Prezentatsia_Microsoft_PowerPoint.pptx
- Количество слайдов: 10
НАЗОЎНІК Падгатовілі : Баброўскі Руслан і Дашчынскі Барыс. вучні 11 «А» класа сярэдняй школы № 142 г. Мінска Мінск 2013
Назоўнік - самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы з прадметным значэннем і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону.
Лексіка-граматычныя разрады. Паводле лексічнага значэння і граматычных асаблівасцей назоўнікі могуць абазначаць агульныя і ўласныя назвы, канкрэтныя і абстрактныя паняцці, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, рэчыўныя, зборныя прадметы.
1. Агульныя і ўласныя назоўнікі. Агульныя назоўнікі - гэта назвы цэлых класаў аднародных прадметаў, з’яў, паняццяў, асоб: трава, камень, святло. Уласныя назоўнікі - індывідуальныя назвы прадметаў, з’яў, паняццяў (імёны, прозвішчы, псеўданімы людзей, назвы геаграфічных аб’ектаў, часопісаў, газет, падзей, свят і г. д. ): Якуб Колас, Рэспубліка Беларусь, часопіс “Маладосць”, Каляды. Уласныя назоўнікі не спалучаюцца з лічэбнікамі і ўжываюцца толькі ў адзіночным або множным ліку: Мінск, Свіслач, Ждановічы, Жанкавічы. 2. Канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі. Агульныя назоўнікі падзяляюцца на канкрэтныя і абстрактныя. Канкрэтныя назоўнікі - гэта назвы прадметаў, што існуюць у рэчаіснасці: дом, снег, дарога; яны ўяўляюцца канкрэтна, паддаюцца лічэнню і змяняюцца па ліках. Абстрактныя назоўнікі абазначаюць розныя адцягненыя паняцці, пачуцці, дзеянні, працэсы, уласцівасці, якасці: страх, смеласць, шчырасць, гнеў; яны не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, але могуць спалучацца з няпэўнаколькаснымі словамі: мала гонару, шмат злосці. Канкрэтныя назоўнікі могуць быць назвамі адушаўлёных і неадушаўлёных прадметаў, абстрактныя - толькі неадушаўлёных.
3. Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі. Адушаўлёныя назоўнікі - гэта назвы людзей, жывых істот: маці, брат, заяц, бусел. Таксама да адушаўлёных адносяцца назвы фантастычных і міфалагічных істот: вядзьмар, гном, чорт, лясун; назвы дзіцячых цацак: вавёрка, мядзведзь, ліса; назвы шахматных і картачных фігур: конь, слон, кароль, ферзь, валет, туз; назвы страў: карп, шчупак; назоўнікі нябожчык, тапелец, робат. Неадушаўлёныя назоўнікі - гэта назвы прадметаў, з’яў прыроды, раслін, абстрактных і разумовых паняццяў: бяроза, памяць, спрыт, рэканструкцыя. Неадушаўлёнымі з’яўляюцца таксама назоўнікі, што абазначаюць сукупнасць людзей і іншых істот: калектыў, армія, маладняк, статак. 4. Рэчыўныя назоўнікі абазначаюць рэчывы аданароднага саставу: азот, кісларод, шоўк, торф, нафта, гелій, малако, хлеб, валідол.
5. Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў або асоб як адзінае цэлае: студэнцтва, лісце, карэнне, алешнік; яны ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку, не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, але могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі словамі: шмат насення, мала лісця. Назоўнікі армія, народ, клас, атрад, калектыў і падобныя зборнымі не з’яўляюцца.
Лік і род назоўнікаў. Большасць назоўнікаў мае формы адзіночнага і множнага ліку. Назоўнікі адзіночнага ліку абазначаюць адзін прадмет: рака, сцежка, сябар, множнага - мноства аднародных прадметаў: рэкі, сцежкі, сябры. Некаторыя назоўнікі маюць форму толькі адзіночнага або множнага ліку. Толькі форму адзіночнага ліку маюць а) уласныя імёны: Нёман, Віцебск, Купала; б) большасць абстрактных назоўнікаў: гонар, смеласць, спагада; в) зборныя назоўнікі: настаўніцтва, зелле; г) рэчыўныя назоўнікі: золата, чарніла. Толькі форму множнага ліку маюць: а) назвы парных і непадзельных прадметаў: акуляры, дзверы; б) назвы некаторых дзеянняў, гульняў, народных звычаяў: выбары, шашкі, вячоркі; в) некаторыя рэчыўныя назоўнікі: дрожджы, каноплі, апілкі; г) назвы прамежкаў часу: суткі, прыцемкі, канікулы; д) некаторыя геаграфічныя назвы: Пухавічы, Карэлічы, Карпаты. Лік некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах не супадае. У беларускай мове словы паводзіны, грудзі, дзверы, каноплі, чарніцы ўжываюцца толькі ў множным ліку, а назоўнікі чарніла, бяліла, змрок толькі ў адзіночным. Назоўнікі ў форме адзіночнага ліку належаць да аднаго з трох родаў: мужчынскага, жаночага ці ніякага.
