
лекцыя 6. мова __ стыль газеты.ppt
- Количество слайдов: 58
Мова і стыль газеты
Агульны напрамак зменаў можна вызначыць як дэмакратызацыя мовы СМІ. 1. Адмаўленне ад старой стылістычнай сістэмы суправаджаецца вызначэннем новага стылествараючага цэнтра, які змяшчаецца ў бок маўленчай асобы журналіста. 2. Адна з асноўных тэндэнцый – тэндэнцыя да ўзмацнення інфарматыўнасці, што найбольш ярка выражаецца ў эвалюцыі сістэмы газетных жанраў. 3. Пры дапамозе газеты адбываецца натуральны і заканамерны працэс дэмакратызацыі і літаратурнай мовы ў цэлым.
• Паняцце стылю заўжды звязана з асэнсаваннем, а значыць – з мысленчай дзейнасцю. • СТЫЛЬ ЁСЦЬ ТАМ, ДЗЕ ЁСЦЬ ІДЭЯ, КАНЦЭПЦЫЯ СТЫЛЮ!
• Стыль – уласцівасць маўленчай дзейнасці, якая заключаецца ў тым, што гаворачы ці пішучы асэнсавана і мэтанакіравана здзяйсняе адбор, спалучэнне і выкарыстанне моўных сродкаў на аснове стылествараючай канцэпцыі.
КАНЦЭПЦЫЯ ЁСЦЬ СУКУПНАСЦЬ УЯЎЛЕННЯЎ АБ ТЫМ, ЯКІМІ ЯКАСЦЯМІ ПАВІННА ВАЛОДАЦЬ МАЎЛЕННЕ. • 1. ЭКСТРАЛІНГВІСТЫЧНЫЯ ФАКТАРЫ; • 2. УПЛЫЎ ТРАДЫЦЫІ; • 3. УПЛЫЎ АГУЛЬНАЙ МАЎЛЕНЧАЙ СІТУАЦЫІ Ў ГРАМАДСТВЕ; • 4. ІНДЫВІДУАЛЬНЫЯ ЎЯЎЛЕННІ АЎТАРА АБ АСАБЛІВАСЦЯХ МАЎЛЕННЯ, ЯКІЯ ФАРМІРУЮЦЬ ІНДЫВІДУАЛЬНЫ СТЫЛЬ.
• Стылествараючая ідэя выдання можа быць выражана ў форме спецыяльнага дакумента, які называюць канцэпцыяй і дзе сфармуляваны не толькі змястоўныя, але і маўленчыя патрабаванні да тэксту.
• Канцэпцыя ўлічвае наступныя параметры: • 1. Ідэалогія выдання (палітычная, эканамічная, культурная ідэя); • 2. Тып выдання (галоўныя задачы, асаблівасці аўдыторыі, перыядычнасць, аб’ём); • 3. Тэматыка і змест, структура выдання (прынцыпы размяшчэння матэрыялаў, пастаянныя і факультатыўныя кампаненты, графічны вобраз); • 4. Структура рэдакцыі (склад рэдакцыі, аўтары, асаблівасці планавання і арганізацыі работы).
+ экспрэсіўна-стылістычная мадэль выдання: • Жанравая мадэль, структурныя адзнакі (характарыстыкі пабудовы паласы, падборкі і асобнага тэксту, асаблівасці загаловачнага комплексу), стыль выдання (у тым ліку дыстанцыя з чытачом), сістэма экспрэсіўных сродкаў.
ТЭКСТЫ АБ’ЯДНАНЫ Ў ЗВЫШТЭКСТ (СВЕДЧАННЕ ФАРМАЛЬНАГА АДЗІНСТВА ГАЗЕТНАГА ЦІ ЧАСОПІСНАГА НУМАРА). • НУМАР ЯК ШМАТКАНАЛЬНАЯ СЕМІЯТЫЧНАЯ СІСТЭМА. АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ВЫРАЖАНЫ ВЕРБАЛЬНА, А КАНТЭКСТ УСПРЫМАННЯ ЗАДАДЗЕНЫ НЕВЕРБАЛЬНЫМІ КАМПАНЕНТАМІ ЯК НА ТЭКСТАВЫМ, ТАК І НА ПАЗАТЭКСТАВЫМ УЗРОЎНІ.
