Fanetyka.ppt
- Количество слайдов: 18
ФАНЕТЫКА І ФАНАЛОГІЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
ФАНЕТЫКА (ад грэч. рhōnē – 'гук', рhōnētikos – 'гукавы') – раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовы: гукі мовы, склады, націск, інтанацыя. Тэрмінам «фанетыка» называюць і сам гукавы лад мовы. Аб'ектам фанетыкі, у адрозненне ад іншых раздзелаў мовазнаўства, з'яўляюцца адзінкі, прырода якіх матэрыяльная, таму фанетыка даследуе не толькі моўную функцыю, але і матэрыяльны бок свайго аб'екта: работу органаў маўленчага апарата, акустычныя характарыстыкі гукаў і асаблівасці ўспрымання іх носьбітамі мовы.
ФАНАЛОГІЯ – галіна мовазнаўства, якая вывучае гукавы лад мовы ў яго функцыянальным аспекце. У такім разе фанетыка разглядаецца як галіна мовазнаўства, што вывучае маўленне ў яго фізічным, акустычнаартыкуляцыйным аспекце. У цэнтры ўвагі фаналогіі як навуковай дысцыпліны – праблема тоеснасці фанемы як мінімальнай сэнсаадрознівальнай адзінкі гукавога ладу мовы.
Гук мовы – найдрабнейшая адзінка мовы, якая ўтвараецца органамі маўленчага апарата чалавека і служыць матэрыяльнай асновай для ўтварэння марфемаў і слоў. Фанема – гэта найменшая гукавая сэнсаадрознівальная адзінка, якая не можа падзяляцца на больш дробныя адзінкі, яна служыць для распазнавання і адрознення марфемаў, у склад якіх яна ўваходзіць, а праз іх і для распазнавання і адрознення слоў.
Фанемы ў маўленні рэалізуюцца ў сваіх варыянтах і варыяцыях у залежнасці ад пазіцыі ў слове. 1) МОЦНАЯ (НЕЗАЛЕЖНАЯ) пазіцыя – такая, у якой гук вымаўляецца так ці амаль так, як ізаляваная гукавая адзінка; 2) СЛАБАЯ (ЗАЛЕЖНАЯ) пазіцыя – такая, у якой адбываецца прыстасаванне гука да іншых або замена яго іншым гукам. Для галосных моцная пазіцыя – націскное становішча, слабая – ненаціскное, для зычных (шумных) моцная пазіцыя – становішча перад галоснымі ці санорнымі зычнымі, слабая – становішча звонкіх у канцы слова перад паўзай і перад глухімі, для глухіх – становішча перад звонкімі. У моцнай пазіцыі фанемы выразна адрозніваюцца і здатныя адрозніваць гукавыя абалонкі марфемаў, а праз іх і словы.
Чаргаванне фанемы ў моцнай пазіцыі з эквівалентнымі ёй у слабай утвараюць ФАНЕМНЫ РАД. ВАРЫЯНТ ФАНЕМЫ – такое відазмяненне, пры якім фанема ў сваім гучанні супадае з іншай. ВАРЫЯЦЫІ ФАНЕМЫ – гэта нязначныя відазмяненні, пры якіх фанема не губляе сваёй якасці, не супадае з іншай.
Фанетычны падзел маўленчай плыні Асноўныя фанетычныя адзінкі падзяляюцца на СЕГМЕНТНЫЯ, або ЛІНЕЙНЫЯ, якія вылучаюцца на аснове лінейнага члянення (сегментацыі) моўнай плыні: гук, склад, фанетычнае слова, сінтагма, ці такт, фраза. СУПЕРСЕГМЕНТНЫЯ, або ПРАСАДЫЧНЫЯ, якія як бы накладваюцца на сегментныя адзінкі і служаць сродкам стварэння іх цэласнасці: націск, інтанацыя.
АРТЫКУЛЯЦЫЙНАЯ КЛАСІФІКАЦЫЯ ГАЛОСНЫХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
КЛАСІФІКАЦЫЯ ЗЫЧНЫХ ГУКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
ФАНЕТЫЧНЫЯ ЗМЕНЫ – змены якасці гукаў пад уплывам суседніх гукаў або агульных умоў вымаўлення: націску, паўзы (калі гук стаіць у пачатку ці ў канцы слова). Фанетычныя змены ў залежнасці ад умоў праяўлення падзяляюцца на камбінаторныя і пазіцыйныя. КАМБІНАТОРНЫМІ з'яўляюцца змены, якія ўзніклі пад уздзеяннем суседняга гука. Звязаны такія змены з работай органаў мовы. ПАЗІЦЫЙНЫЯ змены гукаў залежаць ад агульных умоў вымаўлення, або фанетычнай пазіцыі гука ў слове, напрыклад, пазіцыі адносна месца націску (для галосных), пазіцыі пачатку і канца слова.
