
Революции 1917 г.pptx
- Количество слайдов: 17
Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі 1. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Падзеі на Беларусі, выкліканыя рэвалюцыяй. 2. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
• Лютаўская рэвалюцыя была абумоўлена комплексам нявырашаных пытанняў – аграрнага, рабочага, нацыянальнага, дзяржаўнага ўладкавання. 23 лютага 1917 г. тысячы працоўных, галоўным чынам жанчын, выйшлi на вулiцы Петраграда з патрабаваннем хлеба. 25 лютага забастоўка стала ўсеагульнай. На бок рабочых сталі пераходзіць салдаты. 27 лютага рабочыя і салдаты захапілі Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палітычных зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. 2 сакавіка 1917 г. імператар Мікалай ІІ адмовіўся ад трона.
Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай, галоўная яе задача – звяржэнне царызму – была выканана. Асаблівасцю рэвалюцыі было тое, што яна непаслядоўна вырашала пытанне аб уладзе. У выніку ў краіне ўтварылася двоеўладдзе.
ДВОЕЎЛАДДЗЕ ПЕТРАГРАДСКІ САВЕТ РАБОЧЫХ І САЛДАТСКІХ ДЭПУТАТАЎ (улада пралетарыяту і сялянства) Саветы рабочых, салдатскіх і сялянскіх дэпутатаў ЧАСОВЫ ЎРАД (улада буржуазіі) Губернскія і павятовыя камісарыяты, валасныя выканаўчыя камітэты, гарадскія камітэты парадку
• Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1– 4 сакавіка 1917 г. • 4 сакавіка была створана міліцыя, якую ўзначаліў М. В. Фрунзе. Яна узяла пад ахову ўрадавыя ўстановы, пошту і тэлеграф. • 8 сакавіка быў створаны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. На працягу сакавіка – красавіка 1917 г. аформілася 37 Саветаў у розных гарадах Беларусі. Саветы актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні міліцыі, фабрычна-заводскіх камітэтаў і прафсаюзаў, салдацкіх камітэтаў у войску, сялянскіх у вёсцы. Саветы прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад.
• Палітычнае становішча на Беларусі вясною 1917 г. характарызавалася ажыццяўленнем абвешчаных свабод: слова, саюзаў, друку, сходаў, сумлення і г. д. • У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных. • Пачалася дэмакратызацыі войска. Сталі стварацца выбарныя салдацкія камітэты, якія павінны былі забяспечыць магчымасць для салдат удзельнічаць у палітычным жыцці краіны, садзейнічаць росту іх культурнага ўзроўню і палітычнай свядомасці.
• 7– 17 красавiка 1917 г. у Мiнску адбыўся I з'езд салдацкiх i рабочых дэпутатаў армii i тылу Заходняга фронту. З'езд выказаўся за ўсталяванне трывалага мiру на аснове самавызначэння народа, за прадстаўленне салдатам палiтычных правоў i свабод. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі. • 20– 23 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных Германіяй паветаў Віленскай губерні. Дэлегаты з’езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльнае землекарыстанне па працоўнай норме, за адмену прыватнай уласнасці на зямлю, забарону яе куплі-продажу.
Такім чынам, асноўнае дасягненне Лютаўскай рэвалюцыі – перамога над самаўладдзем. Самадзяржаўная сістэма кіравання была разбурана, але інстытут прыватнай уласнасці застаўся непахісным. Тым не менш, суадносіны грамадскіх сіл стваралі магчымасць вырашэння аграрнага, рабочага і іншых пытанняў шляхам рэформаў. Вельмі многае залежала ад таго, наколькі эфектыўнымі будуць абраныя Часовым урадам захады па мадэрнізацыі палітычнай сістэмы і змякчэнні сацыяльнай напружанасці.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ажывілася дзейнасць агульнарасійскіх партый, ўзмацніўся беларускі нацыянальны рух. Да лістапада 1917 г. налічвалася 14 нацыянальных партый розных накірункаў. Найбольш масавай партыяй была БСГ. Грамада падтрымала Часовы ўрад, адстойвала стварэнне федэратыўнай Расіі, у склад якой увойдзе аўтаномная Беларусь. Аформіліся новыя партыі: Беларускія хрысціянскія дэмакраты – БХД, Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС), Беларускай партыя аўтанамістаў.
Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця 25 сакавіка 1917 г. 3 -4 ліпеня 1917 г. I з’езд беларускіх растрэл мірнай нацыянальных Спробай астанавіць дэманстрацыі ў арганізацый. Быў рэвалюцыю з’яўляўся Петраградзе. створаны БНК, які не 26 ліпеня-3 жніўня - Карнілаўскі мяцеж здолеў пераканаць (жнівень 1917 г. ), Часовы ўрад прызнаць VI з’езд РСДРП(б) накіраваны аўтаномію. Беларусі. вылучыў лозунг на ўсталяванне 8 -10 ліпеня 1917 г. поўнай ліквідацыі ваенная дыктатуры. - IІ з’езд. Замест БНК дыктатуры буржуазіі Галоўную ролю ў - Центральная рада. і прыняў курс партыі ліквідацыі мецяжа Стварэнне беларускай на падрыхтоўку адыгралі бальшавікі. дзяржавы ў межах ўзброенага дэмакратычнай паўстання. федэратыўная Расіі
24 – 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты. ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў стварыў новы ўрад – Савет Народных Камісараў на чале з У. Леніным. З’езд прыняў Дэкрэты аб міры і зямлі.
• 25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала вядома ў Мінску. Улада ў горадзе перайшла ў рукі Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Ен сфарміраваў 1 -шы імя Мінскага Савета рэвалюцыйны полк і арганізаваў кантроль над поштай, тэлеграфам, чыгункай, штабам Заходняга фронту. • 27 кастрычніка 1917 г. у Мінску быў створаны “Камітэт выратавання рэвалюцыі” на чале з Т. Калатухіным, які не прызнаў уладу Саветаў. Камітэт увёў у Мінск часці Каўказскай дывізіі і запатрабаваў ад Савета перадаць яму ўсю ўладу ў горадзе і фронце.
• 1 лістапада 1917 г. у Мінск прыбылі атрады рэвалюцыйных салдат 2 -й арміі, браняпоезд на чале з бальшавіком У. Пралыгіным, вайсковыя часці з фронту. Іх прыбыццё змяніла суадносіны сіл на карысць бальшавікоў. 2 лістапада 1917 г. “Камітэт выратавання рэвалюцыі” быў распушчаны, а яго старшыня Т. Калатухін арыштаваны.
• У Магілёве вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага былі сканцэнтраваны контррэвалюцыйныя сілы. Для іх ліквідацыі ўрад прыняў шэраг мер: назначыў новага галоўнакамандуючага бальшавіка М. Крыленку, накіраваў з Петраграда салдат Літоўскага палка, матросаў Балтыйскага флоту, былі сфарміраваны рэвалюцыйныя атрады. • Спробы Стаўкі аказаць супраціўленне заканчыліся правалам. 18 лістапада выканком Магілёўскага Савета прыняў рашэнне аб прызнанні савецкай улады, быў створаны ВРК, які ўстанавіў кантроль над Стаўкай. 19 лістапада рэвалюцыйныя атрады рабочых, салдат і матросаў уступілі ў горад. 20 лістапада ў Магілёве пачала дзейнічаць савецкая ўлада.
• На працягу кастрычніка – лістапада 1917 г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй свабоднай ад ворагаў тэрыторыі Беларусі. • 27 лістапада 1917 г. - Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М. Рагазінскі. Для кіравання вобласцю і фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з бальшавіком К. Ландарам.
МЕРАПРЫМСТВЫ: • Разам з утварэннем новых савецкіх органаў улады былі ліквідаваны органы, створаныя Часовым урадам. • Нацыяналізацыя буйных прамысловых прадпрыемстваў, канфіскацыя зямлі • Меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных: 8 -гадзінны рабочы дзень, страхаванне, забаранялася дзіцячая праца, барацьба з беспрацоўем, бясплатная медыцынская дапамога, рабочы кантроль над вытворчасцю і размеркаваннем. • Арганізацыя школьнай справы, падрыхтоўка педагагічных кадраў.
• Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа. На развіццё рэвалюцыйных пераўтварэнняў на Беларусі адмоўна ўплывалі спецыфічныя фактары: акупацыя значнай часткі яе тэрыторыі нямецкімі захопнікамі; створаныя на Беларусі органы савецкай улады паводле свайго складу былі ў асноўным салдацкімі; Беларусь лічылася калідорам для праходу галоўных рэвалюцыйных сіл на Захад для ажыццяўлення сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі.
Революции 1917 г.pptx