Лекцыя 6 Пачатак новага часу.ppt
- Количество слайдов: 36
Пачатак новага часу. Эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай (кан. 15 -17 ст. ). 1. Паняцце “новы час” у еўрапейскай гісторыі. 2. Лівонская вайна і Люблінская унія. 3. Рэфармацыя, контррэфармацыя, Брэсцкая царкоўная унія і культура ВКЛ. 4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў Рэчы Паспалітай. 5. Знешняя палітыка РП і войны 17 ст.
Пытанне 1. Паняцце “новы час” у еўрапейскай гісторыі. n n n Паняцце “новы час” з’явілася ў эпоху Адраджэння, уведзена гуманістамі. Яно абазначала перыяд пасля сярэднявечча. У 17 ст. гісторыю дзялілі на антычнасць, сярэднявечча і новы час. У 20 ст. з’явілася паняцце сучасная гісторыя (найноўшая). Новы час бярэ пачатак з адкрыцця Амерыкі (Вялікіх геаграфічных адкрыццяў) да 1 -й Сусветнай вайны.
Новы час падзяляюць на 2 перыяды: n n Ранні: Ад Вялікіх геаграфічных адкрыццяў(1492) да Вялікай французскай рэвалюцыі(1789). Позні : Ад Вялікай французскай рэвалюцыі (1789) да 1 -й Сусветнай вайны (1914 I 1917).
Адкрыцці новага часу: 1)У навуцы: Адбываецца зараджэнне сучаснай навукі: геаграфіі, астраноміі, прыродазнаўства (М. Капернік – абгрунтоўвае геліацэнтрычную сістэму + І. Н’ютан, Дэкарт і інш. ). 2) У эканоміцы: З’явіліся мануфактуры (прадпрыемства заснаванае на падзеле працы), прагрэс у здабываючай і апрацоўчай прамысловасці. У позні новы час- фабрыкі 3)Фарміруецца клас буржуазіі. Па “лініі Эльбы” усход -феадалізм/захад-капіталізм. 4)У палітыцы: Нідэрланды, (1566 )Англія (1642) і Францыя (1789)буржуазныя рэвалюцыі
5)Утварэнне каланіяльнай сістэмы: Да кан. 17 ст. у сувязях з Усходам панавалі партугальцы затым іспанцы, галанцы і англічане, французы, якія падзялілі свет. Вывезлі з калоній за 60 год 17000 т. срэбра , 180 т. золата. Некаторыя краіны усходу каб не страціць самабытнасць пайшлі па шляху самаізаляцыі (Кітай, Японія, Бірма). 6)“Рэвалюцыя коштаў” за кошт таннага стрэбра і золата выкачаных з калоній, жыхары гарадоў выплочвалі за харчаванне па выгоднай кан’юктуры для с/г вытворцаў усходу Еўропы. n 7)Рэфармацыя і контррэфармацыя.
Пытанне 2. n n n ВКЛ вядзе войны за панаванне на Балтыцы з Лівоніяй і Маскоўскай дз-вай. У 16 ст. на землі ВКЛ працягваюцца набегі крымскіх татар. У 1519 г. у выніку вайны з Польшчай Ордэн разбіты і створана свецкая дзяржава – Лівонія. З 1525 г. Прусія стала свецкім васалам Польшчы.
Войны ВКЛ і Масквы ў 1 -й пал. 16 ст. : n n n 1500 – 1503 1506 – 1508 1512 – 1518 1534 – 1537 Усе войны з боку Масквы праходзілі пад эгідай абароны праваслаўя, на самой справе яны былі накіраваны на захоп тэрыторый ВКЛ.
n n Лівонская вайна 1557 Пазвольская “вайна” ВКЛ і ордэна Іван Грозны ў 1558 г. – пачаў вайну супраць Лівоніі за выхад да Балтыкі. У 1559 г. кароль Жыгімонт ІІ Аўгуст прыняў Лівонію пад пратэктарат ВКЛ. У 1561 г. – падпісана дамова па якой землі Лівонскага Ордэна перайшлі ва уладанне ВКЛ. Пасля чаго пачалася вайна паміж ВКЛ, Польшчай і Маскоўскай дзяржавай за Лівонію.
