Прэзентацыя Закон 2008 г..ppt
- Количество слайдов: 33
Новая рэдакцыя “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 23 ліпеня 2008 г. № 420 -З Уступіў у сілу з 1 верасня 2010 года.
Артыкул 2 Дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна ці часова пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, павінны кіравацца Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджанымі гэтым Законам, ва ўсіх сферах і выпадках выкарыстання пісьмовай беларускай мовы.
Мэта лекцыі сістэматызацыя і паглыбленне ведаў пра змены, якія адбыліся ў беларускім правапісе ў сувязі з уступленнем у дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”
Ключавыя словы l l l l арфаграфія пунктуацыя арфаграма фанетычны прынцып правапісу марфалагічны прынцып правапісу традыцыйныя напісанні дыферэнцыйныя напісанні
Прынцыпы арфаграфіі Фанетычны прынцып (напісанне слова адпавядае яго літаратурнаму вымаўленню: бяроза, калоссе) Марфалагічны прынцып (прадугледжвае аднастайнае напісанне марфем; вымаўленне і напісанне слова не супадаюць: просьба, добрушскі) ПРЫНЦЫПЫ АРФАГРАФІІ Традыцыйныя напісанні (перадаюцца па традыцыі і не адпавядаюць сучасным нормам пісьма: герой, расада) Дыферэнцыйныя напісанні (служаць для графічнага адрознення слоў з аднолькавым гучаннем, але розным значэннем: танк – Танк (псеўданім), Барысавым (прозвішча) – Барысавам (горад))
Актуальнасць удасканалення правапісных норм абумоўлена: l l зменамі фанетычнага, марфалагічнага, сінтаксічнага характару; папаўненнем слоўнікавага складу беларускай мовы; неабходнасцю аблегчыць навучанне беларускай мове ва ўстановах адукацыі; арфаграфічным разнабоем на старонках беларускамоўных выданняў.
Арфаграфічныя памылкі
Арфаграфічныя памылкі
Арфаграфічныя памылкі Табло вакзала ў Оршы
Арфаграфічныя памылкі Сувенірная прадукцыя хакейнага клуба “Дынама - Мінск”
З гісторыі беларускага правапісу 1918 г. “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча. 1926 г. Акадэмічная канферэнцыя па праблемах беларускага правапісу. 1933 г. Рэформа беларускага правапісу. Пастанова Савета Народных Камісараў БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. 1934 г. “Правапіс беларускай мовы”. 1957 г. Пастанова Савета Міністраў БССР “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. 1959 г. “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. 1993 г. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб удакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы”.
Помнік Перамогі (устаноўлены ў 1954 г. )
Правапіс галосных о, э, а Правілы 1959 г. Правілы 2008 г. адажыо сальфеджыо трыо партфоліо Ватэрлоо Антарыо Токіо адажыа сальфеджыа трыа партфоліа Ватэрлоа Антарыа Токіа
Правапіс літары э камп’ютэр камп’ютар кампутэр кампутар ?
Правапіс літары э Правілы 1959 г. камп’ютэр прынтэр ордэр лідэр шніцэль менеджэр Правілы 2008 г. камп’ютар прынтар ордар лідар шніцаль менеджар Але: Ландэр, Юпітэр, Одэр, Пітэр і інш.
