Реформация и контрреформация.ppt
- Количество слайдов: 57
Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Беларусі 2 гадзіны
План l l Рэфармацыя Лютэранства, Кальвінізм, Антытрынітарызм Контррэфармацыя Дзейнасць езуітаў, вынікі для Беларусі
Рэфармацыя l Рэфармацыя (ад лац. reformatio – ператварэнне, перапрацоўка, абнаўленне) – гэта рэлігійны і грамадска-палітычны рух у Еўропе у 16 ст. – 1 -й палове 17 ст, . (часам дакладна датуецца 1517– 1648), накіраваны супраць панавання рымскакаталіцкай царквы і некаторых феадальных інстытутаў (ва ўсіх сферах жыцця). Аб'ектыўна гэты рух насіў у большасці антыфеадальны характар і з'яўляўся вынікам распаду феадальнай сістэмы і зараджэння ў ёй новых капіталістычных адносін.
Рэфармацыя l Вынікам Рэфармацыі стала з’яўленне новай хрысціянскай канфесіі – пратэстантызму, прадстаўленай мноствам царкоўных арганізацый, сектаў і плыняў. Ідэйнымі крыніцамі Рэфармацыі сталі гуманізм, рэфармісцкі рух у царкве і ерасі.
Гісторыя Рэфармацыі l Рэфармацыя пачалася ў Германіі, дзе 31. 10. 1517 г. Марцін Лютэр, манах-аўгусцінец і выкладчык універсітэта ў Вітэнберге (Саксонія), выступіў з крытыкай заганаў афіцыйнай царквы (супраць папскіх індульгенцый). Ён адхіліў каталіцкую дагматыку і абраднасць і выклаў уласнае (95 тэзісаў), больш набліжанае, на яго думку, да Бібліі вучэнне, што прывяло да поўнага разрыву з Рымам.
Гісторыя Рэфармацыі l Яго выступленні набылі вялікі розглас па ўсёй Германіі, дзе пачаўся рух за абнаўленне царквы і секулярызацыю яе маемасці, падтрыманы многімі ўладарамі. Ідэі Лютэра па меры распаўсюджвання ў Еўропе атрымалі далейшае развіццё ў іншых рэфарматараў. Гэта прывяло ў 1520– 1550 -х гг. да з’яўлення розных пратэстанцкіх плыняў: анабаптызму, англіканства, антытрынітарызму, кальвінізму, лютэранства, цвінгліянства.
Праваслаўе - Каталіцызм l l Праваслаўе (ад слоў “правільнае праслаўленне Бога”), адзін з асноўных накірункаў у хрысціянстве. Склалася як яго ўсходняя галіна пасля падзелу Рымскай імперыі (395) і аформілася пасля падзелу цэркваў (1054) на заходнюю (каталіцкую) і ўсходнюю (праваслаўную). Атрымала пашырэнне галоўным чынам ва Ўсходняй Еўропе і Блізкім Усходзе. Як пануючая рэлігія Візантыйскай імперыі праваслаўе зведала ўплыў яе гістарычнага развіцця, што адбілася ў веравучэнні і ў арганізацыі праваслаўных цэркаў. l Каталіцызм (ад грэч. Katalikos, усеагульны, сусветны), адзін з асноўных накірункаў у хрысціянстве. Канчаткова аформіўся як веравучэнне і царкоўная арганізацыя ў 1054 г. пасля падзелу царквы на заходнюю (каталіцызм) і ўсходнюю (праваславіе).
