Prez_LK_6_pirol.pptx
- Количество слайдов: 65
Лекция № 6. 1. Силы и средства пожаротушения. Пункты пожарного инвентаря. 2. Лесопожарное оборудование и средства для тушения. 3. Эксплуатация и техническое обслуживание пожарной техники. 4. Организация и средства связи.
СIЛЫ I СРОДКI ПАЖАРАТУШЭННЯ
Сiламi, якiя забяспечваюць своечасовае выяўленне i тушэнне пажараў на тэрыторыi лясоў Беларусi, з'яўляюцца: а) служба лясной аховы, за работнiкамi якой замацаваны для непасрэднай аховы ўчасткi лесу, часовыя пажарныя вартаўнiкi i iншыя супрацоўнiкi; б) работнiкi пажарна хiмiчных станцый (ПХС); в) рэзервовыя пажарныя каманды, спецыяльна арганiзаваныя з рабочых i служачых лясгасаў з замацаванымi за iмi тэхнiкай, сродкамi транспарта i па-жарным iнвентаром; г) пажарныя дэсантнікі РУП "Беллесавіая; д) рабочыя лесанарыхтоўчых i iншых прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў у выпадку ўзнiкнення пажараў у месцах iх працы або надзвычайнай пажарнай сiтуацыi; е) насельнiцтва, пажарная тэхнiка i транспартныя сродкi мясцовых прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, неарганiзаваных фармiраванняў, грамадзянскай абароны, армейскiя падраздзяленнi ў выпадку пагрозы распаўсюджвання пажараў на вялiкiя плошчы.
Пажарна-хiмiчныя станцыi. Важнае месца ў ахове лясоў ад пажараў адводзiцца стварэнню i тэхнiчнай аснашчанасцi спецыялiзаваных падраздзяленняў пажарна-хiмiчных станцый. Першыя вопыты па стварэннi ПХС былi праведзены ў 1939 -1940 гг. Шырокае распаў-сюджванне гэта форма арганiзацыi аховы лясоў ад пажараў атрымала ў пасляваенныя гады. Мiнiстэрствам лясной гаспадаркi Беларусi зацверджаны Палажэнне аб пажарна-хiмiчнай станцыi i Рэкамендацыi штогадовых мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да пажаранебяспечнага сезона i правядзенні барацьбы з ляснымi пажарамi.
ПХС арганiзуюцца пры лясгасах i ляснiцтвах, лясы якiх маюць павышаную пажарную небяспеку. Для аптымальнага размяшчэння ПХС i iншых аб'ектаў Цвятковым (1979) рэкамендаваны метад шматкрытэрыяльнай аптымiзацыi. За кожнай ПХС замацоўваецца пэўная тэрыторыя дзяржаўнага ляснога фонду. У залежнасцi ад аснашчанасцi i функцый ПХС бываюць першага i другога тыпаў.
Задачай станцый першага тыпу (ПХС 1) з'яўляецца забеспячэнне хуткай лiквiдацыi ўзнiкшых пажараў на абслугоўваемай тэрыторыi, а таксама тушэнне сумесна са станцыяй другога тыпу (ПХС 2) пажараў, якiя распаўсюдзiлiся на вялiкай плошчы. ПХС 1 у асноўным аснашчаны лёгкiмi сродкамi пажаратушэння i сродкамi транспарта
Задачай станцыi другога тыпу, нараўне з забеспячэннем хуткай лiквiдацыi лясных пажараў на абслугоўваемай ёю тэрыторыi, з'яўляецца таксама тушэнне буйных лясных пажараў на ўсёй тэрыторыi лясгаса. ПХС 2 аснашчаны як лёгкiмi сродкамi пажаратушэння i сродкамi транспарта, так i больш магутнай тэхнiкай, якая выкарыстоўваецца для барацьбы з ляснымi пажарамi.
У сувязi з абвастрэннем праблемы аховы лясоў ад пажараў Iнстытутам Белгiпралес рэкамендуецца арганiзоўваць яшчэ i базавыя ПХС, задачай якiх з'яўляецца сумеснае з ПХС 1 i ПХС 2 тушэнне буйных лясных пажараў на тэрыторыi некалькiх лясгасаў, будаўнiцтва аб'ектаў супрацьпажарнага прызначэння. Гэтыя станцыi павiнны быць аснашчаны ў два разы большай колькасцю тэхнiчных сродкаў у параўнаннi са звычайнай ПХС 2. Iх таксама рэкамендуецца ўкамплектоўваць землярыйнымi тэхнiчнымi сродкамi i траламi для iх перавозкi.
