Музей ў кантэксце культур А. Калбаска akolbasko@ehu. lt
4_asveta_new_bez_illustr.ppt
- Размер: 94 Кб
- Количество слайдов: 38
Описание презентации Музей ў кантэксце культур А. Калбаска akolbasko@ehu. lt по слайдам
Музей ў кантэксце культур А. Калбаска akolbasko@ehu. lt 2007 -2008 Вільня
МУЗЕЙНАЯ СПРАВА Ў XVII ст. І ЭПОХУ АСВЕТНIЦТВА ( XVIII ст. )
План 1. Агульная характарыстыка эпохі. 2. Прыватныя калекцыі. Палацавыя калекцыі жывапісу. 3. Найбольш распаўсюджаныя тыпы музеяў i музейных збораў у Еўропе. 4. Адкрыцце першых публ i чных музеяў у Еўропе.
Літаратура 1. Грицкевич В. П. История музейного дела до конца XVIII в. В 2 чю Ч. І — С-Пб. , 2001 — 164 с. 2. Хадсон К. Влиятельные музеи. Пер с агл. – Новосибирск: “Сибрский хронограф. , 2001. — 196 с. 3. Калбаска А. Музейны Дыярыўш, ці ўваходзіны ў новую музеялогію». — Мн. : БелІПК. -2000. — 148 С. http : // e — library. ehu. by / pdffiles / Museum _ Work. pdf 4. Калбаска А. Музейныя ранд э ву-2003. — 3. _gistoryja_muzeinaj_spravy. — Lk# 4 5. Alexander E. P. Museum in M otion: an I ntroduction to the History and Functions of Museums. Nashville : American Association for State and Local History. 1979. 308 p. http : // e — l ibrary. ehu. by / pdffiles / Museums _ In _ Motion. pdf 6. Museums//The New Encyclopedia Britanica. — Vol. 24. — 1991. — P. 478 —
Агульная характарыстыка эпохі (Х VII -XVIII стст. ) • адыход ад рэлігійных ідэалогій Рэфармацыі і Контррэфармацыі; • аслабленне аўтарытэту царквы • вольнадумства, прызнанне аўтаноміі чалавечага розуму; • прыярытэт прыродазнаўства, як мадэлі навуковага мыслення;
Перамога навукі над схаластыкаю • адкрыцці Лейбніца — тэорыя інтэгральнага вылічэння; • фізіка электрычнасці, вучэнне Ньютана • сістэматызацыі мінеральнага (Вернер), жывёльнага і расліннага свету (Ліней). • Развіццё тэхнікі : • удасканаленне паравога рухавіка, далучэнне маятніка да гадзінніка з гірамі; • вынаходніцтва хранометра; • стварэнне грамаадвода, паветраплаванне на паветраных шарах (гарачае паветра + вадарод). • папулярызацыя дасягненняў навукі ў тлумачальнай літаратуры і ў музеях; • 1731 -1776 гг. — выданне “Энцыклапедыі навук, мастацтваў і рамёстваў”, Францыя. • E. g. : • “ Музей Луўр павінен нагадваць мусейон Пталемееў і стаць храмам мастацтва, калекцыі якога трэба спалучаць з даследчыцкімі кабінетамі вучоных”. Д. Дыдро, т. 9.
З”яўленне навуковых таварыстваў і акадэмій • 1572 г. — таварыства антыкварыяў у Лондане; • акадэміі навук • 1666 г. — у Парыжы; • 1700 г. — у Берліне; • 1713 г. — у Мадрыдзе; • 1724 г. — у Ст-Пецярбурзе. • пры некаторых — музеі
Натуральныя зборы Анатамічныя і заалагічныя музейныя прадметы + тэхнічныя новаўвядзенні = натуральныя зборы • выкарыстанне этылавага спірту = працяглае захоўванне прэпаратаў; • таннае шкло = магчымасць бачыць залітыя спіртам прэпараты; • ртутная мазь, уведзеная ў кравяносныя сасуды = магчымасць дэманстраваць высушаныя анатамічныя прадметы.
Прамысловыя выстаўкі • 1756 г. — Лондан; • 1791 г. — Прага; • 1795 г. — Парыж. = правобраз навукова-тэхнічных музеяў і музеяў ужытковага мастацтва.
