Скачать презентацию СКЛАДАНЫ СКАЗ СКЛАДАНЫ СКАЗ гэта структурна Скачать презентацию СКЛАДАНЫ СКАЗ СКЛАДАНЫ СКАЗ гэта структурна

Складаны сказ.ppt

  • Количество слайдов: 26

СКЛАДАНЫ СКАЗ СКЛАДАНЫ СКАЗ

СКЛАДАНЫ СКАЗ – гэта структурна сінтаксічнае і сэнсавае цэлае, што ўтвараецца ў выніку аб’яднання СКЛАДАНЫ СКАЗ – гэта структурна сінтаксічнае і сэнсавае цэлае, што ўтвараецца ў выніку аб’яднання дзвюх і больш прэдыкатыўных частак. ПРЭДЫКАТЫЎНЫЯ ЧАСТКІ складанага сказа – такія сінтаксічныя канструкцыі, якія маюць фармальную і сэнсавую арганізацыю, уласцівую простым сказам, але не валодаюць камунікацыйнай цэласнасцю і прызначаныя для функцыянавання ў якасці частак складанага сказа.

СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫ СКАЗ – такі тып складанага сказа, прэдыкатыўныя часткі якога звязваюцца злучальнымі злучнікамі. Яны СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫ СКАЗ – такі тып складанага сказа, прэдыкатыўныя часткі якога звязваюцца злучальнымі злучнікамі. Яны характарызуюцца адноснай раўнапраўнасцю прэдыкатыўных частак і наяўнасцю злучальных злучнікаў, якія займаюць замацаваную пазіцыю паміж прэдыкатыўнымі часткамі.

Складаназлучаныя сказы АДКРЫТАЙ СТРУКТУРЫ маюць прэдыкатыўныя часткі, якім уласціва аднатыпная будова, значэнне адначасовасці, спалучальныя Складаназлучаныя сказы АДКРЫТАЙ СТРУКТУРЫ маюць прэдыкатыўныя часткі, якім уласціва аднатыпная будова, значэнне адначасовасці, спалучальныя ці пералічальныя адносіны між імі: Ці драч падасць голас з рэчкі, з поплаву, ці крыкне па-дзіцячы жаласлівым голасам сава, ці прачнецца зязюля. . . Складаназлучаныя сказы ЗАКРЫТАЙ СТРУКТУРЫ характарызуюцца наяўнасцю толькі дзвюх прэдыкатыўных частак, якім уласцівы структурная рознааформленасць, семантычная абумоўленасць, супастаўляльныя, выніковыя ці далучальныя адносіны паміж імі: Хмары хутка плылі па небе, а з імі ўцякаў і дождж з далёкімі раскатамі грому.

У сказах са СПАЛУЧАЛЬНЫМІ злучнікамі (і, ды (у значэнні ‘і’), ні. . . ні, У сказах са СПАЛУЧАЛЬНЫМІ злучнікамі (і, ды (у значэнні ‘і’), ні. . . ні, таксама выражаюцца адносіны пералічэння: а) адначасовасць: Ля берагу рака была травяністая, і да чыстай плыні вяла кладка з вялікіх камянёў; б) паслядоўнасць; На бярозах, на многіх іншых дрэвах пачалі трэскацца пупышкі, і з’яўляліся светла-зялёныя, кволыя лісточкі; в) адмоўнае пералічэнне: Ні мы не наймалі чужых, ні нашы не аддавалі дзяцей у людзі; г) прычынна выніковыя: Дзень толькі пачынаўся, і спяшацца не было куды.

У сказах з СУПАСТАЎЛЯЛЬНЫМІ злучнікамі (а, але, ды (у значэнні ‘але’), аднак, затое) выражаюцца У сказах з СУПАСТАЎЛЯЛЬНЫМІ злучнікамі (а, але, ды (у значэнні ‘але’), аднак, затое) выражаюцца адносіны: а) супастаўлення: Я ўжо быў гатовы ісці на нараду, але да пачатку яе заставалася яшчэ з гадзіну; б) супрацьпастаўлення: Выжыць – гэта любой цаною, а жыць гэта ўсё-такі менш ці больш сумленна; в) саступальныя: Астатнія тры Давідовічы зямлю хоць мелі, але лесу ў іх не было; г) замены, кампенсацыі: Пятка следу была вузенькая, клінам, затое «пальцы» , кіпцюры шырока растапырваліся на падталым снезе.