Структура пажарна-хiмiчных станцый Назва пасады i прафесii рабочых Начальнiк ПХС Старшы майстар Вадзiцелi аўтамабiляў Трактарыстымашынiсты Брыгадзiры лесапажарных брыгад Рабочыя лесапажарных брыгад Колькасць чалавек на станцыi тыпу I 1 - II 1 Заўвагi У залежнасцi ад колькасцi аўтамабiляў або трактараў 1 2 - 4 Па колькасцi брыгад 3 - 5 5 - 10 Па колькасцi брыгад
. Прыкладная колькасць лесапажарнага абсталявання, транспартных сродкаў i сувязi на ПХС Назва 1 Аўтапажарная цыстэрна тыпу АЦЛ 147, пажарны ўсюдыход ВПЛ 149, лесапажарны агрэгат АЛФ 10, шт ПХС тыпу I II 2 3 1 1 2 - Аўтамабиль павышанай праходнасцi (УАЗ 469 Б), шт Грунтакiдальнiк трактарны ГТ 3, шт Матацыкл з каляскай, шт Лодкi маторныя на 4 -5 чалавек, шт - 1 1 - Бочкі РЖТ 3(5) Мотапомпы або шасцярончатыя помпы прадукцыйнасцю больш 600 л/мiн, шт Малагабарытныя мотапомпы тыпу МП 0, 2, МЛ 100, ПМПЛ, шт Напорныя пажарныя рукавы, м Заўвагi 4 1 2 2 4 1 1 -2 1 2 3 Пры неабходнасцi 1 2 4 - 300 600 Акрамя маючыхся ў камплекце Пры наяўнасцi водных шляхоў транспарта
Пры магчымасцi 2 6 тарфяных пажараў Ствалы тарфяныя ТС 1, ТС 2, шт 1 2 ЦАЗ або гумавыя ёмiстасцi для вады на 800 -1500 л, шт 1 1 2 - Трактар тыпу МТЗ 82, шт - 1 2 - Трактары з глебаапрацоўчымi прыладамi, шт 1 1 2 - Плугi, палосапракладальнiкi, трактарныя грунтакiдальнiкi, шт 1 1 2 У залежнасцi ад умоў Запальныя ппараты, шт Ранцавыя апырсквальнiкi, шт 1 3 3 5 5 10 10 20 -
Бензапiлы, шт 1 1 2 - Пажарныя рыдлёўкі, шт 50 100 - 5 10 10 - 5 10 - Сякеры, шт Пажарныя граблi, шт Змочвацель НП 1 або iншых 10 2 30 10 Папаўняецца па меры марак, кг 0 0 расходвання Вогнетушыльныя хiмiчныя 500 1000 - " рэчывы, кг Ёмiстасць для прыгатавання 1 раствораў на 300 -400 л, шт 1 2 - Канiстры ёмiстасцю 20 л для раствораў, шт Канiстры для пiтной вады, шт Спецадзенне, спецабутак, шт Радыёстанцii розных тыпаў, шт Аптэчкi першай дапамогi, шт 2 4 - 1 2 2 3 па колькасцi членаў каманды 3 4 6 10 1 2 2 5 -
Для размяшчэння асабовага саставу каманд, захавання хiмiчных рэчываў, абсталявання, iнвентару i сродкаў пажаратушэння ПХС павінны мець тыпавыя будынкi. Састаў, парадак укамплектавання i работы каманд ПХС, аснашчэнне пажарнай тэхнiкай, сродкамi транспарту i сувязi азначаны Палажэннем аб пажарна -хiмiчных станцыях
Пункты сканцэнтравання пажарнага iнвентару. Паколькi ў большасцi выпадкаў пажары ўзнiкаюць паблiзу населеных пунктаў, з'яўляецца неабходнасць у дапаўненне да ПХС арганiзоўваць брыгады тушыльшчыкаў з мясцовага насельнiцтва для лiквiдацыi магчымых пажараў. Для забеспячэння насельнiцтва i рабочых розных прадпрыемстваў, прыцягваемых да тушэння, пры канторах ляснiцтваў i месцах жыхарства лясной аховы ствараюцца пункты сканцэнтравання пажарнага iнвентару. Гэтыя пункты аснашчаюцца мотапомпамi, апырсквальнiкамi, рыдлёўкамi, сякерамi, бензапiламi, ёмiстасцямi для вады, аптэчкамi першай дапамогi, iншым абсталяваннем i iнвентаром.
Лесапажарнае абсталяванне ўключае спецыяльныя сродкi, машыны i механiзмы -для выяўлення пажараў, -правядзення абмежавальных супрацьпажарных мерапрыемстваў i - тушэння лясных пажараў. - Разнастайнасць лесагадоўчых умоў i лясных пажараў па iх iнтэнсiўнасцi i ахоплiваемай плошчы апраўдвае прымяненне розных па магутнасцi тэхнiчных сродкаў.
Машыны і механізмы на падрыхтоўчых работах і тушэнні лясных пажараў. Для пракладкi загараджальных апорных мiнералiзаваных палос i канаў i тушэння пажараў прымяняюцца -плугi розных марак, - глебафрэзы, - палосапракладальнiкi, - грунтакiдальнiкi, - бульдозеры, - канавакапальнiкi, iншыя машыны i механiзмы.
Плугi аднакорпусныя, кустова-балотныя ПКБ 75 i ПБН 75 рэкамендуюцца для работы на забалочаных i мiнеральных глебах пакрытых кустоўем. Агрэгатуюцца яны з трактарамi Т 74, ЛХТ 55, ДТ 75 i iншымi. Эфектыўная мiнералiзаваная паласа з адваламi складае 1, 4 м. Прадукцыйнасць машын i механiзмаў каля 2, 5 км/гадз. Плуг камбiнаваны лясны навясны ПКЛ 70 рэкамендуецца для работы на мiнеральных глебах. Агрэгатуецца ён з трактарамi ЛХТ 55, ТДТ 55 А. Эфектыўная шырыня мiнералiзаванай паласы з адваламi 1, 4 м. Прадукцыйнасць агрэгата да 2, 5 км/гадз.
Плуг лясны палосны ПЛП 135 прызначаны да стварэння мiнералiзаваных палос на мiнеральных i забалочаных глебах. Эфектыўная шырыня мiнералiзаванай паласы з адваламi складае 2, 7 м. Агрэгатуецца плуг з трактарам Т 100. Прадукцыйнасць складае 2, 7 км/гадз. Плуг-канава-капальнiк лясны навясны ПКЛН 500 А агрэгатуецца з трактарамi Т 100 М, ТДТ 75, абсталяванымi гiдраўлiчнымi або механiчнымi навяснымi сiстэмамi. Прызначаны да стварэння палос на мiнеральных i тарфяных глебах. У вынiку праходу плуга ўтвараецца паласа шырынёй 2, 3 м. Глыбiня канавы 0, 5 м, шырыня па дне 0, 3 м. Прадукцыйнасць да 2, 2 км/гадз.