РАЗНАТЫПНАСЦЬ ТЭКСТАЎ: ЖУРНАЛІСЦКІ І РЭКЛАМНЫ. Рэкламны тэкст – другарадны, аднак іх колькасць, памер, напаўненне гавораць аб тым, паспяховае гэта выданне ці не, сведчаць аб аўдыторыі, на якую арыентуецца выданне. ! Форма прадстаўлення аўтара, якая ўказвае: - на статус самога аўтара; - на статус тэксту ў выпуску; - на статус самога выдання.
• Стылістыка выдання вызначаецца таксама ўзаемадзеяннем тэксту і відарыса, паслядоўнасцю размяшчэння тэксту ў кожнай рубрыцы, паслядоўнасцю размяшчэння саміх рубрык, суадносінамі журналісцкага тэксту і рэкламнага тэксту. Усё гэта разам з вербальным матэрыялам ўспрымаецца як адно стылістычнае цэлае. • Стыль – катэгорыя іерархічная: стыль асобных публікацый, жанравы стыль, стыль выдання, аўтарскі стыль і інш.
Інфармацыйныя жанры ў шэрагу выданняў арыентаваны на мінімізацыю выражэння індывідуальнага пачатку. • У СМІ часта сустракаюцца тэксты, разлічаныя на інтэлектуальнага чытача, створаныя прафесіяналамі маўлення, якія ў сваёй тэкставай дзейнасці клапоцяцца не толькі аб змесце, але і аб маўленчай форме, у якой гэты змест выражаны. Прыклад – сучасная калумністыка. Аўтары не абмяжоўваюцца тыповым агульным для ўсіх фондам выразных сродкаў: + яркія індывідуальныя метафары і параўнанні, развітыя прыёмы сінтаксічнага паралелізму, складаныя віды паўтораў, камбінацыі прыёмаў.
Апраўданае тэмай, зместам і жанрам публіцыстычнага выступлення спалучэнне рознастылявых элементаў мовы дапамагае больш ярка, выразна і дакладна выказаць аўтарскія адносіны да прадмета размовы.
• В. Р. Кастамараў: “Падобна таму, як арганічнасць і аднароднасць усякай сумесі дасягаецца разумнымі прапорцыямі, цэласнасць газетнай мовы патрабуе аптымальных суадносін экспрэсіі, якая атрымліваецца, у прыватнасці, і ад аб’яднання рознастылявых элементаў, і плыні стандартызаванай уласна інфармацыі. Па-за такімі суадносінамі стылістычныя змяшэнні ў газеце перастаюць быць рысай газетнай мовы і становяцца звычайнай стылістычнай памылкай”
Мова газеты характарызуецца супярэчлівым адзінствам дзвюх процілеглых тэндэнцый: імкненнем да максімальнай стандартызацыі, з аднаго боку, і імкненнем да максімальнай экспрэсіўнасці – з другога.
• Адносная стандартызаванасць як спецыфічная рыса газеты: • Трэба адрозніваць моўныя стандарты ад моўных штампаў. У выніку частага ўжывання многія клішэ губляюць намінатыўную дакладнасць, выразнасць, здольнасць уздзейнічаць на чытача і слухача. Такія клішэ ператвараюцца ў штампы. Штамп – гэта “дыскрэдытаваны грамадскай думкай выраз з аслабленым лексічным значэннем або сцёртай экспрэсіяй” (М. Цікоцкі)
Кастамараў В. : • “Журналісты вельмі часта злоўжываюць яркімі сродкамі паэтычнасці, выразнасці, нярэдка механічна пераносячы іх з мовы мастацкай літаратуры. Але ж публіцыстыка – асаблівае царства, і эталон прыгажосці ў ёй іншы… Паняцце сапраўднай прыгажосці газетнай мовы – у адпаведнасці формы зместу. Характар граматычных канструкцый, словаўжыванне, логіка арганізацыі фраз, мэтазгоднасць аб’яднання слоўных значэнняў, лексічных счапленняў, нават рытм і музыкальнасць размяшчэння слоў і выразаў – усё павінна адпавядаць галоўнай задачы друку”.