Правапіс літары э Правілы 1959 г. панель рэзюме тунель экземпляр экзема Інтэрнет Правілы 2008 г. панэль рэзюмэ тунэль экзэмпляр экзэма інтэрнэт
Правапіс галосных е, ё, я
Правапіс галосных е, ё, я Правілы 1959 г. дзевяты дзесятка дзевятка семнаццаць васемнаццаць пяцьдзесят шэсцьдзесят Правілы 2008 г. дзявяты дзясятка дзявятка сямнаццаць васямнаццаць пяцьдзясят шэсцьдзясят Але: семдзесят, восемдзесят
Правапіс галосных у складаных словах Правілы 1959 г. гарком абком прафком газпром селькор стоградусны стотысячны Правілы 2008 г. гаркам абкам прафкам газпрам селькар стаградусны статысячны
Правапіс галосных у складаных словах Арфаграфічныя памылкі на шыльдзе і ўказальніку
Правапіс некаторых спалучэнняў зычных Правілы 1959 г. Правілы 2008 г. кантрастны кантрасны баластны баласны фарпостны фарпосны аванпостны аванпосны кампостны кампосны, як і капусны, позні, праязны, сэрца, сонца
Правапіс ў (у нескладовага) Помнік, прысвечаны тысячагоддзю Брэста
Правапіс ў (у нескладовага) Правілы 1959 г. ва універсітэце ва універсаме самы унікальны Правілы 2008 г. ва ўніверсітэце ва ўніверсаме самы ўнікальны (але: такі унікум) царква уніяцкая царква ўніяцкая (але: Брэсцкая унія) А таксама: раўнд, фаўна, андэграўнд, саўна, клоўн, шоўмен, джоўль, пакгаўз, лакаўт, раўт, скаўт і інш.
Правапіс мяккага знака Правілы 1959 г. Правілы 2008 г. цянь-шаньскі цянь-шанскі чань-чуньскі чань-чунскі, як і любанскі, разанскі, астраханскі.
Правапіс суфіксаў дзеясловаў іншамоўнага паходжання 1. 2. а) б) в) Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфіксам -ава- (-ява-): фальсіфікаваць, прагназаваць, арыентаваць, прыватызаваць, іранізаваць, кантактаваць, кантраляваць. Суфікс -ірава- (-ырава-) ужываецца: у аманімічных дзеясловах: буксіраваць – буксаваць, парадзіраваць – парадаваць, камандзіраваць – камандаваць, фарміраваць – фармаваць; у дзеясловах, якія без гэтага суфікса трацяць сваю семантыку: шакіраваць, бравіраваць, гарманіраваць, драпіраваць, лавіраваць, сервіраваць, штудзіраваць; у дзеясловах з вузкатэрміналагічным значэннем: аксідзіраваць, юсціраваць, дыфундзіраваць.
Ужыванне і правапіс вялікай і малой літар 1. 2. Упарадкавана напісанне вялікай і малой літар: Вялікае Княства Літоўскае, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь (але: Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь), Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Першая сусветная вайна. Уведзены новы параграф “Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў ”: Бог, Усявышні, Буда, Уладыка Нябесны, Зеўс, Мядзведзь, Каза-дзераза.
Правілы пераносу слоў Можна пераносіць: сол-лю і со-ллю, раз-мова і ра-змова, рас-крыць і ра-скрыць, раск-рыць.
Спалучэнне знакаў прыпынку Анатоль Анікейчык пісаў пра помнік Янку Купалу ў Аўраў-парку: «У аснову ідэі гэтага помніка я паклаў купалаўскі верш “Брату на чужыне”» .
Вучэбна-метадычнае забеспячэнне навучання арфаграфіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі
Вучэбна-метадычнае забеспячэнне навучання арфаграфіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі
Вучэбна-метадычнае забеспячэнне навучання арфаграфіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі
Правяраем сябе Новы камп’ют(э/а)р, кантрас(? )ныя колеры, знайсці ў (І/і)нтэрн(е/э)це, вясёлы кло(у/ў)н, смачны шніц(э/а)ль, тры(о/а) хлопчыкаў, вас(я/е)мнаццаць фламаст(э/а)раў, прафк(о/а)м установы адукацыі, падрыхтаваць партфолі(о/а), казка “Конь і (Л/л)еў”, дзіця (у/ў)нікальнае, падключыць прынт(э/а)р, лід(э/а)р групы.
Правяраем сябе Новы камп’ютар, кантрасныя колеры, знайсці ў інтэрнэце, вясёлы клоўн, смачны шніцаль, трыа хлопчыкаў, васямнаццаць фламастараў, прафкам установы адукацыі, падрыхтаваць партфоліа, казка “Конь і Леў”, дзіця ўнікальнае, падключыць прынтар, лідар групы.
Прэзентацыя Закон 2008 г..ppt