Канавакапальнiк навясны ЛКН 600 выкарыстоўваецца пры пракладцы загараджальных канаў на мiнеральных глебах i на забалочаных з невялiкай таўшчынёй тарфянога пласта. Агрэгатуецца ЛКН 600 з трактарам Т 100 М, абсталяваным навясной сiстэмай. Пра-дукцыйнасць агрэгата да 1, 4 км/гадз. Шырыня канавы па дне 0, 3 м, глыбiня 0, 7 м. Фрэза лясная унiверсальная ФЛУ 0, 8 прымяняецца для стварэння палос на слаба здзiрванелых глебах. Агрэгатуецца ФЛУ 0, 8 з трактарамi ЛХТ 55, Т 74 i iншымi, якiя маюць гiдраўлiчную навясную сiстэму. Шырыня эфектыўнай мiнералiзаванай паласы 0, 8 м. Прадукцыйнасць агрэгата да 0, 8 км/гадз.
Палосапракладальнiк фрэзерны ПФ 1 прызначаны для пракладкi i паднаўлення загараджальных палос пры супрацьпажарным уладкаваннi лясной тэрыторыi i апорных палос пры лакалiзацыi пажараў. Агрэгатуецца з трактарамi тыпу ЛХТ 55, абсталяванымi валамi адбору магутнасцi, гiдранавескай i ходапамяншальнiкам. Шырыня пракладваемай супрацьпажарнай паласы (баразна з выкiнутым на абодва бакi ад яе грунтам) 7 -10 м. Прадукцыйнасць агрэгата 1, 8 -2, 0 км/гадз.
Лесапажарны трактарны грунтакiдальнiк ГТ 3 навешваецца на трактар Т 150 К з дапамогай гiдранавескi, з прывадам ад вала адбору магутнасцi. Рабочы орган ротарнага тыпу. Складаецца з корпуса, прычапнога прыстасавання, рэдуктара-рэверса, прываднога карданнага вала, рабочага органа-кiдальнiка, засцерагальнай муфты, накiравальнага кажуха, апорных каткоў, гiдрацылiндра, рэзальнага чаранковага нажа i падстаўкi Выкарыстоўваецца на пясчаных i супясчаных глебах без камянёў для стварэння ахоўных мiнералiзаваных палос i тушэння лясных пажараў накiраваным струмянём грунту. Шырыня баразны 0, 7 м, глыбiня 0, 25 м, далечыня кiдання грунту ў залежнасцi ад нахілу накiравальнага кажуха да 35 м.
Да недахопаў лесапажарных агрэгатаў тыпу ПФ 1 i ГТ 3 адносяцца груваздкасць канструкцыi, недастатковая манеўранасць пад полагам лесу, магчымасць выкарыстання iх толькi на лёгкiх па механiчным саставе глебах i пры тушэннi пажараў, якiя ахапiлi вялiкiя плошчы.
Для стварэння мiнералiзаваных палос шырынёй да 10 м i тушэння лясных пажараў Лен. НДIЛГам распрацаваны фрэзерныя агрэгаты АФ 1 i АЛФ 10. Агрэгатуюцца яны з трактарамi МТЗ 82(80), ЛХТ 55(100) або iншымi трактарамi класа 14 к. Н i 30 к. Н, якiя маюць стандартную заднюю навясную сiстэму i заднi вал адбору магутнасцi. Прадукцыйнасць агрэгата ў залежнасцi ад лесагадоўчых умоў складае 1, 9 -3, 0 км/гадз.
Для стварэння апорных палос, тушэння беражка пажару i пракладкi мiнералiзаваных палос распрацаваны ручны матарызаваны грунтакiдальнiк ГР 1 (Лен. НДIЛГ) i супрацьпажарны покрываздзiральнiк ППЛ 1 (УНДIПАМлясгас) на базе бензапiлы "Дружба". Аднак з-за высокага ўзроўню шуму i вiбрацыi, нiзкай прадукцыйнасцi i малой эфектыўнасцi гэтыя агрэгаты не знайшлi шырокага прымянення. Малагабарытны матарызаваны палосапракладальнiк на базе бензапiлы "Тайга 214" (УНДIПАМлясгас) з рабочым органам фрэзернага тыпу мае больш высокую прадукцыйнасць на пракладцы мiнералiзаваных палос (1 км/гадз. ), нiзкi ўзровень шуму i вiбрацыi. Гэты агрэгат можа з поспехам выкарыстоўвацца пры тушэннi нiзавых пажараў пад полагам лесу на невялiкiх плошчах.