Салганік Г. : • “Газетная мова і публіцыстыка пазбаўлены ўмоўнасці, уласцівай мастацкай прозе. У публіцыстыцы аўтарскае “я” выступае адкрыта (ступень адкрытасці абумоўлена жанрам і тонам апавядання), яно не аддзелена ад чытача, не аб’ектывавана, як у мастацкай літаратуры, дзе героі павінны жыць не залежным ад аўтара жыццём. Таму ў публіцыстыцы вялікае значэнне набывае асоба, індывідуальнасць публіцыста, багацце яго пачуццяў, думак, ідэй”.
Э. Лукін: • “Асноўны змест газеты – факты… патрабуюць для свайго афармлення асаблівай індывідуальнай апрацоўкі. Гэта апрацоўка будзе тым больш дасканалай, чым ярчэйшая індывідуальнасць журналіста, які ў сваёй галіне павінен быць майстрам”.
• У друкаваных СМІ выбіваюцца: гараскоп, красворд, праграмы тэлеперадач, мноства рэкламных модуляў, анекдоты, лісты чытачоў, непрафесійныя фотаздымкі, конкурсы і інш.
Газетны загаловак
• Загаловак у газеце – з’ява ўнікальная і цікавая для даследавання ў стылістычным аспекце. Унікальнасць гэтай маўленчай адзінкі не толькі ў тым, што загаловак займае моцную пазіцыю ў газетным тэксце. Вучоныя адзначаюць, што сукупнасць загалоўкаў перыядычнага выдання прадстаўляецца самастойным маўленчым творам, аналагічным (але не ідэнтычным) разгорнутаму газетнаму тэксту. Падобны тэкст і называецца сукупны загаловачны тэкст
v БЕЛАРУСЬ МАЕ НАМЕР НАРОШЧВАЦЬ ЭКАНАМІЧНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА З ЕС v БЕЛАРУСЬ ПАДТРЫМЛІВАЕ РАСІЙСКІЯ ПРАПОНОВЫ ДА САІМТУ “ДВАЦЦАТКІ” У ЛОНДАНЕ v ПРЫРОДААХОЎНЫЯ ЗБУДАВАННІ Ў БЕЛАРУСІ ВЫЗВАЛЕНЫ АД ПАДАТКУ НА НЕРУХОМУЮ МАЁМАСЦЬ НА БЕЛАРУСІ ТАННЕЮЦЬ АЎТАМАБІЛІ v У БЕЛАРУСЬ НЕАБХОДНА ПРЫЦЯГВАЦЬ ІНВЕСТАРАЎ КРОПКАВА, МЭТАНАКІРАВАНА v РЭЗКАЙ ДЭВАЛЬВАЦЫІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ВАЛЮТЫ Ў БЕЛАРУСІ НЕ БУДЗЕ
• СУСВЕТНЫ ФІНАНСАВЫ КРЫЗІС НЕ ВЫКЛІКАЎ АКТЫВІЗАЦЫЮ ЗЛАЧЫННАСЦІ Ў БЕЛАРУСІ • КАМУ КРЫЗІС, А КАМУ… • КРЫЗІС АБЫШОЎ НАВАПОЛАЦК • ЭКСПЕРТЫЗЫ СУПРАЦЬ КРЫЗІСУ • ТАКІМ, ЯК МІКАЛАЙ КАЗАЧЭНКА, КРЫЗІС ДА ЛЯМПАЧКІ? • ВЫЙСЦЕ З КРЫЗІСУ – ДАЛЕЙШАЕ РЭФАРМАВАННЕ • СУПРАЦЬ КРЫЗІСУ – ЗГУРТАВАННЕ • КРЫЗІС ПЕСНІ НЕ ЗАМІНКА
