ОБРАЗОВАНИЕ БССР.ppt
- Количество слайдов: 42
Станаўленне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове 2 гадзіны
План l l l l Беларуская дзяржаўнасць: сацыяльная база. Рост самасвядомасці беларускага насельніцтва. В. Кнорын і канцэпцыя заходнерусізму. Белнацкам і яго дзейнасць. Аблвыкамзах і Заходняя камуна. Лістападаўская рэвалюцыя ў Германіі і пазіцыя кіраўніцтва Савецкай Расіі ў беларускім пытанні. Беларускія секцыі РКП (б). Перамовы І. В. Сталіна з супрацоўнікамі Белнацкама 25 снежня 1918 г. Абвяшчэнне ССРБ. А. Мяснікоў, З. Жылуновіч і фарміраванне ўрада ССРБ. Пытанне аб тэрыторыі рэспублікі. Стварэнне Літоўска. Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі
Беларуская дзяржаўнасць: сацыяльная база l Працэс стварэння беларускай дзяржавы быў вельмі склады. Палітыкі Польшчы і Расіі ніколі не лічылі Беларусь "суб'ектам праваадносін і адзінкай палітычна роўнай" (А. Цвікевіч).
Праціўнікі беларускай дзяржаўнасці Рускія і польскія арганізацыі на Беларусі. Іх адмоўнае стаўленне да абвешчанай БНР ўзмацнялася і тым, што ва Устаўных граматах пацвярджалася нацыяналізацыя зямлі і перадача яе ў карыстанне тым, хто на ёй працуе. Гэта непасрэдна закранала інтарэсы польскіх і рускіх памешчыкаў, царквы. l Яўрэйскія колы таксама негатўна аднесліся да факта абвяшчэння беларускай дзяржаўнасці. Гэта часта грамадства арыентавалася на культуру і мову "вялікіх" народаў і мела эканамічныя інтарэсы ў Расіі.
Прыхільнікі ідэі незалежнасці ў канцы 1917 - пачатку 1918 г. l l l Беларуская інтэлігенцыя Нешматлікая беларуская нацыянальная буржуазія Шляхта (дваранства)
Размеркаванне палітычных сіл l Такім чынам, сацыяльная база, на якой магла грунтавацца ідэя дзяржаўнасці Беларусі, была даволі вузкай. Самасвядомасць асноўнай працоўнай масы беларускага грамадства яшчэ праходзіла этап свайго гістарычнага фарміравання. Ва ўмовах вайны і эканамічнага разбурэння першачарговымі для працоўных мас з'яўляліся патрабаванні міру, зямлі, хлеба.
Размеркаванне палітычных сіл l Адным з выразнікаў тэндэнцыі абуджэння нацыянальнай свядомасці былі дзеячы левага крыла нацыянальна-вызваленчага руху Беларусі (З. Жылуновіч, А. Чарвякоў, І. Лагун, Я. Дыла, Б. Тарашкевіч, Я. Канчар) ). Яны непарыўна звязвалі класавыя і нацыянальныя пытанні і знаходзіліся пад уплывам марксісцкага светапогляду.
Размеркаванне палітычных сіл l l l Яшчэ восенню 1917 г. прадстаўнікі гэтай плыні ўтварылі Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю. У пачатку 1918 г. яны склалі аснову створанага згодна з дэкрэтам У. Леніна ад 31 студзеня 1918 г. Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама), які функцыяніраваў на правах аддзела Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР. Белнацкам меў аддзяленні ў Петраградзе, Віцебску, Саратаве і Смаленску.
Лідэры левай плыні нацыянальнавызваленчага руху Камісар Белнацкама (да мая 1918 г. ) – А. Р. Чарвякоў. Яго намеснік – У. В. Скарынка. l Супрацоўнікі Белнацкама: Г. Багдановіч, А. Вазіла, І. Дварчанін, К. Душэўскі, З. Жылуновіч, Я. Канчар, І. Лагун, З. Сабалеўскі, Б. Тарашкевіч, Ф. Турук, А. Усціловіч. Фактычна - гэта кіруючы актыў БСДРП. Многія з іх удзельнічалі ў рабоце 1 -га Усебел. з'езду. l У маі - ліпені 1918 г. у дзейнасці Белнацкама важную ролю адыгрывалі члены секцыі беларусаў пры ЦК партыі левых эсэраў: М. Семяновіч, В. Чадовіч, І. Пятровіч.
