a8ba6eed6b9d5eeb54c5416ff9b3060e.ppt
- Количество слайдов: 27
Наша ніва як з’ява ў культурным жыцці Беларусі пачатку 20 ст.
Першы нумар газеты “Наша ніва” Першы нумар “Нашай Нівы” выйшаў 10/23 лістапада 1906 года ў Вільні. Дазвол на выданне пад асабістую адказнасць і рэдагаванне быў атрыманы 25 кастрычніка 1906 года віленцам Сігізмундам-Уладзімірам-Ульянам Францавічам Вольскім. Заснавальнікі выдання – Антон і Іван Луцкевічы ды іх паплечнік па БСГ Уладзімір Уласаў.
Першапачатковы фармат газеты (да 1910) меншы за фармат А 3 (усяго 22. 5 х33. 5 см. ). З 1910 ён стане крыху меншым за сучасны А 4. На першай старонцы быў лагатып выдання “Наша Нива”. Тады яшчэ выкарыстоўвалася літара “і” з рускага алфавіту ў кірылічным варыянце. Над назвай газеты пазначалася наступнае: першы год выдання (зверху злева), нумар (справа зверху), пасярэдзіне - месца і дата выдання (Вільня 1023 лістапада 1906 г. ). Пад лагатыпам надпісы “Першая беларуская газэта” і “выходзіць раз у тыдзень рускімі і польскімі літэрамі”. Далей драбнейшым за папярэднія шрыфты пазначаўся адрас рэдакцыі і адміністрацыі: Вільня, Большая Погулянка д. № 17. Справа пад усімі надпісамі пазначалася: “цэна асобнага нумэру 5 кап”. Падпіска на штотыднёвую беларускую газету “Наша Ніва“ прымалася ў Вільні, і выходзіла яна ў друкарні Марціна Кухты на вуліцы Дварцовай, д. 4.
Рэдакцыя газеты ў Вільні. З розных рахункаў Марціна Кухты , у Вільні, з друкарні якога выходзіла газета “Наша Ніва”, можна даведацца, як цяжка прыходзілася рэдакцыі.
У пачатку 1909 года за набор рускімі літарамі і лацінкай дзвюх тысяч экзэмпляраў газеты трэба было заплаціць 51 рубель. За перасылку газеты па пошце - каля 30 (на кожны нумар наклейвалася дзвюхкапеечная марка). У той жа час за продаж усяго тыражу аднаго нумару можна было выручыць 100 рублёў. Аднак гэтай сумы рэдакцыя не атрымлівала: частка тыражу высылалася бясплатна аўтарам і карэспандэнтам газеты. Ганарараў не было. Амаль праз месяц пасля выхаду чацвёртага нумару, 21 лютага 1909 года ўласніку друкарні было зплочана 15 рублёў, 3 сакавіка Кухта атрымаў яшчэ 30, 21 -35, 3 красавіка 150 рублёў. Але і пасля гэтага за рэдакцыяй “Нашай нівы” застаўся доўг 220 рублеў. І так было з месяца ў месяц.
Склад рэдакцыі “Нашай Нівы” змяняўся. Там працавалі Якуб Колас (май-верасень 1907 з перапынкамі), Змітрок Бядуля (з канца 1912 і да закрыцця газеты), Ядвігін Ш. (1909), Янка Купала, Вацлаў Ластоўскі (1909 1914), Аляксандр Уласаў, браты Іван і Антон Луцкевічы, Язэп Манькоўскі (Янка Окліч), Альгерд Бульба, С. Палуян.
Апошнім рэдактарам “Нашай Нівы” ў 1914 -1915 гадах быў Янка Купала.
Выданне газеты вялося найперш стараннямі рэдактара-выдаўца Аляксандра Уласава і братоў Антона і Івана Луцкевічаў. Выдаўцы не былі багатымі людзьмі. Адзін У. Уласаў быў замажнейшы, бо меў фальварак, але з яго мусіў жыць сам, бо іншых прыбыткаў не меў. Аднак, працуючы ў газеце разам з братамі Луцкевічамі, ён дапамагаў аплочваць кватэру для ўсяго штабу “Нашай Нівы”. Грамадства Вільні падтрымліваць газет не хацела. Выключэнне складаў Зігмунт Нагродскі, сябра Францішка Багушэвіча, які аказваў невялікую падтрымку.
Сяргей Палуян. Сяргей Палуян – супрацоўнік і карэспандэнт газеты “Наша ніва”.
Мне хацелася б нагадаць уступны невялічкі артыкул, які быў змешчаны ў першым нумары “Нашай нівы”.
