Янка Купала.pptx
- Количество слайдов: 13
Дзяцінства і юнацтва Нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года (па новым стылі) ў фальварку Вязынка пад Мінскам (цяпер у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці). Бацькі — Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч і Бянігна Іванаўна Валасевіч — належалі да дробнай збяднелай шляхты, арандавалі зямлю ў памешчыцкіх фальварках. Пры хрышчэнні ў Радашковіцкім касцёле Івана Луцэвіча запісалі дваранінам, але пазней паводле афіцыйных дакумантаў ён належаў да мяшчан. Ў 1870 -х гг. Луцэвічы былі выселены з засценка Пяскі (называўся таксама Лазараўшчына, Луцэвічы - цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці), дзе род жыў з XVII ст. Хата, у якой нарадзіўся Янка Купала З дзяцінства будучага паэта цікавіў беларускі фальклор. Даволі рана ён навучыўся чытаць, імкнуўся да ведаў. Але бацькі не мелі сродкаў, каб даць сыну сістэматычную і дастаткова поўную адукацыю. Шмат што хлопчык спасцігаў шляхам актыўнай самаадукацыі. З 1888 па 1890 г. вучыўся ў вандроўных настаўнікаў, займаўся ў Сенніцкім Народным Вучылішчы, у прыватнай падрыхтоўчай школе ў Мінску. Толькі ў 16 -гадовым узросце змог скончыць поўны курс (два класы за адзін год) Беларускага Народнага Вучылішча. З 1895 да 1904 г. сям'я жыла ў засценку Селішча (цяпер у Лагойскім раёне Мінскай вобласці). Вялікі ўплыў на фарміраванне светапогляду маладога беларуса мела знаёмства з ўладальнікам суседняга маёнтка З. Чаховічам, які удзельчаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Каліноўскага. Ясь карыстаўся яго багатай бібліятэкай, дзе была і нелегальная літаратура, пераважна пра паўстанне 1863 г.
Пасля смерці бацькі ў 1902 г. Ясю, каб пракарміць сям'ю, давялося на працягу шасці гадоў (1902 -1908 гг. ) не толькі працаваць на сваёй гаспадарцы, але таксама шукаць працу ў іншых месцах. Ён быў хатнім настаўнікам, прыказчыкам у панскім маёнтку, чорнарабочым, тры гады працаваў памочнікам вінакура на броварах. Да гэтага перыяду адносяцца першыя літаратурныя спробы. Паэт-пачатковец шмат чытаў. Першыя вершы былі напісаны папольску ў 1902 г. Але ў хуткім часе паэт усвядоміў, што толькі родная беларуская мова - тая стыхія, праз якую ён можа выказаць у поўным аб'ёме свае думкі і памкненні. У перыяд працы малодшым прыказчыкам. 1904. Дапамагло гэта асэнсаваць і знаёмства з кнігамі беларускіх літараў XIX ст. Ф. Багушэвіча і В. Дуніна. Марцінкевіча. Найбольш ранні з вядомых твораў маладога паэта Луцэвіча, напісаных па -беларуску - верш “Мая доля”.
