Лекция ИБ для заочников.pptx
- Количество слайдов: 27
Старажытнае грамадства. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай 1. Першабытная эпоха 2. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі Беларусі. 3. Праблемы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Асаблівасці развіцця ВКЛ ад Крэўскай да Люблінскай уніі. 4. Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы.
Чалавек з’явіўся на Зямлі ў перыяд старажытнага каменнага веку (палеаліту). У ніжнім і сярэднім палеаліце чалавек быў прадстаўлены піцекантрапамі і неандэртальцамі, а ў верхнім палеаліце (каля 40 тыс. гг. да н. э. ) сфарміраваўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу – краманьёнец.
Найбольш старажытныя стаянкі першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі - каля вёсак Бердыж (23 тыс. гг. да н. э. ) Чачэрскага і Юравічы (26 тыс. гг. да н. э. ) Калінкавіцкага раёнаў Гомельскай вобласці. У сярэднім каменным веку (мезаліце) адбылося поўнае засяленне тэрыторыі Беларусі. Эпоха новага каменнага веку (неаліту) азнаменавалася пераходам ад прысвойваючых да вытворчых форм гаспадарання (неалітычная рэвалюцыя).
Каменны век у гісторыі Беларусі супадае з даіндаеўрапейскім перыядам этнічнай гісторыі – 40 тыс. гг. да н. э. – ІІІ – ІІ тыс. да н. э. На тэрыторыі Беларусі пачатак бронзавага веку супаў з пранікненнем індаеўрапейцаў. Тым самым пачаўся індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (ІІІ – ІІ тыс. да н. э. – да нашага часу). Вылучаюць яго балцкі і славянскі этапы. У выніку славянабалцкага сінтэзу ў VІІІ – Х стст. узніклі новыя славянскія супольнасці (протанароднасці): дрыгавічы, радзімічы, крывічы. Гэтыя супольнасці стварылі першапачатковыя дзяржавы, якія называліся княжаннямі.
У пачатку ІХ ст. існавалі два ўсходнеславянскія саюзы: паўночны – з цэнтрам у Ноўгарадзе і паўднёвы – з цэнтрам у Кіеве. У 882 г. гэтыя саюзы аб’ядналіся і ўтварылі адну дзяржаву – Кіеўскую Русь. З гэтага часу Полацк і яго землі знаходзіліся ў пастаянных сувязях з Кіеўскім княствам.
Прыкладна ў 70 -я гг. Х ст. у Полацку пачаў княжыць Рагвалод. Пры ім да саюзу з Полацкай зямлёй імкнуліся і наўгародскі князь Уладзімір, і кіеўскі князь Яраполк. У 980 г. Уладзіміру Святаславічу, які змагаўся са сваім братам Яраполкам за кіеўскі трон, удалося захапіць Полацк. Рагвалод з сям’ёй быў забіты, яго дачка Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам у жонкі. Яна нарадзіла яму сына Ізяслава, які потым быў запрошаны на княжанне ў Полацк.
Пасля смерці Ізяслава і яго малалетняга пераемніка Усяслава полацкі прастол заняў Брачыслаў (1003 1044). У барацьбе з кіеўскім князем Яраславам Мудрым за Ноўгарад Брачыслаў дабіўся перадачы яму гарадоў Віцебска і Усвят (1021), якія стаялі на важным шляху са Скандынавіі ў Візантыю.
Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей, 1044 - 1101) разгарнуў барацьбу за падпарадкаванне Полацку Паўночнай Русі. У 1065 г. ен асаджаў Пскоў, а ў 1066 г. штурмам узяў Ноўгарад. У адказ на гэта князі - Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад , – пайшлі на Полацкую зямлю і захапілі Менск. 3 сакавіка 1067 г. на беразе р. Нямігі адбылася бітва. Усяслаў адступіў. Пазней Яраславічы схапілі яго пад Оршай і адвезлі ў Кіеў. У 1068 г. кіяўляне вызвалілі Усяслава і зрабілі яго кіеўскім князем. Праз 7 месяцаў ён вярнуўся на радзіму.
Тураўскае княства ўтварылася ў канцы ІХ ст. Горад Тураў упершыню ўпамінаецца пад 980 г. Асаблівасцю грамадска-палітычнага ладу Тураўшчыны была прысутнасць адначасова князя і пасадніка. У канцы Х і на працягу ХІ ст. Тураўская зямля знаходзілася ў палітычным кантакце з Кіевам. У 1158 г. у Тураве усталявалася самастойная княжацкая дынастыя. Пачынальнікам яе быў князь Юрый Яраславіч. У другой палове ХІІ ст. адбываецца ўзвышэнне Пінска, які становіцца па сутнасці другой сталіцай княства.