Праваслаўе - Каталіцызм l l Аснова веравучэння сфармулявана ў сімвале веры. Ён быў прыняты на Нікейскім (325) і Канстанцінопальскім (381) усяленскіх саборах. Аснову веравучэння складаюць Свяшчэннае пісанне (Біблія) і свяшчэннае паданне (патрыстыка, пастановы першых 7 усяленскіх сабораў і інш. ). - Яно зыходзіць з прызнання трыадзінага Бога – творцы і кіраўніка Сусвету, замагільнага свету, пасмяротнай адплаты, збавіцельнай місіі Ісуса Хрыста, які адкрыў магчымасць для выратавання l l l Крыніцай веравучэння прызнаюць (у адрозненне ад праваслаўя) - не толькі Свяшчэннае пісанне (Біблію), - але і свяшчэннае паданне (патрыстыка, пастановы першых 7 усяленскіх сабораў, пастановы памесных (сусветных) сабораў каталіцкай царквы і пастановы (меркаванні) рымскага папы). - Каталіцтва лічыць кананічным ўвесь тэкст Бібліі (у т. л. вучэнне аб чысцілішчы) - Распаўсюджаны культ Божай Маці Дзевы Марыі
Праваслаўе - Каталіцызм l Цэнтральнае месца ў кульце Праваслаўя займаюць 7 хрысціянскіх тінстваў: хрышчэнне, прычашчэнне, свяшчэнства, пакаянне (споведзь), мірапамазанне, шлюб, ялееасвячэнне (сабораванне). Вялікае значэнне надаецца святам і пастам. l Тое самае.
Праваслаўе - Каталіцызм l l l У Праваслаўі адвяргаецца шэраг пазней прынятых ў каталіцызме догматаў: - аб бязгрэшнасці Папы рымскага - аб зыходжанні Св. Духа не толькі ад Бога-бацькі але і ад Бога-сына - аб чышчылішчы - аб бязгрэшным зачацці Ганнай Дзевы Марыі) l l У дагматыцы адрозненні Каталіцызма заключаюцца ў наступным: - Прызнанне дагматаў аб бязгрэшным зачацці самой Дзевы Марыі і яе цялесным узнясенні - Дадатак да сімвала веры палажэння аб зыходжанні Св. Духа не толькі ад Богабацькі, але і ад Бога-сына (т. зв. filioque) - Дагмат аб чысцілішчы
Праваслаўе - Каталіцызм l l l - Існуюць адрозненні ў царкоўнай архітэктуры, строях святароў, іншай атрыбутыцы і абраднасці. - Богаслужэнне вядзецца на царкоўна-славянскай мове (у славянскіх краінах). - Святары – не манахі – павінны быць абавязкова жанатымі, архірэі ж павінны быць бясшлюбнымі (пасвячаюцца з манаш. духавенства). l l l - Каталіцтву уласцівы тэатралізаваны ўрачысты (пышны) культ, шанаванне ўсякіх рэліквій, культ пакутнікаў, святых і блажэнных. - Да 2 -га Ватыканскага сабора (1962 – 1965) каталіцкае богаслужэнне (імша) адбывалася палацінску, цяпер – і на родных мовах. - У каталіцызме існуе цэлібат – бяшлюбнасць каталіцкага духавенства (грэка-каталіцкая – дазваляе)
Праваслаўе - Каталіцызм l У Праваслаўі няма адзінага духоўнага цэнтра, адзінага кіраўніка царквы. Канстанцінопальскі патрыярх захоўвае цяпер тытул усяленскага толькі традыцыйна і не мае ўлады над іншымі цэрквамі. На пачатку 1990 -х у свеце было 15 самастойных (аўтакефальных) цэркваў[1] (9 з іх узначальваліся патрыярхамі) са сваёй іерархіяй. [1] З самага пачатку ў Візантыйскай імперыі існавала 4 самастойных патрыярхата: Канстанцінопальскі, Александрыйскі, Антыяхійскі l Каталіцкая царква строга цэнтралізавана, мае адзіны сусветны цэнтр – Ватыкан, адзінага галаву – Папу рымскага, які ўзначальвае шматступенную іерархію. Папа лічыцца пераемнікам апостала Пятра, намеснікам Ісуса Хрыста на зямлі, бязгрэшным у справах веры і маралі.