15 мая 1905 г. у мінскай газеце "Северо-западный край" быў надрукаваны верш "Мужык" - першы апублікаваны твор паэта на беларускай мове. З гэтага ж часу замест афіцыйнага імя - Іван Луцэвіч - літаратар пачаў ужываць псеўданім Янка Купала. Выбар такога літаратурнага імя звязаны з беларускім народным святам Купалля, пошукам чароўнай кветкі шчасця, што для паэта стала ўвасабленнем пошуку лепшай долі для народа, памкнення да светлай будучыні Беларусі. 11 мая 1907 г. у газеце "Наша ніва" быў змешчаны верш "Касцу", які стаў першым выступленнем Купалы ў беларускамоўным друку. Пасля гэтага Купала ў "Нашай ніве" друкаваўся рэгулярна. Купала - паэтрамантык. У гэтыя гады створаны паэмы "Зімою", "Нікому", "Калека", "Адплата кахання " У пачатку 1908 г. у Санкт-Пецярбурзе выйшаў першы зборнік Янкі Купалы - "Жалейка", дзе былі надрукаваныя вершы 1905 -1907 гг. і паэма "Адплата кахання". У зборніку ўпершыню апублікаваны знакаміты верш "А хто там ідзе? ", які адыграў значную ролю ў станаўленні беларускай нацыі, на доўгі час стаў неафіцыйным беларускім гімнам. "Жалейка" двойчы канфіскоўвалася расійскімі ўладамі. З нагоды выхаду зборніка беларускі публіцыст і літаратурны крытык У. Самойла пісаў пра яго аўтара: "Сонца жывой, сапраўднай паэзіі заглянула ў ваконца цёмнай, беднай, але вялікай хаты беларускага народа! Няхай ён будзе для беларусаў тым, чым быў Шаўчэнка для Украіны!. . "
У 1908 -1909 гг. Янка Купала жыў у Вільні, працаваў у рэдакцыі газеты "Наша ніва" і адначасова бібліятэкарам у прыватнай бібліятэцы. У гэты час ім былі напісаныя паэмы "У Піліпаўку" і "За што? ". У 1909 -1913 гг. Я. Купала займаўся на агульнаадукацыйных курсах А. Чарняева ў Санкт. Пецярбурзе, якія паводле слоў паэта, далі яму "вельмі многа. . . сістэматызавалі хаатычныя веды", там ён вывучаў тэорыю і гісторыю літаратуры. Купала пазнаёміўся з прадстаўнікамі перадавой рускай інтэлігенцыі, рэвалюцыйна настроенай моладдзю, удзельнічаў у паседжаннях Беларускага навукова-літаратурнага гуртка - культурнаасветнай арганізацыі студэнтаў-беларусаў Санкт-Пецярбургскага унівэрсітэта. Летам 1912 г. адбылася сустрэча дзвух вялікіх беларусаў: Янкі Купалы і Якуба Коласа. Дагэтуль яны асабіста знаёмыя не былі, хоць добра ведалі адзін аднаго па літаратурных творах. Знаёмства з часам перарасло ў сяброўства двух вялікіх майстроў слова. У 1910 -1913 гг. былі створаны паэмы "На Куццю", "На Дзяды", "Яна і я", рамантычныя паэмы на фальклорнай аснове "Курган", "Бандароўна", "Магіла льва", драматычныя паэмы "Сон на кургане", "На папасе", дзе Купала выявіў сябе буйнейшым прадстаўніком нацыянальнага рамантызму. Ва ўсіх гэтых творах - глыбокі філасофскі роздум пра мінулае і будучыню роднага краю. Восенню 1910 г. выйшаў з друку другі Купалаў зборнік - "Гусляр". У 1913 г. быў выдадзены трэйці паэтычны зборнік "Шляхам жыцця". Пачаў працаваць Я. Купала і ў галіне драматургіі. Ужо першыя яго вопыты ў гэтым накірунку былі вельмі паспяховымі і сталі падмуркам беларускай нацыянальнай камедыі і драмы.
Да 1913 г. ён пераклаў на беларускую мову з рускай асобныя творы І. Крылова, А. Кальцова, М. Някрасава, з украінскай - Т. Шаўчэнкі, з польскай - А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі, частку тэкстаў ў п'есах В. Дуніна-Марцінкевіча "Сялянка" і "Залёты". З кастрычніка 1913 да жніўня 1915 г. Я. Купала зноў у Вільні, працуе ў "Беларускім выдавецкім таварыстве", у газеце "Наша ніва". З удзелам Купалы арганізоўваліся літаратурныя вечары, сустрэчы з рускімі і польскімі пісьменнікамі. У гэты ж перыяд з'яўляюцца шэдэўры любоўнай лірыкі Купалы, цыкл антываенных вершаў "Песні вайны". Летам 1915 г. у сувязі з набліжэннем нямецкіх войскаў перастала выходзіць "Наша ніва", і Купала выехаў з Вільні. З верасня 1915 г. знаходзіўся ў Маскве, займаўся ў народным універсітэце А. Шаняўскага на гісторыка-філасофскім факультэце. У студзені 1916 г. узяў шлюб з Уладзіславай Станкевіч. У хуткім часе быў прызваны ў расійскую армію. Служыў у Мінску, Полацку, Смаленску старшым рабочым у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін. Увесь 1918 г. Купала пражыў у Смаленску З ліпеня працаваў агентам аддзела забеспечання харчовага камітэта Заходняй вобласці, ездзіў па губернях. Восенню 1918 г. падаў заяву з просьбай залічыць яго слухачом факультэта гісторыі мастацтваў Смаленскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута. Абставіны жыцця, ваенныя падзеі не спрыялі творчасці. З сярэдзіны 1915 г. на працягу больш як трох гадоў Купала як паэт нічога не пісаў.