На базе мотаблокаў "Беларусь" МТЗ 05 i "Кутаiсi" мадэлi "Супер 610" распрацаваны самаходныя палосапракладальнiкi, якiя могуць працаваць пад полагам дрэвастояў з гушчынёй да 10 тыс. дрэваў на 1 га. Рабочы орган выкананы ў выглядзе двух фрэзерных барабанаў, якiя размешчаны пад вуглом 120° адносна адзiн да аднаго. Агульная шырыня мiнералiзаванай паласы 85 -100 см, шырыня паласы па дне 45 -50 см, глыбiня баразны 8 - 14 см. Для пракладкi мiнералiзаваных палос можа быць выкарыстаны трактар Т 25 А з абсталяванай на задняй навесцы гарызантальнай ротарнай фрэзай. Агульная шырыня мiнералiзаванай паласы 2, 4 -2, 7 м, г
Для пракладкi мiнералiзаваных апорных палос i канаў выбуховым спосабам прызначаны мотабур МБ 1. Ён прадстаўляе сабой перанасны агрэгат створаны на базе бензапiлы "Дружба". Глыбiня закладваемага шпура 0, 7 м. Час падрыхтоўкi аднаго шпура 10 -40 с. Адлегласць памiж шпурамi да 3 м. Узрыў усiх патронаў праводзiцца ўзрыўной машынкай КПМ 1. Шырыня загараджальнай паласы ў залежнасцi ад механiчнага саставу грунту складае 3 -10 м. Хуткасць пракладкi 1 км такой загараджальнай паласы чатырма падрыўнiкамi складае 2 - 3 гадзiны.
Лесапажарныя машыны комплекснага дзеяння. Шматлiкiя машыны i агрэгаты, якiя вырабляе прамысловасць, аснашчаны розным абсталяваннем для дастаўкi сiл i сродкаў тушэння пажараў. Нiжэй прыводзiцца характырыстыка некаторых з iх.
Лесапажарны трактар ТЛП 100 распрацаваны на базе лесагаспадарчага трактара ЛХТ 100 i выпускаецца ўзамен лесапажарнага трактара ТЛП 55 (рыс. 7. 2). Прызначаны для стварэння мiнералiзаваных i апорных палос, тушэння лясных пажараў. У камплект пажарнага трактара ўваходзiць плуг-канавакапальнiк, бульдозер, помпавая ўстаноўка з шасцярончатай помпай ПШН 600 М, пенагенератар, пярэднi i заднi лафетныя ствалы, тры апырсквальнiкi ОРХ 3 М, тарфяны ствол ТС 1. У адсеках кузава на высоўных шпульках размешчана 300 м напорных рукавоў дыяметрам 26 мм i 100 м дыяметрам 51 мм. Сярэдняя прадукцыйнасць агрэгата на пракладцы мiнералiзаваных палос па расчышчанай трасе дасягае 2, 8 км/гадз
Лясны пажарны ўсюдыход УПЛ 149 (149 А) выкананы на базе гусенiчнага трактара ГТ СМ (ГАЗ 71), што забяспечвае яму высокую праходнасць i выкарыстанне ва ўмовах бездарожжа. Прызначаны для тушэння лясных пажараў вадой або спецыяльнай вогнетушыльнай вадкасцю з дапамогай перанасных сродкаў пажаратушэння, а таксама для лакалiзацыi пажараў загараджальнымi мiнералiзаванымi палосамi, якiя пракладваюць перад фронтам пажару пры дапамозе глебаапрацоўчага дыскавага плуга. У камплект здымнага абсталявання ўсюдыхода ўваходзiць бензапiла, мотапомпа ПМПЛ 1, набор пажарных рукавоў i тарфяных ствалоў, запальны апарат, лясныя апырсквальнiкi, рэзервуар для вады РДВ 1500, радыёстанцыя, рыдлёўкi. Да задняй сценкi ўсюдыхода з дапамогай гiдраўлiкi навешваецца дыскавы плуг, якiм пракладваюць мiнералiзаваныя палосы. Транспартная скорасць па мiнеральнай глебе i дарогах дасягае 50 км/гадз. , па вадзе 5 -6 км, па забалочанай мясцовасцi 12 км/гадз. Рабочая скорасць з глебаапрацоўчымi прыладамi 5 -6 км/гадз. Шырыня апрацоўваемай мiнералiзаванай паласы складае 1, 2 м. Усюдыход выкарыстоўваецца i для дастаўкi да месцаў пажараў вогнетушыльных рэчываў i групы тушыльшчыкаў з 6 чалавек з наборам перанасных лесапажарных сродкаў. Кiруе ўсюдыходам вадзiцель-механiк.
Лесапажарны агрэгат на базе артылерыйскай самаходнай устаноўкi АСУ 152 М прызначаны для тушэння лясных пажараў, падрыхтоўкi мiнералiзаваных палос, дастаўкi дэсантнiкаў, вогнетушыльных рэчываў i сродкаў пажаратушэння да ачага пажару. Агрэгат мае кабiну для перавозкi 7 рабочых-пажарных (дэсантнiкаў), бульдозерны адвал, навясную ўстаноўку, камлект ручнога (рыдлёўкi, сякеры, ранцавыя апырсквальнiкi) i механiзаванага iнструмента (мотаблок "Кутаiсi" мадэлi "Супер 600" i iнш. ). Прывад рабочага абсталявання гiд-раўлiчны ад шасцярончатай помпы ПШ 50, якая ўстаноўлена на рухавiку. Транспартная скорасць да 40 км/гадз. , рабочая да 4. Шырыня расчышчаемай паласы 3 м. Прадукцыйнасць агрэгата на расчыстцы палос складае 1, 4 -1, 9 км/гадз. Максiмальны дыяметр дрэў, якiя ўдаляюцца агрэгатам з расчышчаемай паласы, 70 см. Ёмiстасць бакаў для вогнетушыльнай вадкасцi складае 4000 л, для палiва 900. Прадукцыйнасць помпавай устаноўкi ПШН 600 М складае 600 л/мiн. Яна можа быць выкарыстана для падачы вады з вадаёмаў на значныя адлегласцi па магiстральных рукаўных лiнiях да ачага пажару.