Праваслаўе - Каталіцызм l l - Па іншаму выконваюцца некаторыя таінствы (прычашчэнне квасным хлебам). - Для ўсіх – хлебам і віном. l l - Прычашчэнне праснакамі (аблаткамі). - Простыя вернікі – аблаткамі, святары – аблаткамі і віном
Пратэстанцтва l Пратэстанцтва (ад лац. Protestans, нязгодны, які пярэчыць), адзін з асноўных накірункаў у хрысціянстве. Узнікла ў Еўропе ў перыяд Рэфармацыі і ўяўляе сабой сукупнасць самастойных рэлігійных плыней (цэркваў, рэлігійных абшчын) са сваімі дагматамі і іншымі асаблівасцямі. Назва “П. ” узыходзіць да акта пратэсту нямецкіх лютэран супраць Шпеерскага рэйхстага 1529 г. аб скасаванні раней усталяванага ў Германіі прынцыпу “чыё праўленне, таго і рэлігія”. Усе пратэстанцкія рэлігійныя плыні і цэрквы звязаны агульнасцю паходжання і найважнейшых асаблівасцей у веравучэнні.
Пратэстанцтва l Галоўнае адрозненне ад каталіцтва – вучэнне аб непасрэднай сувязі чалавека з Богам без пасрэдніцтва царквы, духавенства. Пратэстанты лічаць, што “божая ласка” даруецца чалавеку адразу ад Бога, без умяшання царквы і што выратаванне чалавека ад “пагібелі” дасягаецца толькі дзякуючы яго асабістай веры і волі Бога. Гэта вучэнне абгрунтоўвала адмову ад царкоўнай арганізацыі тыпу каталіцкай ці праваслаўнай, адкрывала шлях патрабаванням буржуазнадэмакратычных свабод і развіццю буржуазнага індывідуалізму.
Пратэстанцтва l У сувязі з такімі поглядамі рэлігійны культ у Пратэстанцтве істотна скарочаны і больш танны. Амаль ва ўсіх пратэстанцкіх плынях захаваны адносна нешматлікія рэлігійныя святы, няма культу святых, анёлаў, Багародзіцы, адсутнічае пакланне абразам і рэліквіям, колькасць таінстваў зведзена да 2 (хрышчэнне і прычашчэнне), богаслужэнне складаецца з пропаведзей, сумесных малітваў і спеваў псалмоў на родных мовах.
Пратэстанцтва l Фармальна Пратэстанцтва грунтуецца на Бібліі, але фактычна ў кожнай пратэстанцкай плыні ёсць свае сімвалы, аўтарытэты і шанавальныя кнігі. У Пратэстантызме (за выключэннем англіканства) няма прынцыповага проціпастаўлення духавенства “свецкім”, і кожны вернік у прынцыпе можа праводзіць набажэнства. Пратэстанцкае духавенства выбіраецца вернікамі, аднак на практыцы ў шэрагу аб’яднанняў гэты прынцып падмяняецца прызначэннем духавенства зверху і яго пасвячэннем. У П. няма інстутута манашаства і бясшлюбнасці духавенства.
Пратэстанцтва. Адметнасць кальвінізму l Адметнай рысай кальвінісцкай тэалогіі з'яўляецца вучэнне пра наканаванне. Паводле яго, Бог загадзя абраў адных людзей на выратаванне, іншых на пагібель. Даведацца пра свой лёс да Страшэннага Суда немагчыма, аднак гэта не азначае пасіўнасці: чалавек павінен паверыць, што Хрыстос выратаваў менавіта яго і даказаць гэта сваім жыццём і энергічнай дзейнасцю. Для гэтага дастаткова выконваць штодзённую працу, поспех у якой – адзнака абранасці.
Распаўсюджанне Рэфармацыі ў ВКЛ l Першы этап (1535 – 1569/1570). Рэфармацыя ў ВКЛ спачатку пашыралася слаба з-за малой прыцягальнасці лютэранства (евангелічнай веры) для шляхты і негатыўнага стаўлення да ідэй Рэфармацыі караля Жыгімонта І Старога, які ў 1520– 1530 - гг. абмяжоўваў навучанне моладзі ў пратэстанкіх універсітэтах, увоз пратэстанцкай літаратуры.