У сказах з РАЗМЕРКАВАЛЬНЫМІ злучнікамі выражаюцца адносіны: а) узаемавыключэння, несумяшчальнасці, выбару (злучнікі ці, або, У сказах з РАЗМЕРКАВАЛЬНЫМІ злучнікамі выражаюцца адносіны: а) узаемавыключэння, несумяшчальнасці, выбару (злучнікі ці, або, альбо): Шуміць вецер, або ідзе дождж; б) чаргавання (злучнік то. . . то; ці. . . ці): Марознай зорнай ноччу на шашы то прасунуцца ціхія сані, то зноў прамчыцца машына; в) неадрознення, няўпэўненасці, меркавання (злучнікі не то. . . не то; ці то. . . ці то): Не то загукала сава, не то прапішчаў заяц.

У сказах з ДАЛУЧАЛЬНЫМІ злучнікамі (і, ды і, ды, а, але і, і таму, У сказах з ДАЛУЧАЛЬНЫМІ злучнікамі (і, ды і, ды, а, але і, і таму, і да таго ж, і ўсе ж, і толькі) выражаюцца адносіны далучэння – дадатковага тлумачэння, заўвагі, высновы, паведамлення і пад. : Вясковыя дзеці бачылі фактычна толькі адны школьныя падручнікі, ды і тых было небагата: кніга для чытання, задачнік і «закон Боскі» .

Даданая ДЗЕЙНІКАВАЯ частка або напаўняе канкрэтным зместам дзейнік галоўнай часткі, выражаны ўказальным займеннікам той Даданая ДЗЕЙНІКАВАЯ частка або напаўняе канкрэтным зместам дзейнік галоўнай часткі, выражаны ўказальным займеннікам той ці азначальнымі кожны, усякі, усе, усё, або выконвае ролю дзейніка, калі яго няма ў галоўнай частцы: Той не можа быць другам, хто ў бядзе абыдзе кругам. Усё, пра што нам марыцца, збываецца ў жыцці.

Даданая ДАПАЎНЯЛЬНАЯ частка або канкрэтызуе дапаўненне галоўнай, выражанае субстантываваным указальным займеннікам той ці азначальнымі Даданая ДАПАЎНЯЛЬНАЯ частка або канкрэтызуе дапаўненне галоўнай, выражанае субстантываваным указальным займеннікам той ці азначальнымі займеннікамі кожны, усякі, усе, усё, або выконвае ролю дапаўнення да выказніка галоўнай часткі: Чулае матчына сэрца адгадвала тое, чаго так часта не можа прадбачыць нават сталы розум. Толькі ў сэрцы і можна адчуць, колькі багаццяў даў табе край.

Даданая ВЫКАЗНІКАВАЯ частка канкрэтызуе значэнне выказніка галоўнай, выражанага займеннікамі такі, гэтакі, той, усё ў Даданая ВЫКАЗНІКАВАЯ частка канкрэтызуе значэнне выказніка галоўнай, выражанага займеннікамі такі, гэтакі, той, усё ў форме Н. скл. (зрэдку Тв. скл. ): Які размах, такі палёт. І гэта ўсё, што вы змаглі прывесці ў доказ? . Даданая АЗНАЧАЛЬНАЯ частка часцей за ўсё адносіцца да назоўніка галоўнай часткі і абазначае яго прымету, радзей яна паясняе ўказальныя словы – азначэнні той, такі, гэтакі, напаўняючы іх канкрэтным зместам: Хвалюемся, пачуўшы ў мностве моў, народжаных самохаць чалавецтвам, і мову нашу, тую, дружа мой, якая беларускаю завецца.

Даданыя МЕСЦА, як правіла, раскрываюць у галоўнай частцы акалічнасць месца, выражаную прыслоўямі тут, там, Даданыя МЕСЦА, як правіла, раскрываюць у галоўнай частцы акалічнасць месца, выражаную прыслоўямі тут, там, туды, адтуль, адсюль, усюды, скрозь, адусюль; радзей даданыя месца непасрэдна адносяцца да выказніка галоўнай часткі: Дзе ляжалі радком снарады – дзіцяня бесклапотна спіць. Даданыя ЧАСУ звычайна паясняюць выказнік галоўнай часткі; у галоўнай частцы могуць быць суадносныя словы тады, заўсёды, датуль ці цэлыя спалучэнні – у той час, да таго часу, пасля таго і інш. : Сядзі, грыбе, пакуль на цябе хто надыбе.

Даданыя ЎМОВЫ звычайна звязваюцца з галоўнымі часткамі пры дапамозе злучнікаў калі, як, каб і Даданыя ЎМОВЫ звычайна звязваюцца з галоўнымі часткамі пры дапамозе злучнікаў калі, як, каб і раз. Даданыя ўмовы могуць мець дадатковыя адценні часу, прычыны, пажадання (мэты). Асабліва ярка праяўляецца адценне часу, калі ў галоўнай частцы ёсць суадноснае слова тады: Не страшны тады дні суровыя, калі рады сталёвыя. Даданыя ПРЫЧЫНЫ звязваюцца з галоўнай часткай у асноўным пры дапамозе злучнікаў бо, таму што, іншыя злучнікі ўжываюцца рэдка: Машыны рухаліся марудна, бо ўся дарога была пакрытая ільдом.

