Скачать презентацию Навуковая праца на тэму ЛЕКСІКА-СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ТАПОНІМАЎ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ Скачать презентацию Навуковая праца на тэму ЛЕКСІКА-СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ТАПОНІМАЎ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ

навуковая работа полностью сделанная.pptx

  • Количество слайдов: 26

Навуковая праца на тэму: ЛЕКСІКА-СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ТАПОНІМАЎ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ Навуковая праца на тэму: ЛЕКСІКА-СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ТАПОНІМАЎ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ

Каго з нас не цікавіць, адкуль узялася назва яго роднага горада або вёскі, дзе Каго з нас не цікавіць, адкуль узялася назва яго роднага горада або вёскі, дзе нарадзіўся ён сам і яго бацькі, дзе калісьці жылі яго продкі. Знайсці правільны адказ на такое пытанне не зусім проста, хоць цікавасць не праходзіць, не страчваецца на працягу ўсяго жыцця, але можна, і знайсці яго дапаможа навука аб тапонімах— тапаніміка.

Тапаніміка— раздзел анамастыкі, які вывучае назвы геаграфічных аб'ектаў (тапонімы), даследуе паходжанне іх назваў, сэнсавае Тапаніміка— раздзел анамастыкі, які вывучае назвы геаграфічных аб'ектаў (тапонімы), даследуе паходжанне іх назваў, сэнсавае значэнне, развіццё, сучасны стан, вымаўленне і напісанне

М. В. Бірыла “Беларуская антрапанімія” (1966, 1969) М. В. Бірыла “Беларуская антрапанімія” (1966, 1969)

А. К. Усціновіч “Антрапанімія Гродзеншчыны і Брэстчыны” (1975) А. К. Усціновіч “Антрапанімія Гродзеншчыны і Брэстчыны” (1975)

Ф. Янкоўскі “Само слова гаворыць” (1986) Ф. Янкоўскі “Само слова гаворыць” (1986)

Шур В. В. “Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка” (1998) Шур В. В. “Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка” (1998)

Г. М. Мезенка “Беларуская анамастыка” (1997) Г. М. Мезенка “Беларуская анамастыка” (1997)

Актуальнасць дадзенай працы вызначаецца, што беларускіе тапонімы да апошняга часу застаюцца адной з найменш Актуальнасць дадзенай працы вызначаецца, што беларускіе тапонімы да апошняга часу застаюцца адной з найменш даследаваных абласцей лексікі беларускай мовы. Аб’ект даследавання: сучасныя беларускія тапонімы, сабраныя на Гомельшчыне. Прадмет даследавання: структурна-семантычная характарыстыка тапонімаў Гомельшчыны. Мэтай даследавання з’яўляецца выяўленне і аналіз беларускіх тапонімаў. Задачы даследавання: 1) даследаваць сучасную сістэму тапонімаў у лексіка-семантычным аспекце; 2) прасачыць структурныя змены і працэс перайменаванняў у тапаніміцы Гомельшчыны.

1. Тапонімы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі Вёска Уюнішчы Светлагорскага раёна звязана з наяўнасцю тут 1. Тапонімы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі Вёска Уюнішчы Светлагорскага раёна звязана з наяўнасцю тут дробнага пяску, супеску, суглінку, насычаных вадой. У такім сэнсе слова ўюн зараз вельмі рэдка ўжываецца, а калі і ўжываецца, дык толькі для абазначэння прэснаводнай, рухавай рыбы з падоўжаным чэрвепадобным целам. Гэта слова мае і пераноснае значэнне: ім называюць вельмі рухавага і жвавага, пранырлівага, спрытнага чалавека [4, c. 20]. На Гомельшчыне ёсць назвы населеных пунктаў з абазначэннем такіх з’яў прыроднага ландшафту, як балота: Белае Балота (Рэчыцкі раён), Балотня (Рагачоўскі раён), в. Баклань Петрыкаўскага раёна (ст. слав. bakula ‘маленькае балота’ [1, c. 7]), в. Келі Жыткавіцкага раёна (манс. кель, келяй ‘балота’ [1, c. 7])) і інш; рака: г. Рэчыца, Рэчкі (Веткаўскі раён) і інш. ; возера: п. Азёрны (Жыткавіцкі раён), в. Азяраны (Жыткавіцкі раён), в. Азершчына (Рэчыцкі раён) і інш. ; крыніца: п. Крынічны (Мазырскі раён), в. Рэкта Жлобінскага раёна (балц. ракціс ‘ крыніца’ [1, c. 7]), в. Студзянец Жыткавіцкага раёна (мясц. студня ‘калодзеж, крыніца’ [1, c. 7]) і інш.

