
Презентация города Орши.ppt
- Количество слайдов: 19
Мой чароўны беларускі край Бацькаўшчына светлая мая! У. Караткевіч
Орша Першыя летапісныя звесткі пра Оршу адносяцца да 1067 года. Ва ўрочышчы Замчышча, пры ўпадзенні Аршыцы ў Дняпро, знаходзіцца археалагічны помнікгарадзішча ХI-ХII стагоддзяў. Пры зліцці рэк, сярод маляўнічых узгоркаў, пачынала сваё жыццё Орша.
Памятны знак на месцы заснавання Оршы
Манастыр трынітарыяў (вул. Камсамольская, 21) пабудаваны ў 1714 годзе. Уключаў мураваны касцёл і манастырскі будынак. Касцёл не захаваўся. У жылым будынку размешчаны архіў, гарадскі ЗАГС. Жылы будынак-помнік архітэктуры барока.
Рэальнае вучылішча (вул. Леніна, 41) Пабудавана у пач. ХХ ст. з цэглы. Цяпер тут СШ № 1. Будынак-помнік грамадзянскай архітэктуры пач. ХХ ст. , выразнасць якой дасягаецца высокаякаснай муроўкай. У вучылішчы ў 1907 -1909 гг. працаваў дзеяч рэвалюцыйнага даху, публіцыст П. М. Лепяшынскі.
Пад Оршай была ў першыню выпрабавана ў баявой абстаноўцы новая савецкая зброяустаноўка для стральбы рэактыўным снарадам, якая пазней атрымала назву «Кацюша» . Камандзірам батарэі рэактыўнай артылерыі быў прызначаны Iван Андрэевіч Флёраў. 14 ліпеня 1941 г. батарэя зрабіла першы залп. У гонар подзвігу батарэі ў 1966 г. створаны мемарыяльны комплекс (архітэктары Ю. Градаў, В. Занковіч, А. Левін).
Мемарыяльны комплекс «За нашу Савецкую Радзіму»
Помнік вызваліцелям Оршы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 27 чэрвеня 1944 года горад вызвалены войскамі 3 -га Беларускага фронту ў ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі. 41 вайсковаму злучэнню і часці, якія вызначаліся ў баях за горад, нададзена ганаровае найменне «Аршанскіх» . У 1978 годзе ў гонар савецкіх воінаў і партызан, якія вызвалілі Оршу, пастаўлены помнік-стэла і мемарыяльная сцяна (архітэктар В. Ягадніцкі).
Чыгуначны вакзал пабудаваны ў 1912 годзе. Будынак быў прыкладам грамадзянкай архітэктуры ў стылі мадэрн з элементамі неараманскага стылю. У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак вакзала быў часткова разбураны. У 1944 годзе пачалося аднаўленне вакзала ў адпаведнасці з першапачатковым праектам. У 2002 -2004 гадах праведзена рэканструкцыя вакзала. Будынак вакзала з яўляецца адным з самых адметных помнікаў архітэктуры Оршы.
Чыгуначны вакзал
Iльінская царква (вул. Iльінская, 1)-на левым беразе Дняпра. Пабудавана ў 1880 г. з цэглы. Храм крыжова-купальнай кампазіцыі з пяціграннай апсідай і шатровай званіцай над тамбурам. Фасады насычана дэкарыраваны раскрапоўкамі, карнізамі і кілепадобнымі арачкамікакошнікамі. Цэнтральная частка асноўнага аб ёму завершана купаламі. Царква – ёму помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Храм дзеючы.
Iльінская Царква
Святатроіцкая Царква Куцеінскага комплексу Узведзеная ў першай палове ХVII ст. мураваная Святадухаўская царква Куцеінскага манастыра ў 1762 г. была перабудавана і асвечана ў Троіцкую. У Святадухаўскай царкве меліся два прыстолы: унізе ў імя Раства Багародзіцы, наверсе Святога апостала Андрэя Першазванага. Будынак Святадухаўскай царквы захаваўся да нашага часу. Храм дзеючы і з яўляецца помнікам архітэктуры барока.
Касцёл Дамініканцаў (вул. Савецкая, 6) Пабудаваны ў 1819 г. з цэглы на месцы былога драўлянага. Будынак часткова страціў свой першапачатковы выгляд. Манументальны, Тпадобны ў плане, аб ём ём выцягнуты ўздоўж вуліцы і павёрнуты да яе бакавым фасадам. У архітэктуры. З 1990 года – дзеючы Касцёл Святога Iосіфа.
Вадзяны млын (вул. Замкавая, 2) на штучным канале, які злучае р. Аршыцу з Дняпром. Пабудаваны ў комплексе з арачным мастом у 1902 г. з чырвонай цэглы. Млын з мастом – помнік з прамысловай архітэктуры Беларусі пач. ХХ ст. Архітэктура вырашана ў традыцыях псеўдаготыкі з асобнымі элементамі псеўдарускага стылю. З 1995 г. у будынку размешчаны Аршанскі этнаграфічны музей «Млын» .
Кожны народ не без роду і племя і мае Летапіс свой і гісторыі след на старонках… М. Гусоўскі
Спасибо за внимание
Презентация города Орши.ppt