ТЭОРЫІ СКЛАДА ЭКСПІРАТОРНАЯ разглядае склад як спалучэнне гукаў, што вымаўляюцца адным штуршком выдыхаемага паветра. Мяжой складоў з'яўляецца момант самага слабага выдыху. МУСКУЛЬНАГА НАПРУЖАННЯ, вызначае склад як гукавы адрэзак, які вымаўляецца адным імпульсам мускульнага напружання моўнага апарата. Кожны імпульс складаецца з трох фаз: узрастання напружання, яго максімуму і спаду. САНОРНАЯ тэорыя склада, заснаваная на акустычных крытэрыях. Згодна з тэорыяй санорнасці, склад – гэта хваля санорнасці (гучнасці). Склад утвараюць гукі рознай ступені гучнасці. Найбольш гучны, які з'яўляецца вяршыняй санорнасці, – складовы гук, астатнія гукі нескладовыя.
СКЛАДЫ адкрытыя – закрытыя; прыкрытыя – непрыкрытыя. э-пас, а-а-зіс, а-га-род
НАЦІСК – гэта вылучэнне фанетычным спосабам той ці іншай гукавой адзінкі ў межах адзінкі больш высокага ўзроўню. СЛОЎНЫ, – выдзяленне фанетычным спосабам аднаго са складоў у слове; ТАКТАВЫ, або СІНТАГМАТЫЧНЫ, націск – выдзяленне слова ў складзе маўленчага такта (сінтагмы) ФРАЗАВЫ націск – выдзяленне такта ў складзе фразы. Даследаванне ўсіх аспектаў праяўлення і функцый націску складае прадмет вывучэння асобнага раздзела фанетыкі – АКЦЭНТАЛОГІІ. Да ліку асноўных пытанняў акцэнталогіі адносіцца вызначэнне фанетычнай прыроды націску, яго месца ў слове і ролі ў мове.
У беларускай мове націскны склад можа займаць у слове любое становішча. Такі націск называецца СВАБОДНЫМ, або РОЗНАМЯСЦОВЫМ. Паводле акцэнталагічных суадносін форм у межах слова беларускі націск характарызуецца як РУХОМЫ і НЕРУХОМЫ, г. зн. пры формаўтварэнні месца націску можа змяняцца або заставацца нязменным. Напрыклад: твор – твора – твору – творы, але: луг – лугам – лугі. Некаторыя службовыя словы маюць свой націск, аднак ён больш слабы, чым націск у самастойных словах. Такі націск называецца СЛАБЫМ, або ПАБОЧНЫМ. Ён абазначаецца знакам гравіса (), у адрозннне ад асноўнага, які абазначаецца знакам акута (/): вакол школы; перад ад'ездам.
ПАРАДАК ФАНЕТЫЧНАГА РАЗБОРУ 1. 2. 3. 4. 5. 6. 7. Запіс слова з дапамогай фанетычнай транскрыпцыі. Падзел на склады, колькасць і тыпы складоў, націскны склад. Тып націску. Характарыстыка гукаў: галосных: а) паводле націску, б) удзелу губ, месца пад'ёму языка, ступені пад'ёму языка; зычных: а) паводле ўдзелу голасу і шуму, б) спосабу ўтварэння, в) месца ўтварэння; г) цвёрдасці – мяккасці, д) працягласці (калі гук падоўжаны – адзначыць гэта). Колькасць гукаў і літар.
АРФАЭПІЯ (грэч. оrthós 'правільны' épos 'мова') – сукупнасць норм, якімі забяспечваецца адзінства гукавога афармлення нацыянальнай літаратурнай мовы, а таксама раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы вымаўлення. Прычыны адхілення ад норм літаратурнага вымаўлення: уплыў вымаўлення дыялектнай мовы уплыў рускай мовы; уплыў арфаграфіі.
Літаратура Янкоўскі Ф. М. Беларускае літаратурнае вымаўленне. Выд. 4 -ае. Мн. : Нар. Асвета, 1976. Выгонная Л. Ц. Інтанацыя. Націск. Арфаэпія / Акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. – Мн. : Навука і тэхніка, 1991. Крывіцкі А. А. , Падлужны А. I. Фанетыка беларускай мовы. Мн. : Вышэйш. шк. , 1984.
Fanetyka.ppt