Распаўсюджанне Рэфармацыі ў ВКЛ l l У 1 -й палове 16 ст. у ВКЛ лютэранства пашыралася на мяжы з пратэстанцкай Усходняй Прусіяй, а таксама сярод нямецкіх і галандскіх каланістаў, пераважна ў гарадах (напрыклад, у 1535 г. князь Юры Сяменавіч Алелькавіч дазволіў будаваць Слуцкі лютэранскі збор). Новы імпульс Рэфармацыя ў ВКЛ атрымала ў сярэдзіне 16 ст. , калі кальвінізм (гельвецкая вера, рэфармацтва) пад польскім уплывам імкліва пашыралася сярод магнатаў і шляхты. Гэта было абумоўлена як прывабнасцю для шляхты кальвінізму, які не дапускаў дзяржаўнага кантролю над царквой, так і палітыкай рэлігійнай талерантнасці ў краіне.
Распаўсюджанне Рэфармацыі ў ВКЛ l Аднак рашаючым фактарам пашырэння Рэфармацыі ў ВКЛ стаў пераход у пачатку 1550 -х г. уплывовых магнатаў Радзівілаў у лютэранства, а з 1553 г. – у кальвінізм. У хуткім часе новую веру прыняло шмат магнацкіх родаў[1] і ўплывовых магнатаў[2]. З іх брала прыклад сярэдняя і дробная шляхта. Магнаты фінансавалі пратэстанцкія друкарні ў Берасці, Вільні, Любчы, Нясвіжы. l l [1] Агінскія, Білевічы, Валовічы, Вішнявецкія, Войны, Кішкі, Нарушэвічы, Патоцкія, Пацы, Пронскія, Сапегі і інш. [2] Г. Хадкевіч, Я. Глябовіч, Г. Гарнастай, М. Дарагастайскі, Ю. Зяновіч, М. Шэмет, М. Тальваш, В. Тышкевіч і інш.
Распаўсюджанне Рэфармацыі ў ВКЛ l Амаль разам з кальвінізмам у ВКЛ распаўсюджваліся антытрынітарныя (пад уплывам італьянскіх эмігрантаў -антытрынітарыяў) і анабаптысцкія погляды, якія ў пачатку 1560 -х г. успрымалі і развівалі многія пратэстанцкія святары і тэолагі ВКЛ. У 1562– 1563 гг. гэта прывяло да расколу рэфармацыйнага руху ВКЛ на кальвіністаў і антытрынітарыяў, паміж якімі разгарэліся гарачыя тэалагічныя дыскусіі. Антытрынітарыям сімпатызаваў М. Радзівіл Чорны, некаторыя магнаты ВКЛ (Я. Кішка і інш. ) перайшлі ў іх лагер і фінансавалі іх друкарні (у Лоску, Венграве) і адукацыйныя ўстановы. Шматлікіх прыхільнікаў мелі антытрынітарыі сярод шляхты на Валыні (Чаплічы, Гойскія, Сянюты і інш. ) і Кіеўшчыне (Нямірычы і інш. ).
Антытрынітарыі l l Памяркоўныя (правыя) рэфарматары выражалі інтарэсы гараджан і прагрэсіўнай шляхты; выступалі за перамены ў дзяржаўнаправавой і ідэалагічнай сістэме феадальнага грамадства. Але ў сваіх патрабаваннях яны не дайшлі да праграмы карэннай перабудовы асноў сацыяльнага жыцця. У духоўнай сферы для іх былі характэрны асветніцкарацыяналістычныя імкненні. Радыкальнае крыло (левыя) l выражала патрабаванні народных мас. l Яны выступілі супраць прыгнёту і бяспраўя, за ліквідацыю прыватнай уласнасці і феадальных прывілеяў. Адсюль многія ўтапічныя праекты стварэння справядлівага грамадства без паноў і рабоў, без войнаў і насілля, без рэлігійнай і нацыянальнай няроўнасці. l
Антытрынітарыі l Найбольш вядомым прадстаўніком беларускай рэфармацыі быў Сымон Будны. Яго творы былі надрукаваны пад пратэкцыяй заступніка арыянства ў Беларусі Яна Кішкі і набылі вядомасць у краінах Зах. Еўропы. Выдатна валодаючы іўрытам і грэчаскай мовай, Будны быў адным з першых у Еўропе, хто здолеў пераасэнсаваць змест Свяшчэннага пісання. l l Пётр з Ганёндза, Якуб з Калінаўкі, Павел з Візны, Марцін Чаховіц, Лаўрэнцій Крышкоўскі і інш. Толькі Біблія і здаровы розум простага чалавека ў іх вачах заслугоўвалі даверу і складалі фундамент дабрачыннага і шчаслівага жыцця народа. Рэзкае непрыняцце рэалій феадальнага ўладкавання свету вяло радыкалаў да вострых канфліктаў не толькі з царкоўнымі і свецкімі ўладамі, але і з памяркоўнымі анттрынітарыямі.