Да гэтай групы неабходна аднесці назвы населеных пунктаў, у аснове якіх значэнне матывавальнай асновы Да гэтай групы неабходна аднесці назвы населеных пунктаў, у аснове якіх значэнне матывавальнай асновы ‘паніжанае, перавільготненае месца’: в. Катлавіца Брагінскага раёна (катлавіна ‘паніжанае месца’[1, c. 5]), в. Люткава (Людкава) Буда-Кашалёўскага раёна (лют ‘мокрае месца’ [1, c. 5]), в. Расава (Росава) Калінкавіцкага раёна (інд. -еўр. ros ‘волага, вада’ [1, c. 5]), в. Сірод (Сырод) Калінкавіцкага раёна (мясц. ‘сырое, пераўвіль-готненае месца’ [1, c. 5]).

Даволі часта сустракаюцца айконімы са значэннем матывавальнай асновы ‘узгоркавая ўзвышаная мясцовасць’: в. Бердыж Чачэрскага Даволі часта сустракаюцца айконімы са значэннем матывавальнай асновы ‘узгоркавая ўзвышаная мясцовасць’: в. Бердыж Чачэрскага раёна (дыял. слав. берд ‘горб, узвышэнне’), в. Гара Калінкавіцкага раёна, в. Шаламеі Кармянскага раёна (шалом, шаламея ‘узвышэнне, бугор’), п. Лобск Жлобінскага раёна (лоб ‘высокае адкрытае месца’), п. Халмы, в. Холмеч Гомельскага і Рэчыцкага раёнаў (мясц. холм ‘невялікае ўзвышэнне’) і інш; ‘адкрытыя і часцей роўныя месцы’: в. Палянаўка Веткаўскага раёна (паляна ‘поле сярод балота або лесу’) і інш; ‘пагранічныя зямельныя знакі’: в. Сталбун Веткаўскага раёна (стоўб ‘ арыенцір, якім адзначалі дарогу праз мясцовасць’) і інш.

Наяўнасць на Беларусі спрадвеку вялікай колькасці хваёвых лясоў тлумачыць, чаму вельмі папулярная назва населеных Наяўнасць на Беларусі спрадвеку вялікай колькасці хваёвых лясоў тлумачыць, чаму вельмі папулярная назва населеных пунктаў, якая мае ў сваёй аснове корань бор: в. Баравая Жыткавіцкага раёна, в. Баравое Лельчыцкага раёна, в. Сасновы Бор Светлагорскага раёна, в. Вялікі Бор Хойніцкага раёна і інш.

Здольнасць беларускага гарода ў словатворчасці добра праявілася ў назвах з коранем лес: в. Лясец Здольнасць беларускага гарода ў словатворчасці добра праявілася ў назвах з коранем лес: в. Лясец Калінкавіцкага раёна, в Ляскі Веткаўскага і Акцябрскага раёнаў, в. Лясок Хойніцкага раёна, в. Вялікі Лес Добрушскага раёна, в. Палессе Петрыкаўскага раёна і інш. Зайздросную здольнасць выявілі нашыя продкі ў выкарыстанні слова ліпа для наймення сваіх паселішчаў: в Ліпінічы Буда-Кашалёўскага раёна, в. Ліпнякі Лоеўскага раёна, в. Ліпаў і в. Ліпава Калінкавіцкага раёна і інш. Не менш шырокі пласт тапонімаў на Гомельшчыне з асновамі дуб, дубняк, дуброва: в Дуброва і в. Дубніцкае Лельчыцкага раёна, в. Дубрава і в. Дубраўка, в. Дуброўнае Брагінскага раёна, в. Дубавіца і в. Дубраўка Буда. Кашалёўскага раёна, в Дуброва Жыткавіцкага раёна, в. Старая Дуброва Акцябрскага раёна, в. Зялёны Дуб і в. Зялёная Дуброва Буда-Кашалёўскага раёна і інш. Сустракаюцца тапонімы, утвораныя ад іншых назваў дрэў: в. Асінаўка Светлагорскага раёна, в. Бярозавы Гай і в. Елкі Рагачоўскага раёна, в. Бярозаўка Рэчыцкага раёна, в. Хвойня і в. Саснавец Петрыкаўскага раёна, в. Сасноўка Акцябрскага раёна, в. Беразнякі і в. Бярозкі Добрушскага раёна і інш.

