Малорита.pptx
- Количество слайдов: 29
Карта Брэсцкай вобласці
Маларыці раён размешчаны на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці, у межах заходняй часткі палескай нізіны, мяжуе с Брэсцкім, Жабінкаўскім і Кобрынскім раёнамі, а таксама Шацкім і Ратнаўскім раёнамі Валынскай вобласці Украіны. Утвораны 15 студеня 1940 года. Плошча – 1, 4 тыс. кв. км. Ліквідаваны 25 снежня 1962 года. , зноў утвораны 6 снежня 1965 года. Населеных пунктаў 77, у якіх пражывае 29, 7 тыс. чалавек, у тым ліку горад Маларыта звыш 11 тысяч. Дзевяць сельскіх Саветаў.
Карта Маларыты
Зацверджаны Маларытскім райвыканкамам Рашэннем № 564 ад 28 жніўня 1998 года. Занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь 6 верасня 1998 года пад № 18. Эскіз герба выкананы чальцом Саюза мастакоў Беларусі В. В. Папсуевым. Карона ілюструе факт прыналежнасці вёскі Малая Рыта да ўласнасці Вялікага князя Літоўскага (Маларыта вядомая з 1566 г. як каралеўская вёска. Кароль быў адначасова Вялікім князем літоўскім, таму карона княжая. ). Лісце (малы дубовы вянок) сімвалізуе багацце прыроды наваколляў Маларыты, знакамітыя дубровы. У Пажэжынскім лясніцтве растуць цар-дуб - самае старое на Беларусі дрэва дуба звычайнага, яго вышыня 46 метраў, узрост больш 800 гадоў, дыяметр ствала больш 2 метраў, і дуб-патрыярх, узрост якога больш 660 гадоў. Гэтыя дрэвы абвешчаны помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння. Вуглавое месцаванне эмблемы на шчыце ілюструе асаблівасці геаграфічнага становішча Маларыты, самага паўночна-заходняга раёна Беларусі. Вуглавое размяшчэнне кароны нясе вялікую сэнсавую нагрузку. У геральдыцы правы верхні кут шчыта - найболей ганаровае месца. Блакітны колер і срэбра перагукваюцца з гербам абласнога цэнтра Брэста. Блакітны колер - сімвалізуе славу, гонар, шчырасць, вернасць, неба. Срэбны (белы) - справядлівасць, прыгажосць, дабрадзейнасць.
Легенда тлумачыць паходжанне назвы Маларыта: калісьці ў гэтых краях жыў пан, які вельмі жадаў разбагацець. І аднойчы пачуў пан голас, які абяцаў яму багацце ў тым выпадку, калі ён выкапае новую рэчку, асушыць балота, а на гэтых землях пасее жыта, прадаўшы якую зможа разбагацець. Голас загадаў яму наняць працаўнікоў, але пры гэтым строга пакараў не крыўдзіць іх, інакш нічога не выйдзе. Пан так і зрабіў. Наняў працаўнікоў, паабяцаўшы ім плаціць кожны дзень па «злотувне» , а ўвечар наліваць шклянку віна. Пачалі працаўнікі капаць новае рэчышча, але пану здавалася, што павольна ідзе праца. Увечар ён залез у выкапаную канаву і пачаў бурчэць: «Мала рыто!» На другі дзень ён запатрабаваў ад працаўнікоў рабіць працу хутчэй і не ленавацца. Пры гэтым пан наняў наглядчыкаў, якія падганялі працавальных людзей, ды яшчэ пагражаўся прагнаць тых, хто дрэнна працуе. Увечар гісторыя паўтарылася. «Мала рыто!» , - бубніў сабе пад нос пан. На наступны дзень ён перастаў даваць працаўнікам віно. Наступіла восень, пайшлі праліўныя дажджы. Але пан не жадаў слухаць рады пра неабходнасць спыніць працы і ўсё паўтараў «Мала рыто!» І вось, у адзін восеньскі дзень, пан у чарговы раз зноў прыйшоў мераць выкапаную канаву, залез у балота і пачаў гучна крычаць. Падбеглі яго паслугачы, але не паспелі пану дапамагчы абрацца з балота. Яно стулілася над яго галавой. Толькі і пачулі яны яго апошнія словы: «Мала рыто!» Так і з'явілася назва Маларыта.