Дзейнасць Белнацкама (разам з беларускімі секцыямі РКП (б)) l l l Палітычная і культурна-асветніцкая работа сярод беларусаў на тэрыторыі Савецкай Расіі Клопат пра бежанцаў Улік беларускіх арганізацый і ўстаноў, што эвакуіраваліся ў час 1 -й сусветнай вайны Адкрыццё беларускіх школ і клубаў Выданне літаратуры на беларускай і рускай мовах (“Дзянніца”) Белнацкам прапанаваў пачатковую форму нацыянальнай дзяржаўнасці – абласную аўтаномію
Дзейнасць Белнацкама (разам з беларускімі секцыямі РКП (б)) l l Пад уплывам гэтых арганізацый ідэя Бел. Сав. Рэспублікі набывала ўсё большую падтрымку. Гэта выяўлялася ў прыняцці адпаведных рэзалюцый беларускімі сходамі, канферэнцыямі і з'ездамі. У прынятых на іх рэзалюцыях меліся, як правіла, 3 асноўныя пункты: Непрызнанне БНР і яе ўрада Дэкларацыя падтрымкі Савецкай улады Супрацьпастаўленне БНР ідэі федэрацыі Беларусі з Расіяй, як спосабу рэалізацыі права беларускага народа на самавызначэнне.
Пазіцыя кіраўніцтва мясцовых бальшавікоў l Аднак імкненні да беларускай дзяржаўнасці нават на аўтаномных пачатках і ў федэратыўнай форме з Савецкай Расіяй поўнасцю ігнаравалася кіраўніцтвам Паўночна-Заходняга камітэта РКП (б) і Абвыкамзаха на працягу ўсяго 1918 г. Зыходзячы з канцэпцыі заходнерусізму, іх кіраўнікі недаацэньвалі праявы нацыянальнай ідэі ў жыцці беларускага грамадства.
Пазіцыя кіраўніцтва мясцовых бальшавікоў l l Яны нават не лічылі патрэбным у процівагу Радзе БНР заявіць аб праве беларусаў на самавызначэнне, аб магчымасці ў будучым стварыць беларускую дзяржаўнасць на асновах, прапанавыных 3 -м Усерасійскім з'ездам Саветаў. Іх ідэя – інтэрнацыянальнае адзінства працоўных Заходняй вобласці ў барацьбе з буржуазіяй.
Пазіцыя кіраўніцтва мясцовых бальшавікоў l Аблвыкамзах не прызнаваў і пачатковую форму нацыянальнай дзяржаўнасці Беларусі -- абласную аўтаномію, прапанаваную Белнацкамам. Больш таго, імкненні да нацыянальнага адраджэння, кансалідацыі беларускай нацыі ў дзяржаве, якая б знаходзілася ў федэратыўных адносінах з РСФР, дзеячы Паўночна-Заходняга абкама РКП (б) і Аблвыкамзаха разглядалі як праявы сепаратызму і нацыяналізму.
Падрыхтоўка да ўтварэння ССРБ l l 19 лістапада 1918 г. артыкул у “Дзянніцы” “Як жа з Беларуссю” (З. Жылуновіч) – папрокі Наркамнацу і кіраўніцтву Заходняй камуны (з 11 – 13 верасня 1918), што няма праекта дзярж. Уладкавання Беларусі. 21 – 23. 12. 1918 г. – канферэнцыя Беларускіх секцый РКП (б) – прызнал набходнасць стварэння Часовага урада Беларусі, выбрана Цэнтр. Бюро.
Падрыхтоўка да ўтварэння ССРБ l l 27. 12. 1918 г. – нарада ў Маскве Сталіна з Мясніковым і Калмановічам. На ёй была акрэслена тэрыторыя Беларускай рэспублікі з 5 губерняў: Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай, а таксама вызначаны склад урада (старшыня і 15 членаў) і паўнамоцтвы рэспублікі.
Падрыхтоўка да ўтварэння ССРБ l Згодна з п. 6 дырэктыў Наркамнаца правы і абавязкі ЦБ партыі і аддзелаў урада павінны былі застацца такімі "як і былога Абласнога Камітэта і аддзелаў Аблвыкамзаха". Аб самастойнасці будучай ССРБ, як бачым, тут размова не вялася. Фактычна меркавалася, што яна застанецца ў РСФСР на правах абласной аўтаноміі.