Агрэгат лесапажарны АПЛ 10 (Т 150 К) 177 складаецца з трактара Т 150 К i прычэпа ММЗ 771 Б. Трактар Т 150 К абсталяваны бульдозерным адвалам, засцярогай кабiны i капота рухавiка, цыстэрнай для вады ёмiстасцю 1250 л, бакамі для раствораў ёмiстасцю 90 л і вады ёмiстасцю 12 л, пажарнай помпай, што працуе ад раздатачнай каробкi трактара, рукаўнай шпулькай, лафетным ствалом, закрытымi металiчнымi кузавамi для ўкладкi i захавання лесапажарнага абсталявання, дыскавым плугам i пенагенератарамi. Прычэп ММЗ 771 Б абсталяваны цыстэрнай ёмiстасцю 8000 л, бакам для канцэнтраваных хiмiчных раствораў, кузавамi i пляцоўкай абслугоўвання. Агрэгат камплектуецца ранцавым апырсквальнiкам РЛА М, запальнымi апаратамi АЗ, бензапiлой, мотапомпамi ПМПЛ 1 i МП 800 Б, напорнымi пажарнымi рукавамi i iншым лесапажарным абсталяваннем.
Апаратура для тушэння пажараў вадой i растворамi Для пракладкi апорных палос, тушэння беражка нiзавых пажа-раў, датушвання застаўшыхся ачагоў гарэння пасля лакалiзацыi пажару могуць прымяняцца ранцавыя вогнетушыцелi-апырсквальнiкi. Па вiду вогнетушыльнага саставу яны падраздзяляюцца на пенныя, вуглекiслотныя, вадкасныя i парашковыя. Найбольш распаўсюджанымi апырсквальнiкамi рэкамендаванымi для барацьбы з агнём у лесе, з'яўляюцца РЛА М, АРМ 1, АРХ 3 АЛУ 16 i iншыя. Iх тэхнiчная характэрыстыка прыведзена ў табл
Паказчыкi Прынцып дзеяння Размер рэзервуара, мм: - даўжыня - шырыня РЛА- АР АРМ-1 АРХ- АЛУ 16 РВАП-4 А М 3 ручны гідрапуль- рычажн там ы 600 360 52 0 10 0 54 0 18 - вышыня 160 Рабочы аб'ём рэзервуара, 18 л Даўжыня струменя, м - кампактнага 10 7 - распыленага 3, 9 2 Шырыня захопу распыленым струменем, 1, 7 2, 5 м Прадукцыйнасць, л/мiн 3 2 хімічны пнеўматыч -ны 690 525 610 550 484 430 350 330 170 15 192 20 310 14 190 11, 5 8 3, 5 7 10 6 2 9 3 1, 5 2 3 2, 0 2 3 0, 5 1 6 1, 5 3
Ранцавы лясны апырсквальнiк РЛА М прызначаны для тушэння нiзавых пажараў вадой або растворамi хiмiчных рэчываў. Ён складаецца з рэзервуара, якi ўнутры раздзелены вертыкальнай сценкай з прагумаванай тканiны, i ручной поршневай помпы двайнога дзеяння ў выглядзе ручнога гiдрапульта. У верхняй частцы ён мае гарлавiну з сетчатым фiльтрам. Яна герметычна закрываецца накрыўкай у форме стакана аб'ёмам 0, 5 л. Накрыўка-стакан выкарыстоўваецца для запаўнення рэзервуара вадой з неглыбокiх вадаёмаў. У цэнтры дна маецца штуцэр для далучэння шланга гiдрапульта, на задняй сценцы рэгулюемыя па даўжынi рамянi для пераноскi апырсквальнiка. У камплект апырсквальнiка ўваходзiць цеплаiзаляцыйная пракладка для аховы плячэй рабочага ад пераахалоджвання. Аналагiчны па дзеяннi апырсквальнiк ранцавы з мяккiм рэзервуарам АРМ 1.
Апырсквальнiк ранцавы хiмiчны АРХ 3 М прызначаны для тушэння нiзавых пажараў вадой з рэзервуара, зробленага з нержавею-чай сталi i здольнага вытрымаць цiск да 0, 9 МПа, i гiдрапульта. Рэзервуар складаецца з двух балонаў злучаных памiж сабой дзвюма трубкамi. Верхняя трубка адначасова служыць ручкай для пераносу. Уверсе левага балона маецца гарлавiна з накрыўкай. У гарлавiну залiваецца 12 13 лiтраў вогнетушыльнай вадкасцi, устаўляецца стакан-сетка з хiмiчным зарадам i завiнчваецца накрыўкай. Набор хiмiчных рэчываў складаецца з двух асобна спакаваных саставаў: 110 г шчаўевай кiслаты i 80 г сумесi калiю марганцавакiслага з натрыем двухвуглякiслым. Пры рэакцыi гэтых саставаў у прысутнасцi вады вылучаецца вуглекiслата i ў рэзервуары ўзнiкае цiск да 0, 6 МПа. На працягу работы ціск паступова зніжаецца.
Вогнетушыцель лясны ўніверсальны ВЛУ 16 забяспечвае хут-кую перазарадку і эканамічнасць у рабоце і дазваляе выкарыстоўваць як вогнетушыльным парашкі, так і растворы хімічных рэчываў. Пры выкарыстанні парашкоў утвараецца суцэльная паласа шырынёй 15 20 см і парашковы шлейф шырынёй 1, 0 1, 5 м, які пакрывае травяна-кустовы ярус. Хуткасць пракладкі паласы дасягае 60 70 м/мін.
Пажарныя мотапомпы, аўтацыстэрны.