Даданыя МЭТЫ звязваюцца з галоўнай часткай пры дапамозе злучніка каб: Зямлёю ж твой розум Даданыя МЭТЫ звязваюцца з галоўнай часткай пры дапамозе злучніка каб: Зямлёю ж твой розум нямала заняты, каб выгляд надаць ёй другі. Даданыя ЎСТУПАЛЬНЫЯ адказваюць на пытанне нягледзячы на што? і падпарадкуюцца галоўнай частцы звычайна пры дапамозе злучніка хоць; радзей ужываюцца злучнікі (ня)хай (гутарковы стыль), нягледзячы на тое што: Ды жыцця не спыняць, не скуюць маразы, хоць зямлю пакрые тоўстай коўдрай снег. Хай там будзе сонца ці туман, цеплаход мяне больш не трывожыць.

Даданыя СПОСАБУ ДЗЕЯННЯ раскрываюць у галоўнай частцы змест указальнага слова так, якое выконвае ролю Даданыя СПОСАБУ ДЗЕЯННЯ раскрываюць у галоўнай частцы змест указальнага слова так, якое выконвае ролю акалічнасці спосабу дзеяння; зрэд ку яны адносяцца непасрэдна да дзеяслова выказніка галоўнай часткі: Усё стараўся рабіць так, як рабіў бы беларус. Даданыя ВЫНІКУ адносяцца да галоўнай часткі ў цэлым і стаяць пасля яе, паказваючы на вынік таго, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы; звязваюцца яны пры дапамозе непадзельнага састаўнога злучніка так што, злучнікамі таму, то, дык, у выніку чаго: Відаць, утаміўся за ўчарашні дзень і вечар, таму і заснуў так моцна.

Даданыя МЕРЫ І СТУПЕНІ раскрываюць, канкрэтызуюць у галоўнай частцы змест указальных слоў са значэннем Даданыя МЕРЫ І СТУПЕНІ раскрываюць, канкрэтызуюць у галоўнай частцы змест указальных слоў са значэннем меры і ступені – прыслоўяў так, столькі, настолькі, займеннікаў такі, гэтакі або спалучэнняў да такой меры, да такой ступені, да таго: Трапляецца такая цвёрдая зямля, што і рыдлёўка не хоча браць. Даданыя ПАРАЎНАЛЬНЫЯ характарызуюць змест галоўнай часткі шляхам параўнання і звязваюцца з ёю пры дапамозе параўнальных злучнікаў як, як бы, быццам, нібы, чым і інш. : На вуліцах няпэўнае святло аўтамабільных фар, быццам распаўзлося ў тумане мноства жаўткоў. І гасне дзень у задуменні, як гаснуць жыцця летуценні.

Даданыя СУПАСТАЎЛЯЛЬНЫЯ характарызуюць змест галоўнай часткі шляхам супастаўлення ў адносінах часу ці колькаснай прыметы. Даданыя СУПАСТАЎЛЯЛЬНЫЯ характарызуюць змест галоўнай часткі шляхам супастаўлення ў адносінах часу ці колькаснай прыметы. Даданыя супастаўляльныя з часавым адценнем звязваюцца з галоўнай часткай пры дапамозе састаўных злучнікаў у той час як, тады як, між тым як: Вось і цяпер ён спакойна спіць, у той час як яна сціскае на грудзях рукі, быццам жадаючы гэтым не выпусціць сэрца. Даданыя супастаўляльныя з колькасным адценнем; яны звязваюцца з галоўнай часткай падвойнымі злучнікамі чым – тым, як – так, як – гэтак: Я, знаеш, чым глыбей ныраю ў просінь, тым адчуваю больш тваё цяпло.

Даданыя ДАЛУЧАЛЬНЫЯ змяшчаюць дадатковыя звесткі да зместу галоўнай часткі і звязваюцца з ёю звычайна Даданыя ДАЛУЧАЛЬНЫЯ змяшчаюць дадатковыя звесткі да зместу галоўнай часткі і звязваюцца з ёю звычайна пры дапамозе злучальнага слова што ў форме назоўнага і ўскосных склонаў (без прыназоўніка і з прына зоўнікамі); алоўная частка тут мае большую г сэнсавую самастойнасць, яна не патрабуе тлумачэння з боку даданай, і апошняя далучаецца як бы да ўжо аформленага сказа: У тоне Сцёпкавага адказу была пашана да стрэлачніка, што таму вельмі спадабалася.