l Сымон Будны
Антытрынітарыі l Не менш вядомым дзеячам Рэфармацыі на Беларусі быў Васіль Цяпінскі. Ён прытрымліваўся памераных поглядаў на перабудову грамадства l Сацыяльная завостранасць антытрынітарыяў выклікала абурэнне ў феадальна-каталіцкай эліты. Менавіта пад яе і езуітаў націскам сацыяне (Ідэі А. у 17 ст. былі развіты Фаустам Соцынам і атрымалі назву сацыніянства) былі выгнаны з Навагрудка (1617 г. ). Узмацненне ўплыву каталіцкай царквы ў РП на мяжы 16– 17 ст. прывяло да масавага перасялення А. у Венгрыю, Трансільванію.
l Васіль Цяпінскі
l Фауст Соцын
Асаблівасці Рэфармацыі ў ВКЛ: l l Рэфармацыйная ідэалогія ў ВКЛ мела значную сувязь з гуманістычнай і рацыяналістычнай тэндэнцыямі свецкай культуры. Агульнаеўрапейская рыса Рэфармацыі – друкаванне і распаўсюджванне нацыянальнай мовы. Рэфармацыя ў ВКЛ распаўсюджвалася на польскай мове. На ёй выдавалася маса рэлігійнай літэратуры; тэолагам і святарам адрасаваліся выданні на лацінскай мове. Толькі некаторыя пратэстанты ў 2 -й палове 16 ст. спрабавалі перакладаць рэлігійную літаратуру на старабеларускую мову (С. Будны, В. Цяпінскі, В. Негалеўскі).
Асаблівасці Рэфармацыі ў ВКЛ: l l У ВКЛ існавала глеба для пашырэння Рэфармацыі (шляхецкая дэмакратыя, слабая цэнтралізацыя ўлады, суіснаванне розных рэлігій), аднак не было ўмоў для яе перамогі. Рэфармацыйны рух не закрануў шырокія народныя масы, асабліва сялянства (апрача тых раёнаў, дзе іх магнаты самі прынялі пратэстанцтва). Рацыяналістычная дактрына Рэфармацыі не прываблівала народныя масы, паколькі яна не несла ім эканамічных ці сацыяльных пераваг.
Асаблівасці Рэфармацыі ў ВКЛ: l l Царква ў ВКЛ не дасягнула інтэлектуальнай і структурнай спеласці, як у Заходняй Еўропе, і не зазнала такой дэфармацыі і дэградацыі. Таму толькі невялікая частка ксяндзоў (рэдка папоў і дыяканаў) прыняла Рэфармацыю. Рэфармацыйны рух ВКЛ узначальвала нямала духоўных-эмігрантаў (Марцін Чаховец, Павел Гжэгаж з Польшчы, Ян Намыслоўскі з Сялезіі, Феадасій Касой з Расіі, Фауст Соцын з Італіі). Г. зн. Рэфармацыя ў ВКЛ не мела свайго нацыянальнага характару.
