Лекцыя № 6 (А) Беларусь у першай палове ХІХ ст.
Грамадска-палітычны рух 1. Таварыства філаматаў – 1817 г. 2. Таварыства аматараў навук – 1819 г. 3. “Прамяністыя” – філіял Таварыства філаматаў – 1820 г. 4. Таварыства філарэтаў – 1820 г. 5. Патрыятычнае таварыства – 1824 г. 6. Таварыства ваенных сяброў – 1825 г. 7. Таварыства з’яднаных славян – 1826 г. 8. Тайнае польскае літаратурнае таварыства – пач. 30 -х гг. 9. Дэмакратычнае таварыства – 1836 г. 10. “Саюз свабодных братоў” – 1846 г.
Грамадска-палітычны рух У 1824 -1825 гг. царызм, улічваючы, што цэнтрамі большасці тайных таварыстваў былі навучальныя ўстановы, прыняў наступныя меры: 1) жыхарам Беларусі і Літвы забаранялася адпраўляць дзяцей на вучобу ў замежныя універсітэты; 2) узмацняўся агульны нагляд за навучальнымі ўстановамі і навучэнцамі; 3) праводзіўся тайны прагляд лістоў прыватнай перапіскі; 4) чыноўнікі абавязаны былі даваць падпіску аб недачыненні студэнтаў і настаўнікаў да тайных суполак; 5) быў зняты з пасады папячыцель Віленскай навучальлай акругі А. Чартарыйскі і распачата русіфікацыя айчыннай асветы.
Паўстанне 1830 -1831 гг. Штуршком да пачатку паўстання з’явілася вестка аб намеры Мікалая I паслаць польскае войска на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі, што ўспыхнула ў 1830 г. Галоўнымі прычынамі паўстання былі наступныя: Па-першае, незадаволенасць шляхты падзеламі Рэчы Паспалітай і страта ёю шэрагу прывілеяў і ранейшых правоў. Па-другое, шматлікія парушэнні царызмам польскай Канстытуцыі (1815 г. )
Паўстанне 1830 -1831 гг. У паўстанні вызначыліся дзве плыні: Шляхецкую — радыкальную плынь узначальваў I. Лялевель — прафесар гісторыі Віленскага універсітэта. Кансерватыўна-арыстакратычную — князь А. Чартарыйскі, які з 18 студзеня 1831 г. стаў старшынёй нацыянальнага ўрада. Радыкалы выступалі за надзяленне сялян зямлёй з выплатай страт памешчыкам, за сумесную з расійскім народам вызваленчую вайну з царызмам пад лозунгам «За нашу і вашу свабоду» . Аднак і радыкальная шляхецкая плынь не прызнавала нацыянальных правоў беларускага, літоўскага і ўкраінскага народаў. Кансерватары адмаўлялі ўсякія сацыяльныя рэформы, выступалі за дыпламатычнае ўздзеянне на царскі ўрад і ўстанаўленне канстытуцыйнай манархіі. Але абедзьве партыі дабіваліся ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Абмежаваная праграма шляхецкага паўстання фактычна пазбавіла яго падтрымкі з боку сялянства.
Паўстанне 1830 -1831 гг. Ход паўстання: Лістапад 1830 г. – пачатак паўстання ў Варшаве. Студзень 1831 г. – стварэнне польскага нацыянальнага ўрада ( князь А. Чартарыйскі) Красавік 1831 г. – паўстанне распаўсюдзілася на шэраг заходніх раёнаў Беларусі 19 чэрвеня 1831 г. – польскія войскі і мясцовыя атрады паўстанцаў разбіты расійскімі войскамі недалёка ад Вільні Жнівень 1831 г. – падаўленне паўстання
Паўстанне 1830 -1831 гг. Прычыны паражэння: - Адсутнасць шырокай падтрымкі паўстанцаў з боку сялянства - Рознагалоссе паміж прадстаўнікамі розных плыняў Вынікам паражэння паўстання для Каралеўства Польскага з’явілася скасаванне Канстытуцыі 1815 г, асобнай польскай арміі, сейма, а таксама ўвядзенне расійскага тэрытарыяльнаадміністрацыйнага падзелу. Такім чынам, былі скасаваны ўсе прыкметы польскай дзяржаўнасці і Польшча была далучана да Расійскай імперыі.
