйск.pptx