Просты сказ Аўтар працы Лухтан Ангеліна
Сказ - гэта асноўная камунікатыўная адзінка, сродак фарміравання, выражэння і паведамлення думкі, перадачы эмоцый і волевыяўлення.
Сказы па мэце выказвання: Апавядальныя У склепе было многа кніг. Пытальныя Ці пойдзеш ты ў школу? Пабуджальныя Купіце мне новую ляльку!
Сказы па інтанацыі (эмац. афарбоўцы): 1) Клічныя ( «Які сёння цудоўны дзень!» ) 2) Няклічныя ( «Сёння задалі многа ўрокаў» ).
Сказы па будове граматычнай асновы: 1. Двухсастаўныя ( «Маці прынесла вядро вады» ). 2. Аднасастаўныя ( «Стала неспакойна на душы» ).
Сказы па колькасці граматычных асноў: Простыя Дуб расце пры дарозе. Складаныя Замаразкі ўсё мацнелі і мацнелі, і ўжо раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам, і кожны крок быў чуваць за колькі кіламетраў па ўсім наваколлі.
Сказы па наяўнасці даданых членаў: 1. Развіты ( «Духмяная цішыня густа наплывае з-за ( « вербалозаў» ). 2. Неразвіты ( «Падае снег» ).
Па адносінах да рэчаіснасці: 1) Сцвярджальныя ( « Незлічонымі краскамі стракацелі ўзмежкі і пожні» ). Адмоўныя ( «У тую незабыўную зіму, у самыя страшныя маразы дзеці ў школу не хадзілі» ).
Па паўнаце структуры: Поўныя У пакоі ціха. Няпоўныя Вясна на дрэвах лісце вешае, а мы – сцягі на кожны дом.
Па ступені ўскладненасці: 1. Ускладненыя ( «Плыве, гудзе шум гулкі, будаўнічы» ). 2. Няўскладненыя ( «Зелянеюць луг і ( « поле» ).