ШВЯСНА Ў МАЗЫРЫ ПАЧАЛАСЯ ШВЯСНА ШАПОЧА… ШУСЯ ПАЛІТРА ВЯСНЫ: ЯРКА, ЛЁГКА І З ФАНТАЗІЯЙ ШКАЛІ, ЯК НЕ ВЯСНОЙ НАВЕДВАЦЬ КЛАДЫ? ШПЧОЛЫ ГУДУЦЬ, ШПАКІ ПЯЮЦЬ…ВЯСНА ШСАПРАЎДНАЯ ВЯСНА ЧАКАЕЦЦА ТОЛЬКІ Ў КРАСАВІКУ
o “СА СВЯТАМ ВАС МІЛЫЯ ЖАНЧЫНЫ! ЛЮБІЦЕ МУЖЧЫН, НАМ ГЭТАГА ТАК НЕ ХАПАЕ!” o ЖАНЧЫНЫ ДБАЮЦЬ ПРА ДЗЯЦЕЙ, МУЖЧЫН І Г. Д. o ЛЕПШЫХ ЖАНЧЫН ПРЫМУСІЛІ ХВАЛЯВАЦЦА, ЯК ДЗЯЎЧАТАК ПЕРАД ПЕРШЫМ СПАТКАННЕМ o ПАМІЖ НАМІ, ЖАНЧЫНАМІ o ДЗВЕ ЖАНЧЫНЫ Ў АДНОЙ ЛОДЦЫ, АБО ЯК ПРЫРУЧЫЦЬ УЛАСНУЮ НЯВЕСТКУ
q “БІЗНЕС” ПА-ВЯСКОВАМУ q РАБАЎНІКІ ЗАВАЛОДАЛІ ЗАРПЛАТАЙ q У МАЛОГА БІЗНЕСУ ПРАБЛЕМ ХАПАЕ І АКРАМЯ РЭГІСТРАЦЫІ q КУПЛЯЦЬ ЖЫЛЛЁ Ў ВЁСЦЫ, А ПРАЦАВАЦЬ Ў ГОРАДЗЕ q ЛЮДЗЕЙ ТУРБУЕ РОСТ ЦЭНАЎ НА ЖЫЛЛЁ q МЕНШЫ ЗАРОБАК. АДНАК…НЕ ЗВАЛЬНЕННЕ q “У БЕЛАРУСКАГА БІЗНЕСУ НЯМА ЗВЯРЫНАГА ВЫСКАЛУ КАПІТАЛІЗМУ” q 500 МІЛЬЁНАЎ КРЭДЫТУ ПАСТУПІЛІ З РАСІІ q САЦЫЯЛЬНЫМ ЖЫЛЛЁМ СПЕЦЫЯЛІСТА НЕ ПРЫВАБІШ q КРАМА НІЗКІХ ЦЭНАЎ АДКРЫЛАСЯ Ў ВІЦЕБСКУ
§ НА ПРАСТУДУ ЗАХВАРЭЛІ БОЛЬШ ЗА МІЛЬЁН БЕЛАРУСАЎ § БЕЛАРУСЫ І БАЛГАРЫ – РАЗАМ ПРАЗ СТАГОДДЗІ § ЯПОНЦЫ – БЕЛАРУСАМ § ТАЛОННАЯ СІСТЭМА Ў БЕЛАРУСКІХ ПАЛІКЛІНІКАХ АДМЕНЕНА НЕ БУДЗЕ § У 1914 ГОДЗЕ БЕЛАРУСЫ КААПЕРАВАЛІСЯ ЗНАЧНА АХВОТНЕЙ § ШТО ХВАЛЮЕ БЕЛАРУСКАЕ СТУДЭНЦТВА? § БЕЛАРУСКІ САЮЗ ЖУРНАЛІСТАЎ ЗАКЛІКАЎ КАЛЕГ НЕ СПІКУЛЯВАЦЬ НА ЧУЖЫМ ГОРЫ § ЗРАЗУМЕЦЬ МЕСЦА БЕЛАРУСАЎ
КАНЦЭПТАСФЕРА БЕЛАРУСІ БЕЛАРУСЬ ЖЫЦЦЁ КРЫЗІС БЕЛАРУСЫ ВЯСНА КРЭДЫТ БЕЛАРУСКІ ЖАНЧЫНА ЗАРПЛАТА АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА ЖЫЛЛЁ ПРЭЗІДЭНТ ЦАНА БІЗНЕС
• Даследчыкі маўленчай практыкі СМІ выдзяляюць два змястоўныя складнікі загаловачных тэкстаў – акаляючы свет і аўтар. Падачу ў тэксце свету можна выразіць у чатырохузроўневай семантычнай сістэме: • узровень прадметнай семантыкі, • падзейнай семантыкі, • фактычнай семантыкі, • узровень абстрактнай семантыкі. З аўтарскім пачаткам звязаны ўзроўні ацэначнай і суб’ектыўнамадальнай семантыкі.