Здаўна людзі, што жылі ў нашым краі, займаліся металургіяй, вылабам шкла, што знаходзіць пацвярджэнне Здаўна людзі, што жылі ў нашым краі, займаліся металургіяй, вылабам шкла, што знаходзіць пацвярджэнне ў шырокім распаўсюджанні тапонімаў Гута, Гутка і вытворных ад іх назваў: в. Новая Гута Буда-Кашалёўскага раёна, в. Студзёная Гута Гомельскага раёна, в. Гута Рагачоўскага раёна і інш. Самай распаўсюджанай у нас назвай вытворчага паходжання з’яўляюцца Руда і Рудня, што гаворыць пра старажытнасць гэтага віду прафесійнай дзейнасці народа: в. Рудзец Рэчыцкага раёна, в. Рудня-Бурыцкае Лоеўскага раёна, в. Рудня Акцябрскага раёна, в. Вятчынская Рудня Жыткавіцкага раёна, в. Рудня-Стаўбунская Веткаўскага раёна і інш.

Радавым людзям працы хацелася ў назвах населеных пунктаў ушанаваць распаўсюджаную сярод іх прафесію. Такія Радавым людзям працы хацелася ў назвах населеных пунктаў ушанаваць распаўсюджаную сярод іх прафесію. Такія назвы маюць вялікую каштоўнасць, бо дазваляюць вызначыць, дзе якой працай займаліся нашы продкі: в. Кавалі Акцябрскага раёна, в. Кавалёва Буда. Кашалёўскага раёна, в. Агароднікі Калінкавіцкага раёна, в. Муляраўка Петрыкаўскага раёна, в. Драгунск Рагачоўскага раёна, в. Пахар і в. Гайдукоўка, в. Гусараўка і в. Княжынка Рагачоўскага раёна [5, c. 79] і інш. Вытворча-прафесійны від дзейнасці чалавека закладзены ў такія назвы беларускіх вёсак нямецкага паходжання, як в. Цагельня (Гомельскі раён) і, магчыма, в. Шапярня (Жлобінскі раён), якое ў нямецкай мове азначае кантору, касу, дзе лесарубам, плытагонам выдавалася заработная плата.

На Беларусі стан незалежнасці паселішчаў абазначалі словамі слабада, слабодка. Паколькі такіх тапонімаў велізарная колькасць, На Беларусі стан незалежнасці паселішчаў абазначалі словамі слабада, слабодка. Паколькі такіх тапонімаў велізарная колькасць, яны вельмі рэдка бываюць аднаслоўнымі. Пры іх ужываюцца азначэнні, якія звычайна сведчаць аб месцы знаходжання ці прыналежнасці населенага пункта: в. Загальская Слабада Хойніцкага раёна, в. Слабодкі Жыткавіцкага раёна, в. Слабада-Люшэўская Буда-Кашалёўскага раёна, в. Пасека-Слабодка Кармянскага раёна, в. Слабодка Акцябрскага раёна, в. Слабада Петрыкаўска-га і Хойніцкага раёнаў і інш. У анамастыцы вельмі выразна праявілася ўзаемадзеянне ўсходніх славян з суседнімі славянскімі і неславянскімі народамі – палякамі, літоўцамі, латышамі, старажытнымі германскімі плямёнамі, некаторымі этнічнымі групамі – мазурамі, яцвягамі, прусамі, якія кампактна жылі па-суседску з нашымі продкамі ці былі расселены ў розных частках сусветнай Беларусі. Як вынік гэтага ў тапаніміцы Беларусі захаваліся назвы паселішчаў, якія маюць сувязь з этнічнымі найменнямі шэрагу плямёнаў паморскіх і палабска-прыбалтыйскіх славян. Так, А. Ф. Рогалеў лічыць, што тапонім Нудзічы (вёска Брагінскага раёна) цалкам адпавядае палабскаму этноніму нудзічы.

