Kievskaya_Rus_Polotsk_Turov.ppt
- Количество слайдов: 18
Раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях (ІХ – першая палова ХІІІ стст. ) • 1. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян. • 2. Полацкае, Тураўскае княствы першыя раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі. • 3. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці.
• Гісторыя Старажытнарускай дзяржавы пачынаецца з 862 г. Летапіснае паданне аб прызванні на Русь варагаў стала падставай для нарманскай тэорыі, згодна з якой нарманы (варагі) з’яўляліся заснавальнікамі Старажытнарускай дзяржавы. • Рурык Наўгародскі (862 - 879) • У 882 г. пераемнік Рурыка Алег (879 - 912) аб’яднаў паўночны і паўднёвы ўсходнеславянскія саюзы ў адну дзяржаву з цэнтрам у Кіеве. З гэтага часу Полацк і яго землі знаходзіліся ў пастаянных эканамічных і палітычных сувязях з Кіеўскім княствам.
• Пераемнікі Алега – Ігар (912 - 945), Вольга (945 964), Святаслаў (964 – 972). • Алег пачаў будаваць крэпасці як апорныя пункты для ўпраўлення і збора даніны, абароны рубяжоў Русі; падпарадкаваў і абклаў данінай крывічоў, ільменскіх славян, драўлян, северан і радзімічаў. • Ігар завяршыў падпарадкаванне і ўключэнне ў склад Старажытнарускай дзяржавы ўлічаў і ціверцаў. У 941 і 944 гадах Ігар зрабіў паходы на Візантыю. • Вольга ліквідавала мясцовыя княжанні і стварыла ўсюды сваю адміністрацыю, уладкавала збор даніны.
• Святаслаў - выдатны палкаводзец пад яго кіраўніцтвам дружыны русаў ваявалі на вялікіх прасторах ад Акі да Каўказа і ад Волгі да Адрыянопаля. • Уладзімір І (“Красное Солнышко”, 980 – 1015 гг. ) завяршыў падпарадкаванне Кіевам усходнеславянскіх зямель, увёў хрысціянства на Русі, пачаў умацаванне граніц краіны.
• Кіеўская Русь з’яўлялася раннефеадальнай дзяржавай, на чале якой стаяў вялікі кіеўскі князь. У склад дзяржавы ўваходзілі асобныя землі на чале са сваімі князямі. Мясцовыя князі знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад вялікага кіеўскага князя. Яны павінны былі з’яўляцца з дружынай па патрабаванні вялікага князя з мэтай ажыццяўлення ваенных паходаў. Падуладнае мясцовым князям насельніцтва плаціла даніну вялікаму кіеўскаму князю. У той жа час мясцовыя князі карысталіся вялікай уладай у сваіх княствах. • Пры пераемніках Алега – Ігары, Вользе і Святаславе – залежнасць Полацка ад Кіева паступова слабела. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева, аднавіў сваю палітычную самастойнасць
• Прыкладна ў 70 -я гг. Х ст. у Полацку пачаў княжыць Рагвалод. Пры ім да саюзу з Полацкай зямлёй імкнуліся і наўгародскі князь Уладзімір, і кіеўскі князь Яраполк. У 980 г. Уладзіміру Святаславічу, які змагаўся са сваім братам Яраполкам за кіеўскі трон, удалося захапіць Полацк. Рагвалод з сям’ёй быў забіты, яго дачка Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам у жонкі. Яна нарадзіла яму сына Ізяслава, які потым, верагодна, быў запрошаны на княжанне ў Полацк. Такім чынам, была адноўлена кіруючая дынастыя полацкіх князёў.
• Пасля смерці Ізяслава і яго малалетняга пераемніка Усяслава (1001 - 1003) полацкі прастол заняў малодшы сын Ізяслава Брачыслаў (1003 - 1044). У барацьбе з кіеўскім князем Яраславам Мудрым за Ноўгарад Брачыслаў дабіўся перадачы яму гарадоў Віцебска і Усвят (1021), якія стаялі на важным шляху са Скандынавіі ў Візантыю (“шлях з варагаў у грэкі”).
“шлях з варагаў у грэкі”
• Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей, 1044 - 1101) разгарнуў барацьбу за падпарадкаванне Полацку Паўночнай Русі. У 1065 г. полацкія дружыны асаджалі Пскоў, а ў 1066 г. штурмам узялі Ноўгарад. У адказ на гэта тры князі Яраславічы: Ізяслаў Кіеўскі, Святаслаў Чарнігаўскі і Усевалад Пераяслаўскі, – пайшлі на Полацкую зямлю і захапілі Менск. 3 сакавіка 1067 г. на беразе р. Нямігі адбылася жорсткая бітва. Усяслаў адступіў. Пазней Яраславічы схапілі яго пад Оршай і адвезлі ў Кіеў. У 1068 г. кіяўляне, якія паўсталі супраць Ізяслава, вызвалілі Усяслава і зрабілі яго кіеўскім князем. Праз 7 месяцаў ён вярнуўся на радзіму.
