Музейныя иницыятывы у першыя габы сав. улады..ppt
- Количество слайдов: 25
Музейныя ініцыятывы ў першыя гады Савецкай улады на Беларускіх землях. (1918 – 1923 гг. )
• Пачатак стварэння сеткі дзяржаўных музеяў на этнічных Беларускіх землях звязаны з дзейнасцю Саюза камун Паўночнай вобласці з цэнтрам у Петраградзе. • У склад тэрытарыяльнай адзінкі увайшлі паветы - Віцебскай, - Гомельскай - Смаленскай губерняў.
• Пасля пераезду савецкага урада у Маскву ў сакавіку 1918 года частка апарату народнага камесарыяту асветы на чале з А. В. Луначарскім засталася у Петраградзе. У сакавіку 1918 года ў адделе народнай адукацыі камуны была створана калегія па справах музеяў, на чале з урадавым камісарам Г. С. Ятманавым. А. В. Луначарскі
• Асноўнай задачай петраградскай калегіі па справах музеяў была ахова помнікаў мастацтва і даўніны. 9 мая 1918 года калегія ўхваліла “Пастанову № 2” – першы нарматыўны акт Савецкай улады ў аліне музейнай справы і ахове помнікаў. • 11 мая была ўсхвалёна яшчэ адна важная пастанова, якая забараняла праводзіць раскопкі ў межах Заходняй камуны без спецыяльнага дазволу, таму калегія патрабавала “стварыць пры саветах мясцовыя мастацка-археалагічныя камісіі, якія б распачалі ахову помнікаў мастацтва і даўніны”.
• Снежань 1918 года – першы з’езд па пазашкольнай адукацыі Заходняй камуны: прынята пастанова об стварэнні сацыяльнага музея ў выглядзе стройнай сістэмы музеяў выставак, дзе б экспанаваліся прадметы “…прадстаўляючыя рост духоўнай культуры чалавецтва ў святле эканамічнага разумення гістарычнага працэссу”. Была звернута ўвага на стварэнне музеяў навучальных устаноў.
• У Віцебскай губерні пытанні музейнага будаўніцтва знаходзіліся у кампетэнцыі камісіі па ахове помнікаў даўніны і мастацтва на чале з А. О. Цшохерам. Яму дапамагалі ўпаўнаважаны петраградскага адзела: С. Н. Наседкін і Юрэнеў, якія напрацягу 1919 -1920 гг. фарміравалі губернскі музейны фонд.
• • • • • Лістапад 1918 года – стварэнне агульнаадукацыйнага, археалагічнага, прыродазнаўчага і тэхнічнага музея у Віцебску. У асноўным гэта былі прадметы збору А. Р. Брадоўскага. Асноўныя калекцыі: археалогія; прыродазнаўства; нумізматыка; фалерыстыка; пячаткі; гадзіннікі; абразы крыжы; рэлігійныя медалі; тканіны вышыўкі; мазаікі; біжутэрыя; Жывапіс; французскія і рускія эмалі; мастацкія вырабы з фарфору; мастацкія вырабы з бронзы; рукапісы;
• Адкрыўся для наведвальнікаў у маі 1919 года ў будынку Базыльянскага кляштара. • Дзякуючы Брадоўскаму у фонд музея паступіла значная частка В. П. Федаровіча, калекцыя эвакуіраванага у Віцебск Віленскага афіцэрскага таварыства, каштоўныя рукапісы. Пасля далучэння Віцебска да БССР фонды налічвалі ужо 30 тыс. адзінак захоўвання.
• Важным цэнтрам па вывучэнню помнікаў матэрыяльнай культуры Беларусі магло стаць Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. У 1919 годзе гіторыка-этнаграфічная кабінет значна ўзбагацілася за кошт перададзеных туды калекцый Віцебскага царкоўнаархеалагічнага камітэта і Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Але супрацоўнікі аддзялення не паспелі разгарнуць работы па атрыбуцыі – 30 ліпеня 1922 года археалагічныя інстытуты у Савецкай Расіі былі зачынены. Потым гэтыя калекцыі былі перададзены БДМ.
• Важную ролю у культурным развіцці Віцебска адыгрываў Музей сучаснага мастацтва. Ініцыятыва стварэння якога зыходзіла ад М. З. Шагала. На той момант ён займаў пасаду ўпаўнаважанага Наркамасвты Віцебскай губерні “з правамі арганізацый школ, музеяў і выстаў”. • Дапамагалі у арганізацыі: • К. С. Малевіч – камісар па ахове помнікаў даўніны і мастацтва; • М. В. Дабужынскі; • А. Ром і В. Ермалаева. • На працягу 1922 года Выкладчыца ермалаева перадае большасць палотнаў у Рускі музей, Траццякоўскую галерэю і Віцебскаму гісторыкаархеалагічнаму музею.
М. З. Шагал
К. С. Малевіч
• Віцебская камісія па ахове помнікаў даўніны і мастацтва ў 1919 годзе стварыла Прыродазнаўчы музей, які знаходзіўся ў сельскагаспадарчым тэхнікуме. • Прадстаўлены: • 60 тыс. узораў флоры і фаўны пераважна Віцебшчыны; • Узоры з Еўропы, Азіі і Амерыкі. У ім існавала 2 кабінеты: этымалагічны і заалагічны. Распрацаваў калекцыію, а таксама стварыў музей У. А. Плюшчык-Плюшчэўскі. Невялікія калекцыі ствараліся і у Полацку, Оршы і Невелі. У асноўным з твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, карцін, мэблі, рукапісаў, перавезенных з сядзіб мясцовай шляхты. У 1924 годзе усе калекцыі былі перавезены у Віцебск.