Асаблівасці Рэфармацыі ў ВКЛ: l l Рэфармацыя ў ВКЛ насіла саслоўны характар і распаўсюджвалася ў асноўным сярод шляхты і магнатаў. Рэфармацыя спрыяла ўмацаванню пазіцый магнатаў (выступалі за захаванне сваіх ранейшых прывілеяў у поўным аб'ёме), абмяжоўваючы ўплыў каталіцкага духавенства і каралеўскай улады; для сярэдняй і дробнай шляхты. Пратэстанцкія зборы найбольш былі распаўсюджаны ў Заходняй і Цэнтральнай Беларусі.
Вынік першага этапа Рэфармацыі ў Рэчы Паспалітай l Варшаўская канфедэрацыя 1573 г. гарантавала асабістую рэлігійную свабоду кожнаму шляхціцу Рэчы Паспалітай, што было ўнесена і ў Статут ВКЛ 1588 г. , аднак гэта не азначала раўнаправія канфесій і свабоды пратэстанцкага вызнання ў ВКЛ.
Другі этап Рэфармацыі (1570– 1596) l З 1570 -х г. езуіты актыўна супрацьдзейнічалі Рэфармацыі ў ВКЛ. Але толькі пры каралю Жыгімонце ІІІ Вазе, які вызначаўся фанатычным каталіцтвам, рабіліся спробы дзейсна спыніць Рэфармацыю (абмежаванне пратэстантаў у правах, забарона на выкананне культу і пабудову новых культавых будынкаў), аднак ва ўладаннях магнатаў яны ігнараваліся. У гэты час ў лона каталіцкай царквы вярнулася частка пратэстантаў, у т. л. некаторыя магнаты.
Трэці этап Рэфармацыі (1596 – сяр. 17 ст. ) l Пасля заключэння Берасцейскай царкоўнай уніі (1596) спыніўся масавы пераход шляхты ў новую веру, многія пратэстанты ці іх дзеці вярталіся ў каталіцтва. У пачатку 17 ст. колькасць пратэстантаў рэзка скарацілася, іх зборы пакрысе выдаляліся з каралеўскіх гарадоў, каталіцкім духавенствам інспіраваліся пагромы пры патуранні свецкай улады. Пры каралю Уладзіславе IV Вазе, зацікаўленым у падтрымцы магнатаў і шляхты ВКЛ, абмежаванні пратэстантаў насілі больш фармальны характар.
Трэці этап Рэфармацыі (1596 – сяр. 17 ст. ) l Толькі пасля казацкіх войнаў і вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654– 1667 гг. дзяржаўная палітыка ў адносінах да іншаверцаў стала неталерантнай. З канца 1650 -х г. пачалі з’яўляцца абмежаванні на іх рэлігійную практыку, у 1658– 1662 гг. з краіны выдаляюцца антытрынітарыі, у 1668 г. забараняецца пераход з каталіцтва ў інш. веру. У 18 ст. уціск пратэстантаў узмацніўся, што прывяло да канчатковага заняпаду іх канфесій у ВКЛ.
Высновы l Такім чынам, Рэфармацыя істотна паўплывала на рэлігійнгае, часткова палітычнае жыццё ВКЛ, выклікала змены ў праве і этыцы, іх пэўную гуманізацыю. Асабліва вялікім быў уплыў Рэфармацыі на развіццё нацыянальнай свядомасці, культуры, асветы. З Рэфармацыяй звязана пашырэнне кнігадрукавання на народных мовах, распаўсюджанне ў грамадстве навуковых ведаў, развіццё літататуры (асабліва публіцыстыкі) і мастацтва ( у т. л. новай музыкальнай культуры). Тэалагічная і філалагічная думка Рэфармацыі ў ВКЛ адыграла вялікую ролю ў духоўным жыцці краіны і мела еўрапейскую каштоўнасць.
Контррэфармацыя l l Контррэфармацыя, гэта рэлігійнапалітычны рух у Еўропе ў 2 -й палове 16 – 17 ст. , узначалены папствам і накіраваны супраць Рэфармацыі; форма ўмацавання феадальнага ладу ў эпоху яго распаду. Контррэфармацыя мела на мэце рэстаўрацыю пазіцый, страчаных каталіцтвам у шэрагу краін у 1 -й палове 16 ст. Ахапіла палітыку, ідэалогію, культуру.