Пажарныя мотапомпы прызначаны для падачы вады да беражка пажару з адкрытых вадаёмаў або перакачкi вады з розных ёмiстасцяў. Па спосабу транспарцiроўкi мотапомпы дзеляцца на пераносныя i прычапныя. На пажарнахiмiчных станцыях ёсць у наяўнасцi мотапомпы наступных марак: -малагабарытныя МЛП 0, 2 (плаваючая), МЛН 2, 5/0, 25 , ПМПЛ 1, - перанасныя МП 800 i МП 800 Б, - прычапныя МП-1600.
Малагабарытныя Пераносныя Прычап ныя М Л Паказчыкi ПМЛН 2, 5/0 ПМП МП МП 80 МП , 25 Л 1 600 0 Б 1600 0 А , 2 чатырох двухтактны карбюратарн кар. Рухавiк ад бензапiл ы бюратар ны Колькасць цылiндраў, 1 1 2 4 шт Расход палiва, 2, 5 4, 0 6, 8 9, 0 18 л/гадзiну Ёмiстасць палiўнага 1, 5 12 17, 5 45 бака, л Палiва Бензiн А-76 + аўтол -76 20: 1 15: 1 20: 1 Тып помпы шасцярончаты цэнтрабежны Прадукцыйнасць, 60 150 200 600 800 1600 л/мiн Максiмальная вышыня ўсмоктвання 1, 5 4 5 5 7 (геаметрычная), м Габарытныя памеры, мм даўжыня 580 430 500 850 950 2800 шырыня 390 280 320 665 520 1740 вышыня 385 395 520 625 725 1430 Маса без напорных 20 15 15 58 90 620 рукавоў, кг
У апошнія гады лясгасы Беларусі набываюць мотапомпы замеж-най вытворчасці. Добра зарэкамендавалі сябе ў эксплуатацыі японскія мотапомпы тыпу "HONDA” Вытворчым аб'яднаннем Белкамунмаш (iнжынерны цэнтр) выпускаецца лесапажарны модуль (ЛПМ) прызначаны для тушэння нiзавых пажараў або хiмiчнай апрацоўкi лесапасадак у зоне магчымага пад'езду аўтатранспарта. Модуль аператыўна ўстанаўлiваецца на любы бартавы аўтамабiль або прычэп. Запраўка модуля вадой можа ажыццяўляцца з любой крынiцы з дапамогай мотапомпы або ўручную. Дапускаецца выкарыстанне хiмiчных дабавак для павышэння эфектыўнасцi тушэння.
Мадэль WX 15 WP 20 X WH 20 XK I чатырохтактны, бензін 240 600 500 Рухавік Прадукцыйнасц ь, л/мiн Дыяметр усмоктвання, 38 50 50 мм Вышыня 40 26 50 пад'ёму, м Аб'ём паліўнага 1, 2 2, 5 3, 6 бака, л Спецыялізацыя партатыў стандарт высокана ная порная Сухая маса, кг 10 22 23, 5
Модуль складаецца з двух бакаў для вогнетушыльнай вадкасцi агульнай ёмiстасцю 1080 л, мотапомпы, гумава-тканiнных рукавоў дыяметрам 28 мм, восевай катушкi на паваротнай платформе, ствала i сядзення для трох чалавек. Прадукцыйнасць модуля вызначаецца характарыстыкай мотапомпы.
Аўтацыстэрны прызначаюцца для дастаўкi да месца пажару рабочых-пажарных, пажарнага абсталявання, вады i служаць для тушэння вадой, растворамі хімічных рэчываў або вадой са змочвальнiкамi i пракладкi загараджальных i апорных мiнералiзаваных палос з дапамогай дыскавага плуга. У цяперашнi час ПХС лясгасаў маюць спецыяльныя лясныя пажарныя аўтацыстэрны АЦЛ 3(66) 147 , зманцiраваныя на шасi ГАЗ 66, пажарныя трактары. АЦЛ мае дадатковую кабiну для шасцi чалавек, навясны дыскавы плуг, цыстэрну ёмiстасцю 900 л, аўтапомпу i камплект здымнага абсталявання, у якi ўваходзяць пажарныя рукавы, пажарныя ствалы РС 50 i РС 70, тарфяны ствол ТС 1, бензапiла, ручныя iнструменты, запальныя апараты АЗ, лясныя вогнетушыцелi РЛВ М, радыёстанцыя, аптэчка i бачок для пiтной вады. Максiмальная вышыня ўсмоктвання вады не больш 7 м, хуткасць руху 80 км/гадз
Аўтацыстэрна пажарная АЦ 30(54342), распрацаваная i зробленая ВА "Белкамунмаш", зманцiравана на шасi МАЗ 54342 (лесавоз). Яна мае кабiну для перавозкi 10 чалавек, цыстэрну для вады ёмiстасцю 4000 л, бак для пенаўтваральнiка ёмiстасцю 400 л, цэнтрабежную помпу 16/8 з вакуумнай помпай (для паўаўтаматычнага водазабору) i пеназмяшальнiкам. Прызначана аўтацыстэрна для дастаўкi рабочых i тушэння пажараў. Расход вады 1200 л/мiн. Далечыня выкiду струменя вады i пены дасягае 50 м, распыленай вады - 25 м. Дыяметр рукавоў 32 мм, даўжыня - 25 м. Працягласць работы ствалом з адной запраўкi пры мiнiмальным расходзе вады складае 40 мiнут.
Лесапажарны кацер ЛС-52 А (мадыфiкацыя КС-100 А) прызначаны для патрулявання лясной тэрыторыi ў зоне рэк з камандай пажарных. Аснашчаны кацер пераноснымi сродкамi пажаратушэння (мотапомпамi, ранцавымi апырсквальнiкамi, бензапiламi i iнш. ).