Адна з версій паходжання назвы г. Гомеля сведчыць, што мог горад атрымаць назву ад Адна з версій паходжання назвы г. Гомеля сведчыць, што мог горад атрымаць назву ад невялічкай рэчкі Гамянюкі, што ўпадала ў Сож у межах сучаснага горада. У Брагінскім раёне ёсць вёскі Старая і Новая Ёлча, назва якіх – Ёлча– утворана ад наймення рэчкі Ёлчы. Назва в. Аляская, або Аляское (цяперашняя Роза Люксенбург) Ельскага раёна ўтварылася ад абазначэння воднага аб’екта – Ала ці Ола [7, c. 147]. Праз в. Млынок Ельскага раёна працякае рачулка Млынок, на беразе якой у мінулым стаяў млын. Ад найменняў рэчак узніклі і такія назвы вёсак, як Хачэнь Жыткавіцкага раёна і Хатоўня Рагачоўскага раёна, таму што на ўсходнеславянскай тэрыторыі вядомы невялікія рэчкі і ручаі, якія носяць назвы тыпу Хатоўня, Хатавец, Хатуча і інш.

Некаторыя тапанімічныя назвы лёгка этымалагізуюцца пры супастаўленні аднакарэнных слоў, высвятленні эвалюцыі семантыкі, якую некаторыя Некаторыя тапанімічныя назвы лёгка этымалагізуюцца пры супастаўленні аднакарэнных слоў, высвятленні эвалюцыі семантыкі, якую некаторыя словы маглі змяняць на працягу гісторыі. Пры вырашэнні паходжання тапонімаў важна ўлічваць асаблівасці ландшафту, гістарычныя падзеі, што адбываліся ў тых мясцінах, дзе ўзнікла паселішча, народнае ўяўленне пра назву і г. д. Такім чынам, аналіз вышэй разгледжаных тапонімаў дае нам магчымасць сцвярджаць, што з разнастайнай тэматыкі апелятываў уласныя найменні геаграфічных аб’ектаў утвараліся на базе абмежаваных лексічных груп з перавагай геаграфічна-ландшафтнай тэрміналогіі, назваў флоры і фаўны, што адлюстроўвалі прыродныя асаблівасці краю, прыметы і якасці саміх аб’ектаў.

1. 2 Тапонімы, утвораныя ад асабовых імён Вельмі шмат тапонімаў на тэрыторыі Гомельскай вобласці 1. 2 Тапонімы, утвораныя ад асабовых імён Вельмі шмат тапонімаў на тэрыторыі Гомельскай вобласці утворана ад асабовых найменняў. Аналіз наймення Жыткавічы сведчыць, што яно ўзнікла ад калектыўнай мянушкі жыткавічы, якая датычылася ўсіх жыхароў пасялення. Асноўным пры пераходзе па асацыяцыі назваў людзей у назвы мясцовасцей быў факт асваення і засялення зямель тымі ці іншымі калектывамі. У аснове абагульненага абазначэння жыхароў жыткавічы ляжыць асабістае імя Жытко, якое ў сваю чаргу з'яўляецца скарочанай формай пэўнага двухасноўнага (двухкаранёвага) старажытнага славянскага імя, напрыклад, Жытамір. Гэтае мужчынскае імя ў старажытнарускай мове мела форму Житомерь і азначала "той, хто мерае жыта”.

Ад антрапонімаў паходзяць наступныя назвы населеных пунктаў: в. Аляксандраўка і в. Аляксееўка Брагінскага раёна, Ад антрапонімаў паходзяць наступныя назвы населеных пунктаў: в. Аляксандраўка і в. Аляксееўка Брагінскага раёна, в. Дзямідаўка і в. Нікалаеўка Буда-Кашалёўскага раёна, в. Антонаўка і в. Барталамееўка Веткаўскага раёна, в. Афанасаўка і в. Давыдаўка Гомельскага раёна, в. Антонаў і в. Дзмітраўка Добрушскага раёна, в. Казіміраўка і в. Паўлаўка Ельскага раёна, вв. Дзяніскавічы, Сілівонаўка Жлобінскага раёна, вв. Абрамаўка, Міхалёўка, Ісакавічы Лоеўскага раёна, вв. Васькаўка, Іванкаўшчына Мазырскага раёна, в. Іванішчавічы Акцябрскага раёна, г. п. Петрыкаў, вв. Піліпавічы, Аносавічы Петрыкаўскага раёна, вв. Адамаўка, Багданаўка, Васількоў Рэчыцкага раёна, в. Алексічы Хойніцккага раёна і шмат інш.