• Са студзеня 1919 года пачаў актыўную дзейнасць па справах музеяў і аховы помнікаў даўніны і мастацтва Магілёўскага губернскага аддзела народнай адукацыі, які узначальваў І. А. Сербаў. • У 1919 годзе у гонар ўтварэння Чырвонай Арміі быў створаны Дзяржаўны гісторычны музей пралетарскай культуры. Калекцыю складалі карціны беларускіх, расійскіх, заходнееўрапейскіх мастакоў, крыжы, абразы, царкоўнае начынне і іншыя культавыя прадметы.
• У далейшым тэмпы развіцця музейнай справы былі затрыманы скасаваннем ў 1919 годзе Магілёўскай губерні. • У сярэдзіне 1919 года пададдзел па стравах музеяў пераехаў з Магілёва ў Гомель.
• 20 ліпеня 1919 года ў дзень савецкай прапаганды пры музейным фондзе быў урачыста адкрыты Мастацка-гістарычны музей імя Н. І. Троцкай • Супрацоўнікі музея імнуліся зрабіць экспазіцыі музея больш зразумелымі для неадукаваных мас.
• 8 мая 1917 года Гомельскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў пастанавіў рэквізаваць палац княгіні Паскевіч, а маёмасць і каштоўнасці ўзяць пад сваю апеку. • На прцягу 1918 -1919 гг. Палац выкарыстоўваўся як Дом саветаў. Каля яго была выстаўлена ахова, тому нічога не было сапсавана ці выкінута.
• З-за артылерыйскага абстрэлу паўстанскага чырвонаармейскага палка ён быў значна пашкоджаны. Таму значная частка прадметаў была эвакуіравана ў Гістарычны музей у Маскву. • На базе застаўшыхся калекцый у вежы палаца Паскевічаў 7 лістапада 1919 года адкрыўся музей імя А. В. Луначарскага.
• Верасень 1919 года – стварэнне Гомельскага педагагічнага музея. • Яго фонды налічвалі 2. 5 тыс. прадметаў, потым яны ўзбагаціліся прыродазнаўчымі калекцыямі, створаны бібліятэчы фонд. • Яшчэ на стадыі фарміравання ў 1927 годзе музей быў первавезены у Бранск зза далучэння Голеля да БССР.
• 30 студзеня 1919 года – адказнасць за збор і ахову помнікаў гісторыі і мастацтва была ўскладзена на Наркамасветы. • Сакавік 1919 года – першыя крокі па ўзяцці пад ахову і пераўтварэнні ў музей Нясвіжскага палаца. • Прыкладна ў той жа час Наркамасветы прыняў рашэнне аб ўтварэнні на аснове канфіскаваных помнікаў Абласнога музея ў Міснку. Загадчыкам музея прызначылі У. А. Дзмітрыева.
• Далейшае развіццё Абласнога музея прыпынілася з пераносам Наркамасветы ў Вільню ў сувязі з абвяшчэннем Літбел. • 22 лютага 1919 года старшыня часовага ўрада Літбел В. С. Міцкявічус-Капсукас падпісаў пастанову аб ахове культурных каштоўнасцей на тэрыторыі рэспублікі.
• Быў распрацаваны і прыняты часовы статут Дзяржаўнага гісторыкаэтнаграфічнага музея ў Вільні, згодна з якім ён атрымліваў статус навуковаасветніцкай установы з калегтіяльным кіраўніцтвам. • Нягледзячы на ахову помікаў гісторыі і мастацтва, помнікі знікалі ў выніку вандалізму, перамяшчэнні лініі фронту, мэтанакіравана вывозіліся за межы краіны.
• 24 ліпеня 1920 года – старшыня Мінскага губернскага рэўкама А. Р. Чарвякоў падпісаў загад, у якім прыватным асобам прапаноўвалася ў 3 -дзённы тэрмін паведаміць у Абласны музей пра маёмасць, што мае гісторыка-культурную каштоўнасць “для уліку і прыёму яе Музеем”.
• Аднаўленне Абласнога музея ішло ўжо ў новым памяшканні – ў будынку архіэрэйскага дома. У 1921 -1922 гг. Тут праводзіліся інтэнсіўныя работы по збору і інвентарызацыі калекцый. • Найбагацейшыя калекцыі музея: - тканін; - вопраткі; - замалёвак. • Фонды музея ўзбагацілі: - рукапісныя кнігі; - нумізматычны збор; - культавыя рэчы былога мінскага царкоўнаархеалагічнага музея. • Фонды і экспазіцыя музея яшчэ фарміраваліся, калі 19 лістапада 1922 г. ў яго ўвайшла першая вучнёўская экскурсія.
Вывады • Такім чынам, вясной 1918 года на абшарах былой Расійскай імперыі ўпершыню ўзнік дзяржаўны орган кіравання музейнай справай, у сферы дзейнасці якога ўваходзіла ўсходняя частка Беларусі. • Стварэннем акадэмічнага цэнтра Наркамасветы скончыўся першы перыяд арганізацыі кіраўніцтва мзейнай справай і аховай помнікаў у БССР, які заклаў фундамент усёй далейшай працы у гэтым накірунку.