ПЕРШАБЫТНАЯ КУЛЬТУРА на тэрыторыі Беларусі
ПЕРШАБЫТНАЯ КУЛЬТУРА на тэрыторыі Беларусі
Першабытнасць – гістарычна першы і самы працяглы этап развіцця чалавечай культуры. Палеаліт (800 -13 тыс. гадоў да н. э. )
На тэрыторыі Беларусі людзі з'явіліся ў палеаліце, прыкладна 100 - 35 тыс. гадоў таму назад. Сведчанні сталага засялення чалавекам паўднёвай Беларусі адносяцца да перыяду 27 - 24 тысячагоддзі назад. Стаянкі ў Юравічах Калінкавіцкага і каля Бердыжа Чачэрскага раёнаў. Першыя прыкметы ўзнікнення выяўленчага мастацтва датуюцца 22 -25 ст. таму назад, калі на прымітыўныя прылады працы наносілі арнамент.
АСНОЎНЫЯ РЫСЫ ПЕРШАБЫТНАЙ КУЛЬТУРЫ Сінкрэтызм Антрапамарфізм Традыцыяналізм
CІНКРЭТЫЗМ першабытнай культуры азначае нерасчлененасць розных сфер і з'яў культуры. Cінкрэтызм грамадства і прыроды. Cінкрэтызм асабістага і грамадскага. Cінкрэтызм розных сфер культуры. Cінкрэтызм як прынцып мыслення.
Cінкрэтызм грамадства і прыроды Першабытны чалавек успрымаў сябе як арганічную частку прыроды, адчуваючы сваё сваяцтва са ўсімі жывымі істотамі.
Cінкрэтызм асабістага і грамадскага. На духоўным узроўні першабытны чалавек атаясам- ліваў сябе не з самім сабою, а з суполкай, да якой належаў, гэта значыць, заўсёды тлумачыў і ацэньваў сябе вачамі суполкі.
Cінкрэтызм розных сфер культуры Мастацтва, рэлігія, медыцына, паляванне не былі аддзеленыя адно ад аднаго. Прадметы мастацтва доўгі час выкарыстоўваліся галоўным чынам як магічныя сродкі, а практычная дзейнасць была звязаная з магічнымі рытуаламі.
Cінкрэтызм як прынцып мыслення У мысленні першабытнага чалавека адсутнічалі выразныя апазіцыі паміж катэгорыямі суб'ектыўнае – аб'ектыўнае; рэальнае – уяўнае; знешняе – унутранае; жывое – мёртвае; матэрыяльнае – духоўнае; адзінае – шматлікае.
АНТРАПАМАРФІЗМ – наданне чалавечых уласцівасцей прадметам і з'явам нежывой прыроды, раслінам і жывёлам.
ТРАДЫЦЫЯНАЛІЗМ – сталае прытрымліванне традыцый. Традыцыя ў архаічнай культуры разумеецца як першапачаткова ўсталяваны парадак, што ўзняў грамадства са стану хаасу.
РЫТУАЛ – сродак далучэння індывіда да сацыяльнага і культурнага досведу, рэгламентаваў паводзіны людзей, падтрымліваў унутрыгрупавую згуртаванасць, даваў людзям магутны энергетычны імпульс , які захоўваў культурныя нормы ў паўсядзённай дзейнасці.
Міф – асноўная форма архаічнай свядомасці Гэта спосаб светаўспрымання, звязаны з вобразна-пачуццёвым, сімвалічным, сінкрэтычным характарам паняццяў аб з'явах прыроды і грамадскага жыцця.
Функцыі міфа Сацыяльная (спрыяў усведамленню родам свайго адзінства, падтрымліваў сацыяльны парадак, рэгуляваў паводзіны). Тлумачальная (у пачуццёва-вобразнай форме тлумачыў свет). Развіццёвая (з'яўляўся відам мастацкай творчасці, у працэсе якога ўдасканальвалася памяць, развівалася ўяўленне). Трансляцыйная (забяспечваў перадачу вартасных арыентацый, тэхналогій дзейнасці і мадэляў паводзін). Псіхалагічная (ствараў ілюзорна-абнадзейлівую
Першабытныя формы рэлігійных вераванняў Анімізм – вера ў існаванне духаў, здольных дапамагаць або перашкаджаць чалавеку ў яго справах. Аніматызм – паняцце аб адушаўлёнасці ўсёй прыроды. Татэмізм – вера ў містычную сувязь групы людзей з жывёлай або раслінай, якія з'яўляюцца апякуном або родапачынальнікам племя.