2. СТРУКТУРНЫЯ ЗМЕНЫ І ПРАЦЭС ПЕРАЙМЕНАВАННЯЎ У ТАПАНІМІЦЫ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ Лексіка-семантычны аналіз айканіміі Гомельшчыны яскрава 2. СТРУКТУРНЫЯ ЗМЕНЫ І ПРАЦЭС ПЕРАЙМЕНАВАННЯЎ У ТАПАНІМІЦЫ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ Лексіка-семантычны аналіз айканіміі Гомельшчыны яскрава паказаў нам вытокі яе фарміравання. Але карціна будзе няпоўнай, аднабаковай, калі пакінуць без увагі тыя найменні, у якіх адбыліся структурныя змены або якія былі ў свой час па розных прычынах перайменаваныя. Мы прасочым умовы, прычыны і спосабы перайменаванняў у айканаміі на базе фактычнага матэрыялу гомельскага рэгіёна.

Н. А. Багамольнікава выдзяляе два перыяды працэсу перайменавання тапонімаў: да 1917 г. і пасля Н. А. Багамольнікава выдзяляе два перыяды працэсу перайменавання тапонімаў: да 1917 г. і пасля 1917 г. Да 1917 года у тапонімах у асноўным адбываліся спрашчэнні або структурныя пераафармленні: у найменнях маглі змяняцца галосныя фанемы: в. Малешкавічы (да к. 17 ст. ) – Мялешкавічы (Мазырскі раён); адбылася замена суфіксаў: в. Бярозавічы – Беразнякі (Нараўлянскі раён); п. Рудыя Белкі – Рудабелка (Акцябрскі раён) і інш. Змена ўтваральных асноў з рознымі лексічнымі значэннямі ў найменнях сустракаецца не часта: паселішча Ельск ( з пач. 16 ст. ) (мяркуецца, ад назвы зніклага воднага аб’екта Елы ці Елкі [3, с. 62] – Каралін ( з к. 18 ст. ) (у гонар дачкі павятовага маршалка Мацея Казіміра Аскеркі – Караліны) – Мікалаеўск (Мікалаеў) (1915 -1917) (у гонар імператара Мікалая II) – з 1931 г. афіцыйна зноў Ельск.

Пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў тапаніміі, у прыватнасці, для новых пасяленняў прызначаліся іншыя Пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў тапаніміі, у прыватнасці, для новых пасяленняў прызначаліся іншыя назвы, прасякнутыя пафасам, а таксама пракацілася хваля перайменаванняў, уздым якой прыпаў на 20 -я, 30 -я і асабліва 60 -я гады 20 ст. , якія адзначаны як "масавы крыжовы паход на беларускую тапанімію" [2, с. 9]. Многія старыя найменні не адпавядалі ідэалогіі маладой Савецкай краіны. Гэта тычылася ў першую чаргу груп айконімаў, утвораных на базе рэлігійнай лексікі, немілагучных назваў, онімаў, звязаных з імёнамі першапасяленцаў – заснавальнікаў населеных пунктаў, або з пэўнымі гістарычнымі падзеямі да 1917 г. Першая іх хваля ў рэгіёне пачалася адразу пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у 20 -я гады. Напачатку ў полі зроку прадстаўнікоў мясцовых улад апынуліся найменні рэлігійнай тэматыкі. У адзначаны час на Гомельшчыне былі скасаваны толькі тры найменні рэлігійнага характару, утваральная аснова якіх называе такую пасаду людзей праваслаўнага культу, як поп (свяшчэннік): в. Папоўка, цяпер Леніна (Добрушскі раён. ), в. Папоўская Рудня, цяпер Рудня-Каменева (Лоеўскі раён), п. Папоўка – Акцябр (цяпер не існуе) [2, c. 10].

З усяго сказанага вынікае наступнае: 1. Тапанімічная лексіка ўвабрала ў сябе гістарычныя факты з З усяго сказанага вынікае наступнае: 1. Тапанімічная лексіка ўвабрала ў сябе гістарычныя факты з жыцця палескага краю і павінна з'яўляцца іх надзейнай захавальніцай для нашчадкаў, быць недатыкальнай. 2. Беларуская тапанімія беспадстаўна разбаўлялася русіфікаванымі назвамі, што тлумачыцца некампетэнтным падыходам не дасведчаных у галіне тапанімікі людзей. 3. У выніку ў працэсе перайменаванняў найменняў прынесена значная шкода нашай духоўнай спадчыне, згублена нацыянальная спецыфіка, рэліктавыя назвы.