Скачать презентацию Ефрасіння Полацкая Натхняльніца Тут дзе варожыя стрэлы Скачать презентацию Ефрасіння Полацкая Натхняльніца Тут дзе варожыя стрэлы

Е. Полоцкая.pptx

  • Количество слайдов: 21

Ефрасіння Полацкая Ефрасіння Полацкая

Натхняльніца Тут, дзе варожыя стрэлы падлеткаў касілі, здужала ўскласці цярновы вянок Ефрасінні — подзвіг Натхняльніца Тут, дзе варожыя стрэлы падлеткаў касілі, здужала ўскласці цярновы вянок Ефрасінні — подзвіг манашкі егіпецкай з пятага веку з дальняга краю дзяўчынка прымае на веру. Справай занята, нідзе не бывала далёка. Сілы мужчынскай зачэрпнула вузкай далонькай. На жураўлінага выраю восеньскі гоман павандравала, ад людства маючы гонар. Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока. Тым, хто імкнуўся да кнігі, свяціла, як зорка. Мове, адзінай дзяржаве шчэ толькі злучацца. Свет нас прымаў як народ па адной палачанцы. Болей заззяла ў краі балотным ясноты, а перад бляскам красы знікла зацятае зло. . . . Наканаваны дзявочы абсяг адзіноты тым, каго вартых мужчын у свой час не ўзрасло. Сталыя, моладзь, да слова пара падключацца з поўнай напругай, даволі ўзаемных абраз. Зверым душу па натхняльніцы, па палачанцы! Дух уздымае ў нашчадкаў жаночы абраз. Д. Бічэль-Загнетава

ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ (свецкае імя Прадслава) [каля 1110 г. (? )— 23 або 25. 05. ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ (свецкае імя Прадслава) [каля 1110 г. (? )— 23 або 25. 05. 1173 г. ], прадстаўніца хрысціянскага культурна-асветніцкага руху ў Полацкім княстве 12 ст. Першая жанчына гэтага перыяду, прылічаная да святых. Нарадзілася ў Полацку. Дачка полацкага князя Георгія Усяславіча, малодшага сына князя Усяслава Брачыславіча. У 2 -й палове 11 — 1 -й палове 12 ст. полацкае княства як самастойная і моцная дзяржава дасягнула высокага ўзроўню і ў культурным жыцці. Трывалымі былі гандлёвыя і культурныя сувязі Полацкага княства з краінамі Усходу і Захаду. Культурным сувязям з Візантыяй спрыялі сваяцкія адносіны полацкіх князёў з візантыйскім імператарскім домам. Менавіта ў гэтыя часы ў Полацку пабудаваны Сафійскі сабор і іншыя манументальныя царкоўныя пабудовы. Ёсць звесткі пра наяўнасць тут свайго летапісання.

У духоўна-культурным жыцці Полацкага княства ўмацоўвалася хрысціянская ідэалогія, хоць язычніцкія ўяўленні былі яшчэ даволі У духоўна-культурным жыцці Полацкага княства ўмацоўвалася хрысціянская ідэалогія, хоць язычніцкія ўяўленні былі яшчэ даволі моцныя нават у княжацкім асяроддзі. Аднак хрысціянская ідэалогія заваёўвала ўсё больш прыхільнікаў, якія імкнуліся сцвердзіць у жыцці ідэі падзвіжніцтва, асветы і кніжнасці. Асабліва важную ролю ў гэтым працэсе адыграла Ефрасіння Полацкая, звесткі пра дзейнасць якой дайшлі да нас з «Жыція Ефрасінні Полацкай» , створанага, відаць, неўзабаве пасля яе смерці (старэйшы з вядомых спісаў датуецца 14 ст. ). «Жыціе. . . » было шырока вядомае і папулярнае ў старажытнабеларускі перыяд.

Стварэнне ў Полацкім княстве свайго «Жыція. . . » — важнае сведчанне культурнай суверэннасці Стварэнне ў Полацкім княстве свайго «Жыція. . . » — важнае сведчанне культурнай суверэннасці дзяржавы, яе значнасці і сілы. Калі адлюстраванне дзяржаўна-палітычнай ролі княства знаходзіла сваю фіксацыю ў галіне летапісання, то ў духоўнай сферы гэта замацавана найперш у самім факце стварэння «Жыція. . . » . Арыгінальнасць гэтага твора — у сцвярджэнні неабходнасці ведаў, любові да кнігі, у ідэі духоўнага ўдасканалення, праслаўленні падзвіжніцтва, самаадднаным служэнні вышэйшым маральным ідэалам.

Ефрасіння рана пастрыглася ў манахіні насуперак волі бацькоў, якія хацелі аддаць яе замуж. Пасяліўшыся Ефрасіння рана пастрыглася ў манахіні насуперак волі бацькоў, якія хацелі аддаць яе замуж. Пасяліўшыся ў келлі Сафійскага сабора, яна занялася перапіскай твораў рэлігійна-маральнага зместу. Гэта, відаць, былі пераважна пераклады з грэчаскіх арыгіналаў. Ёсць падставы меркаваць, што на той час у храме існавала майстэрня, дзе ствараліся і па-мастацку ўпрыгожваліся рукапісы, былі падрыхтаваны майстры і спецыяльнае абсталяванне. Відаць, яшчэ да прыходу Ефрасінні быў пакладзены пачатак вядомай бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора, якая паступова ператварылася ў буйны культурны цэнтр Полаччыны, дзе ствараліся і захоўваліся нацыянальныя духоўныя каштоўнасці, у т. л. летапісы і творы грэчаскай патрыстыкі.