Калекцыі і публіка. Прэзентацыі • Гуманісты — маналагічны спосаб. • Асветнікі — дыялог ці дыскусія. • Хаатычная дэманстрацыя. • Экстравагантныя схемы тыпалогіі прадметаў. • «Эстэтызацыі» экспазіцыі. • Спробы асэнсаваць феномен музея і яго экспазіцыі.
Гуманісты — маналагічны спосаб (ціха сам з сабою). Асветнікі — дыялог ці дыскусія (паміж тым, хто планаваў, і тым хто аглядаў — ты мяне паважаеш? ). Узаемнае разачараванне. Уладальнікі калекцый часта разачароўваліся наведвальнікамі, і наадварот. Хаатычная дэманстрацыя. Экстравагантныя схемы тыпалогіі прадметаў: Статуі рэкамендавалася падзяляць на тых, якія: “стаяць” і “сядзяць”; “аголеныя” і “апранутыя ”.
«Эстэтызацыі» экспазіцыі: Дрэздэн. Анатамічная калекцыя размяшчалася ў садзе, дзе шкілеты былі падвешаны да галін дрэў; часам анатамічныя прэпараты сумяшчаліся з букетамі засушаных кветак і чучаламі жывёл; кампазіцыя “шкілет чатырохмесячнага чалавечага плода паказваўся граючым на скрыпцы, зробленай з чалавечай косткі са струнамі з высахлых крывяносных сасудаў”. Спробы асэнсаваць феномен музея і яго экспазіцыі: “… ля уваходу ў музейны збор позірк наведвальніка павінен затрымацца на нешматлікіх прадметах, што кідаюцца ў вочы, такіх як кракадзіл, чучала мядзведзя, тыгра ці льва, высушаныя прадметы – усе яны павінны ўздзейнічаць на людзей “хараством”, “паважным характарам” або лютым выглядам”. (Й. Майор)
Анатамічны тэатр ў Лейдэне
E. g. : 1625 г. Музей у Лейденскім унверсітэце. Анатамічны аддзел. Анатацыі: «шкілет асла, а на ім жанчына, якая забіла дзіцё сваёй дачкі» ; «шкілет пірата» ; «шкілет выкрадальніка жывёлы» ; «шкілет павешанага зладзея» .
Калекцыі і публіка. Рэгламентацыя паводзін E. g. : • Медзічы • — не толькі запрашалі наведвальнікаў, але і патрабавалі ад слуг ветлівага абыходжання з імі. • Чарльз Таўнлі • адчыняў дзверы сваёй вілы ў Венстмінсцеры для людзей “тонкага густу” і сам даваў каментарыі.
Адкрыцце першых публ i чных музеяў у Еўропе музеі для грамадскага карыстання • Венецыя, • Швейцарыя –– Цюрых, Берн, Базель. • Францыя — • 1694 г. Безансон, • Англія • Оксфардскі універсітэт, музей Эшмолеан.
у дзяржавах з рэспубліканскім ладам • Венецыя, Швейцарыя – музеі для грамадскага карыстання. • E. g. : • Муніцыпалітэты гарадоў набывалі карціны, старажытнасці, рукапісы для грамадскага карыстання (карпаратыўная маёмасць) – падмуркі сёняшніх музеяў у Цурыху і Берне. • У 1671 годзе адкрываецца для публікі калекцыя ва ўніверсітэцкім музеі ў Базэлі. • Францыя, 1694 г. Безансон, • Тэстамент абата Баіса, які пасля смерці пакінуў уласную калекцыю абатству Св. Вінцэнты ў з дазволам яе рэгулярнага агляду.
Дж. Трайдэсканты (старэйшы і малодшы)
Ілайес Эшмоўл
“ Эшмолеан музеум” –
Расія, Кунсткамера — 1719 г. • Пачатак — збор Пятра І у сяле Праабражэнскім — манеты, побыт, зброя. • » Уроды человеческие и животные» збіраліся па указу Пятра І з усіх канцоў Расіі, таму што «во всех государствах сбираются как диковинки». • 1914 г. — перавезена ў Санкт-Пецярбург, размешчана ў Летнім палацы. • Аддзелы: натур-кабінет, куст-кабінет, мінц-кабінет (нумізматычная калекцыя). • З 1724 г. — у веданні Акадэміі навук. • + 1728 г. — “Імператарскі кабінет” — мемарыяльны характар у памяць Пятра І.
