Народныя абрады і звычаі складаюць істотную частку духоўнай

Скачать презентацию Народныя абрады і звычаі складаюць істотную частку духоўнай Скачать презентацию Народныя абрады і звычаі складаюць істотную частку духоўнай

kalyady.pptx

  • Размер: 54.0 Мб
  • Автор:
  • Количество слайдов: 19

Описание презентации Народныя абрады і звычаі складаюць істотную частку духоўнай по слайдам

Народныя абрады і звычаі складаюць істотную частку духоўнай культуры кожнага народа, дзе адлюстроўваюцца ягоНародныя абрады і звычаі складаюць істотную частку духоўнай культуры кожнага народа, дзе адлюстроўваюцца яго светаразуменне і маральна-эстэтычныя погляды на жыццё.

Каляды -  адно з самых містычных святаў у старажытных славян.  Яно меншКаляды — адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Яно менш звязана з сельскагаспадарчым цыклам, а больш з будовай і рухам сусвету. Першы дзень калядаў – дзень, у які даўжыня светлавога дня пачынала павялічвацца пасля зімовага сонцастаяння, звычайна прыходзіўся на 23 -24 снежня па сучасным стылі, лічыўся пачаткам астранамічнага новага года. У адрозненні ад сельскагаспадарчага новага года, каторы з’яўляўся пачаткам працы ў полі, на каляды «нараджалася новае сонца», час «паварочваўся на вясну».

Назва каляды паходзіць ад лацінскага слова “саlendae” (“календы”).  Так старажытныя рымляне называлі першыНазва «каляды» паходзіць ад лацінскага слова “саlendae” (“календы”). Так старажытныя рымляне называлі першы дзень кожнага месяца. Усе “календы” святкаваліся, але асабліва ўрачыста адзначаліся навагоднія. Каляды на Беларусі, як і ў іншых славянскіх народаў, адзначаюцца: у католікаў — з 24 снежня па 6 студзеня ўключна , у праваслаўных — з 6 па 19 студзеня.

Да каляд абавязкова адказна рыхтаваліся.  Прыбіралі хату,  убіралі яе самаробнымі ўпрыгожваннямі, Да каляд абавязкова адказна рыхтаваліся. Прыбіралі хату, убіралі яе самаробнымі ўпрыгожваннямі, рабілі, калі быў патрэбны, рамонт усіх гаспадарчых будынкаў на падвор’і. Да калядаў стараліся пашыць новае адзенне, абавязкова памыцца ў лазні. Новы год і новае сонца непрыгожа сустракаць, калі непарадак у гаспадарцы ці ў душы. Вось і зараз стараюцца людзі да новага года дарабіць пачатыя справы, разлічыцца з пазыкамі, прыбраць жыллё. А вось замест звычайнай у нашые часы навагодняй яліны асноўным упрыгожаннем хаты таго часу быў сноп збожжа , які уносілі у хату ў першы дзень каляд і трымалі там да апошняга. Замест снапа магла быць і саламяная лялька, якая ўяўляла сабой нованароджаны год.

На працягу гэтых двух тыдняў працаваць лічылася грахом,  і людзі ўдзень выконвалі толькіНа працягу гэтых двух тыдняў працаваць лічылася грахом, і людзі ўдзень выконвалі толькі тую работу, без якой нельга было абысціся. Ва ўсе вечары забараняліся любыя работы. А таму іх называлі святымі. Да свята кожная сям’я старалася забяспечыць сябе патрэбнымі прадуктамі харчавання , забівалі свінню (калолі “каляду”), для жывёлы нарыхтоўвалі неабходную колькасць кармоў (рэзалі сечку, трэслі трасянку).

У кожнага народа Каляды праводзіліся весела.  Лічылася,  што калі радасна сустрэць пачатакУ кожнага народа Каляды праводзіліся весела. Лічылася, што калі радасна сустрэць пачатак Новага года, то ўвесь год будзе вясёлым і шчаслівым. Асаблівае месца ў святкаванні каляд адводзілася абрадаваму сталу і святочным стравам. Стол, вядома, павінен быць багатым, каб наступным годам мець добры ўраджай і здароўе дзеля людзей і жывёл. У кожнай, нават самай беднай, хаце на каляды даставалі з схованак мяса ды каўбасы, сала, арэхі, яблыкі, мёд.

Беларусы (праваслаўныя і каталікі) заўжды адзначалі тры Куцці.  Першую , посную, наладжвалі перадБеларусы (праваслаўныя і каталікі) заўжды адзначалі тры Куцці. Першую , посную, наладжвалі перад Калядамі. Другую – напярэдадні Новага года. Для каталікоў яна была мясной і мела назву “шчодрая”. Трэцяя была толькі ў праваслаўных беларусаў і прысвячалася Вадохрышчу .