Трыдэнцкі сабор l l l Дактрыну і палітыку каталіцкай царквы эпохі Контррэфармацыі вызначыў Трыдэнцкі сабор (1545– 1547, 1551– 1552, 1562– 1563), які адхіліў кампраміс з пратэстантамі, пацвердзіў безумоўны аўтарытэт Папы рымскага ў справах веры, замацаваў набажэнства выключна на лацінскай мове, устанавіў жорсткую царкоўную цэнзуру.
Трыдэнцкі сабор l l Усялякае адхіленне ад пастаноў сабора разглядалася як ерась і падлягала ганенням. Акрамя таго, павялічана ўлада біскупаў у сваіх біскупствах, утвораны семінарыі для падрыхтоўкі больш адукаваных святароў, умацавана дысцыпліна манашскіх ордэнаў, духоўныя асобы і прафесары каталіцкіх універсітэтаў прыносілі прысягу “Трыдэнцкаму спавяданню веры”, якое замацавала дагматы каталіцтва.
Трыдэнцкі сабор
Контррэфармацыя l l З мэтай рэўстаўрацыі сваіх пазіцый папства звярнулася да арганізацыйнай і ідэйнай перабудовы касцёла. У 1542 г. у Рыме была ўтворана інквізіцыя, якая разгарнула ў каталіцкіх краінах барацьбу з рэлігійным іншадумствам, рэфармацыйнымі плынямі. На кастры былі спалены Дж. Бруна і Дж. Ваніні, праследаваліся Т. Кампанела, Г. Галілей і інш. , арганізоўваліся пагромы пратэстантаў (Варфаламееская ноч у Парыжы 24. 8. 1572[1]), рэлігійны войны (Трыццацігадовая вайна 1618– 1648). [1] Масавая рэзня гугенотаў католікамі, арганізаваная Кацярынай Медзічы і Гізамі.
Контррэфармацыя l l У 1559 г. надрукаваны першы “Індэкс забароненых кніг”. Створаны шэраг навучальных устаноў для падрыхтоўкі каталіцкіх місіянераў, якіх накіроўвалі ў краіны, дзе пачалася барацьба супраць Рэфармацыі. З 1577 г. кадры прапагандыстаў каталіцтва на ўсходне-славянскіх землях з іх ураджэнцаў рыхтаваў грэчаскі Афанасьеўскі калегіум у Рыме. У 1622 г. у Ватыкане створана Кангрэгацыя прапаганды веры, адказная за місіянерскую дзейнасць.
Контррэфармацыя l Рэфармаваліся і ствараліся новыя манаскія ордэны. Галоўную стаўку папства зрабіла на ордэн езуітаў. Заснавальнікам і першым кіраўніком (генералам) Ордэна езуітаў (“Таварыства Іісуса”) у 1534 г. стаў іспанскі дваранін Ігнацій Лаёла (Лойола, 1491– 1556).
l Томас Торквемада – заснавальнік іспанскай інквізіцыі
Трыбунал інквізіцыі. Ф. Гойя
Контррэфармацыя l l У ВКЛ пачаткам Контррэрамацыі лічыцца 1569 г. , калі ў Вільню па запрашэнню віленскага біскупа Валер’яна Пратасевіча для барацьбы з Рэфармацыяй і арганізацыі вышэйшай навучальнай установы ў Вільні (1569 г. калегіум, з 1579 г. акадэмія) прыехалі 13 першых езуітаў. Праз год у ВКЛ было ўжо 300 езуітаў. Талерантнасць дзяржавы стварала добры грунт для іх дзейнасці. У ахопленыя Рэфармацыяй беларускія землі ордэн накіраваў дасведчаных місіянераў, багасловаў, прапаведнікаў і пісьменнікаў: Пятра Скаргу (галоўны ідэолаг Контррэфармацыі ў ВКЛ, рэктар акадэміі), Францішка Суньера, Антоніо Пасевіна, Станіслава Влошака і інш.