Ефрасіння заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі манастыры, была фундатарам пабудовы каля 1160 царквы Ефрасіння заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі манастыры, была фундатарам пабудовы каля 1160 царквы святога Спаса (цяпер Спаса-Ефрасіннеўская), дзе размяшчаліся келлі Ефрасінні і яе сястры, і царквы Багародзіцкай. Спаская царква была багата ўпрыгожана фрэскамі, якія маюць вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць.

Спаса-Ефрасіннеўскі жаночы манастыр Полацкі Сафійскі сабор Спаса-Ефрасіннеўскі жаночы манастыр Полацкі Сафійскі сабор

 Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 быў зроблены напрастольны шасціканцавы Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 быў зроблены напрастольны шасціканцавы крыж для царквы святога Спаса. Ён быў з кіпарысу, да яго пярэдняй і адваротнай паверхняў прымацаваны залатыя, да бакавых — сярэбраныя пласціны. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камянямі, упрыгожаны выявамі евангелістаў, заснавальнікаў праваслаўя, святых Ефрасінні і яе бацькоў. Гэты выдатны ўзор прыкладнога мастацтва 12 ст. стаў найкаштоўнейшай нацыянальнай святыняй (у час другой сусветнай вайны крыж украдзены з Беларусі).

Крыж Ефрасінні Полацкай (1161 год, аўтар Лазар Богша) Крыж Ефрасінні Полацкай (1161 год, аўтар Лазар Богша)

Па просьбе Ефрасінні візантыйскі імператар Мануіл Комнін прыслаў для царквы святога Спаса адзін з Па просьбе Ефрасінні візантыйскі імператар Мануіл Комнін прыслаў для царквы святога Спаса адзін з трох абразоў (эфескі) Маці Боскай, створаных, паводле падання, евангелістам Лукою. Па яе загадзе гэты абраз быў упрыгожаны золатам, серабром і каштоўнымі камянямі (зараз знаходзіцца ў Рускім музеі ў Санкт. Пецярбургу). У канцы жыцця Ефрасіння здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім, дзе і памерла. У 1187 яе мошчы былі перанесены ў Кіева-Пячорскую лаўру, а ў пач. 20 ст. — у Полацк.

Дзейнасць Ефрасінні Полацкай — яскравы адбітак кардынальных духоўных зрухаў, што адбываліся ў культурна-грамадскім жыцці Дзейнасць Ефрасінні Полацкай — яскравы адбітак кардынальных духоўных зрухаў, што адбываліся ў культурна-грамадскім жыцці Беларусі на працягу 12 ст. , калі закладваўся і мацаваўся фундамент новага разумення свету, ствараліся перадумовы развіцця індывіда як непаўторнай асобы, сцвярджэння духоўна-маральнай самакаштоўнасці чалавека. Духоўны ўплыў беларускай асветніцы Ефрасінні Полацкай далёка выйшаў за межы старажытнай эпохі. Яе імя, справы і вобраз падзвіжніцы крышталізаваліся ў часе і набылі найвышэйшую якасць нацыянальнага сімвала самаадданага служэння высакародным ідэалам, вернасці сваёй радзіме.

Рэкамендуемы спіс літаратуры: 1. Арлоў, У. А. Асветніца з роду Усяслава : Ефрасіння Полацкая Рэкамендуемы спіс літаратуры: 1. Арлоў, У. А. Асветніца з роду Усяслава : Ефрасіння Полацкая / У. А. Арлоў. - Мн : Навука і тэхніка, 1989. - 52 с. , [8] л. іл. . - (Нашы славутыя землякі) 2. Бутрамееў, У. П. Вялікія і славутыя людзі зямлі Беларускай / У. П. Бутрамееў. Мн. : Бел. Эн, 2005. - 128 с 3. Гордун, С. Преподобная Евфросиния Полоцкая - слава земли белорусской / С. Гордун // Адукацыя і выхаванне. - 2010. — № 6. — С. 75— 79. 4. Довгялло, Д. И. Крест преподобной Ефросинии, княжны Полоцкой : исторический эскиз / Д. И. Довгялло // Нёман. - 2013. — № 4. — С. 123— 133. 5. Дук, Д. У. Пячатка Еўфрасінні Полацкай / Дзяніс Дук, Інна Калечыц, Аляксей Коц // Беларускі гістарычны часопіс. - 2015. — № 7. — С. 13— 18. 6. Евгеньева, Е. Печать «Офросинии» / Е. Евгеньева // Витьбичи. - 2015. — 23 июня. — С. 3. 7. Житие блаженной Евфросинии, игумении монастыря Вседержителя Святого Спаса во граде Полоцке = Жыціе блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Уседзяржыцеля Святога Спаса ў горадзе Полацку / предисловие, воспроизведение церковнославянского текста, пер. на рус. и бел. языки, коммент. , науч. ред. Э. В. Ермоленко ; пер. на англ. яз. Т. В. Сальникова. - Мн. : Изд-во Белорус. Экзархата Москов. Патриархата, 2012. - 126 с. 8. Звезда по имени Евфросиния / подгот. Е. Петрова // Віцебскі рабочы. - 2012. — 22 мая. — С. 4. 9. Лабоха, Г. Іканаграфія прападобнай Ефрасінні Полацкай / Г. Лабоха // Беларускі гістарычны часопіс. - 2013. — № 3. — С. 7— 18. 10. Лабоха, Г. Кароткі нарыс гісторыі Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку / Г. Лабоха // Беларускі гістарычны часопіс. - 2012. — № 10. — С. 19— 29.