У канцы кастрычніка 1918 г. пасля доўгага творчага маўчання Купала напісаў вершы "Для Бацькаўшчыны", "У дарозе", "Песня", "Свайму народу" і "На сход!". Са студзеня 1919 г. Я. Купала пастаянна жыў у Мінску. Працаваў бібліятэкарам ва ўстанове Народнага камісарыята асветы. У Мінску знаходзіўся і падчас польскай акупацыі , у пачатку 1920 г. перанёс цяжкую хваробу. З прыходам "красной армии" працаваў рэдактарам розных беларускіх выданняў, намеснікам загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела Народнага камісарыята асветы, у рэдакцыі часопіса "Вольны сцяг". У 1925 годзе паэт атрымлівае тытул Народнага паэта БССР. У 1919 -1920 гг. шмат выступаў як публіцыст. У той час Купала напісаў шэраг вершаў, пераклаў на беларускую мову "Слова аб палку Ігаравым". З 1921 да 1930 г. Я. Купала актыўна ўдзельнічаў у літаратурнаграмадскім і культурна-мастацкім жыцці, у тым ліку ў стварэнні Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсітэта, нацыянальнага тэатра, рэспубліканскіх выдавецтваў, уваходзіў у склад камісіі па стварэнні Інстытута Беларускай Культуры. Абраны правадзейным членам інстытута, рэарганізаванага ў кастрычніку 1928 г. у Акадэмію Навук Беларусі, узначальваў літаратурна-мастацкую секцыю Навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыята асветы. У 1924 -1925 гг. працаваў тэхнічным рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавенстве. У 1922 г. быў выдадзены зборнік "Спадчына", у які ўвайшлі вершы, напісаныя ў кастрычніку - снежні 1918 г. У 1925 г. выйшаў зборнік "Безназоўнае", складзены пераважна з вершаў 1919 -1924 гг.
У 1930 г. выдадзены зборнік вершаў Я. Купалы "Адцвітанне", у які галоўным чынам увайшлі творы, напісаныя да 1915 г. і ў 1918 -1919 гг. У трагікамэдыі "Тутэйшыя", напісанай у 1922 г. , прагучала ідэя нацыянальнай незалежнасці Беларусі як ад Захаду, так і ад Усходу, у вострай сатырычнай форме выкрываліся прыстасаванства і нацыянальны нігілізм. З другой паловы 1920 -х гг. бальшавікі пачалі адкрыта абвінавачваць Купалу ў "нацдэмаўшчыне". Родных паэта "раскулачылі", ледзь не выслалі на Поўнач. Летам таго ж года Купалу выклікалі ў ГПУ, каб "дапытаць" па сфабрыкаванай справе "Саюза вызвалення Беларусі", прыпісаць яму кіраўніцтва гэтай міфічнай арганізацыяй. У лістападзе ізноў яго выклікалі ў ГПУ, даваць "показанія". Паводзіў ён сябе падчас допытаў мужна і высакародна, адхіляў усе "абвінавачанні" на адрас сябе і іншых. Праследаванне рэпрэсіўнымі органамі і цяжкі псіхалагічны стан прывялі да таго, што 20 лістапада 1930 г. Я. Купала спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. У снежні 1930 г. у газеце "Звязда" быў апублікаваны так званы "пакаянны" ліст Я. Купалы, у якім паэт "прызнаваўся" ў "памылках" і "шкодных поглядах", абяцаў "аддаць усе свае сілы сацыялістычнаму будаўніцтву" і г. д. У наступны перыяд Купала выбіраўся членам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Мінскага гарсавета, быў членам рэдакцыйнай камісіі па падрыхтоўцы тэксту Канстытуцыі БССР, удзельнічаў у розных камітэтах і камісіях па ўшанаванні памяці і правядзенні юбілеяў класікаў рускай і нацыянальных літаратур, з'яўляўся дэлегатам літаратурных форумаў і з'ездаў, выступаў на шматлікіх літаратурных нарадах. У траўні 1934 г. прыняты ў члены Саюза савецкіх пісьменнікаў. Стваралася ўражанне, нібыта Купала сапраўды прымае паўнавартасны ўдзел у грамадскім жыцці. Аднак з боку ўлады гэта было толькі прыкрыццём палітыкі духоўнага тэрору, якую праводзіў у адносінах да яго сталінскі рэжым.