ШМАТЧЛЕННЫЯ СКЛАДАНАЗАЛЕЖНЫЯ СКАЗЫ маюць у сваім складзе больш за дзве даданыя прэдыкатыўныя часткі. ПАСЛЯДОЎНАЕ ШМАТЧЛЕННЫЯ СКЛАДАНАЗАЛЕЖНЫЯ СКАЗЫ маюць у сваім складзе больш за дзве даданыя прэдыкатыўныя часткі. ПАСЛЯДОЎНАЕ падпарадкаванне прэдыкатыўных частак прадугледжвае паслядоўную залежнасць адной часткі ад другой (наступнай ад папярэдняй; на ўзор звёнаў ланцужка), напр. : Мець шчаслівае дзяцінства – гэта тое самае, што мець запасны сонечны аэрадром, куды можна ў думках апусціцца, каб адпачыць душой і целам, калі ўжо няма ніякіх сіл вытрымліваць крутыя віражы дарослай дарогі.

СУЗАЛЕЖНАЕ падпарадкаванне прэдыкатыўных частак прадугледжвае адначасовую залежнасць дзвюх (ці больш) даданых частак ад галоўнай. СУЗАЛЕЖНАЕ падпарадкаванне прэдыкатыўных частак прадугледжвае адначасовую залежнасць дзвюх (ці больш) даданых частак ад галоўнай. АДНАРОДНАЕ, калі прэдыкатыўныя часткі адказваюць на адно і тое ж пытанне, адносяцца да аднаго і таго ж слова ў галоўнай ці яе ўсёй, звяз ваюцца з ёй адным і тым жа злучнікам ці злучальным словам, з’яўляюцца аднатыпнымі паводле будовы і значэння (таму самі могуць звязвацца злучнікамі і, або, ці): Часам Лабановічу здавалася, што школа адстае, што вынікі дасягнуты нязначныя і што наогул ён няважны настаўнік.

НЕАДНАРОДНАЕ, калі прэдыкатыўныя часткі адказваюць на розныя пытанні, звязваюцца рознымі злучнікамі ці злучальнымі словамі, НЕАДНАРОДНАЕ, калі прэдыкатыўныя часткі адказваюць на розныя пытанні, звязваюцца рознымі злучнікамі ці злучальнымі словамі, адносяцца да розных тыпаў паводле значэння, хаця могуць тлумачыць адно і тое ж слова з галоўнай часткі ці яе ўсю: Калі яны выйшлі на вуліцу, было цёмна, хоць на небе і высыпалі буйныя белыя зоркі. ЗМЕШАНАЕ падпарадкаванне прэдыкатыўных частак прадугледжвае адначасовую наяўнасць і паслядоўнай, і сузалежнай сувязяў.

БЯЗЗЛУЧНІКАВЫ складаны сказ – такі тып складанага сказа, прэдыкатыўныя часткі якога звязваюцца інтанацыяй, без БЯЗЗЛУЧНІКАВЫ складаны сказ – такі тып складанага сказа, прэдыкатыўныя часткі якога звязваюцца інтанацыяй, без злучнікаў ці злучальных слоў. Прыметамі такіх сказаў з’яўляюцца адсутнасць злучнікаў і злучальных слоў, дыфузнасць, недастатковая выразнасць семантыка сінтаксічных адносінаў паміж прэдыкатыўнымі часткамі: Маланкі прапальваюць неба, ад іх робіцца празрыста-светлай самая цёмная ноч. Жыхае маланка, жоўта-залатое святло расцячэцца па небе, па зямлі, па халоднай шыбе.

КАМБІНАВАНЫЯ складаныя сказы, ці складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, уключаюць у сваю структуру КАМБІНАВАНЫЯ складаныя сказы, ці складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, уключаюць у сваю структуру прэдыкатыўныя часткі, звязаныя рознымі відамі сувязі: і злучнікавай, і бяззлучнікавай. Дыферэнцыяльнымі прыметамі такіх сказаў з'яўляецца: поліпрэдыкатыўнасць – наяўнасць трох і больш прэдыкатыўных частак, наяўнасць аднолькавых злучнікаў, якія могуць апускацца пры аднародным сузалежным падпарадкаванні, збег злучнікаў пры паслядоўным падпарадкаванні, структурная непаўната прэдыкатыўных частак, утварэнне структурна семантычных блокаў: Дзень быў лагодны, плыло павуцінне, жаўцеўся ўзлесак, і здалёку плылі, крычалі журавы.