У 1840 г. на пасаду віленскага генерал-губернатара быў прызначаны Ф. Міркавіч, які меў вопыт прымірэння. Пры ім узмацніць рускія пазіцыі ў краі павінны былі: 1) новая сістэма адукацыі, заснаваная на прынцыпах свецкай школы з рускімі настаўнікамі, адкрыццё навучальных устаноў для шляхты; 2) перыядычныя расійскія выданні, у прыватнасці «Губернские ведомости» , якія пачалі выдавацца з канца 1830 -х гг. ва ўсіх губернскіх цэнтрах; 3) руска-польскія тэатры; 4) запрашэнне ў Паўночна-Заходні край на льготных умовах рускіх чыноўнікаў; 5) перавод Духоўнай рымска-каталіцкай акадэміі з Вільні ў Пецярбург (1842) і ліквідацыя Віленскай медыкахірургічнай акадэміі; 6) адкрыццё Горы-Горацкага земляробчага інстытута.
Усё гэта прывяло да таго, што да сярэдзіны 1850 -х гг. у Беларусі складваецца сітуацыя своеасаблівага парытэту дзвюх супрацьлеглых сіл: 3 аднаго боку – дзяржаўная ўлада і руская культура, якія мелі ў саюзніках царкву, школу, частку праваслаўнага насельніцтва, асабліва на ўсходзе Беларусі. Іх падтрымлівалі рускія дэмакраты і лібералы, хто лічыў беларускія землі старажытнарускімі. 3 другога боку – польская культура і польскі нацыянальнавызваленчы рух, якія мелі дастаткова моцныя пазіцыі дзякуючы касцёлу, сям’і, якая захавала гістарычную памяць і мову, часткова літаратуру і тэатр. Своеасаблівасць сітуацыі ў Беларусі: польскае ўздзеянне значна аслаблела, а рускае толькі набірала сілу. Узнікла «ніша» , што давала магчымасць прабіцца першым парасткам беларускай культуры і імпульс для развіцця беларускага этнасу, зараджэння беларускага адраджэнскага руху.
Рэформа П. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы Мэты: - Захаванне сістэмы феадальнага землеўладання - Павелічэнне прыбытковасці памешчыцкай і дзяржаўнай вёскі - Ураўнаванне гаспадарчага ўзроўню сялян Мерапрыемствы: - Люстрацыя - Спыненне здачы казённых маёнткаў у арэнду - Палітыка “апякунства” над дзяржаўнымі сялянамі - Перавод усіх агароднікаў і бабылёў-кутнікаў у разрад цяглых ці паўцяглых сялян - Ліквідацыя фальваркаў і перавод дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш -
Рэформа П. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы Вынікі: - Адмаўленне ад фальварка-прыгоннай сістэмы - Зніжэнне павіннаснага прыгнёту - Перавод сялян на грашовы аброк - Прызнанне за дзяржаўнымі сялянамі грамадзянскіх правоў
Развіццё прамысловасці: У 40 -50 -я гг. узмацаіўся працэс перарастання дробных вытворчасцей у прадпрыемствы мануфактурнага тыпу. Мануфактура з’яўлялася прамежкавай ступенню паміж дробнымі прадпрыемствамі і фабрыкай. На ёй выкарыстоўвалася ручная рамесніцкая тэхніка і існавала падзяленне працы. Былі: - вотчынныя мануфактуры, заснаваныя на прымусовай працы прыгонных сялян - мануфактуры капіталістычнага тыпу, на якіх працавалі вольнанаёмныя рабочыя Першыя капіталістычныя мануфактуры ўзніклі ў канцы XVIII: - суконная каля Гродна (1795) - шкляная ў Рагачоўскім павеце (1797) У першай трэці XIX ст. у Беларусі існавала 35 мануфактур капіталістычнага тыпу, а ў другой трэці – 56.
Развіццё прамысловасці: У адрозненне ад мануфактуры, якая была заснавана на ручной працы, фабрыка ўяўляла сабой вытворчасць з выкарыстаннем машын. Першыя фабрыкі, як і мануфактуры, у Беларусі былі прыгоннымі. Толькі ў 1845 г. з’явіліся два заводы, на якіх выкарыстоўвалася праца наёмных рабочых: – цукровы ў Беліцы - мукамольны ў Магілёве. Існуючы лад стрымліваў укараненне ў вытворчасць новай тэхнікі: Першыя паравыя машыны з’явіліся ў 20 -я гг. XIX ст. на суконных прадпрыемствах у мястэчках Косава Слонімскага павета і Хомск Кобрынскага павета. У другой чвэрці з’явіліся паравыя рухавікі ў мукамольнай, цукровай, лесапільнай, жалезаапрацоўчай і іншых галінах прамысловасці. У канцы 50 -х гг. XIX ст. у Беларусі пачаўся прамысловы пераварот. У адрозненне ад расійскіх губерняў і Заходняй Еўропы ён пачаўся ў жалезаапрацоўчай прамысловасці, у якой налічвалася 85 % буйных прадпрыемстваў і выраблялася 90 % усёй прадукцыі.