• Спосаб дзяржаўнага кіравання ў Полацкай зяілі характарызуецца як княжацка-вечавы лад. Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. Веча запрашала князя на княжанне, выдавала законы, выбірала ўраднікаў (урадцаў, службоўцаў), ухваляла аб’яўленне вайны ці міру. Улада веча распаўсюджвалася не толькі на горад, але і на ўсю воласць, раскіданыя па ўсяму княству весі. У Полацкім княстве князі займаліся вайсковай справай, хадзілі ў паходы са сваёй дружынай у іншыя землі. Акрамя таго, князь быў заняты адміністрацыйнай справай, разам з цівунамі вяршыў суд, ахоўваў гандлёвыя шляхі і караваны ў сваім княстве.
• Тураўскае княства ўтварылася ў канцы ІХ ст. Горад Тураў упершыню ўпамінаецца пад 980 г. Тураўская зямля ў асноўным адпавядала тэрыторыі рассялення дрыгавічоў. Акрамя таго, Тураў размяшчаўся на р. Прыпяці, якая з’яўлялася водным шляхам на Захад. Таму заходні ўплыў заўсёды адчуваўся тут больш моцна. Асаблівасцю грамадска-палітычнага ладу Тураўшчыны была прысутнасць адначасова князя і пасадніка. Такая з’ява была характэрна яшчэ толькі для Ноўгарада.
• У канцы Х і на працягу ХІ ст. Тураўская зямля знаходзілася ў палітычным кантакце з Кіевам. Традыцыйна Тураў выдзяляўся трэцяму па старшынству сыну вялікага князя кіеўскага: Уладзімірам у 988 г. Святаполку, Яраславам у 1052 г. Ізяславу, Уладзімірам Манамахам у 1125 г. Вячаславу. Аднак у 1158 г. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя. Пачынальнікам яе быў Юрый Яраславіч – унук Святаполка Ізяславіча, князя тураўскага (1088 1113) і кіеўскага (1093 - 1113). У другой палове ХІІ ст. адбываецца паступовае ўзвышэнне Пінска, які становіцца сапернікам Турава і па сутнасці другой сталіцай княства.
• У ХІІ – першай палове ХІІІ ст. Полацкая, Тураўская землі і інш. дзяржаўныя ўтварэнні, у склад якіх уваходзілі беларускія землі, перажывалі этап феадальнай раздробленасці. З аднаго боку, феадальная раздробленасць і бясконцая варожасць князёў аслаблялі Полацкую зямлю. Гэта стрымлівала сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё, аслабляла ваенны патэнцыял. З другога боку, пачатковая фаза феадальнай раздробленасці, да таго часу, як у нармальнае развіццё ўмяшаўся ваенны фактар, характарызуецца буйным ростам і ўзмацненнем гарадоў, а таксама і росквітам культуры.
• Пасля смерці Усяслава паміж яго сынамі (іх было 6) вялася міжусобная барацьба, у якую ўмешваліся і іншыя князі. Найбольш моцным з удзелаў стаў Менскі. Тут княжыў Глеб Усяслававіч, які праводзіў палітыку ўзвышэння Менска і ўсю сваю энергію накіраваў на ўмацаванне і пашырэнне межаў Менскага княства. Гэта выклікала незадавальненне Кіева, якое прывяло да войнаў і плянення Глеба кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам (1119 г. ).
• Адносіны Полацка з паўднёвымі князямі ў першай трэці ХІІ ст. заставаліся вельмі вострымі. Гэта прывяло ў 1129 г. да таго, што кіеўскі князь Мсціслаў захапіў полацкіх князёў з сем’ямі ў палон і выслаў у Візантыю. Толькі праз 10 гадоў яны здолелі вярнуць сабе свае ўдзелы. • У пачатку 80 -х гг. ХІІ ст. Полацкая зямля стала выходзіць са стану міжусобнай барацьбы. Працэс феадальнай раздробленасці, які пачаўся на Полаччыне раней за іншыя землі, тут пачаў і раней вычэрпвацца. Гэта было асаблівасцю развіцця.
• Тураўшчына, дзе таксама адбываўся працэс феадальнай раздробленасці, не прайшла праз пакуты міжусобіц. Драбленне на ўдзелы, якое пачалося пасля смерці Юрыя Яраславіча, не прывяло да ўзаемнай барацьбы тураўскіх князёў. Аднак Тураўская зямля не набыла і той палітычнай кансалідацыі, якую здабыла Полаччына. Тураў усё больш і больш марнеў. Раздробленая і аслабленая зямля паслупова трапляла ў залежнасць ад Галіцка-Валынскага княства. З пачатку ХІІІ ст. Турава-Пінская зямля ўсё больш і больш звязвала свой лёс з Навагародскай зямлёй.
• Беларускія землі ўваходзілі ў склад і некаторых іншых дзяржаўных утварэнняў. З сярэдзіны ХІІ ст. у склад Уладзіміра-Валынскага княства ўваходзіла Берасцейшчына. У ХІІ – ХІІІ стст. у склад Смаленскага княства ўваходзілі беларускія гарады Прупой (Прапойск), Крычаў, Мсціслаў. У пачатку ХІІ ст. да яго адышлі Копысь і Орша, аднак Орша была хутка вернута Полацку. З другой паловы ХІ ст. у склад Чарнігаўскага княства ўвайшлі землі з гарадамі Гомель, Рэчыца, Чачэрск, беларускія гарады Мазыр і Брагін адносіліся да Кіеўскага княства
Kievskaya_Rus_Polotsk_Turov.ppt