У той час літаратурная актыўнасць Купалы рэзка зменшылася. Ажывілася яна толькі ў сярэдзіне 1930 -х гг. Мастацкая ж вартасць паэм "Над ракою Арэсай" (1933 г. ) і "Барысаў" (1934 г. ), напісаных у рэчышчы "сацыялістычнага рэалізму", не адпавядала творчым магчымасцям паэта. У 1936 г. выдадзены зборнік вершаў і паэм "Песня будаўніцтву". У 1937 г. выйшаў зборнік "Беларусі ардэнаноснай". Акрамя таго, у 1930 -ыя гг. Купала пераклаў на беларускую мову паэму "Медны коннік" А. Пушкіна, паэмы і вершы Т. Шаўчэнкі. У 1937 г. Я. Купала зноў аказаўся ў спісе чарговых ахвяраў рэпрэсій, аднак, хоць мясцовыя рэпрэсіўныя органы і звярталіся да вышэйшага кіраўніцтва па дазвол на яго арышт, такой санкцыі не атрымалі. У 1941 г. выйшаў зборнік "Ад сэрца", куды ўвайшлі паэма "Тарасова доля" - паэтызацыя жыццёвага лёсу ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі і вершы, напісаныя ў 1937 -1939 гг. , якія ўслаўлялі савецкую рэчаіснасць. У час нямецка-савецкай вайны паэт жыў у Маскве, потым у пасёлку Пячышчы каля Казані. Купала быў членам прэзідыума Усеславянскага Антыфашысцкага Камітэта, удзельнічаў у грамадскіх мерапрыемствах, прысведчаных барацьбе з захопнікамі. У чэрвені 1942 г. Я. Купала прыехаў у Маскву для ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды яго 60 -годдзя. 28 чэрвеня Янка Купала трагічна загінуў (упаў у леснічны пралёт з 10 -га паверха) у гасцініцы "Масква" пры нявысветленых абставінах. У 1962 г. урна з прахам паэта перавезена ў Мінск і пахавана на Вайсковых Могілках, побач з магілай Якуба Коласа. Тамсама знаходзіцца і магіла маці паэта Бянігны Іванаўны, якая памерла ў акупаваным Мінску, перажыўшы сына на два дні.
Дзейнасць Янкі Купалы, яго роля і значэнне ў нацыянальным духоўным Адраджэнні беларусаў высока ацэнена нашчадкамі. Працуюць Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў Мінску і чатыры яго філіялы: "Акопы" ў Лагойскім раёне, "Яхімоўшчына" ў Маладзечанскім раёне, Купалаўскія мэмарыяльныя запаведнікі "Вязынка" ў Маладзечанскім раёне (дзе штогод праводзяцца купалаўскія святы паэзіі) і "Ляўкі" ў Аршанскім раёне. Творы Янкі Купалы сталі крыніцай натхнення многіх кампазытараў. М. Чуркіным створана опера "Раскіданае гняздо". Па матывах паэмы "Магіла льва" напісаў оперу "Машэка" Р. Пукст, а Я. Глебаў - сімфанічную "Паэму-легенду". Ён жа на сюжэты "Кургана" і "Магілы льва" стварыў балеты "Выбранніца" і "Курган". І. Лучанок напісаў паэму-легенду "Гусляр" паводле Купалавага "Кургана", Г. Гарэлава - сімфанічную паэму "Бандароўна", Ю. Семяняка - музычную камедыю "Паўлінка". А. Мдзівані стварыў цыкл хораў, Л. Шлег - харавую паэму "Вяснянка" паводле паэмы "Яна і я". Оперу-прытчу "Песня пра долю" У. Мулявіна на словы Купалы выконваў ансамбль "Песняры". Драматургічныя творы Янкі Купалы ставіліся ў шматлікіх тэатрах. Яго п'есы "Паўлінка", "Раскіданае гняздо", паэма "Магіла льва" экранізаваны. Творы беларускага песняра перакладзены амаль на 100 замежных моў. Толькі верш "А хто там ідзе? " перакладзены на 82 мовы народаў свету, у тым ліку на найбольш распаўсюджаныя - англійскую, арабскую, італьянскую, кітайскую, нямецкую, рускую, французскую, японскую і іншыя. У 1996 г. створаны Міжнародны Фонд Янкі Купалы.


