ЛЕКЦЫЯ № 5 Беларускія землі ў складзе Рэчы
ЛЕКЦЫЯ № 5 Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (1569-1795).
Лівонская вайна (1558-1583 гг.) 1558 г. – адмова Лівонскага ордэна плаціць даніну за эстонскія землі маскоўскаму цару Івану IV. Маскоўская дзяржава распачала вайну з Лівонскім ордэнам з мэтай захопу яго зямель і выхаду да Балтыйскага мора. 1561 г.– перанос ваенных дзеянняў паміж Маскоўскай дзяржавай і непасрэдна ВКЛ на тэрыторыю Беларусі. 15 лютага 1563 г. – захоп г.Полацка 1569 г. - падпісанне Люблінскай уніі 1582 г. – падпісанне дагавора аб перамір’і на 10 гадоў.
Прычыны імкнення Польшчы аб’яднацца з ВКЛ: 1. Імкненне польскай шляхты пашырыць свае ўладанні. 2. Экспансія каталіцызму на ўсход. 3. Немагчымасць аб’яднання Польшчы з Маскоўскай дзяржавай.
Прычыны імкнення ВКЛ аб’яднацца з Польшчай: 1. Цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной. 2. Востры ўнутрыпалітычны крызіс у ВКЛ: - магнаты: неабмежаваная ўлада і панаванне ў сейме - шляхта: імкненне да ліквідацыі адзінаўладдзя буйных феадалаў і набыццё “залатых шляхецкіх вольнасцей”
1562 г.- Віцебскі сейм 1563 г. – Віленскі сейм 1563-1564 гг. – Варшаўскі сейм 1564 г. – Бельскі сейм 1566 г. – Берасцейскі сейм 1569 г. – Люблінскі сейм
Люблінскі сойм 10 студзеня – 1 ліпеня 1569 года Люблінская унія 1 ліпеня (28 чэрвеня) 1569 года Агульная: Манарх (кароль польскі, вялікі князь літоўскі) Сенат і сойм Умовы набыцця зямлі польскімі і літоўскімі феадаламі Грашовыя знакі (асобныя) Знешняя палітыка Асобныя: Войска Заканадаўства Суд Адміністрацыйны апарат Пячатка, тытул Мова
Грамадска-палітычны лад РП 1. Кароль (улада абмежавана сеймам). 2. Сеймы: - канвакацыйныя (вылучалі кандыдатуры на пасаду караля і абмяркоўвалі) - элекцыйныя (выбіралі караля) - каранацыйныя (ажыццяўлялі каранацыю караля) - вальныя (агульна-польскія) - генеральныя (пэўнай тэрыторыі дзяржавы) - павятовыя (мясцовыя) - рэляцыйныя (справаздачныя) 3. Заканадаўчая ўлада – вальны сейм: - сенат (рада) – вышэйшая палата сейма. Магнаты, архіепіскапы, епіскапы, ваяводы, кашталяны. - пасольская ізба – ніжэйшая палата сейма. Дэпутаты ад шляхецкіх сеймікаў. 4. Выканаўчая ўлада – кароль: - старшыня сената - узначальваў “паспалітае рушанне” - склікаў сеймы - вызначаў пасяджэнні - прызначаў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады - кіраваў знешнімі зносінамі
Месца ВКЛ у палітычнай сістэме РП 1581 г. – створаны Галоўны трыбунал ВКЛ 1588 г. – прыняцце III Статута 1655 г. – забарона польскім воінскім часцям пераходзіць межы ВКЛ без спецыяльнага дазволу 1673 г. – кожны трэці сойм павінен збірацца ў ВКЛ