Утварэнне ССРБ l l 30. 12. 1918 г. -- пачатак работы VI Паноўчна-Заходняй абласной канференцыі РКП (б). Асобнага пытання пра абвяшчэнне беларускай дзяржаўнасці ў парадку дня канферэнцыі не было
Утварэнне ССРБ l l l Згодна з дырэктывай ЦК РКП (б) у даклад А. Мяснікова па пытанню "Бягучы момант" быў уключаны пункт "Беларуская Савецкая Рэспубліка", які змяшчаў прапанову "абвясціць Заходнюю камуну самастойнай Савецкай Сацыялістычнай Беларускай Рэспублікай". У якасці аргумента вылучаўся міжнародны фактар: "замкнуць ланцуг самавызначыўшыхся ўтварэнняў". Дэлегаты пагадзіліся з такой прапановай і без абмеркавання прынялі агульную рэзалюцыю пра абвяшчэнне Заходняй камуны Беларускай Савецкай Рэспублікай пры 5 ўстрымаўшыхся (гл. дадатак 21).
Утварэнне ССРБ l l l У той жа дзень, 30. 12. 1918 г. аднагалосна была прынята асобная пастанова аб тэрыторыі Беларусі. Згодна з ёй асноўным ядром Беларускай рэспублікі лічыліся губерні Мінская, Смаленская, Магілёўская, Віцебская і Гродзенская з прылеглымі да іх мясцовасцямі суседніх губерній, населеных пераважна беларусамі (гл. дадатак 22). З. Х. Жылуновічу і А. Р. Чарвякову было даручана падрыхтаваць прект Маніфеста Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада.
Утварэнне ССРБ l l l Аднак пастановы КП(б)Б не ліквідавалі ўсіх супярэчнасцей паміж беларускімі секцыямі РКП(б) і ЦБ КП(б)Б, барацьба паміж якімі разгортвалася як на з'ездзе, так і пасяля яго. У склад ЦБ увайшлі амаль усе члены Паўночна. Заходняга абкама РКП(б) (13 чалавек), у мінулым праціўнікі стварэння ССРБ. І толькі З. Жылуновіч і І. Лагун з'яўляліся прадстаўнікамі беларускіх секцый РКП(б).
ССРБ l 31. 12. 1918 г. і 1. 1. 1919 г. – пасяджэнні ЦБ КП(б)Б, на якіх разгарнуліся вострыя спрэчкі ў сувязі з фарміраваннем Часовага ўрада рэспублікі.
ССРБ l l l З. Жылуновіч дамагаўся 10 з 17 месцаў ва ўрадзе для прадстаўнікоў Белнацкама і ЦБ беларускіх камуністычных секцый, а таксама патрабаваў выключэння са складу ўрада А. Ф. Мяснікова, М. І. Калмановіча і Р. В. Пікеля. Пасля асабістых перагавораў І. Сталіна з З. Жылуновічам па тэлефоне апошні вымушаны быў зняць сваё патрабаванне. Познім вечарам 1. 1. 1919 г. быў канчаткова сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі, у склад якога ўвайшлі 7 прадстаўнікоў Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б) і 9 прадстаўнікоў Паўночна -Заходняга абкама і Аблвыкамзаха – фактычна праціўнікаў ССРБ. Старшынёй урада быў зацверджаны З. Х. Жылуновіч.
ССРБ l l Вечарам 1. 1. 1919 г. па радыё быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. Ён быў падпісаны ў спешцы толькі 5 членамі ўрада (Жылуновічам, Мясніковым, Івановым, Чарвяковым і Рэйнгольдам) і ўначы з 1 на 2. 1. 1919 г. надрукаваны. Спачатку Маніфест быў напісаны на рускай мове. У беларускім перакладзе, зробленым Жылуновічам, рукой Мяснікова чарніламі былі ўнесены папраўкі. Таму тэксты Маніфеста ў некаторых дэталях не супадаюць паміж сабой (гл. дадатак 23). У Маніфесце Белрусь урачыста абвяшчалася "вольнай незалежнай Сацыялістычнай Рэспублікай", заканадаўча замацоўваліся асноўныя палажэнні грамадскага і палітычнага ладу Беларусі.
ССРБ l l 3. 1. 1919 г. , у сувязі з утварэннем БССР Аблвыкамзах прыняў пастанову аб самароспуску і аб пераходзе ўсёй улады да Часовага рэвалюцыйнага рабочасялянскага ўрада Беларусі. Гэта пастанова была зацверджана Прэзідыумам УЦВК 11. 1. 1919 г. 5. 1. 1919 г. урад БССР пераехаў са Смаленска ў Мінск.