Кунсткамера
Кунсткамера
Расія. Эрмітаж — 1764 г. • Эрмітаж (фр. “ціхі куточак”) — прыватны збор Кацярыны ІІ у памяшканні Малога Эрмітажа (1763 -1765). • Арганізацыя экспанавання на дэкаратыўным прынцыпе і сістэматызацыі. • 1774 г. — выданне першага каталогу. • Наведванне — толькі з дазволу обер-гофмаршала — мастакі, капіісты, бібліятэкары. Прыёмы знатных чужаземцаў. • “ Можна падумаць, што рускія багацеі абрабавалі ўсю Еўропу для складання сваіх выдатных калекцый” — брытанскі падарожнік Кларк, кан. XVIII c т. • Стары Эрмітаж (1775). Новы Эрмітаж. • 1852 г. — адкрыты для публічнага агляду. • 1922 г. — перададзены Зімовы палац. • Адкрытыя экспазіцыі жывапісу Італіі, Галандыі, Фландрыі, Францыі, зборы гравюр, малюнкаў, антычнага свету, Усходу, рускай культуры, нумізматыкі. • Каля 3 млн. музейных прадметаў. Каля 3 млн. наведвальнікаў сення.
Вена • 1748 г. , імператар Франц І адкрыў прыродазнаўчы музей для публікі; • 1765 г. — адкрыты заапарк.
Венская імператарская галерэя 1770 -е гг. Імператрыца Марыя Тэрэзія і яе сын-суправіцель Восіп ІІ купілі палац прынца Яўгена Савойскага – Верхні Бельведер. 1784 г. • Тры разы на тыдзень аддкрываюць Бельведэрскую галерэю. • ВЫкарыстаны прынцып гістарычнай сістэматызацыі. • Карціны размяшчаліся ў адпаведнасці з мастацкімі школамі • Упершыню яскрава прадстаўлена канцэпцыя мастацкага музея
Лондан, Брытанскі музей 1759 г. адкрываецца публічны Брытанскі музей на базе калекцый: • Роберта Котана (бібліятэка); • Роберта Харлі (рукапісы); • Ханса Слоўэйна (калекцыя больш 63 тыс. прадметаў натуральнай гісторыі). • 1759 г. , капітан Джэймс Кук перадаў прадметы з кругасветных вандровак. Плата за ўваход не бралася, але ж білета чакалі некалькі тыдняў, а пад час экскурсіі прыспешвалі (ліміт агляду — гадзіна). Дзецям уваход забаронены.
Сэр Ханс Слоўэйн (1660 -1753)
Парыж • 1793 г. , у якасці музея рэспублікі адкрывае свае дзверы палац Луўр.
Парыж, Луўр
Філадельфія, Музей Піла • ЗША, • штат Пенсільванія. • 1786 г.
Чарльз Вілсан Піл
Лондан, Цыкларама Дыярамы • 1792 г. Роберт Баркер , • “ Брытанскі флот паміж Портсмутам і востравам Уайт”. • Замкнёнае палатно з выяваю бітвы, якое наведвальнік аглядае з цэнтра. На пярэднім плане — трохмерныя прадметы. Асвятленне зверху.
Парыж, Паноптыкум • 1770 г. , • Філіп Курцыс. • 1794 г. мадам Цюсо • 1802 — 1835 гг. — Турнэ па Вялікабрытаніі.
Каланіялізацыя і музеі • 1778 г. — Джакарта • цэнтральны музей Інданезійскай культуры, • 1784 г. музей у Калькуце.
Падсумаванне Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці музейнай справы XVII — XVIII c т. : • музей наблізіўся да чалавека; • адбываўся працэс фарміравання музейнай аудыторыі; • збор і навуковая апрацоўка музейных прадметаў — на больш высокую ступень; • час, калі з”явіліся першыя публічныя музеі ў сучасным сэнсе слова; • першыя спробы асэнсаваць феномен музея; • вылучаюцца асобныя спецыялізаваныя музеі.