• Аналіз загалоўкаў рубрыкі “Перадавіца” (сайт “СБ”) з 1 студзеня па 1 верасня 2009 г. дае падставы сцвярджаць, што мадальныя структуры дамінуюць (87%), астатнія прадстаўлены нязначна. Адсутнасць загаловачных комплексаў абстрактнай семантыкі тлумачыцца змястоўнымі і функцыянальнымі асаблівасцямі газетнага тэксту “СБ”.
• Для фарміравання мадальнага значэння выкарыстоўваюцца: • а) складаныя сказы з даданай тлумачальнай часткай: Теперь Гусман не пропадет: Президент научил его косить! (14. 08. 2009); • б) лексічныя адзінкі з экспрэсіўнымі семамі: Гидрометеоцентр вздыхает: дожди с грозами не прекратятся (25. 06. 2009); • в) пытальныя, клічныя сказы, пытальна-адказныя адзінствы, сінтаксічныя канструкцыі, характэрныя размоўнаму стылю (аднасастаўныя, няпоўныя, парцэляцыя): Бумага стерпит? (23. 04. 2009); Дайте списать! (31. 07. 2009); «Гомель» против «Юности» . Чья возьмет? (03. 04. 2009); Пропишу. По первое число. . . (18. 03. 2009); • г) паралінгвістычныя элементы, фотаздымкі, сімвалы, графічныя і колерныя выдзяленні, якія выконваюць асобую ролю. Так, напрыклад, двукоссе не проста пунктуацыйны знак, але і невербальны актуалізатар сэнсу: Кому нужна «охота на ведьм» ? (16. 05. 2009); «Уличная демократия» во всей красе (08. 04. 2009).
• Маўленчая спецыфіка загалоўкаў друкаваных СМІ прадугледжвае невялікую колькасць слоў. • У загалоўках “СБ” найбольш пашыраны двухэлементныя спалучэнні – 54%: Летний творец (25. 08. 2009); Плата за страх (22. 08. 2009); Мы — немы (19. 08. 2009); Отличная семерка (18. 08. 2009). • Аднак большасць загалоўкаў не ўкладваецца ў схему простага двухсастаўнага сказа: В сером тоне (13. 08. 2009); У кромки пшеничного поля (12. 08. 2009). • Як правіла, гэта аднасастаўныя дзейнікавыя (намінатыўныя) сказы: Пустые окна (17. 06. 2009); "Страшная" месть (16. 06. 2009); Цветы жизни (13. 06. 2009); Минские этажи (12. 06. 2009); Обратная тяга (10. 06. 2009); Линия фронта (09. 06. 2009); Забастовка банкоматов (06. 2009).
• Адной з сутнасных тэкставых характарыстык сучасных газетных загалоўкаў з’яўляецца прэцэдэнтнасць. • У загалоўках “СБ” выкарыстоўваецца ўвесь арсенал прэцэндэнтных сродкаў: цытаты, прымаўкі, прыказкі, крылатыя выразы, песенныя радкі, біблейскія перыфразы і інш. • З’ява інтэртэкстуальнасці шырока прадстаўлена: Номер не пройдет! (04. 08. 2009); Сухой остаток (28. 07. 2009); Сердцу не прикажешь (16. 07. 2009); Звездный час (08. 07. 2009); Этих дней не смолкнет слава! (04. 07. 2009); Умей вертеться (26. 06. 2009); Думайте сами, решайте сами (30. 05. 2009); Автомобиль — не роскошь, а средство обогащения? (21. 05. 2009); Палки в колеса (31. 03. 2009); Жизнь и кошелек (12. 02. 2009); Наказание за преступление (07. 02. 2009); Сердцу не прикажешь (25. 02. 2009) і інш.