Рэдактар-выдавец С. Вольскі (З. Вольски) дае наступны тэкст: “Пачынаючы выдаваць беларускую газэту “Наша Ніва“, хочэм трохи пагаварыць з усими, каму у той чы иншы способ залежыць на нашай працы, хочэм адкрыць свае думки, каб усе магли нас пазнаць. “Наша нива” будзе другой беларускай газэтой - першая газэта “Наша Доля” не жывець: яна была надта нядоуго, блиснула як маланка и згинула гдзесьци. Разумеем, якую вяликую работу яна можэ зрабиць. И дзеля таго мы будзем старацца, каб наша газэтка заглянула усюды, каб папала яна и пад стрэху бедной курной хаты мужыка-беларуса. Не думайце, што мы хочам служыць тольки ци панам, ци адным мужыкам. Не николи не! Мы будзем служыць усему беларускаму скрыуджэнаму народу, пастараемся быць люстром жыцця, каб ад нас, як ад люстра, свет падаў у цемнасць… Мы будзем браць усе ад усих и, злажыушы ў парадак, зноў аддаваць. Ведайце добра, што «Наша Нива» , газэта не рэдакцыи, але усих беларусоу и усих тых, хто им спагадае. Кожны мае право быць выслуханым на страницах нашэй газэты и кераваць ею, тольки кааб было разумнее. Мы з сваей стараны будзем старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць хто яны ёсць, - зразумели, что яны беларусы и людзи, кааб пазнали свае права и памагли нам у нашай рабоци. Ня будзем писаць громка. Будзем спакойне, цверда кидаць усим прауду у вочы, пастараемся быць церпеливыми и панаваць над сабою: нехай халодны розум моцна трымае у сваих руках гарачэе сэрцэ…А цяпер прызываем усих тых, хто разуме нашы цэли, адчувае тое, што мы чуем, захочэ нам памагчы: Падтрымайце нас у рабоце, што цяпер пачынаецца!”
Выхад першага нумара. 23 лістапада 1906 года выйшаў першы нумар газеты.
Друкаванне газеты. Газета “Наша ніва” на беларускай мове лацінскім шрыфтам.
Беларускі каляндар Па ініцыятыве рэдкалегіі газеты ў Вільні пачаў выдавацца “ Беларускі каляндар”.
“Нашай Ніве” існавала пастаянная рубрыка “У Думе і каля Думы”. Існавала рубрыка “З нашага жыцця”. У ёй даваліся праблемныя, дыскусійныя артыкулы. Іх тэмы – адукацыя, навука, культура, мова, рэлігія, пытанні вёскі і горада. У 1911 годзе з'явілася рубрыка “З газет”, у якой рабіўся агляд прэсы за тыдзень. У 1910 -1911 гг. на старонках “Нашай Нівы” з'явіўся новы від публіцыстыкі – падарожныя нататкі. Спачатку друкаваліся “Лісты з Украіны”, а пасля Ядвігін Ш. з нумару ў нумар дасылаў свае “Лісты з дарогі”. З № 2 за 1906 год на апошняй старонцы “Нашай Нівы” з'явілася “Паштовая скрынка” – новая рубрыка “Нашай Нівы”. У ёй рэдакцыя давала кароткія адказы і парады сваім карэспандэнтам па самых розных пытаннях – ад заканадаўства да вырашэння вясковых звадак, але найчасцей яны былі адрасаваны пачынаючым аўтарам, якія дасылалі ў газету свае першыя творы. Часам рэдакцыя раіла выбраць іншую тэму ці наогул адмовіцца ад напісання вершаў і звярнуцца да белетрыстыкі ці звычайных паведамленняў з месцаў. Тым не менш, каля ста аўтараў былі надрукаваны на старонках “Нашай Нівы” з 1906 па 1914 гады.
Цікавыя паштоўкі, агляд творчасці , лісты некаторых пісьменнікаў адлюстраваны на наступных слайдах.
Ацэнка творчасці Вінцэнта Дуніна- Марцінкевіча Ядвігіным Ш.
Ліст Я. Коласа да супрацоўніка газеты.
Паштоўка Б. Эпімах-Шыпілы ў рэдакцыю “Нашай нівы” с просьбай дасылаць нумары не толькі лацінскімі, але і рускімі літарамі.
Ушанаванне В. Дуніна-Марцінкевіча.
Паштоўка Максіма Багдановіча ў рэдакцыю газеты “Наша ніва” аб падпісцы на газету.