Ствалы пажарныя. У залежнасцi ад вiду падаваемага вогнетушыльнага сродку пажарныя ствалы дзеляцца на водныя, парашковыя i паветрана-пенныя, а ў залежнасцi ад прапускной здольнасцi i памераў - на ручныя i лафетныя. Ствалы ручныя пажарныя РС-50 i РС-70 , ствалы распыляльнiкi РС-А i РС-Б, ствол ручны камбiнаваны РКС 50. РКС-50 дае магчымасць рэгуляваць падачу вады i тушыць беражок пажару суцэльным i распыленым струменем. Ствалы гэтага тыпу ўваходзяць у камплект толькі пажарных аўтамабіляў. Лафетныя ствалы скарыстоўваюць для атрымання магутных водных або пенных струменяў пры тушэнні буйных пажараў у выпадку недастатковай эфектыўнасці ручных пажарных ствалоў. Яны падраздзяляюцца на пераносныя, вазімыя і стацыянарныя. Перанасныя лафетныя ствалы тыпу ПЛС-20 П уваходзяць у камплект пажарных аўтанасосаў.
Паказчыкi РС 50 Расход вады пры цiску не менш 0, 4 МПа, л/с суцэльным струменем 3, 6 распыленым струменем Рабочы цiск, МПа 0, 6 Дальнасць палёту струменя вады пры вугле нахiлу ствала да гарызонту 30° i цiску ў ствале не менш 0, 4 МПа, м суцэльным струменем 28 распыленым струменем Дыяметр выхадной адтулiны ствала для суцэльнага 13 струменя, мм распыленага струменя Злучальная галоўка ГМ 50 Габарытныя памеры, мм шырыня (па iклах 106 галоўкi) даўжыня 312 Маса, кг 1 РС- РСК 70 50 7, 4 0, 6 2, 7 0, 4 32 19 30 12 11 14 ГМ- ГМ 70 50 128 450 1, 85 130 412 2, 2
Рукавы пажарныя напорныя iльняныя ў залежнасцi ад велiчынi гiдраўлiчнага цiску дзеляцца на тры групы: аблегчаныя, нармальныя i ўзмоцненыя. Выпускаюцца льняныя рукавы дыяметрам 26, 51, 66 i 71 мм. Рукавы напорныя пажарныя прагумаваныя складаюцца з чахлоў зробленых з тэрмаўстойлiвых сiнтэтычных нiтак i гумавага слоя прывулканiзаванага да чахла. Дыяметры гэтых рукавов 51, 66, 77, 89, 110 i 150 мм. Рукавы пажарныя з сiнтэтычных валокнаў i з латэксавым гiдраiзаляцыйным слоем прызначаны для падачы вады да месца пажару. Рукавы з гэтага матэрыялу не патрабуюць сушкi, значна лягчэйшыя i больш эластычныя. Дыяметры гэтых рукавов 51, 66 i 77 мм, даўжыня - 20 м.
Сеткi ўсмоктвальныя прызначаны для аховы рукаўнай лiнii ад пападання ў яе з крынiцы вады пабочных прадметаў, якiя могуць забрудзiць i пашкодзiць помпу, а таксама для ўтрымання вады ва ўсмоктвальнай лiнii пры кароткатэрмiновым спыненнi яе падачы або пры залiўцы помпы вадой перад запускам яе з няспраўным усмоктвальным вакуум-апаратам. Прамысловасць выпускае ўсмоктвальныя сеткi трох тыпа-памераў: СУ-80 - для пераносных мотапомпаў; СУ-100 i СУ-125 - для пажарных аўтамабiляў, шасцярончатых помпаў, а таксама для камунальных машын.
Тарфяныя ствалы ТС-1 i ТС-2 прызначаны для тушэння тарфяных пажараў пры глыбiнi прагарання торфу да 1 i 2 м. Агульная даўжыня ствалоў 1, 3 i 2, 2 м, маса - 2, 2 i 3, 2 кг. Складаецца ТС з полай трубкi, наканечнiка i кранаручкi з накiдной гайкай. У нiжняй частцы трубкi ТС 1 прасвiдравана 40 адтулiн дыяметрам 3 мм, ТС-2 - 80. Агрэгатуюцца тарфяныя ствалы з мотапомпамi МЛП-0, 2, ПМПЛ-1, МП-600, МП-800, HONDA i iнш
Запальныя апараты прызначаны для запальвання наглебавага покрыва пры пуску агню адпалу i падпальваннi куч парубкавых рэшткаў. Прамысловасцю выпускаюцца ранцавыя кнотава-кропельныя апараты (АЗ, ЗА-КК), кнотавакропельныя трубчатыя (ЗА-ККТ) i з гарэлкай па тыпу гарэлкi паяльнай лямпы (ЗА-1 М). Запальны апарат АЗ складаецца з рэзервуара для палiўнай сумесi ёмiстасцю 4 л, шланга для яе падачы i гарэлкi. У якасцi палiва выкарыстоўваецца сумесь бензiну з аўтолам у суадносiнах 2: 1. Удзельны расход палiва 1, 88 кг/км, прадукцыйнасць - 2, 85 км/гадз. Для пераноскi i зручнасцi работы да рэзервуара прымацаваны наплечны рэмень з замком, што хутка змыкаецца. Запальны апарат ЗА-ККТ складаецца з цылiндрычнага рэзервуара ёмiстасцю 3, 2 л, якi заканчваецца конусам з гняздом i палiўным клапанам з кнотава-кропельнай гарэлкай у выглядзе трубкi з прораззю, праз якую праходзiць кнот з азбесту, шкловалакна або iншага тэрмаўстойлiвага матэрыялу. Палiва тое ж, што i для АЗ. Удзельны расход палiва 0, 82 кг/км, прадукцыйнасць - 3 км/гадз. Для пераноскi служыць трубчатая ручка.