Беларускія землі ўваходзілі ў склад і некаторых іншых дзяржаўных утварэнняў. У склад Уладзіміра. Валынскага княства ўваходзіла Берасцейшчына. У склад Смаленскага княства - гарады Прупой, Крычаў, Мсціслаў, Копысь. Землі з гарадамі Гомель, Рэчыца, Чачэрск адносіліся да Чарнігаўскага княства, Мазыр і Брагін - да Кіеўскага княства.
Перадумовы ўтварэння ВКЛ: Сацыяльнаэканамічныя Унутрыпалітычныя Развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рамяства, гандлю, рост гарадоў. Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства, сацыяльных супярэчнасцей паміж саслоўямі. Знешнепалітычныя Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай.
Асноўныя канцэпцыі ўтварэння ВКЛ: Традыцыйная (літоўская) канцэпцыя Новая (беларуская) канцэпцыя заходнерускія землі былі захоплены літоўцамі падчас аслаблення іх міжусобіцамі і манголататарскім заваяваннем сучасныя летувіскія землі былі захоплены Новагародскім княствам. Летапісная Літва – гэта тэрыторыя паміж Менскам і Новагародкам, Слонімам і Маладзечна. Цэнтрысцкая канцэпцыя у XIII – XIV стст. ВКЛ – Літоўска. Беларуская дзяржава (дамінаваў літоўскі пачатак). У XV – XVI стст. ВКЛ – Беларуска. Літоўская дзяржава (дамінаваў беларускі пачатак).
Працэс утварэння ВКЛ адбываўся з другой чвэрці ХІІІ ст. па трэцюю чвэрць XIV ст. Шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ: 1) пры дапамозе ваеннай сілы, 2) на аснове дыпламатычных пагадненняў, 3) праз дынастычныя шлюбы.
Працэс фарміравання новай дзяржавы пачаўся з узвышэння Новагародскага княства і быў звязаны з імем князя Міндоўга (сярэдзіна 30 -х гг. ХІІІ ст. – 1263 г. ). Ен аб'яднаў Літву з Новагародскім княствам. У 1253 г. князь каранаваўся ў Новагародку. У 1307 г. пры Віцені (1293 - 1316) да ВКЛ было далучана Полацкае княства. Лічыцца, што ў час кіравання гэтага вялікага князя “Пагоня” стала агульнадзяржаўным гербам ВКЛ.
Значна пашырылася ВКЛ пры вялікім князі Гедыміне (1316 – 1341). У склад краіны увайшлі Віцебская, Берасцейская, Турава. Пінская землі, Менскае княства. У 1323 г. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы з Новагародка ў Вільню. Альгерд (1345 – 1377 гг. ) удвая павялічыў тэрыторыю дзяржавы Было далучана Беларускае Падняпроўе, Бранскае княства, Кіеўская, Чарнігава-Северская, Падольская і Валынская землі.
Пасля смерці Альгерда вялікім князем літоўскім стаў Ягайла (1377 – 1392 гг. ). У 1385 г. была падпісана Крэўская унія. Адпаведна уніі Ягайла перахрысціўся ў каталіцтва, абавязаўся аб'яднаць Польшчу з Літвою, ахрысціць язычнікаў Жамойціі і Аўкштайціі, прадаставіў правы на валоданне і поўнае распараджэнне зямлёй феадаламкатолікам узамен на права стаць польскім каралём, узяўшы шлюб з польскаю каралеўнай Ядзвігай.
Праваслаўныя феадалы ВКЛ адмовіліся прыняць унію. Іх супраціўленне ўзначаліў Вітаўт Кейстутавіч. Па умовах Востраўскага пагаднення 1392 г. Ягайла прызнаў Вітаўта вялікім князем літоўскім (1392 – 1430 гг. ). У гады праўлення Вітаўта ВКЛ дасягнула найвышэйшай магутнасці, займала найбольшую ў сваёй гісторыі тэрыторыю. Вітаўт правёў адміністрацыйную рэформу і ўмацаваў цэнтральную ўладу, скасаваў удзельныя княствы і ўвёў намесніцтвы.
У 1413 г. Вітаўт і Ягайла падпісалі Гарадзельскі прывілей. У адпаведнасці з ім феадалы-католікі атрымалі выключнае права займаць дзяржаўныя пасады. Гарадзельскі прывілей паглыбіў раскол у грамадстве, што вылілася ў грамадзянскую вайну 1432 – 1436 гг. Каб ліквідаваць напружанасць у грамадстве былі прыняты прывілеі аб ураўнанні асабістых і маёмасных правоў баяр католікаў і праваслаўных і перадачы на карысць баяр дзяржаўнай павіннасці дзякла. Толькі у 1563 г. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў прывілей, які ўраўняў у палітычных правах шляхту хрысціянскага веравызнання розных канфесій.