Культ продкаў – глыбокая пашана духам памерлых людзей, якія лічацца сваякамі, хоць некаторыя з іх могуць быць міфічнымі асобамі. Політэізм – вера ў мноства багоў, што ўвасабляюць розныя сілы прыроды. Фетышызм – вера ў здольнасць прадметаў валодаць звышнатуральнай сілай.
МАГІЯ – сістэма абрадаў, з дапамогай якіх чалавек можа звышнатуральным чынам уздзейнічаць на прыроду, людзей і духаў.
Праявы выяўленчага мастацтва Сярэдні палеаліт – арнаментаваныя прылады працы (вертыкал. і гарызант. рыскі, шасцівугольнікі, луска). У познім палеаліце – геаметрычныя фігуры. Дробная пластыка: фігуркі жанчын. Мезаліт сякерападобная прылада з рога аленя са складаным геаметр. арнаментам (знойдзена ля Смаргоні). Мела рытуал. прызначэнне.
НЕАЛІТ Арнаментаванне керамікі. Касцяныя статуэткі ласёў, змей, чарапах. Асабліва былі распаўсюджаны пластычныя і гравіраваныя выявы качак. На абломку неалітычнага гаршка з Юравіч Калінкавіцкага р-на выгравіраваны выявы качкі і чалавека. Скульптурныя выявы выразаліся з дрэва і косці: птушкі, звяры, чалавек (пераважна мужчыны). Упрыгожанні з косці, бурштыну.
Драўляная статуэтка з Асаўца.
Касцяная статуэтка з Асаўца.
БРОНЗАВЫ ВЕК Дамінаванне арнаментальнага мастацтва. Разнастайнасць керамічных формаў. Арнаментаванне посуду, але арнамент ужо запаўняў не ўсю паверхню гаршкоў. З'яўленне салярных і лунарных сімвалаў. Заняпад скульптуры і выяўленчага мастацтва. У вырабе ўпрыгожанняў пачалі выкарыстоўваць медзь. Набыццё эстэтычнай функцыі ўпрыгожаннямі.
ЖАЛЕЗНЫ ВЕК З'яўленне жалезных прылад працы адкрыла перспектывы для драўлянага дойлідства. Асноўная форма пасялення, акрамя Палесся (неўмацаваныя селішчы), − гарадзішчы. З ІІ ст. вылучаюцца асобныя пабудовы.
Асаблівасці культуры племянных груп, якія насялялі тэрыторыю Беларусі, найбольш яскрава праявіліся ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве: керамічных вырабах і ўпрыгожаннях, прасліцах. Бронзавыя і жалезныя фібулы, кольцы і пярсцёнкі, падвескі, пацеркі.
Мастацтва VІ-VІІІ ст. прадстаўлена керамічным посудам, глінянымі прасліцамі; прадметамі гаспадарчага ўжытку; шклянымі і металічнымі ўпрыгожаннямі. Манументальная скульптура – выявы язычніцкіх багоў, каменных ідалаў.
Бронзавая скроневая падвеска з в. Буракова Гарадоцкага раёна. ІІІ ст. да н. э. - V ст. н. э.
Бронзавая фібула з выемчатымі эмалямі з в. Малышкі Вілейскага раёна. ІІ - V ст.
Бронзавая лунніца з выемчатым і эмалямі з п. Абідня Быхаўскага раёна. ІІ - V ст.
Гліняная фігурка каня з в. Гарошкава Рэчыцкага раёна. І - VІ ст.
Шклоўскі ідал з пясчаніку. Х ст. Знойдзены ў 1963 г. на беразе р. Серабранкі. 120 см вышынёй, 250 кг.
Першабыт. культ.ppt
- Количество слайдов: 30

