Ніл Гілевіч і раман «Родны дзеці» .
Краткая біяграфія аўтара рамана. • Поўнае імя: Ніл Сымонавіч Гілевіч • Месца нараджэння: вёска Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці • Дата нараджэння: 30 верасня 1931 года • Узнагароды: Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1984), Дружбы народаў (1981), медалём Францыска Скарыны (1990), балгарскім ордэнам Кірыла і Мяфодзія I ступені (Балгарыя, 1966), ордэнам «Югаслаўскай зоркі» са стужкай (1986), ордэнам князя Яраслава Мудрага III ступені (2006; уручаны міністрам замежных спраў Украіны Барысам Тарасюком па даручэнні прэзідэнта Украіны). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980) за кнігу паэзіі "У добрай згодзе" і перакладчыцкую дзейнасць і Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева (1986) за рэвалюцыйную паэзію і публіцыстыку.
Галоўныя героі рамана: 1. Сцяпан Вячорка 2. Альжбета
Сцяпан Вячорка «…Сцяпан Якубавіч Вячорка, Хоць быў караць сябе гатоў, На ўлонне роднага падворка Не заяўляўся шмат гадоў. Ён разумеў: нядобра гэта, І ўсё збіраўся завітаць. «Абавязкова ўжо налета! Далей няможна адкладаць» . Налета зноў не выпадала І зноў ён бэсціў сам сябе. На шчасце, маці прыязджала Сама, знябыўшыся ў журбе…» Беларускі інтэлігентгараджанін першага пакалення, які жыве ў вялікім горадзе, а душой – у родным куце, што стаў для героя і крыніцай натхнення, і скарбонкай жыццёвай энергіі.
Альжбета. «…Ён пра другое думаў зараз: Уразіў выгляд: Божа мой, Што робіць час! Пачвара-старасць Красу жывую есць, як моль! Ёй сорак год, а паглядзеўшы — Намнога болей можна даць. Напэўна, лёс зусім не цешыў, Жыццё не песціла, відаць. . Амаль нічога — ані следу Ад той дзяўчынкі, з той вясны!. . . » Студэнтка педвучылішча -Альжбета Францаўна Кудзелка. Якую любіў Сцяпан. Жыве і працуе на радзіме і карыстаецца павагай землякоў.
Гісторыя кахання Сцяпана і Альжбеты — самастойная сюжэтная лінія ў рамане. Н. Гілевіч псіхалагічна пераканаўча і глыбока раскрывае пачуцці герояў на розных этапах іх жыцця: рамантычна-узнёслы, адкрыты, паэтычны свет юнацтва, разважліва насцярожаныя, прыпраўленыя скрухай і горыччу адчуванні сталых людзей. Вельмі няпроста ідуць насустрач адзін другому саракагадовыя Сцяпан і Альжбета, хоць каханне іх не памерла. Аб чым будзе гаворка на наступны дзень у школьным музеі, ці зробяць яны апошні, рашаючы крок, каб пайсці па жыцці побач, застаецца невядомым. Тут пісьменнік таксама ідзе ад праўды жыцця, ад складанасці чалавечых узаемаадносін.
Дзякуй за ўвагу!