У 1440 г. польскі кароль Уладзіслаў ІІІ накіраваў у ВКЛ у якасці намесніка свайго брата – Казіміра Ягайлавіча, які быў абраны вялікім князем літоўскім (1440 – 1492 гг. ). Казімір ліквідаваў унію з Польшчай, умацаваў дзяржаву. У 1445 г. ен быў абраны польскім каралём. Перад ад’ездам на каранацыю ў Кракаў у 1447 г. Казімір выдаў прывілей, у якім абавязваўся не парушаць цэласнасці ВКЛ, гарантаваў замяшчэнне свецкіх і духоўных пасад толькі мясцовымі жыхарамі. Такім чынам, ВКЛ захавала свае правы, аднак страціла ўласнага гаспадара.
Прычыны заключэння Люблінскай уніі ЗНЕШНЕПАЛІТЫЧНЫЯ УНУТРЫПАЛІТЫЧНЫЯ ДЫНАСТЫЧНЫЯ Цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ выкліканае абвастрэннем адносін з Маскоўскай дзяржавай і няўдалым пачаткам Лівонскай вайны 15581582 гг. Унутрысаслоўныя супярэчнасці паміж магнатамі і шляхтай ВКЛ. Шляхта ВКЛ імкнулася да атрымання роўных правоў з польскай шляхтай Пасля смерці апошняга караля з дынастыі Ягелонаў Жыгімонта ІІ Аўгуста магла спыніцца асабістая ўнія паміж ВКЛ і Польшчай
1 ліпеня 1569 г. была зацверджана Люблінская унія. Стваралася дзяржава – Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралем. Прававое становішча караля вызначалася агульнадзяржаўнымі актамі – “Пакта канвента” і “Генрыхаўскімі артыкуламі”. Калі кароль не выконваў умоў “артыкулаў”, шляхта магла ствараць канфедэрацыі (ваенныя саюзы) і арганізовываць рокашы (ўзброеныя выступленні).
Заканадаўчым органам быў двухпалатны агульны (вальны) сейм, які складаўся з сената і пасольскай ізбы. Сеймы склікаліся адзін раз на два гады. Для прыняцця рашэнняў патрабавалася аднагалоснае іх ухваленне. Кожны дэпутат валодаў правам накладаць на любое рашэнне і ўсю работу сейма забарону – “liberum veto”. Паўнамоцтвы: выданне законаў, увядзенне падаткаў, скліканне апалчэння, аб’яўленне вайны і заключэнне міру, выбранне караля.
У складзе Рэчы Паспалітай ВКЛ захавала свою адносную самастойнасць: • Захоўваліся тытулы “Вялікага княства Літоўскага” і “вялікага князя літоўскага”, дзейнічаў апарат дзяржаўнага кіравання, меліся свой скарб, дзяржаўная пячатка, войска і свой звод законаў – Статут ВКЛ (1529, 1566, 1588). • У ВКЛ дзейнічаў генеральны сеймік. У 1581 г. была створана асобная вышэйшая судовая інстанцыя – Галоўны Трыбунал. • У 1673 г. было прынята рашэнне, паводле якога кожны трэці сейм павінен быў збірацца ў Гародні.
Прычыны крызіса Рэчы Паспалітай: 1. Палітычная анархія, адсутнасць моцнай цэнтралізаванай манархічнай улады 2. Нявырашаннасць рэлігійнага пытання. 3. Феадальны прыгнёт. 4. Адсутнасць моцнага войска 5. Умяшальнiцтва суседнiх краiн ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, асаблiва ў так званым пытаннi аб дысiдэнтах (iншаверцах).
Скарыстаўшы палiтычны крызiс, Расiя, Прусiя i Аўстрыя ў 1772 г. падпiсалi ў Пецярбургу канвенцыю аб частковым падзеле тэрыторыi Рэчы Паспалiтай. Усходняя частка тэрыторыі Беларусі адышла да Расіі.
У 1788 г. сабраўся Чатырохгадовы сейм. Ен распачаў рэформы: павялічыў колькасць войска, аб’явіў назалежнасць і суверэнітэт Рэчы Паспалітай, абмежаваў некаторыя прывілеі шляхты. 3 мая 1791 г. была абвешчана Канстытуцыя. У студзені 1793 г. Расія і Прусія пры згодзе Аўстрыі здзейснілі другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Расiйскай імперыі былі далучаны землi Цэнтральнай Беларусi па лiнii Друя–Пiнск і Правабярэжная Украiна.
Апошняй спробай захаваць дзяржаўную самастойнасць Рэчы Паспалітай, аднавіць яе ў межах 1772 г. і вярнуць Канстытуцыю 3 мая 1791 г. з’явілася паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Расія, Аўстрыя і Прусія падавілі паўстанне і ў кастрычніку 1795 г. падпісалі канвенцыю аб канчатковым падзеле Рэчы Паспалітай. У адпаведнасці з дагаворам Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга.
Лекция ИБ для заочников.pptx