• Важнай характарыстыкай загаловачнага тэксту з’яўляецца арыентаванасць на канкрэтны тып чытача, паколькі загаловачны тэкст – “адзін з найбольш чытаемых відаў газетнага тэксту”. • Інфармацыйная каштоўнасць загалоўкаў рубрыкі “Перадавіца” “СБ” мінімальная (95%). Асноўная функцыя, якую яны выконваюць, – фатычная, што прагназавана актывізацыяй мадальных працэсаў, а значыць, імкненнем да эмацыянальнага ўключэння свайго чытача ў дыялог. • Сама прырода журналісцкай творчасці дыялагічна. Прынцып дыялагічнасці прадугледжвае актыўнае выкарыстанне імператыўных форм: Радуйтесь - Спаситель! (18. 04. 2009); Не проезжайте мимо! (26. 03. 2009); Оставьте на завтрак туристу (07. 03. 2009); Налетай, подешевело! (05. 03. 2009); Наполните сердца теплом! (06. 01. 2009); Дайте списать! (31. 07. 2009); Споемте, друзья! (10. 07. 2009).
• Аналіз асаблівасцей сукупнага загаловачнага комплексу “СБ” паказвае, што ў ім знаходзяць адбітак сучасныя маўленчыя тэндэнцыя і асаблівасці самога выдання. Шматлікія маўленчыя факты сведчаць, што памкненне да эмацыянальнага выражэння асабістых перажыванняў і пачуццяў прывяло да змянення ў загаловачным комплексе газеты суаднесеннасці экспрэсіі і стандарта. Гэты факт вызначае выбар маўленчых сродкаў, тым самым уплываючы на арганізацыю публіцыстычнага маўлення і, як вынік, актывізуе змены ў самім журналісцкім працэсе, закранаючы ўсе яго складнікі.
ЕН НЕ СЛ Ы М УМ ЦЫ СО МАЎЛЕННЕ (КАНЦЭПТ)
“Канцэптуальная журналістыка мае важнейшае значэнне для соцыума. Яна застаўляе задумацца пра шматлікія сур’ёзныя рэчы, у тым ліку ўспомніць пра дабарачыннасць і задумацца пра зайздрасць. Такім чынам, як і ў канцэптуальнай паэзіі, у такіх тэкстах адбываецца пазнанне сябе і пазнанне сэнсу. ” С. М. Прохарава
ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫ АРТЫКУЛ Артыкул як спецыфічны газетна-публіцыстычны жанр – гэта грунтоўнае даследаванне злабадзённага грамадска-палітычнага пытання. У ім найбольш поўна і выразна выяўляюцца галоўныя асаблівасці публіцыстыкі.
ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫ АРТЫКУЛ • Адно з найважнейшых патрабаванняў – гэта патрабаванне яснасці, дакладнасці, лагічнай паслядоўнасці і пераканальнасці выкладання думак. • У большасці выпадкаў апавяданне і апісанне чаргуюцца і, узаемадзейнічаючы з разважаннямі, ствараюць арганічнае цэлае.
ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫ АРТЫКУЛ • Існуюць два асноўныя метады разгортваць матэрыял у разважаннях: сінтэтычны, або індуктуўны, і аналітычны, або дэдуктыўны. Можна ісці ад агульных палажэнняў да прыватных, г. зн. спачатку прывесці агульнае палажэнне, якое трэба даказаць, а потым падаць факты, доказы і і люстрацыі, што пацвярджаюць думку аўтара, гэтае палажэнне (дэдукцыя); можна, наадварот, ад прыватных назіранняў і з’яў ісці да агульных, г. зн. спачатку паведаміць назіранні і факты, а потым зрабіць агульны вывад, які змяшчае ў сабе галоўную думку, што хацеў даказаць аўтар (індукцыя).
ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫ АРТЫКУЛ • У вялікіх публіцыстычных творах часцей за ўсё сустракаюцца разважанні змешанага тыпу, у якіх аналіз перамяжоўваецца з сінтэзам. • Папулярнасць публіцыстычнага стылю нічога агульнага не мае з прымітывізмам, вульгарызацыяй і папулярнічаннем. Адсюль і патрабаванне да мовы і стылю – пазбаўляцца ад элементаў штучнасці, стылізацыі пад “народную”гаворку.
ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫ АРТЫКУЛ • Праяваю папулярнічання і вульгарызацыі ў публіцыстыцы трэба лічыць і “разжоўванне”, без усякай на гэта патрэбы, ясных і агульнавядомых палажэнняў. • На стыль сучаснай публіцыстыкі ўсё большы ўплыў аказвае гутарковая мова. Аднак нельга засмечваць публіцыстычную мову прастамоўнымі і жаргоннымі элементамі. Празмернае із ужыванне вульгарызуе тэкст.
ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫ АРТЫКУЛ • Экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць і вобразнасць як найважнейшыя стылістычныя якасці публіцыстычнага твора надзвычай узаемазвязаны, але неабходна памятаць, што гэта розныя якасці і іх трэба дыферэнцыраваць. Асабліва важна не змешваць экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць маўлення з вобразнасцю.
ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫ АРТЫКУЛ • Пад экспрэсіўнасцю, экспрэсіяй разумеецца выразнасць маўлення, якая адрозніваецца звычайна ад нейтральнага стылю большай сілай эмацыянальнага ўздзеяння на чытача. Экспрэсія стылю можа дасягацца яркасцю. Трапнасцю выбраных фактаў, прадуманасцю і пераканальнасцю аргументацыі, логікай разважанняў, умелым выбарам слоўнікавых і граматычных сродкаў мовы, адмысловай арганізацыяй выкладу і інш. Яна - неад’емная асаблівасць усякага сапраўднага публіцыстычнага твора.
ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫ АРТЫКУЛ Вобразнасць маўлення не з’яўляецца абавязковай адзнакай кожнага публіцыстычнага твора. Некаторыя аўтары публіцыстычных артыкулаў не ўжываюць ніводнага вобразнага слова або выразу, але гэта зусім не зніжае ўздзеяння гэтых твораў на чытача і не паслабляе “мускулатуры стылю”.
ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫ АРТЫКУЛ У публіцыстычным артыкуле асноўная задача вобразнасці мовы – садзейнічаць яркасці падачы фактаў, дакладнасці, выразнасці развіцця галоўнай думкі з мэтаю комплекснага ўздзеяння на розум і пачуцці чытача. Таму структура вобраза тут павінна быць семантычна празрыстай, яснай, каб не адцягваць увагу чытача ад фактаў, ад галоўнай думкі артыкула сваёй падкрэсленай арыгінальнасцю. Празмерная арыгінальнасць, ускладненасць метафары або параўнання ўспрымаюцца як праява літаратуршчыны.
ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫ АРТЫКУЛ • Вобразныя словы і словазлучэнні – эітэты, метафары, ідыёмы, крылатыя словы і інш. – складаюць адну структуру слоўных вобразаў, іншай структурай вобразаў з’яўляюцца вобразныя малюнкі, дэталі, эпізоды, і , нарэшце, найвышэйшая катэгорыя вобразаў – вобразы-сацыяльныя тыпы, вобразы-класы, вобразы-партрэты розных грамадскіх груп і класаў і інш. Амаль заўсёды гэтыя групы вобразаў узаемадзейнічаюць паміж сабою, складаючы адзін шматпланавы публіцыстычны вобраз.
Журналісцкае крэда А. Аграноўскага : “Перш за ўсё…мы пастараемся глядзець на з’явы без прадузятасці. Жыццё падкажа, не будзем баяцца падрабязнасцяў, якія не ўкладваюцца ў нашы схемы. Другое: будзем шукаць заканамернасці там, дзе на віду маячыць адзін толькі выпадак. І хай застаюцца вострыя вуглы, паспрабуем абыходзіць іх: так цікавей, больш карысна для справы. Трэцяе: будзем дадумваць усё да канца. Ва ўсякім выпадку, станем імкнуцца да гэтага. А калі памылімся недзе, што ж, прыйдзецца прызнаць памылку… І, нарэшце, думка чытачоў. Усюды, дзе магчыма, будзем улічваць яе”.
Кожны таленавіты твор сучаснай публіцыстыкі вызначаецца прыгажосцю і жывасцю мовы, якія непарыўна звязаны з прыгажосцю і жывасцю думкі, з дакладнасцю і тонкасцю адлюстравання рэчаіснасці (М. Я. Цікоцкі).