Першабытны лад.ppt
- Количество слайдов: 15
Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі
План: 1. Пранікненне людзей на тэрыторыю Беларусі. Перыядызацыя першабытнай гісторыі 2. Каменны век 3. Бронзавы век. Рассяленне індаеўрапейцаў 4. Жалезны век 5. Рэлігійныя вераванні і мастацтва
1. Пранікненне людзей на тэрыторыю Беларусі. Перыядызацыя першабытнай гісторыі Першыя спробы людзей пранікнуць на тэрыторыю Беларусі – 35 тыс. г. назад. Людзей таго часу называлі краманьёнцамі. Халодны клімат быў абумоўлены знаходжаннем на Беларусі ледавіка. Ледавік – лёд таўшчынёй 2 км, які пакрываў зямную паверхню. Краманьёнец
Людзі рассялялісь на поўдні Беларусі. Самыя старажытныя паселішчы (стаянкі): 26 тыс. г. назад – каля в. Юравічы на р. Прыпяць 23 тыс. г. назад – каля в. Бердыж на р. Сож
Адна з асноўных жывёл, на якую палявалі – мамант. Яго косткі, іклы, чэрапы выкарыстоўвалі пры пабудове жылля, падобнага на шалаш – будан.
Перыядызацыя першабытнага ладу Агульнагістарычная Археалагічная Першабытны чалавечы статак. Мацярынская родавая абшчына Каменны век 35 – 3 тыс. г. да н. э. Бацькоўская родавая абшчына Бронзавы век 2 е – пач. 1 -га тыс. да н. э. Суседска-родавая абшчына Жалезны век з VII ст. да н. э.
2. Каменны век ( 35 -3 тыс. да н. э. ) Спажывецкая (прысвойваючая) гаспадарка – від гаспадаркі, калі чалавек браў ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе. Заняткі Галоўныя Паляванне Збіральніцтва Насарогі, маманты, алені, мядзведзі Карані, клубні, арэхі, ягады, грыбы Востраканечнікі, нажы, дзіды, сякеры Палка-капалка, вострыя камяні Дадатковыя Рыбалоўства Бортніцтва Збор мёду дзікіх пчол Вуда, гарпун, сеткі, кручкі
Прыкладна 13 -11 тыс. г. да н. э. – адыход апошняга ледавіка, пацяпленне, паступовы пераход да аселага жыцця. Новыя вынаходніцтвы: • Лук і стрэлы Свідраваныя і шліфаваныя каменныя сякеры Каменная зерняцёрка Чаўны (лодкі) • Ганчарства • Ткацтва Асноўны матэрыял для вырабу прылад працы – крэмень. Яго здабывалі ў шахтах, якія знойдзены каля п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна.
3. Бронзавы век (2 е- пач. 1 га тыс. да н. э. ) Сыравіна для выплаўкі бронзы (медзь і волава ) траплялі на Беларусь з Прыкарпацця, Каўказа. 2, 5 -1, 8 тыс. г. да н. э. – пераход да вытворчай гаспадаркі. Вытворчая гаспадарка – гаспадарка, пры якой людзі самі рабілі тое, што неабходна для жыцця. Такім чынам адбываецца так званая неалітычная рэвалюцыя. Спыжывецкая гаспадарка Вытворчая гаспадарка Паляванне Жывёлагадоўля Збіральніцтва Земляробства Першая прыручаная жывёла – сабака Хатнія жывёлы – свінні, коні, буйная рагатая жывёла
Узнікненне і развіццё земляробства Матычнае Падсечна -агнявое Ворыўнае Матыка Барана-сукаватка Рала Узрастанне ролі мужчынскай працы прыводзіць да змены мацярынскага роду (матыярхат) бацькоускім (патрыярхат) – парадак жыцця, пры якім роднасць лічылася па мужчынскай лініі.
Рассяленне індаеўрапейцаў l У час бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі пранікаюць індаеўрапейцы - плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў з Малой Азіі. l У час рассялення на тэрыторыі Еўропы ў выніку змешвання іх з мясцвым насельніцтвам узніклі германцы, славяне, балты. l Балцкія плямёны на рубяжы 3 -2 тыс. да н. э. Пачалі паступова асвойваць тэрыторыю Беларусі.
4. Жалезны век (з VIIст. да н. э. ) Людзі навучыліся здабываць жалезную (балотную) руду. У печах – домніцах выплаўлялі крычнае жалеза. Радавая абшчына ў працэсе рассялення людзей на новыя землі, а таксама змешвання прышлых земляробаў і жывёлаводаў з мясцовым насельніцтвам, пачынае ператварацца ў суседска-родавую. Суседска –родавая абшчына – аб`яднанне не толькі родзічаў, але і суседзяў, якія жылі на некалькіх блізка размешчаных паселішчах. Удасканаленне прылад працы з’яўленне лішкаў прадуктаў маёмасная няроўнасць сутычкі паміж плямёнамі будаўніцтва ўмацаваных паселішч – гарадзішч. Гарадзішча жалезнага веку
5. Рэлігійныя вераванні і мастацтва Немагчымасць растлумачыць прыродныя з’явы вера людзей у надзвычайныя сілы прыроды рэлігія: 1. Анімізм – вера ў існаванне душы, духаў. 2. Фетышызм – вера ў звышнатуральныя магчымасці неадушаўлёных прадметаў. 3. Татэмізм – вера ў звышнатуральную сувязь людзей і жывёл ці раслін. 4. Магія – вера ў магчымасць чалавека ўплываць на людзей, жывёл, прыроду. Людзі пакланяліся сонцу, агню, камяням, вужам; пакінулі пасля сябе курганы – насыпы на месцы пахавання родзічаў; складалі міфы. Драўляны ідал
Першымі помнікамі мастацтва сталі : Лунніцы – жаночыя падвескі Арнамент на гліняным посудзе Статуэткі з косці, гліны Першымі музычнымі інструментамі сталі бубны і дудкі. Фібулы – шпількі для адзення
Зрабіце тэст па тэме
Першабытны лад.ppt