Мы павінны памятаць, што гэта была незалежная газета. Нягледзячы на ўсе тыя пагрозы, якія ёй дасылала кіраўніцтва краіны. Рэдактары рызыкавалі сваім жыццём, дзеля таго, каб зрабіць свой беларускі народ адукаваным і непахісным перад любымі цяжкімі абставінамі…
Беларускія прыватныя паўлегальныя школы мелі вострую патрэбу ў абагульняючай працы па гісторыі, якая б была даступнай і зразумелай дзецям, і не толькі дзецям, бо ў пачатку XX ст. наогул не існавала ніводнай напісанай з нацыянальна беларускіх пазіцый абагульняючай працы па гісторыі Беларусі. Такой працай стала “Кароткая гісторыя Беларусі” Вацлава Ластоўскага. Гэты вучэбны дапаможнік набыў шырокую вядомасць у Беларусі дзякуючы “Нашай Ніве”, якая ў 1910 г. пачала друкаваць яго на сваіх старонках.
Аб тым, што гэта кніжка з'яўляецца першым вучэбным дапаможнікам па гісторыі Беларусі сведчыць тое, што аўтар змясціў у ёй ілюстрацыі, партрэты, фотаздымкі і суправадзіў іх аўтарскім тэкстам. У прадмове да кнігі ён піша: “Працу гэту ахвярую сынам маладой Беларусі, каб хаця з гэтай кароткай і няпоўнай працы маглі пазнаваць гісторыю бацькаўшчыны ў сваёй роднай мове”. Менавіта “Наша ніва” забяспечыла шырокую вядомасць працы В. Ю. Ластоўскага, зрабіла яе папулярнай сярод чытачоў газеты, а праз іх і сярод беларускай грамадскасці ў цэлым. У тым жа годзе кніга “Кароткая гісторыя Беларусі” выйшла ў свет асобным выданнем і першай вучэбнай кнігай па гісторыі нашай Радзімы. Такім чынам рэдакцыя газеты “Наша Ніва” зрабіла ўсё магчымае, как газета была цікавай і нягледзячы на ўсе цяжкасці, яна зрабіла ўсё магчымае, каб рэалізаваць ўсе пастаўленныя задачы.
За няпоўныя дзесяць годаў выдання “Нашай Нівы” (лістапад 1906 - жнівень 1915) у асноўным сфарміраваўся літаратурны варыянт беларускай мовы, былі распрацаваны яе багатыя мастацка-выяўленчыя сродкі, асвоены многія паэтычныя і празаічныя жанры. Таксама “Наша Ніва” стала прапагандыстам народнай асветы на Беларусі. Дзякуючы намаганням рэдакцыі, былі зроблены значныя крокі ў беларускім нацыянальным кнігадрукаванні, даследванні этнаграфічнай спадчыны. Намаганнямі нашаніўцаў і іх супрацоўніцтвам з украінскімі адраджэнцамі, літоўскімі дзеячамі культуры і расійскай дэмакратычнай інтэлігенцыяй быў пакладзены пачатак міжнароднага прызнання факта існавання беларусаў як самабытнага этнасу, арыгінальнасці яго культуры і яе каштоўнасці ў суквецці славянскай, еўрапейскай і сусветнай культуры. Сабраны лепшыя творчыя сілы беларускага народа. Такім чынам, “Наша ніва” ўнесла велізарны ўклад у культурную спадчыну беларускага народа. Газета садзейнічала развіццю нацыянальнай мовы і адукацыі, падаравала шмат пісьменнікаў і публіцыстаў, здолела захаваць беларускую даўніну. Заклікі, якія зыходзілі са старонак “Нашай нівы”, сталі падмуркам для абуджэння ўсяго беларускага народа. І менавіта “Наша ніва” стала тым зернем, якое і праз стагоддзе гістарычнага развіцця дае багатыя парасткі беларускай культуры.
Спіс выкарыстаных крыніц 1. Сайт www. nn. by 2. “Наша Ніва”: першая беларуская газета (факсімільнае выданне газеты выпуск 1. 1906 -1911 Мн. , 1992) 3. Беларусь у эпоху рэвалюцыйных узрушэнняў: да 100 годдзя выхаду ў свет газеты "Наша нiва": матэрыялы Рэспублiканскай навукова-тэарэтычнай канферэнцыi, г. Мiнск, 10 лiстапада 2006 г. / Беларускi дзяржаўны педагагiчны унiверсiтэт iмя М. Танка; Рэд. Жытко А. П. — Мiнск: БДПУ, 2006. — 149 с. 4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Мн. , 1999. Т. 5. , с. 313 -317. 5. Унучак, А. У. “Наша ніва” і беларускі нацыянальны рух (1906 -1915 гг. ) Мінск, 2008 г.
Дзякую за ўвагу Складальнік: Студэнтка групы БФ-31 Шапялевіч Ірына Навуковы кіраўнік - к. ф. н. дацэнт кафедры беларускай мовы Хазанава К. Л.
a8ba6eed6b9d5eeb54c5416ff9b3060e.ppt