У 1562 г. рускія войскі ля сцен Оршы, Шклова, Віцебска. 15. 02. 1563 г. – захапілі Полацк. Наступ маскоўскіх сіл быў спынены разгромам пад Улай і Оршай. Пачалі будаваць замкі. Вайна аднавілася пры С. Баторыі калі быў вызвалены Полацк (1579) захоплены Вялікія Лукі, Усвят абложаны Пскоў (1580). Мір заключаны у 1583 г. ВКЛ вярнуўся Полацк, Усвяты, Інфлянты. Перадумовы Люблінскай уніі: n Сілы ВКЛ аслаблены, ў казне няма грошаў. n Да ўніі з Польшчай імкнулася шляхта ВКЛ, бо хацела шырокіх вольнасцей. n Польская шляхта хацела новых зямель і пасад.
10 студзеня 1569 г. – пачаўся Люблінскі сейм. n n Сейм цягнуўся 6 месяцаў, бо дэлегацыя ВКЛ не згаджалася з дэлегацыяй Польшчы. Палякі хацелі інкарпарацыі ВКЛ. Дэлегаты ВКЛ хацелі саюза роўных дзяржаў і ў сакавіку з’ехалі з Любліна. Вясной 1569 Жыгімонт ІІ Аўгуст аддаў Польшчы землі ВКЛ: Валынь, Падляшша, Падолле, Кіеўшыну.
1 ліпеня 1569 г. – падпісана Люблінская унія. n n У ВКЛ і Польшчы быў адзіны кароль, якога абіралі на адзіным Сoйме. У ВКЛ захавалася адміністрацыйная і фінансавая сістэма, войска, заканадаўства і судовыя органы (Трыбунал ВКЛ з 1581). ВКЛ захавала атрыбуты дзяржаўнай улады: герб, пячатку, тытулы, дзяржаўную мытную мяжу з Польшчай і г. д. Статут 1588 г. – скасоўваў шэраг пастаноў уніі. Толькі ўраджэнцы ВКЛ маглі займаць пасады ў ВКЛ
Брэсцкая царкоўная унія: n n У грамадстве ВКЛ існавала ідэя рэлігійнага саюза паміж праваслаўнымі і католікамі. Шэраг праваслаўных епіскапаў падтрымлівалі яе: Г. Балабан, К. Тарлецкі, І. Пацей, Л. Пяльчынскі, Д. Збіруйскі, М. Рагоза. Паціўнікам уніі быў праваслаўны князь К. Астрожскі і кальвінысты Радзівілы. Каталіцкія епіскапы бачылі ў уніі магчымасць пераводу праваслаўных у каталіцызм.
У кастрычніку 1596 г. – скліканы сабор у Брэсце. n n n Сабор адразу падзяліўся на прыхільнікаў і праціўнікаў уніі. Прыхільнікаў падтрымаў кароль. Унія была падпісана, але значная частка праваслаўных выступіла супраць яе. На чале барацьбы былі беларускія і ўкраінскія казакі. 12 лістапада 1626 г. супраць уніята І. Кунцэвіча ў Віцебску успыхнула паўстанне, ён быў забіты.
Дзяржаўны лад ВКЛ n n n Рэч Паспалітая – лад развіваецца ад спадчынай да абмежаванай, змешанай станавай манархіі. На чале яе стаяў кароль. 3 1572 г. пачалася эпоха выбарных каралёў. Галоўную ролю ў дзяржаве граў шляхецкі стан (саслоўе). У ВКЛ уладарылі магнаты. Таму ў вайсковым лагеры пад Віцебскам шляхта абвясціла канфедэрацыю. Жыгімонт Аўгуст у віленскім прывелеі 1565 г. стварыў 30 судовых акруг, пачалі склікацца павятовыя соймікі і вальны (агульны) сойм. Рашэнні былі замацаваныя на Віленскім вальным сойме 1566 г. калі быў прыняты ІІ статут ВКЛ. У ім было сцвержана, што ўсе феадалы ВКЛ з’яўляюцца часткай “адзінага высакароднага народа”.
