1 лекция_бел.ppt
- Количество слайдов: 16
Першабытная эпоха на тэрыторыі Беларусі (40 тыс. гг. да н. э. – VIII ст н. э. ) 1. Першапачатковае засяленне беларускіх зямель. 2. Насельніцтва тэрыторыі Беларусі ў эпоху бронзы і раннім жалезным веку. 3. Рассяленне славян.
Чалавек з’явіўся на Зямлі ў перыяд старажытнага каменнага веку (палеаліту). На тэрыторыі Беларусі палеаліт датуецца 40 тыс. гг. да н. э. – ІХ тыс. да н. э. У ніжнім і сярэднім палеаліце (эпоха мусцье) чалавек быў прадстаўлены піцекантрапамі і неандэртальцамі, а ў верхнім палеаліце (каля 40 тыс. гг. да н. э. ) сфарміраваўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу – краманьёнец.
Каменны век у гісторыі Беларусі супадае з даіндаеўрапейскім перыядам этнічнай гісторыі – 40 тыс. гг. да н. э. – ІІІ – ІІ тыс. да н. э.
Найбольш старажытныя стаянкі першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі - каля вёсак Бердыж (23 тыс. гг. да н. э. ) Чачэрскага і Юравічы (26 тыс. гг. да н. э. ) Калінкавіцкага раёнаў Гомельскай вобласці. На кожнай з іх жыло каля 25 чалавек.
Палеаліт (40 – ІХ тыс. да н. э. ) Асноўныя Заняткі: прылады -паляванне працы і зброі: -рыбалоўства - ручное рубіла -збіральніцтва - востраканечнік - нож - іголка - скрабок - дзіда Матрыярхат – перыяд у гісторыі родавай - гарпун абшчыны, калі жанчына адыгрывала - сякера вядучую ролю ў гаспадарчым жыцці, у Асноўны прамысловы калектыў – ранняродавая абшчына; некалькі абшчын аб’ядноўваліся ў мацярынскі род сістэме сямейна-шлюбных адносін
У сярэднім каменным веку (мезаліце) (VIII – V тыс да н. э. ) адбылося поўнае засяленне тэрыторыі Беларусі. Вядомы 120 мезалітычных стаянак чалавека з агульнай колькасцю насельніцтва прыкладна 4, 5 – 5 тыс. чалавек. Шырока выкарыстоўваліся лук і стрэлы, драўляныя чоўны, быў прыручаны сабака.
Эпоха неаліту – IV – ІІІ тыс да н. э. – азнаменавалася пераходам ад прысвойваючых да вытворчых форм гаспадарання (неалітычная рэвалюцыя).
Этнас (ад грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Асноўныя гістарычныя формы этнасу – род, племя, народнасць, нацыя.
На тэрыторыі Беларусі пачатак бронзавага веку (ІІІ – ІІ тыс. да н. э. – VII ст. да н. э. ) супаў з пранікненнем індаеўрапейцаў. Тым самым пачаўся індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (ІІІ – ІІ тыс. да н. э. – да нашага часу). Індаеўрапейцы прынеслі з сабой і больш высокую форму грамадскай арганізацыі – патрыярхат. Патрыярхат – перыяд у гісторыі родавай абшчыны, калі вядучая роля ў сямейным і гаспадарчым жыцці належала мужчыне.
Балцкі этап індаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі (ІІІ – ІІ тыс. да н. э. – VIII стст. н. э. ).
Жалезны век - VІІ ст. да н. э. – VІІІ стст. н. э.
Археалагічныя культуры жалезнага веку: Назва Арэал рассялення Этнічная прыналежнасць Мілаградская Зарубінецкая Штрыхаванай керамікі Днепрадзвінская Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе Беларусі Значная частка Сярэдняй Беларусі Басейны Дняпра і Заходняй Дзвіны Не вызначана Балты
Славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы (V – VІІІ стст. н. э. – да нашага часу).
У выніку славянабалцкага сінтэзу ў VІІІ – Х стст. узніклі новыя славянскія супольнасці: дрыгавічы, радзімічы, крывічы. Гэта былі протанароднасці.
На змену бацькоўскай (патрыярхальнай) абшчыне, што стваралася па роднасным прынцыпе, прыходзіць мір – сельская (суседская) абшчына, якая складалася з асобных малых сем’яў усяго паселішча, гарадзішча. Пачынаецца маёмаснае расслаенне грамадства. Да ІХ – Х стст. вышэй названыя супольнасці ўжо падняліся на ступень раннякласавага грамадства і стварылі першапачатковыя дзяржавы (протадзяржавы), якія называліся княжаннямі. Гэта сведчыла пра змену родаплемяннога кіравання палітычным.
Такім чынам, перыяд першабытнаабшчыннага ладу быў часам, калі чалавек і грамадства зрабілі вызначальны крок у сваім развіцці: - чалавек набыў сучасныя фізіялагічныя рысы, навучыўся вырабляць дасканалыя прылады працы і перайшоў ад прысвойваючай да вытворчай гаспадаркі; - з’явіліся мова, рэлігія, мастацтва; - чалавек засяліў і асвоіў тэрыторыю Беларусі, якая стала адным з галоўных ачагоў фарміравання славянскай супольнасці.
1 лекция_бел.ppt