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа (1565-1566 гг.) Уся тэрыторыя ВКЛ падзялілася на ваяводствы (13), а тыя – на паветы (31). Пасля 1569 г. – 9 ваяводстваў і 22 паветы: 1.Брэсцкае ваяводства (Брэсцкі, Пінскі паветы) 2. Віцебскае (Віцебскі, Аршанскі паветы) 3. Мінскае (Мінскі, Рэчыцкі, Мазырскі паветы) 4. Мсціслаўскае (Мсціслаўскі павет) 5. Навагрудскае (Навагрудскі, Ваўкавыскі, Слонімскі паветы) 6. Полацкае (Полацкі павет) 7. Віленскае (Ашмянскі, Браслаўскі, Віленскі, ВІлькамірскі, Лідскі паветы) 8. Трокскае (Гродзенскі, Ковенскі, Трокскі, Упіцкі паветы) 9. Жмудскае (Жмудскі павет)
Рэфармацыя Умовы ўзнікнення рэфармацыі на беларускіх землях: 1. Значныя зрухі ў грамадска-палітычным і культурным жыцці 2. Пашырэнне міжнародных кантактаў 3. Гаспадарчы ўздым 4. Рост гарадоў 5. Абвастрэнне ўнутрыпалітычных і сацыяльных супярэснасцей
Этапы рэфармацыі на Беларусі: 1553-1570 гг. – фарміраванне і хуткае развіццё руху 1570-1596 гг. – ускладненне грамадска-палітычнага жыцця, умацаванне пазіцыі каталіцкай царквы 1596 г. – сярэдзіна XVII ст. – крызіс руху, рост ролі Польшчы ў палітычным жыцці РП
Асноўныя кірункі Рэфармацыі: Пратэстантызм – агульная назва ўсіх напрамкаў Рэфармацыі. Плыні пратэстантызму: кальвінізм, арыянства (антытрынітарызм), лютэранства, анабаптызм. Кальвінізм – асноўны накірунак Рэфармацыі, заснаваны Ж.Кальвінам Арыянства – дзве плыні: радыкальная і памяркоўная Лютэранства – асноўны напрамак пратэстантызму, заснаваны М.Лютэрам Анабаптызм – радыкальны секстанцкі рух эпохі Рэфармацыі, прыхільнікі якога выступалі за хрышчэнне людзей дарослых
Вынікі Рэфармацыі: 1. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці 2. Актывізацыя духоўнага жыцця 3. Пранікненне рэнесансна-гуманістычных ідэй 4. Развіццё асветы і кнігадрукавання 5. Станаўленне новых форм культуры 6. Пашырэнне міжнародных культурных сувязей 7. Уключэнне ВКЛ у еурапейскі культурна-гістарычны працэс
Контррэфармацыя 1545-1563 гг. – Трыдэнцкі сабор прыняў праграму барацьбы з Рэфармацыяй. Галоўныя сродкі Контррэфармацыі: 1. Інквізіцыя 2. Ордэн езуітаў: 1570 г. – заснаванне ў Вільні езуіцкага калегіума, пазней пераўтвораны ў акадэмію (першы рэктар -П. Скарга) 1579 г. – упершыню ў ВКЛ правялі аўтодафэ 1687 г. – заснаванне ў г.Гародні аптэкі
Асаблівасці контррэфармацыі на Беларусі: Пашырэнне функцый і ўладанняў каталіцкай царквы Адкрыццё новых касцёлаў і заснаванне новых манаскіх ордэнаў Рост уплыву каталіцкай царквы на палітычнае жыццё дзяржавы Пераход у каталіцкую веру многіх праваслаўных князёў і магнатаў Заключэнне Берасцейскай уніі
Берасцейская царкоўная унія 6-9 кастрычніка 1596 г. – Берасцейскі сабор, які зацвердзіў акт уніі і была заснавана новая хрысціянская царква, якая стала называцца грэка-рымскай, або уніяцкай. Ініцыятарамі і выканаўцамі сталі епіскапы Іпацій Пацей і Кірыла Тарлецкі. Два этапа станаўлення уніяцкай царквы: - канец XVI - пачатак XVII стст. – насільнае навязванне уніі і вострае супрацьдзеянне праваслаўнага насельніцтва - 30-я гг. XVII ст. – 1839 г. – памяркоўны характар станаўлення уніяцкай царквы на беларускіх землях.
842-utv_rp.ppt
- Количество слайдов: 16