Минск.ppt
- Количество слайдов: 30
Паміж Татарскай дарогай і Пераспенскім мастом, у самага Віленскага паштовага шляху, калісьці пасяліўся знакаміты асілак–знахар па прозвішчу Менеск, або Менскі, і пабудаваў ён на рацэ Свіслачы вялікі каменны млын на сем колаў. Ніхто самога Менеска не бачыў, тым не менш у наваколлі свіслачскай зямлі хадзілі чуткі пра яго фантастычную моц. Кажуць, што ў яго млыне мука малолася не з жыта, а з камення, што ноччу чуваць было незвычайную музыку, крыкі, песні і танцы, што а поўначы ездзіў асілак на сваім млыне па вёсках і збіраў дружыну з моцных, смелых, храбрых людзей, якія пазней утварылі цэлы народ, а пасяліўся ён побач з млыном. Тут і быў заснаваны горад, які назвалі іменем асілка – Менск.
Першы ўспамін пра Менск адносіцца да 1067 г. у сувязі з ваеннымі дзеяннямі паміж полацкім князем Усяславам Брачыславічам і кіеўскімі князямі, калі апошнія разбурылі пагранічную крэпасць Полацкага княства – Менск. З другой паловы ХVІІ ст. у Менску адбываюцца перыядычныя кадэнцыі (сесіі) Галоўнага трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, што паставіла горад у адзін рад з Вільняй і Наваградкам. З 8 студзеня 1919 г. па 1991 г. Мінск – сталіца БССР. У сучасны час Мінск – сталіца Рэспублікі Беларусь, палітычны, культурны і эканамічны цэнтр краіны.
*Мінск падзяляецца на 9 адміністратыўных раёнаў. *Горад размешчаны на паўднёваусходнім схіле Мінскага ўзвышша. *Насельніцтва Мінска складае 1749, 7 тысяч чалавек (2004 г. ) *Час: сярэднееўрапейскі, +2 гадзіны па Грынвічу.
У 1499 годзе Мінску было дадзена Магдэбургскае права самакіравання. Як атрыбут вольнага горада, была пабудавана ратуша. Спачатку яна была драўлянай, але да 1600 года перабудоўваецца як каменная. Будынак даволі часта гарэў і разбураўся ў войнах, аднак адбудоўваўся зноў. У 1857 годзе па асабістаму загаду цара Мікалая I ратуша была разбурана. У 2003 годзе будынак ратушы адноўлены.
Пабудаваны ў 1930 – 1934 гг. на былой плошчы Леніна (зараз плошча Незалежнасці) архітэктарам Іосіфам Лангбардам. Гэты будынак з’яўляецца адным з самых буйных збудаванняў у беларускай архітэктуры. Яго аб’ём роўны 240 тыс. кубаметраў.
Будынак будаваўся з 1991 па 2002 год. Сёння чыгуначны вакзал для жыхароў і гасцей горада становіцца не толькі транспартным, але і культурным цэнтрам. На вакзале ёсць залы чакання, кафэ, касы, рэстаран, крамы, пошта, тэлеграф, аддзяленне банка, VIP-зала, канферэнцзала, більярдная зала. Аўтарамі праекта будынку вакзала з’яўляюцца архітэктары В. В. Крамарэнка і М. К. Вінаградаў.
Праспект Незалежнасці - помнік неакласіцызма і патэнцыяльны кандыдат для ўнясення ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны Міжнароднага фонда ЮНЕСКА. Даўжыня яго — больш за 11 кіламетраў. Праспект створаны ў пасляваенны час на месцы вуліцы Савецкай і Барысаўскага тракта. Яго перарываюць галоўныя плошчы Мінска — Незалежнасці, Кастрычніцкая, Перамогі, Якуба Коласа і Калініна.
Галоўны праваслаўны храм Беларусі. Знаходзіцца на вул. Кірылы і Мефодзія ў будынку былога касцёла манастыра бернардзінак. Пабудаваны у стыле віленскага барока ў 1642 г. Самая каштоўная рэліквія Свята-Духава Сабора – цудатворная ікона Божай Маці Мінскай. Як кажа паданне, ікона была напісана святым апосталам і евангелістам Лукой у Візантыі. Спісак з яе князь Уладзімір прывез у Кіеў, дзе яна знаходзілася ў Дзесяціннай царкве 500 год. Пад час набегаў татар з іконы была знята багата ўпрыгожаная рыза, а сама ікона апынулася ў водах Дняпра. Праз некаторы час ікона Божай Маці з’явілася ў Мінску на рацэ Свіслачы, была знойдзена жыхарамі Мінска 13 жніўня 1500 года. Яна была пастаўлена ў замкавай царкве Раства Багародзіцы. З 1930 -х ікона знаходзілася ў краязнаўчым музеі. Пасля вайны выпрошаная ў немцаў ікона была перадана ў Свята-Петрапаўлаўскі сабор, а пасля яго закрыцця – у Свята-Духаў Кафедральны Сабор.