Лесапажарныя рэзервуары. Лесапажарныя мяккiя рэзервуары, зробленыя з прарызiненай тканiны, прымяняюцца для дастаўкi вады i раствораў да месцаў лясных пажараў. У залежнасцi ад прызначэння рэзервуары выпускаюцца розных памераў. РДВ-12 i РДВ-30 прызначаны для падноскi вады да беражка пажараў, РДВ-100 - для дастаўкi вады да месца пажараў з дапамогай наземнага транспарту або верталётаў. Зроблены апошнi ў выглядзе ўсечанага конуса, у верхняй частцы якога маецца залiўная гарлавiна з завязкамi. Для пераноскi запоўненага вадой рэзервуара на бакавых паверхнях замацаваны ручкi. РДВ-1500 прызначаны для транспарцiроўкi вады да месцаў пажараў на аўтамашынах. На верхнiм палотнiшчы рэзервуара знаходзiцца эластычная залiўная гарлавiна, якая закрываецца каўпаком пры дапамозе рэменя са спражкай. Злiўная трубка ўманцiравана збоку рэзервуара i закрываецца коркам. Запаўненне рэзервуара вадой праводзiцца з дапамогай малагабарытных мотапомпаў або навясных помпаў НШП-600.
Выкарыстанне авіяцыі пры тушэнні лясных пажараў Як у нашай краіне, так і за яе межамі распаўсюджана выкарыстанне лятальных апаратаў для дастаўкі да месца пажараў вады і раствораў хімічных рэчываў, стварэнне загараджальных палос і непасрэднага тушэння беражка пажару або ачагоў гарэння. Найбольш часта выкарыстоўваюцца самалёты і верталёты, аснашчаныя спецыяльнымі ёмістасцямі
Сучасныя авіяцыйныя тэхналогіі тушэння лясных пажараў развіваюцца ў двух накірунках. Першы звязаны з выкарыстаннем пажарных самалётаўавіятанкераў аснашчаных спецыяльнымі фюзеляжнымі бакамі з сістэмай зліву вады або раствораў хімічных рэчываў на ачагі пажараў. Запаўненне бакаў ажыццяўляецца насосамі на спецыяльных танкерных базах або непасрэдна з вадаёмаў у рэжыме глісіравання гідрасамалёта. Самалёты танкеры АН 2 П, АН 26 П, АН 32 П, Бе 12 П, Іл 75 П маюць бакі ёмістасцю 1. 2, 4. 0, 8. 0, 6. 0 і 30 м 3. Зліў вады можа ажыццяўляцца як залпам, так і паслядоўна ў залежнасці ад сітуацыі з вышыні 25 50 м. Пры тушэнні лясных пажараў вадой , зліваемай з самалёта, нават пры мінімальнай хуткасці палёта і максімальнай хуткасці зліву значная частка вады распыляецца і не дасягае паверхні лясных гаручых матэрыялаў, частка затрымліваецца кронамі і нізавы пажар поўнасцю не ліквідуецца, а толькі зніжаецца яго інтэнсіўнасць. Павышэнне эффектыўнасці тушэння дасягаецца пры выкарыстанні раствораў хімічных рэчываў, суспензій і паверхнева-актыўных рэчываў.
Другі накірунак базуецца на выкарыстанні верталётаў тыпу Мі 8 Т, Мі 17 Т, Мі 26 Т, Ка 32 і інш. аснашчаных ёмістасцямі рознага аб'ёму на знешняй падвесцы. У гэтым выпадку запаўненне ёмістасці вадой адбываецца пры апусканні ў ваду пад уплывам уласнай вагі. Тэхналогія тушэння пажараў з дапамогай верталётаў, аснашчаных водазліўнымі ёмістасцямі, атрымала шырокае развіццё ў пачатку 80 -х гадоў, калі фірма SEI Industries LTD укараніла ў практыку ёмістасці Bamby Bucket. У цяперашні час больш за 600 фірмаў ва ўсім свеце вы-карыстоўваюць ёмістасці аб'ёмам ад 0, 3 да 15 м 3. Выкарыстанне верталётаў дазваляе не толькі тушыць лясныя па-жары з паветра, але і адначасова дастаўляць да месца пажараў дэсант-на пажарныя каманды
Пад эксплуатацыяй пажарнай тэхнiкi разумеюць яе выкарыстанне для выканання аператыўных задач, тэхнiчнае абслугоўванне, рамонт, улiк i захаванне. Пажарная тэхнiка павiнна выкарыстоўвацца толькi для выканання аператыўных задач у адпаведнасцi з яе прызначэннем. У час пажаранебяспечнага сезона тэхнiчныя сродкi павiнны быць запраўлены гаруча-змазачнымi i iншымi эксплуатацыйнымi матэрыяламi, укамплектаваны вогнетушыльнымi рэчывамi, спецыяльным абсталяваннем i iнвентаром. Пажарныя сродкi на пажарнай тэхнiцы павiнны быць надзейна замацаваны. Улiк работы, перамяшчэння i стану аўтатэхнiкi вядзецца на ПХС, а на тушэннi пажараў вадзiцелямi. Штогадовыя тэхнiчныя агляды пажарных машын ажыццяўляюцца так, як i iншых аўтамашын