Заканадаўчым органам з’яўляўся сoйм-з’езд шляхты (з 1492) Сoйм складаўся з Сената (вышэйшая палата) і Пасольскай ізбы. n n Сенат налічваў 150 чалавек, а Пасольская ізба – 180 чал. толькі 46 з іх было з ВКЛ (34 з Беларусі) Пасольская ізба складалася з дэпутатаў(паслоў) ад павятовых сoймікаў мінімум па 2. Пасля Люблінскай ўніі вальны сойм ВКЛ стаў склікацца разам з польскім, звычайна ў Варшаве і толькі пасля 1673 г. кожны трэці вальны сойм – на тэрыторыі ВКЛ ў Гародні. З мэтай выпрацоўкі агульнай пазіцыі па важнейшых пытаннях для ўсёй дэлігацыі ВКЛ, прадстаўнікі ВКЛ збіраліся на перадсоймавы генеральны з’езд у Слонім і Ваўкавыск (1577, 1582 і гд. ).
n n Пасля “Генрыкавых артыкулаў”(1573). Вальны сoйм склікаўся не радзей раза за 2 гады. Ен даваў дазвол збіраць падаткі, пачынаць войны, судзіў, прымаў законы, якія зацвярджаліся каралём. ПАНЫ РАДА-сенат Кароль прызначаў сенатараў пажыццёва. Паны - рада (сенат) складалася з вышэйшых саноўнікаў і каталіцкіх біскупаў. Пры казіміры 1447 створаны рэгенская рада. Рада фактычна кіравала ВКЛ з часоў Александра (1492 г. ) пасля Люблінскай уніі (1569) кіраваць пачаў вальны сойм.
Ураднікі сенатары ВКЛ n n n n Ваяводы (кіраўнікі адміністрацыі) віленскі, трокскі, полацкі, менскі і гд. Кашталяны (кіраўнікі гарадскіх умацаванняў). Канцлер- кіраўнік дзяржаўнага справаводства Гетман-галоўнакамандуючы войскам ВКЛ Падскарбі-міністр фінансаў і падаткаў. Маршалак-выбарны шляхтай кіраўнік паседжанняў сойму і сенату. Каталіцкія біскупы
“Залатыя вольнасці” шляхты Рэчы Паспалітай: n n “канфедэрацыі” – аб’яднання ў выпадку парушэння яе правоў дзяржавай і ўраднікамі. Liberum veto – з 1652 г. права адным голасам сарваць пастановы ўсяго Сойма. “Пакта канвента” – з 1573 дамова згодна якой кароль ускладае на сябе абавязкі па кіраванню дзяржавай пры ўзыходжанні на трон. Права “рокашa” – узброенага паўстання супраць караля.
Пасля смерці караля ў РП n n n Пачынаўся перыяд міжкаралеўя, калі дзяржавай кіраваў прымас каталіцкай царквы. Ён склікаў 3 Сoймы. Канвакацыйны – прызначаў час і месца выбару караля; Элекцыйны – выбіраў караля; Каранацыйны – каранаваў караля. Замежныя дзяржавы ў час міжкаралеўя умешваліся ў справы Рэчы Паспалітай.
Жыгімонт Ваза (1588 -1632) n У 1594 г. -пачалася вайна паміж Жыгімонтам і Карлам Вазамі за карону Швецыі і землі Прыбалтыкі. У 1600 – 1609 гг. , войскі аплопчаныя ВКЛ начале з гетманамі ВКЛ К. Радзівілам і Янам Каралем Хадкевічам, у 1601 г. пад Кокенгаўзам, 1605 г. пад Кірхгольмам і ў 1609 г. пад Рыгай разбівалі ў 2 -4 разы большыя сілы ворага. Аднак, шведы у 1621 г. захапілі Рыгу, скарыстаўшыся з таго, што войскі ВКЛ супрацьстаялі асманам пад Хоцімам. Затым шведы перанеслі свае сілы ў Прусію і Польшчу і прымусілі заключыць перамір’е, паводле якога Швецыі адышлі Рыга і прускія порты.