Размяшчаецца на вуліцы Ракаўскай. Сабор пабудаваны ў 1611 – 1613 гг. у стылі барока з элементамі рэнесанса на сродкі жыхароў Мінскага ваяводства і праваслаўнага брацтва. На працягу амаль двухсот гадоў Свята-Петра-Паўлаўскі манастыр быў адзіным захавальнікам праваслаўнай веры ў горадзе Мінску. У 1795 годзе храм быў пераасвечаны ў імя вялікамучаніцы Кацярыны – нябеснай заступніцы расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ, якая ахвяравала сродкі на аднаўленне царквы. В 1812 годзе храм быў пераўтвораны ў шпіталь, царкоўная маёмасць разграблена і знішчана. У 1933 годзе сабор быў зачынены ўладай. Пад час вайны багаслужэнні былі адноўлены, аднак у чэрвені 1944 года храм зноў зачынены, у будынку размясцілі архіў. У 1991 годзе старажытная мінская святыня была вернута Беларускай праваслаўнай царкве. 5 снежня 1999 года адбылося ўрачыстае асвячэнне сабора і ўсіх трох храмавых прастолаў.
Знаходзіцца на вуліцы Кісялёва. Царква была пабудавана ў руска-візантыйскім стыле і асвечана ў імя Святой раўнаапостальнай Марыі Магдалены ў 1847 годзе. У 1930 -я гады храм быў зачынены, і доўгі час будынак выкарыстоўваўся пад склад. Пасля вайны храм адкрылі, але дзейнічаў ён толькі да 1949 года, калі быў перададзены Цэнтральнаму дзяржаўнаму архіву фотадакументаў як сховішча архіўных матэрыялаў. У пачатку 1980 -х гадоў храм уключаны ў “Звод помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”.
Знаходзіцца на Ваенных могілках. Царква была пабудавана ў неарускім стыле ў 1898 годзе ў гонар перамогі ў руска-турэцкай вайне 1877 – 1879 гг. У царкве ўсталявана мемарыяльная дошка з імёнамі воінаў–беларусаў, якія загінулі пад балгарскай Плеўнай.
Касцёл быў узведзены ў 1700 – 1710 гг. ордэнам езуітаў. Пры савецкай уладзе вежы былі знесены, і да касцёла дабудаваны дамы тыповай забудовы. У 90 -я гады XX стагоддзя вежы і фасад будынка адноўлены, і зараз гэта дзейнічаючы каталіцкі Кафедральны касцёл. Цэнтральнае месца ў галоўным алтары заўсёды займаў абраз Марыі. Першая Яе выява была створана, відавочна, манахам-езуітам, мастаком Якубам Брэтзерам у 1721 – 1722 гадах. Абраз Маці Божай сучаснага алтара – падарунак Беларусі ад Святога Пасаду: у 2004 годзе кардынал Казімір Свёнтэк атрымаў яго ад Папы Яна Паўла ІІ у Рыме. Каранацыя абраза стала знакам даручэння вернікаў і Касцёла ў апеку Маці Божай.
Пабудаваны ў 1905 – 1910 гг. на плошчы Незалежнасці на сродкі знатных землеўласнікаў Вайніловічаў у памяць пра іх дзяцей, якія памёрлі ад цяжкай хваробы ва ўзросце 19 і 12 год.
Асноўнымі каштоўнасцямі касцёла з’яўляюцца старажытная ікона Божай Маці з Ісусам і цудатворная статуя Святога Роха. Пасля рэстаўрацыі ў 1983 – 1984 гг. у касцёле ўстаноўлены сучасны электрычны арган і адкрыта зала камернай музыкі. Паданне апавядае, што пад час адной са шматлікіх эпідэмій XIX стагоддзя аднаму жыхару Мінска прыснілася, што выратаванне залежыць ад Святога Роха. Статуя гэтага святога была захавана ў касцёле баніфратаў. Пасля доўгіх пошукаў была знойдзена драўляная статуя Святога Роха. Яе рэстаўрыравалі і ва ўрачыстай працэсіі пранеслі па гораду, затым устанавілі ў драўлянай капліцы на Залатой Горцы.