Да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: горад, гай, трактар, а таксама назвы асоб мужчынскага полу з канчаткам -а(-я): дзядзька, старшыня, суддзя. Да жаночага роду належаць назоўнікі з канчаткам -а(-я): асіна, зямля, сястра, а таксама назоўнікі з нулявым канчаткам, якія ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -і(-ы): рунь - руні, ноч - ночы. Да ніякага роду адносяцца назоўнікі з канчаткамі -о(-ё), -а(-я), -е: вядро, галлё, мора, племя, поле. Вылучаюць групу назоўнікаў агульнага роду з канчаткамі -а(-я), якія могуць ужывацца ў значэнні мужчынскага і жаночага роду: плакса, сірата, непаседа, ціхоня, задзіра. Не маюць катэгорыі роду множналікавыя назоўнікі: паводзіны, дзверы, абцугі. Пры вызначэнні роду нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання трэба ўлічваць значэнне слова: а) да мужчынскага роду адносяцца назвы асоб мужчынскага полу і назвы жывых істот: аташэ, парцье, дэндзі, поні, кенгуру (назоўнікі цэцэ, івасі - жаночага роду); б) да жаночага роду адносяцца назвы асоб жаночага полу: пані, місіс, лэдзі; в) да ніякага роду адносяцца назвы неадушаўлёных прадметаў: дэпо, метро, рагу (назоўнікі кальрабі, авеню, салямі - жаночага роду). Род нескланяльных геаграфічных назваў вызначаецца па родавым слове: Токіо, Тбілісі (горад), Капры (востраў) - мужчынскага роду; По (рака), Чылі (дзяржава) - жаночага роду; Антарыо (возера) - ніякага роду. Род нескланяльных складанаскарочаных назоўнікаў вызначаецца па родзе апорнага слова: БДПУ (Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт) - мужчынскага роду; ВНУ (вышэйшая навучальная ўстанова) - жаночага роду. Род абрэвіятур, якія скланяюцца, вызначаецца марфалагічна (па канчатках): Белтрансгаз, Белтрансгаза, (пры) Белтрансгазе - мужчынскага роду. Род некаторых назоўнікаў беларускай мовы не супадае з родам аналагічных назоўнікаў рускай мовы: словы сабака, фальш, боль, подпіс, медаль, запіс, рукапіс, насып у беларускай мове мужчынскага роду, у рускай жаночага; словы гусь, таполя, жырафа ў беларускай мове жаночага роду, у рускай - мужчынскага. Няма супадзення ў родзе слоў брыво - бровь, яблык - яблоко.
Скланенне назоўнікаў. У залежнасці ад склонавых канчаткаў і граматычнага роду назоўнікі падзяляюцца на тры тыпы скланення: першае, другое, трэцяе. Да першага скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -а (-я): хата, хваля, мяжа, дарога. Да другога скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: дом, дзень, стог, назоўнікі ніякага роду з канчаткам -а, -е, -о (-ё): мора, поле, дно, галлё і пяць назоўнікаў ніякага роду на -мя: вымя, семя, цемя, бярэмя, полымя. Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку: глыб, плынь, ноч. Не ўваходзяць ні ў адзін тып скланення: а) рознаскланяльныя назоўнікі: птушаня, качаня, імя, племя, стрэмя, дзядзька, гарэза; б) нескланяльныя: дэпо, метро, РБ, Скурко; в) субстантываваныя прыметнікі: вартавы, дзяжурны, настаўніцкая; г) назоўнікі, якія маюць форму толькі множнага ліку: сані, акуляры, цымбалы. Склонавыя канчаткі назоўнікаў у кожным тыпе скланення залежаць ад асновы слова, націску, у некаторых выпадках ад лексічнага значэння слоў (напрыклад, у родным склоне: стаяць каля дуба (канкрэтны прадмет) і мэбля з дубу (матэрыял). Аснова слова вызначаецца па апошнім зычным гуку пачатковай формы назоўніка. Яна можа заканчвацца: а) на цвёрды зычны: вада, дом, цяпло; б) на зацвярдзелы: ружа, брыгадзір, ноч; в) на мяккі: вішня, цень, край; г) на заднеязычныя г, к, х: нага, друк, кажух.
Дзяку й за ўвагу!
Prezentatsia_Microsoft_PowerPoint.pptx