n n У 1600 г. у Расіі пачалася “смута, ” падставай для якой быў міф у цудоўнае выратаванне царэвіча Дзмітрыя -прэтэндэнта на трон. Царэвічам Ілжэдмітрыем І быў Грыгоры Атрэп’еў, які знайшоў падтрымку ў Рэчы Паспалітай. У 1605 г. – Ілжэдзмітры І карануецца ў Маскве. 1608 -1609 г. -Ілжэмітры ІІ таксама карыстаецца падтрымкай магнатаў РП. 1609 -1618 г. вайна РП і Масквы: вернуты Смаленск, Чарнігаў, Северскія землі. 1610 -1634 Уладзіслаў Ваза- цар Масквы (гарнізон з РП у Крамлі з 1610 да 7. 11. 1612 )
Казакі-лёгкая конніца ВКЛ і Украіны. n У 1594– 1596 г. на Украіне ўспыхнуў бунт казакоў супраць ўлад начале з Севярынам Налівайкам. Да паўстання далучыліся сяляне беларускага Палесся і Падняпроўя. С. Налівайку ўдалося захапіць і разрабаваць Магілёў, але неўзабаве яго паўстанне было падаўлена шляхецкім апаўчэннем ВКЛ. Запарожскія казакі паспяхова дапамагалі Рэчы Паспалітай ў войнах са Швецыяй (1600 -1609), Масквой (1609 -1618, 1633– 1634), Асманскай імперыяй пад Хоцімам (1621)
1648 -1651 г. –сялянска-казацкае паўстанне Б. Хмяльніцкага n n 1648 г. Казакі разграмілі пад Корсунем і Жоўтымі водамі асноўныя ваенныя сілы Польшчы. Паднялі паўстанні сяляне і гарадскія нізы Палесся і Падняпроўя. Летам 1648 г. яны захапілі Тураў, Пінск, Бабруйск, Мазыр, Рэчыцу. на падтрымку паўстанцаў Б. Хмяльніцкі накіроўваў казацкія атрады-загоны. восенню 1648– 1649 г. войска ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам жорстка падавіла паўстанне і вярнула сабе кантроль над усёй тэрыторыяй ВКЛ.
n n n Спроба 40000 казацкіх войскаў начале з М. Крычэўскім прабіцца праз пераправу пад Лоевам на землі ВКЛ 31. 07. 1649 г. была адбіта 6000 войска ВКЛ. 6. 06. 1650 г. пад Лоевам Я. Радзівіл разграміў казацкае войска начале з І. Нячаем і 4. 08. 1650 г. войскі ВКЛ занялі Кіеў. 30. 08. 1650 г. войска Б. Хмяльніцкага прайграла палякам пад Берасцечкам. 27. 09. 1650 г. Белацаркоўскае пагадненне, паводле якога казакі выводзіліся з тэрыторыі Беларусі. Паўстанне на яе тэрыторыі скончылася.
1654 -1667 вайна РП і Масквы “Патоп” У 1654 г. Масква ўзяла пратэктарат над Сеччу. n У маі 1654 г. – рускі цар з войскам рушыў на Смаленск, Полацк. Летам 1655 захоплена 33 гарады Падзвіння і Падняпроў’я. Цар выступаў з ідэяй наступа праваслаўя : ”ляхам і жыдам не быць” Зімой 1654 -1655 г. войскі ВКЛ няўдала спрабавалі вярнуць Магілёў. вясной-летам 1655 г. маскоўскія войскі занялі ўсю тэрыторыю Беларусі, акрамя Быхава, Слуцка і Бярэсця. Сталіца ВКЛ – Вільня знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй з 31. 06. 1655 г. па 2. 1661 г. n
Прычыны поспехаў рускай арміі на тэрыторыі РП: n n n Праваслаўная частка насельніцтва ўспрымала рускіх як вызваліцеляў ад католікаў. Перад царом адкрывалі гарады. Царскія дыпламаты абяцалі, што цар захавае шляхце і духавенству РП усе іх правы і прывілеі. Простаму народу абяцалі не рабаваць і не забіваць, а таксама захаваць праваслаўе. Але парушэнні з боку Масквы прыводзяць да стварэння атрадаў партызан-шышоў.
Храналогія вайны: n n 1655 г. – пасля Кейданскай уніі (разрыў уніі ВКЛ з Польшчай і заключэнне уніі ВКЛ з Швецыяй) на баку Я. Радзівіла ў вайну ўступае Швецыя. Шведы занялі Варшаву. У маі 1656 г. – рускі цар абвяшчае вайну Швецыі і заключае мір з Польшчай. Але Я. Радзівіл памёр Сапегі і Пацы за караля супраць шведаў, венграў, рускіх. 1657 г. – памірае Багдан Хмяльніцкі, яго наступнікі вяртаюць Украіну РП. Яны ў 1660 акружаюць маскавітаў за Дняпром.
n Войскі ВКЛ і Польшчы разбілі колькасна большыя маскоўскія арміі каля р. Палонкі пад Ляхавічамі 28. 06. 1660 г. , р. Басі пад Магілёвам 8. 10. 1660 г. і 4. 11. 1661 в. Кушлікі пад Полацкам. Маскоўскія гарнізоны фактычна апынуліся запертымі ў гарадах, ваколіцы якіх кантралявалі шышы і раз’езды шляхты ВКЛ. Пачынаецца антымаскоўскія паўстанні ў гарадах, найбольш значым з якіх стала знішчэнне 7000 маскоўскага гарнізона Магілёва ноччу 1. 02. 1661 г.