На Беларусі вячэра 24 снежня насіла агульную назву “куцця” ,  таму што ўНа Беларусі вячэра 24 снежня насіла агульную назву “куцця” , таму што ў гэты дзень абавязкова варылася куцця (каша з ячных круп з дабаўленнем мёду, арэхаў). Пад абрус на стол клалі сена , каторае пасля вячэры скормлівалі каровам, што павінна было зберагчы іх ад ваўкоў і паспрыяць павелічэнню надоеў малака У першы дзень ладзілася «посная куцця» — на стале былі стравы з рыбы, гародніны, грыбоў, сушанай садавіны, мёду, і, канечне, тая самая ячневая каша-куцця з мёдам. Варылі яе таксама незвычайна, а другой гадзіне ночы старэйшая жанчына ў сям’і ішла ў свіран за зернем, а старэйшы мужчына – па ваду. Ваду і зерне нельга было чапаць да таго моманту, як будзе гатова печка. Нарыхтаванай такім чынам куцці надавалася асаблівае магічнае значэнне, яна павінна была надаваць усім здароўя, моцы, удачы. Пачынаў вячэру, як звычайна, гаспадар, акрамя таго за стол так ці інакш запрашаліся ўсе продкі.

 Рэшткі куцці падкідвалі пад столь ,  каб ячмень наступным годам урадзіў высокі. Рэшткі куцці падкідвалі пад столь , каб ячмень наступным годам урадзіў высокі. Пасля гэтага крупы скормлівалі хатнім птушкам. На асобнай талерачцы была і каша дзеля Зюзі, зімовага бога , каб улагодзіць яго, бо маразы ў перыяд каляд былі, бадай, самымі моцнымі за ўсю зіму. Гэты даволі распаўсюджаны звычай захаваўся ў некаторых краінах і па сённяшні дзень — традыцыя ставіць на новы год за акно талерачкі з зернем. Колькасць страў на першую куццю (3, 5, 7, 9, 12) залежала ад заможнасці сям’і і мела рытуальнае прызначэнне. Паводле старажытнай народнай традыцыі, гэтыя лічбы з’яўляліся сімвалічнымі і ў каляднай рытуальнай вячэры сімвалізавалі поспех, шчасце, удачу ў наступаючым годзе

Першая куцця служыла пачаткам Каляд і спраўлялася з вялікай урачыстасцю,  а таму іПершая куцця служыла пачаткам Каляд і спраўлялася з вялікай урачыстасцю, а таму і атрымала назву “Вялікай куцці”. З першай было звязана ў народзе многа прыкмет, звычаяў, варожбаў. Так, падсохлы верх куцці за вячэрай здымалі і аддавалі курам, “каб добра яйкі неслі”. У некаторых мясцовасцях Беларусі зачэрпнуўшы першую лыжку куцці, гаспадар стукаў у акно і клікаў мароза “ісці куццю есці”, каб ён не марозіў пасевы ячменю, пшаніцы, гароху, грэчкі, а гаспадыня зазывала мароз на куццю, каб не марозіў на агародзе расаду, гуркі, гарбузы, буракі і інш.

У гэты ж вечар варажылі аб будучым ураджаі льну :  выцягвалі з-пад абрусаУ гэты ж вечар варажылі аб будучым ураджаі льну : выцягвалі з-пад абруса сянніну. Калі выцягвалася доўгая, то лён будзе высокім. Добра звараная куцця служыла прыкметай багатага ўраджаю ячменю. Калі ж ноччу на небе шмат зорак, летам будзе многа грыбоў. Або, калі з поўдня пасыплецца град, то бу- дзе ўмалотны гарох, калі снег – будуць раіцца пчолы. Гаспадар лыжкай лавіў бурбалкі ў кіпячай вадзе і гэтым варам паліваў авёс, а назаўтра раніцай ён аддаваў яго коням, каб былі такія ж гладкія і так шпарка бегалі, як гэтыя бурбалкі ў кіпячай вадзе. Каб авечкі не адбіваліся ад дому і прыходзілі ў свой двор, пасля вячэры не мылі лыжкі, звязвалі іх шарсцянай ніткай і пакідалі на стале. Сена, якое было разаслана на куццю пад абрусам, аддавалі назаўтра каровам і авечкам.

Само ж святкаванне Каляд пачыналася 25 снежня  і працягвалася некалькі дзён.  УСамо ж святкаванне Каляд пачыналася 25 снежня і працягвалася некалькі дзён. У першы дзень паводле абрадавай традыцыі, варылі верашчаку са свінінай, пяклі бліны (часта двух сартоў: грачаныя і аўсяныя, што з’яўлялася адзнакаю ўрачыстасці дня, паколькі блінцы на Беларусі – пераважна святочная страва), елі смажаныя каўбасы, сальцісон, студзень і іншыя мясныя стравы. Увогуле, у цэнтры каляднай абрадавай яды аказваецца свініна. Рытуальнае забіццё свінні перад Калядамі было састаўной часткай абраднасці старажытназемляробчага свята зімовага сонцавароту. Вучонымі ўстаноўлена, што ў далёкім мінулым свіння па пладавітасці ўспрымалася як сімвал урадлівасці.