Адносіны да БССР l l l Большасць беларускіх нацыянальных дэмакратычных партый не прызналі беларускую дзяржаўнасць на савецкай аснове. Яны разглядалі яе як нешта незаконнае, штучнае, прынесеная звонку. ЦК БПС-Р, застаючыся прыхільнікам ідэі незалежнасці БНР, заявіў, што БССР не з'яўляецца ў пэўным сэнсе дзяржавай і таму заклікаў сваіх паліт. саюзнікаў не падтрымліваць яе. Не прызнаў Савецкую Беларусь і ЦК БСДП, адмовіўшыся ад супрацоўніцтва з бальшавікамі па стварэнню беларускай сацыялістычнай дзяржавы. Кіраўніцтва БПСФ заявіла, што "БССР не можа быць у дастатковай меры незалежнай і таму ў юрыдычным сэнсе не з'яўляецца дзяржавай у агульна-прынятым значэнні". Факт утварэння БССР быў успрыняты ў беларускі грамадстве неадназначна не толькі прыхільнікамі БНР, але і ўдзельнікамі камуністычнага руху.
Літ. Бел l Але ўжо хутка праявіліся асаблівасці імперскай палітыкі ўрада РСФСР у адносінах да дзяржаўнага будаўніцтва ў нацыянальных рэгіёнах былой Расійскай імперыі. Яны былі прадыктаваны бягучымі, кан'юктурнымі палітычнымі меркаваннямі.
Літ. Бел l l 16. 1. 1919 г. па ініцыятыве У. Леніна ЦК РКП(б) прыняў рашэнне, у якім прапаноўвалася Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерням выйсці са складу БССР, а Мінскай і Гродзенскай губерням аб'яднацца з Літ. ССР. Матывіроўка Леніна (у размове з прадстаўнікамі ЦК КПБ(б): "Рэспубліка -- буферная і патрэбна настолькі, паколькі мяжуецца з іншымі краінамі. Смаленская, Віцебская і Магілёўская губерні не мяжуюцца з іншымі краінамі, таму іх можна выключыць".
Літ. Бел З пастановай ЦК РКП(б) не пагадзілася частка ўрада БССР і ЦБ КП (б)Б (А. Мяснікоў, В. Кнорын, І. Рэйнгольд) l Пастанова карэнным чынам мяняе палітычную сітуацыю і парушае замацаваныя Расійскай Савецкай Канстытуцыяй прынцыпы самавызначэння народаў і “адмоўна адаб’ецца на жыццёвых інтарэсах беларускага пралетарыята і сялянства”. l З. Х. Жылуновіч і яго аднадумцы лічылі, што падзел рэспублікі немэтазгодны і недапушчальны. Яны звярнуліся ў ЦК РКП(б) з прапановай адмяніць гэтае рашэнне.
Літ. Бел l l Але, у канцы студзеня 1919 г. Магілёўская, Віцебская і Смаленская губерні, а таксама 4 паветы Чарнігаўскай губерні адышлі да РСФСР. У знак пратэсту супраць такіх метадаў вырашэння нацыянальнага пытання на Беларусі, ўрад БССР тады пакінулі 3 наркомы – Ф. Шантыр, У. Фальскі і Я. Дыла.
Літ-Бел ССР l Імперскі пыдыход у вырашэнні складаных нацыянальна-тэрытарыяльных праблем, жангліраванне паняццем ідэі сусветнай пралетарскай рэвалюцыі асабліва яскрава праявілася ў дзейнасці прадстаўніка ЦК РКП(б) у Беларусі ў студзені-лютым 1919 г. Адольфа Абрамавіча Іофе, аднаго з "творцаў" Брэсцкага міру.
Літ-Бел ССР l l l Пратакол пасяджэння ЦБ КП(б)Б ад 22. 1. 1919 г. па пытаннях тэрыторыі рэспублікі і федэратыўных адносін з РСФСР (гл. дадатак 24). Гэты дакумент, як і многія іншыя, у афіцыйнай беларускай гістарыяграфіі абыходзіўся знарок, быццам бы яго наогул не існавала. Нягледзячы на абрунтаваныя выступленні членаў ЦБ КП(б)Б -- М. Пятрова, С. Іванова, І. Рэйнгольда, А. Мяснікова і І. Лагуна, якія справядліва папракалі партыйнае і савецкае кіраўніцтва РСФСР у цэнтралісцкабюракратычным падыходзе да вырашэння пытання аб Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губернях і шкоднасці яго для будучага нацыянльна-эканамічнага развіцця Беларусі, А. Іофе настаяў на фактычным прыняцці ЦБ рашэння ЦК РКП(б).
Літ-Бел ССР l Зыходзячсы з абставін міжнароднага характару, ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб аб'яднанні Мінскай і Гродзенскай губерняў з Літоўскай ССР. Тым самым як бы "здымалася" з парадку дня пытанне аб правамернасці далучэння ўсходніх этнічных беларускіх зямель да РСФСР.