Пабудаваны ў 1652 годзе ў стыле барока разам з жылымі дамамі, трапезнай, школай, шпіталем манастыра бернардзінцаў. Да паўднёвай часткі касцёла прымыкаюць былыя гандлёвыя рады. Зараз у будынку знаходзіцца архіў.
Замак пабудаваны ў 1825 годзе ў неагатычным стылі па праекту архітэктара Пішчала (па некаторых дадзеных, гэта быў замак нейкага пана Пішчалы). У будынку заўсёды знаходзілася турма. “Валадарку”, как замак называюць жыхары Мінска, прайшлі многія знакамітыя людзі, сярод якіх В. Дунін-Марцінкевіч, Алесь Гарун, Якуб Колас і іншыя.
Калісьці гэта было самае вялікае прадмесце Мінска. Асваенне гэтай частцы горада пачалося ўжо ў ХІІ ст. , а ў ХV ст. была пабудавана царква Святой Троіцы, у гонар якой гэта прадмесце і атрымала сваю назву. Да ХІХ ст. прадмесце захавала свой першапачатковы воблік. У ХХ ст. вайна і іншыя падзеі так ці інакш паўплывалі на знешні выгляд прадмесця. Аднак некаторыя аб’екты і зараз засталіся “некранутымі”.
Тэатр створаны на базе Беларускай студыі оперы і балета, якая існавала ў Мінску ў 1930— 1933 гадах. Адкрыты 25 мая 1933 года спектаклем Ж. Бізэ «Кармэн» . Нацыянальны рэпертуар: оперы — «Джардана Бруна» С. Картэса, «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана; балет — «Страсці (Рагнеда)» А. Мдзівані. Класічны рэпертуар: оперы — «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага, «Травіята» Дж. Вердзі, Дж. Расіні; балеты — «Жызель» А. Адана, «Лебядзінае возера» , «Шчаўкунчык» П. Чайкоўскага, «Вясна свяшчэнная» I. Стравінскага, «Раймонда» А. Глазунова, «Рамэо і Джульета» С. Пракоф'ева і інш. Балетная трупа тэатра, па меркаванні спецыялістаў, адна з лепшых у Еўропе і з 1974 г. шмат гастраліруе, у тым ліку на самых прэстыжных сцэнах свету. 3 1993 г. гастраліруе за мяжой і оперная трупа.
Тэатр створаны ў 1920 годзе. Менавіта ў гэтым тэатры склалася нацыянальная школа акцёрскага мастацтва. У класічным рэпертуары п'есы Ж, Б. Мальера, Л. Ф. Лопе дэ Вегі, У. Шэкспіра, Р. Шэрыдана, Ф. Шылера, Г. Ібсена, А. Астроўскага, М. Горкага, А. Чэхава, М. Гогаля; у нацыянальным рэпертуары — п'есы Я. Купалы, К. Чорнага, 3. Бядулі, Э. Самуйлёнка, К. Крапівы, А. Макаёнка, А. Дударава.
Адкрыты ў 1963 годзе ў будынку царкоўна-археалагічнага музея, пабудаванага ў 1913 годзе. У доме мастацтваў праводзяцца лекцыі, творчыя вечарыны, сустрэчы з майстрамі мастацтва, працуюць творчыя гурткі, секцыі.
З’яўляецца буйнейшым інфармацыйным і культурным цэнтрам краіны. Яе інфармацыйны рэсурс налічвае 8 млн. адзінак захавання на разнастайных носьбітах. Яе карыстальнікамі з’яўляюцца больш 90 тысяч грамадзян рэспублікі, выдача дакументаў з фондаў бібліятэкі складае каля 12 тысяч дакументаў кожны дзень. 7 сакавіка 2002 года быў падпісаны загад “Аб будаўніцтве будынку дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”. За аснову быў прыняты праект архітэктараў Вінаградава М. К. і Крамарэнка В. В. 1 лістапада адбылася закладка фундаменту будучага будынку. Новы будынак адкрыў свае дзверы для наведвальнікаў у маі 2006 года.


