Некамерцыйны фестываль творчай моладзі «Арт-Вёска»
Прапануецца кожнаму, хто жадае прыняць удзел у фестывалі, стаць яго рэальным удзельнікам. Не проста набыць квіток і прыехаць паглядзець, што ж там стварылі арганізатары, а самому стаць арганізатарам, часткай фестывалю і такім чынам падзяліцца сваёй творчасцю з іншымі удзельнікамі.
На тры дні вёска Чырвоны Кастрычнік становіцца пляцоўкай, дзе кожны творчы чалавек мае мажлівасць падараваць плады сваёй творчасці і атрымаць у дзесяць разоў больш падарункаў ад іншых. Выражаць сваю творчасць можна як заўгодна. Гэта можа быць: музыка, танцы, мастацтва, лэнд-арт, архітэктура, скульптура, спектакль, майстарклас, фаер-шоу, любы іншы перформанс і нават ранішняя зарадка - усё, што ірвецца ў кожнага знутры, чым усе хацелі б пацешыць навакольных. Хто не здолее прыдумаць асабісты праект, заўсёды зможа прыяднацца да таго, каму патрэбна дапамога ў рэалізацыі свайго.
Фестываль праводзіцца на працягу 3 дзён з 26 па 28 ліпеня 2013 г. у арт-вёсцы «Чырвоны Кастрычнік» . Вёска знаходзіцца ў Рэчыцкім раёне, Гомельскай вобласці ў дзікай мясцовасці ў далечыні ад цывілізацыі. З ранейшых жыхароў там не засталося нікога, і ўся вёска можа быць у распараджэнні фестываля. У кіламетры ад вёскі - возера Крапіўнае. Паміж возерам і вёскай - вялікі луг, побач прыгожы лес. Таксама ў вёсцы ёсць зручнае месца для размяшчэння намётавага мястэчка на 1000 чалавек. Чыстая пітная вада бярэцца з калодзежаўжураўлёў. Плануецца зрабіць фестываль "Арт-Вёска" штогадовым.
Мэтамі фестывалю «Арт-Вёска» з'яўляюцца: Прапаганда здаровага ладу жыцця - 3 дні праведзеныя на прыродзе ў далечыні ад горада, напоўненыя цікавымі івэнтамі, новымі знаёмствамі і ўраджанямі дазволяць забыць пра ўсе штоднёвыя заботы і напоўніць цела і дух здароўем і радасцю. На тэрыторыі фестывалю не будзе прадавацца спіртное і цыгарэты. Умацаванне любові да радзімы, прапаганда жыцця ў вёсцы. Толькі дакрануўшыся да зямлі пачынаеш па-сапраўднаму шанаваць і абараняць сваю краіну як родную. Культурны абмен - у фестывалі могуць прыняць удзел не толькі нацыянальныя артысты, але і ўсе жадаючыя сябры з замежжа.
Рэсурсы, якія маюцца: Месца для правядзення фестывалю. . . . . , , . . . . вёска Чырвоны Кастрычнік Кінахлеў. . . . з малой сцэнай для правядзення канцэртаў і вялікім экранам для кінапаказаў Каманда вопытных арганізатараў. . . . . 3 чалавекі Сімвалічныя зборы за ўдзел у фестывалі дапамогуць пакрыць выдаткі па забяспячэнні ежай валанцёраў Рэсурсы, якія шукаем: Валанцёры. . . . . . . . 35 чалавек Iнфармацыйная падтрымка. . . . інтэрнэт, ТВ, газеты, часопісы Сцэна, гук, святло. . . . . . . 5 000 USD Арэнда біяпрыбіральняў. . . . . . 3 000 USD Аплата аховы. . . . . . . 1 000 USD Аплата МНС, хуткай дапамогі, міліцыі. . . . . 2 000 USD Транспартныя расходы. . . . . . 2 000 USD Выдаткі на электраэнергію. . . . . . 1 000 USD Фонд падтрымкі маштабных праектаў удзельнікаў. . . 3 000 USD Накладныя выдаткі. . . . . . . 1 000 USD Рэклама: Фірмовы стыль + дызайн фестывалю. . . . . 2 500 USD Вэб-сайт фестывалю. . . . . . . 1 000 USD Стварэнне відэасправаздачы. . . . . . 1 000 USD Стварэнне фотасправаздачы. . . . . . 500 USD Усяго трэба грошай. . . . . . . 23 000 USD
Кірыл Краўцоў +375 29 140 16 71 325032@gmail. com