Літ-Бел ССР l 30. 1. 1919 г. Я. М. Свярдлоў у тэлеграме ў ЦК КП Літвы падрэсліваў: "На з'ездзе Саветаў Беларусі (але з'езд толькі планаваўся!) вынеслі рашэнне аб аб'яднанні Беларусі і Літвы. Прапанаваць літоўскім таварышам як можна хутчэй склікаць з'езд і правесці там тое ж рашэнне… ЦК лічыць гэтае рашэнне найбольш адпавядаючым нашым агульнапалітычным задачам і цалкам адпавядаючым міжнароднай кан'юктуры".
Літ-Бел ССР l l Таму 1 -ы Усебеларускі з'езд Саветаў (2 3. 2. 1919 г. , Мінск) прыняў дэкларацыі аб устанаўленні федэратыўных сувязей з РСФСР і аб'яднанні Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Беларусі і Літвы ў адзіную дзяржаву. У сваім выступленні старшыня УЦВК Савецкай Расіі Я. Свярдлоў падкрэсліў, што гэтае аб'яднанне дыктуецца інтарэсамі міжнарожнай сацыялістычнай рэвалюцыі (гл. дадатак 25).
Літ-Бел ССР l 3. 2. 1919 г. з'езд прыняў 1 -ю Канстытуцыю БССР, зацвердзіў герб і сцяг рэспублікі. У склад выбранага Цэнтральнага выканаўчага камітэта (ЦВК) (узначаліў А. Мяснікоў) увайшло 50 чалавек. У склад Вялікага прызідыўма ЦВК рэспублікі (павінен быў выконваць функцыі пастаяннага ўрада БССР) былі ўключаны толькі двое былых "белнацкамаўцаў" -- члены ранейшага Часовага ўрада: І. І. Пузыроў і Д. С. Чарнушэвіч.
Літ-Бел ССР l l 27. 2. 1919 г. ў Вільні на аб'яднаным пасяджэнні ЦВК Літоўскай і Беларускай ССР было прынята рашэнне аб аб'яднанні Сацыялістычных Рэспублік Літвы і Беларусі (Літ. Бел ССР). 4 – 6. 3. 1919 – абраны ЦК КПЛіБ на з’ездзе партыі. Старшынёй прэзідыўма стаў В. Міцкявічус-Капсукас.
Літ-Бел ССР l l У склад Літбела акрамя Мінскай і Гродзенскай губерняў увашлі Віленская і часткова Ковенская губерні з больш чым 6 -ці млн-м насельніцтвам. Аднак далейшая практыка паказала надуманасць і нежыццяздольнасць новага дзяржаўнага ўтварэння. Адмова Урада Літ. Бела перадаць сялянам канфіскаваную зямлю і паскоранае стварэнне ва ўмовах разрухі саўгасаў, камун і сельгасарцелей выклікала незадаволенасць у сялян, што адмоўна выявілася ў перыяд польскага наступлення вясной 1919 г.
Літ-Бел ССР l l l Не садзейнічала кансалідацыі беларускіх нацыянальных сіл і тое, што ў Літве з 6 газет, якія выдаваліся савецкімі ўладамі, толькі 1 выходзіла на беларускай мове. У адміністрацыйным плане Літ. Бел падзялялася на паветы, улады якіх былі падпарадкаваны СНК. Выключэнне складалі Мінская губерня і Вілейскі павет Віленскай губерні, дзейнічаў Мінскі губернскі ВРК (быў падначалены ўраду Літбел).
Літ-Бел ССР l l 21. 4. 1919 г. войскі Польшчы захапілі Вілбню і амаль палову тэрыторыі Беларусі. Урад Літоўска-Беларускай ССР пераехаў у Мінск. 17. 7. 1919 г. у сувязі з акупачыяй значнай часткі Літбела быў скасавыны Савет абароны. Улада на неакупіраванай тэрыторыі была перададзена Мінскаму губернскаму ВРК.
Літ-Бел ССР l l l 1. 6. 1919 г. у мэтах канцэнтрацыі сіл і ўзмацнення абароны быў прыняты дэкрэт Усерасійскага ЦВК "Аб аб'яднанні Савецкай рэспублікі Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам". Уводзілася агульнае камандаванне. Літоўска-беларуская армія была перайменавана ў 16 -ю армію. Польскае наступленне працягвалася. 8. 8. 1919 г. быў акупіраваны Мінск, а потым астатняя тэрыторыя Мінскай губерні да ракі Днепр. Літ. Бел фактычна перастала існаваць
Межы Беларусі Межы Беларускай народнай Рэспублікі
ОБРАЗОВАНИЕ БССР.ppt