Контррэфармацыя l l Акрамя місіянерска-прапаведніцкай дзейнасці езуіты выкарыстоўвалі прымусовыя і нават гвалтоўныя меры: закрывалі пратэстанцкія і праваслаўныя школы і друкарні, учынялі пагромы, палілі кнігі апанентаў (упершыню ў 1581 г. у Вільні) і інш. У 16– 18 ст. акрамя езуіцкга на тэрыторыі Беларусі асталяваліся яшчэ іншыя каталіцкія манаскія ордэны (у 16– 17 ст. францысканцы адкрылі 17 кляштараў, дамініканцы – 41, кармеліты – 16, а таксама бенедыкцінцы, піяры і інш. ).
Пропаведзь Скаргі. Я. Мацейка
Асаблівасці контррэфармацыі ў ВКЛ l l l На Беларусі працэс Контррэфармацыі па часе амаль супаў з Рэфармацыяй, што стала прычынаў асабліва напружанай барацьбы. Аднак выпрацаваныя стагоддзямі раней нормы рэлігійнай талерантнасці не дапусцілі тут такіх жудасных і агідных форм, як у Заходняй Еўропе. Контррэфармацыя ў ВКЛ была накіравана не толькі супраць пратэстантызму, але і супраць праваслаўя.
Асаблівасці контррэфармацыі ў ВКЛ l l l Польскія духоўныя і свецкія ўлады імкнуліся ў ходзе Контррэфармацыі ліквідаваць поліканфесіянальны характар ВКЛ і ўмацаваць дзяржаўна-палітычнае адзінства Рэчы Паспалітай. Контррэфармацыю актыўна падтрымлівала каралеўская ўлада. На хвалі Контррэфармацыі нарадзілася Берасцейская унія 1596 г.
Барацьба супраць контррэфрамацыі l l Супраць каталіцкай экспансіі былі вымушаны разам змагацца пратэстанцкія абшчыны і праваслаўныя брацтвы, іх пісьменнікі-палемісты. Супраціўленне гвалтоўнаму акаталічванню і насаджэнню уніяцтва не раз вылівалася ў народныя выступленні і паўстанні (выступленні супраць увядзення грыгарыянскага календара ў Полацку ў канцы 16 ст. , Віцебскае паўстанне 1623; антыкаталіцкую накіраванасць мела антыфеадальная вайна 1648– 1651).
Барацьба супраць контррэфрамацыі l Хоць у абставінах рэлігійнай барацьбы ў Статут ВКЛ 1588 г. быў унесены артыкул аб верацярпімасці, аднак гэта фактычна не змяніла сітуацыі. З цягам часу Контррэфармыцыя перамагла, рэлігійная талерантнасць ВКЛ пастуова скасавана. У 1730– 1740 -я гг. на змену Контррэфармацыі прыйшла эпоха Асветніцтва.
Высновы (згодна Святланы Марозавай) l У ранейшай гістарыяграфіі Контррэфармацыя ацэньвалася адназначна адмоўна як рэакцыйныя, дэнацыяналізатарскія тэндэнцыі і засілле рэлігійнай ідэалогіі. Панаваў погляд, што Контррэфармацыя ператварыла Беларусь у канцы 17 ст. амаль што ў інтэлектуальную пустыню. Аднак гэта не зусім так. Складанасць і супярэчлівасць эпохі, наднацыянальная неаднароднасць культуры Беларусі 17 – 18 ст. , яе полілігвістычнасць, інтэграванасць у сістэму культуры Рэчы Паспалітай, бесперапыннасць працэсу фарміравання нацыянальных асаблівасцей літаратуры, навукі, філасофіі і мастацтва ва ўмовах перавагі касмапалітычных тэндэнцый даюць падставу гаварыць аб шматзначнасці духоўна-культурнай функцыі Контррэфармацыі на Беларусі.
Реформация и контрреформация.ppt