n n n 1667 г. – Заключана Андрусаўскае перамір’е на 13, 5 гадоў. Вынікі: да Маскоўскай дзяржавы адышлі Смаленскія, Чарнігаўскія і Ноўгарад–Северскія землі і Правабярэжная Украіна, Кіеў перадаваўся ім на 2 гады, але так і не быў вернуты Польшчы. За маскоўскім царом быў замацаваны “абавязак” абараняць праваслаўнае насельніцтва Рэчы Паспалітай. Асноўным вынікам вайны для беларускіх земляў стала разрабаванне гарадоў і вёсак і скарачэнне насельніцтва з 2, 9 да 1, 4 мільёнаў чалавек. На поўначы Беларусі насельніцтва скарацілася да 80%, у цэнтры да 60%.
Паўночная вайна 1700 -1709 г. n У 1697 г. – шведскі трон займае Карл ХІІ, Расія, РП, Саксонія, Данія ствараюць Паўночную лігу. Але шведы разбіваюць у 1700 г. датчан, затым рускіх пад Нарвай, летам 1701 г. саксонскія войскі караля РП Аўгуста Саса адступаюць ад Рыгі. n 1697 г. у ВКЛ пачынаецца грамадзянская вайна паміж “сапежынцамі” і “рэспубліканцамі”. 18. 10. 1700 г. пад Алкінікамі адбываецца бітва ў якой “сапежынцы” былі разбітыя. Сапегі былі аб’вешчаныя па-за законам, што прымусіла іх звярнуцца па абарону да Швецыі (1701 і 1703 гг. ). Шведы ўвайшлі ў ВКЛ для барацьбы з “рэспубліканцамі”. У 1702 г. “рэспубліканцы” начале з Рыгорам Агінскім звярнуліся па падтрымку да маскоўскага цара Пятра І і той уводзіць у ВКЛ 36000 войска і дае ім 65000 рублёў на вайну з сапежынцамі і шведамі. Утвараецца Генеральная канфедэрацыя начале з Агінскімі і Радзівіламі якая выступае за Аўгуста ІІ і Пятра І. Ідзе грамадзянская вайна ў ВКЛ.
n n 15. 02. 1703 г. шведы разбілі Р. Агінскага пад Салатамі, а ў 1704 г. пад Друяй. Карл ХІІ заняў Варшаву і абвясціў новым каралём Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага. 11. 01. 1706 г. шведы акружылі Гародню і прымусілі 15000 маскоўскага гарнізона ўцякаць з горада, кінуўшы пад лёд гарматы. Пасля разгрому рускіх і польскіх войскаў пад Фраўштатам (3. 02. 1706) шляхта ВКЛ прысягнула ў Васілішках С. Ляшчынскаму. Шведы пачалі праводзіць карныя і рабаўніцкія рэйды па ўладаннях Радзівілаў і іх саюзнікаў (Несвіж, Пінск, Полацк, Слуцк).
n n n у 1708 г. Карл ХІІ узнавіў баявыя дзеянні на усходзе Беларусі. 3 -4. 07. 1708 г. шведы разграмілі маскоўскія сілы пад Галоўчынам, аднак, 28. 09. 1708 г. рускія падпільнавалі пры Лясной, разграмілі галоўны абоз шведаў з А. Л. Лівенгаўптам. Каб беларускія гарады не дапамагалі шведам, расійскія войскі спалілі Віцебск, Мсціслаўль, Магілёў, Быхаў. 8. 06. 1709 г. рускія войскі перамаглі Карла ХІІ пад Палтавай. У 1709 г. С. Ляшчынскі быў нізложаны, карона Рэчы Паспалітай вянулася Аўгусту ІІ Сасу. Пры зыходзе расійскіх войскаў з Полацка ў 1710 г. выбухам быў разбураны Сафійскі сабор. Вынікі : За 1700– 1709 г. з-за вайны і эпідэмій дэмаграфічныя страты склалі каля 700000 чалавек, што складала прыблізна трэць насельніцтва Беларусі.
Лекцыя 6 Пачатак новага часу.ppt