Презентация1 ФС-НА (ОЛЬКА) БЕЛ ЯЗ.pptx
- Количество слайдов: 14
Падрыхтавала: Бялевіч Вольга Алегаўна Група: 1217 з Электронны адрэс:
Прэзентацыя на тэму: “Нашы славутыя землякі” Францыск Скарына (да 1490 — каля 1551)
Аўтабіяграфія Беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнікгуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. Нарадзіўся ў сям'і полацкага купца Лукаша. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. У 1504— 1506 гг. вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра свабодных навук (логікі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі, музыкі і г. д. )
Выдавецкая дзейнасць У далейшым лёс звязвае яго з Італіяй, дзе ў 1512 г. у Падуанскім універсітэце ён бліскуча вытрымлівае экзамены на годнасць доктара лекарскіх навук. На працягу 1517— 1519 гг. у Празе выдаў 22 кнігі Бібліі, перакладзеныя на зразумелую тады для большасці насельніцтва старабеларускую мову. Каля 1520 г. Ф. Скарына прыехаў у Вільню, дзе заснаваў першую ва Усходняй Еўропе друкарню і выдаў «Малую падарожную кніжыцу» (1522) і «Апостал» (1525). У Вільні Францыск Скарына ў адрозненне ад Прагі меў сваю друкарню ў доме найстаршага бурмістра Якуба Бабіча і больш актыўна займаўся непасрэднымі друкарскімі справамі.
Кнігі Скарыны вылучаюцца высокімі выдавецкімі і друкарскімі якасцямі. Беларускае кнігадрукаванне адразу пачалося з высокага еўрапейскага ўзроўню. Рэнесансавыя выданні Ф. Скарыны, адметныя мастацкім, гравюрным, арнаментальным упрыгожваннем, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкага майстэрства, былі распаўсюджаны на ўсе пласты беларускага насельніцтва. Кнігі Скарыны зрабілі вялікі ўплыў на развіццё духоўнай культуры Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай Русі, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях. Арнаментальныя матэрыялы Віленскай друкарні Скарыны да 1652 выкарыстоўваліся ў выданнях беларускай друкарні.
Літаратурная творчасць Францыск Скарына зрабіў істотны ўклад у развіццё беларускай літаратуры. У пісьменніка адлюстроўваюцца падзеі старажытнай гісторыі. У творах Ф. Скарыны ў белетрызаваным стылі апісваюцца найбольш значныя царкоўныя саборы, дэталёва паведамляецца пра дзяржаўных асоб, многіх філосафаў і рэлігійных дзеячаў. Беларускі першадрукар выявіў сябе як майстар паэтычнага слова. Першы паэтычны твор Ф. Скарыны — вершаванае чатырохрадкоўе на тытуле кнігі «Іоў» (1517): Богу въ Троици единому ко чти и ко славе, Матери его Пречистой Марии к похвале. Всем небесным силам и святым его к веселію, Людем посполитым к доброму научению.
Асветніцкая дзейнасць Выданні Скарыны з'яўляюцца ўнікальнымі помнікамі свецкай рэнесансавай біблейскай пісьменнасці. Іх месца ў еўрапейскім і беларускім культурнагістарычным працэсе вызначаецца гістарычнымі ўмовамі, традыцыямі, своеасаблівасцю і агульным узроўнем духоўнага развіцця Беларусі і ўсходнеславянскіх зямель ВКЛ. Біблія Скарыны не адпавядае поўнасцю ніводнаму з вядомых рукапісных ці друкаваных зводаў Святога Пісання. Творы Скарыны непарыўна і арганічна звязаны з яго выданнямі, тэмамі і накіраванасцю яго духоўнай дзейнасці.
Кнігі Скарыны прызначаліся для прыватнага і сямейнага чытання, выкарыстання ў царкоўных службах і свецкіх бібліятэках. Асобныя рукапісныя зводы Бібліі не былі прызначаны для шырокага распаўсюджання і толькі вынаходніцтва друку адчыніла перад ёй шырокія перспектывы.
Светапогляд У творах Скарыны своеасабліва сінтэзаваліся антычныя і сярэдневяковыя традыцыі з ідэалогіяй еўрапейскага Адраджэння. Патрыятычныя пачуцці, яго намаганні садзейнічаць усебаковаму духоўнаму і грамадскаму развіццю Айчыны не супярэчаць поглядам на гісторыю чалавецтва, права, заканадаўства, звычаі і традыцыі іншых народаў. Кнігі Скарыны сведчаць аб істотных зменах у развіцці духоўных і этнаінтэграцыйных працэсаў на Беларусі. Палітычныя і сацыяльныя погляды Скарыны складаліся пад уздзеяннем рэальных працэсаў, што адбываліся на Беларусі, у ВКЛ, Польшчы, іншых еўрапейскіх краінах.
Выданні Прага 1517, 6 жніўн. — «Псалтыр» 1517, 10 верасн. — «Кнiга Iова» 1517, 6 кастр. — «Прытчы Саламона» 1517, 5 снежн. — «Кнiга Iсуса Сiрахава» 1517, 2 студз. — «Еклесiят» ( «Саборнiк» ) 1517, 9 студз. — «Песням» 1517, 19 студз. — Кнiга «Прамудрасць божая» 1518, 10 жніўн. — «Кнiга Царстваў» 1518, 20 снежн. — «Кнiга Iсуса навiна» 1519, 9 лютага — Кнiга «Юдзiф» 1519, 15 снежн. — «Кнiга Суддзяў» , Кнiга «Быццё» 1519: «Выхад» , «Левiт» , «Лiчбы» , «Другi закон» , «Руф» , «Эсфiр» , «Плач Ерамii» , «Кнiга прарока Данiла» Першы аркуш Псалтыра, біблейскай Вiльня кнігі старазапаветнага цыклу, 1522: «Апостал» выдадзенага Ф. Скарынам (6. 8. 1517, Прага)
Ушанаванне памяці Імем Францыска Скарыны названы вуліцы ў Мінску, Полацку, Віцебску, Нясвіжы, Оршы, Слуцку і інш. , Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, гіманзія № 1 г. Мінска, гімназія № 1 г. Полацка, беларуская сярэдняя школа ў Вільнюсе Помнікі яму пастаўлены ў Полацку, Лідзе, Мінску, Вільнюсе, Калінінградзе, Празе Імем Францыска Скарыны названа малая планета № 3283 (1979 QA 10) Сонечнай сістэмы. Уведзены дзяржаўныя ўзнагароды Беларусі — медаль Францыска Скарыны (1989) і ордэн Францыска Скарыны (1995) Жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны вывучае комплексная навуковая дысцыпліна — скарыназнаўства.
Помнік у Полацку Помнік у Лідзе Помнік у Празе Помнік у Калінінградзе
Вывад: Каб пазбегнуць спрошчанага, памылковага ўспрыняцця Бібліі, Скарына імкнуўся ў простай і зразумелай форме каменціраваць біблейскія тэксты, падаваць звесткі аб гістарычных, побытавых, багаслоўскіх, моўных рэаліях. Францыск Скарына высока ацэньваў выдатных дзеячаў антычнага свету, знакамітых біблейскіх герояў, пазітыўна ставіўся да сучаснага яму караля польскага і вялікага князя.
« Дзякуй за увагу» http: //be. wikipedia. org/wiki/Францыск_Скарына
Презентация1 ФС-НА (ОЛЬКА) БЕЛ ЯЗ.pptx