Святочная абраднасць на Беларусі ўключала  “калядаванне” – адну з самых яркіх традыцый, Святочная абраднасць на Беларусі ўключала “калядаванне” – адну з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці. Лічылася што толькі вяселле, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых з таго свету, ды аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам, пераапраналіся ў строі істотных татэмных жывёл (мядзведзя – увасабленне Велеса, карову, казу, каня – сымбалі дастатку, багацця, бусла – што лічыўся талісманам удачы, ладу) і хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах.

Чым часцей узгадваліся розныя магічныя формулы,  тым больш дзейснымі яны лічыліся.  ГаспадарыЧым часцей узгадваліся розныя магічныя формулы, тым больш дзейснымі яны лічыліся. Гаспадары ж, каторых яны наведалі, давалі ў падзяку за абарону ад нячысцікаў розныя прысмакі. Часцей за ўсё гэта былі арэхі, семечкі, пернікі і печыва, сухафрукты, пазней – цукеркі. Гэтая ежа лічылася ахвярай спрыяльным да чалавека баствам, каб заручыцца іх дапамогай. Адмовіць калядоўшчыкам у пачастунках было тое самае што наклікаць на сябе няміласць усіх татэмных жывёл, пазбавіць сябе дабрабыту на ўвесь наступны год. З поўнымі мяшкамі пачастункаў калядоўшчыкі збіраліся ў адным месцы, у вялікай хаце ці на вуліцы, дзе разам “прыгаворвалі” дары, палілі вогнішчы, пелі ды танчылі ўскруг іх, каб сваёй бадзёрасцю і ўзнятым настроем дапамагчы светлым сілам атрымаць перамогу над цёмнымі. Ну і каб сагрэцца, канечне, бо надвор’е стаяла халоднае.

Увечары перад Новым годам спраўлялі другую куццю ,  якую называлі “багатай”,  “тоўстай”,Увечары перад Новым годам спраўлялі другую куццю , якую называлі “багатай”, “тоўстай”, “шчодрай”, “мясной”, або “шчодрым вечарам” . Як вынікае з назвы, у гэты вечар на стале былі стравы з мяса разнастайных гатункаў – варанага, смажанага, печанага, каўбасы, вяндліны, куцця са шкваркамі. Дзяўчаты шчадравалі – хадзілі са “шчодрай”, на ролю якой выбіралі прыгожую дзяўчыну. Яе апраналі ў святочнае адзенне, на галаву ўскладалі папяровы вянок з рознакаляровымі стужкамі. Дзяўчаты адпраўляліся па хатах і спявалі шчадроўкі. .

А яшчэ на Каляды абавязкова варажылi.  З першай куццёй – на ўраджай, А яшчэ на Каляды абавязкова варажылi. З першай куццёй – на ўраджай, а пасля – на жаніцьбу ды прыплод хатняй жывёлы – каго што больш цікавіла. Кідалі на дарогу чаравікі, пыталіся імёны, лілі воск у сцюдзёную ваду, а самыя смелыя хадзілі варажыць у лазню. На працягу калядных тыдняў сярод больш старэйшага пакалення было звычайна хадзіць у госці да родных і сяброў. Частавалі гасцей звычайна каўбасамі, стравамі з мяса, птушкі, рыбы, гарэлкай.

З прыкмет і павер’яў,  звязаных з трэцяй (поснай) куццёй – вячэрай,  штоЗ прыкмет і павер’яў, звязаных з трэцяй (поснай) куццёй – вячэрай, што спраўлялася 5 студзеня, перад Вадохрышчам , можна адзначыць наступныя: мяцеліца на Вадохрышча прадракала добры ўраджай грыбоў, ягад і арэхаў. Калі хата ў гэты дзень трымалася ў чысціні, летам лён павінен урадзіцца чысты. За вячэрай спяшаліся з ядой, каб летам хутчэй управіцца з палявымі работамі і інш. У апошні вечар каляд, на трэцюю куццю, праводзіўся абрад “запісвання” каляд. Гаспадар крэйдай маляваў крыжы на усіх дзвярах, каб нячыстая сіла, што ўцякла пад час вясёлага свята, не змагла прабрацца ў хату ці хлеў. Так заканчвалася самае вясёлае і самае любімае нашымі продкамі свята.

Праз  абрады зімовага цыкла беларусаў праходзіць адна мэта:  імкненне чалавека зазірнуць уПраз абрады зімовага цыкла беларусаў праходзіць адна мэта: імкненне чалавека зазірнуць у будучае і дабратворна паўплываць на яго. Беларускую калядную абраднасць у ліку народных звычаяў можна разглядаць як свайго роду помнік этнічнай гісторыі беларускага народа, як своеасаблівую культурную спадчыну мінулага.

Зарегистрируйтесь, чтобы просмотреть полный документ!
РЕГИСТРАЦИЯ