Маларыта У папяровых крыніцах Маларыта ўспамінаецца ў 1546 г. пры апісанні меж Польскай Кароны і ВКЛ. Шматлікія археалагічныя знаходкі на тэрыторыі раёна сведчаць пра тое, што людзі жылі тут яшчэ да н. э. Маларыта - горад на захадзе Беларусі, раённы цэнтр у Брэсцкай вобласці стаіць на р. Маларыта, у 52 км ад Брэста, чыгуначная станцыя на лініі Брэст-Ковель. Насельніцтва горада складае 11, 5 тыс. чалавек Выдаецца раённая газета “Голас часу”
Ад часоў першабытных… IX – VIII тысячагоддзі да н. э – з’яўленне першых насельнікаў на тэрыторыі Маларыцкага раёна. Засяленне ваколіц азёр Арэхаўскага, Олтушскага, Лукаўскага Наканечнік стралы, каменны шкрабюк, сякера, знойдзенныя каля в. Лукава, Арэхава, Мельнікі
“Вікторыя” Суворава каля Арэхава 1 верасня 1769 г. – разгром А. В. Суворавым польскіх канфедэратаў пад камандаваннем братоў Пулаўскіх каля в. Арэхава Помнік у в. Арэхава ў гонар перамогі А. В. Суворава над канфедэратамі Усталяваны Маларыцкім Райсаветам у 1950 гаду
1783 г. – асвячэнне Прэабражэнскай царквы ў в. Олтуш
Ліпень 1873 г. – пачаўся рух па Брэсцка. Кіеўскай чыгунцы, якая пралегла паблізу ад Маларыты. У 1879 г. пачалося будаўніцтва станцыі Маларыта
Подзвіг каля Маларыты 7 верасня 1920 г. - подзвіг каля Маларыты асабовага саставу браняпоезда “Камунар-56”, які дзейнічаў у складзе Заходняга фронта Члены экіпажа браняпоезда “Камунр -56” каля Маларыты У 1972 г. на будынку чыгуначнага вакзала была ўстаноўлена мемарыяльная дошка: “В районе железнодорожной станции Малорита в бою с белополяками 7 сентября 1920 года геройски погибли бойцы бронепоезда № 56 «Комунар» , действовавшего в составе Западного фронта, которым командовал М. Н. Тухачевский» У 1996 г. у Маларыце быў пабудаваны новы будынак чыгуначнага вакзала. Паміж ім і рэйкамі ўстаноўлены абеліск. Каля яго падножжа – мемарыяльная дошка. Над ёю схілілася тонкая рабінка. Тут ніколі не знікаюць кветкі… Адна з вуліц у Маларыце названа ў гонар герояў браняпоезда вуліцай Камунараў. На Маларытчыне не забыты подзвіг экіпажа “Камунар-56”, які яркай старонкай упісаны ў гісторыю вызваленчай барацьбы нашага народа
28 верасня 1939 г. – уваход Чырвонай Арміі ў Маларыту
1941 -1945 Курган Славы на месцы баёў 75 -й стралковай дывізіі ў 1941 г. на 6 -м кіламетры Уладаўскай шашы
Яны змагаліся за Радзіму… Фёдар Маруда быў у нямецкім палоене. Лёс усміхнуўся яму – удалося збегчы і, прайшошы з вялікай цяжкасцью праз усю Германію і Польшу, вясной 1943 года, знясілены і хворы трапіў да партызан. Камандаванне хутка ўпэўнелася, что Маруда - баявы афіцэр, адважны воін, яго прызначылі камандзірам группы разведчыкаў, потым ён узначаліў дыверсійную группу. 20 кастрычніка 1943 года пад камандаваннем Маруды, удалось непадалёку ад станцыі Маларыта знішчыць экспрэс з 12 вагонаў. Загінуў Фёдар Маруда незадоўга да вызвалення, 7 ліпеня 1944 года, пры выкананні баявога задання каля в. Ланская. На месцы яго гібелі ўсталяваны помнік, а ў Маларыце – названа адна з вуліц у яго гонар.
Гераічны экіпаж У ліпені 1944 года 23 -ы авіяцыйны полк далёкага дзеяння наносіў бомбавыя ўдары па скапленню жывой сілы і тэхнікі ворага ў раёне Брэст-Кобрын. У ноч на 15 ліпеня адзін з самалётаў не врянуўся на аэрадром: атакаваны фашысцкімі знішчальнікамі, ён быў збіты і загарэўся. Дваім членам экіпажа ўдалося выратавацца, чацвёра загінулі.
1963 год -прызнаны помнікам прыроды рэспубліканскага значэння дуб-гігант у Пажэжынскім лясніцтве. Яму больш за 800 гадоў!!!
1961 -1989 гг У сакавіку 1961 г. на базе 19 -ога армейскага палка сфармаваны 44. Ракетны Чырванасцяжны ордэна Суворава ІІ ступені полк У 1989 г. яго расфармавалі ў сувязі з выкананнем умоў дагавора ў адпаведнасці з пагадненнем РСМД.
1980 г. – Л. А. Тараненка, нараджэнец Маларыты, стаў чэмпіёнам XXII Алімпійскіх гульняў у Маскве
1996 год – быў пабудаваны новы будынак чугуначнага вакзала
У 2010 г. у Маларыце адбыліся “Абласныя Дажынкі”
Спартыўны комплекс
Універсальны магазін
Дзень горада ў Маларыце святкуюць 9 кастрычніка, а ў перадпачатку гэтага дня, штогод кастрычніка 6 праходзіць Маларыцкі Міжнародны марафон, у якім прымаюць удзел каля двух тысяч спартсменаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Прыбалтыкі і Польшчы.
Раённая бальніца
Маларыцкая міліцыя
Пошта
Дом культуры
Маларыта…
Малорита.pptx