5e8c762fb5118612bd7affafe11c1601.ppt
- Количество слайдов: 7
Да 175 -годдзя Мастак сатырычнага слова – Кандрат Крапіва, Францішка Багушэвіча сапраўднае імя – Кандратавіч Атраховіч Да 120 - годдзя з дня нараджэння (05. 03. 1896 г. – 07. 01. 1991 г. ) Народны пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, літаратурны крытык і грамадскі дзеяч, доктар філалагічных навук, акадэмік АН Белорускай ССР (1950), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971), Герой Сацыялістычнай працы (1975). Сам аб сабе пісьменнік калісьці напісаў: “Хто сустрэўся быў са мною, дакрануўся раз ці два, Дык той ведае ўжо хто я: Я – пякучка- крапіва…”
Да 175 -годдзя Францішка Багушэвіча Як сатырык, са сваімі байкамі, гумарыстычнымі вершамі, апавяданнямі і фельетонамі, на беларускай мове Кандрат Крапіва пачаў друкавацца з 1922 года. Пераважна гэта былі творы, напісаныя на тэмы сялянскага быту. Менавіта вясковыя сюжэты тагачаснага жыцця ўвасабляліся ў яскравыя вобразы герояў яго баек і сатырычных вершаў. Чытычам, напэўна, знаёмы такія, як: “Сава, Асёл ды Сонца”, ”Ганарысты парсюк”, “Дыпламаваны баран”, “Мандат”, “Дзед і баба” і інш.
Да 175 -годдзя Францішка Багушэвіча Кандратавіч Атраховіч пражыў доўгае жыццё, якое было напоўнена яскравымі і багатымі падзеямі. Чалавек і грамадзянін – ён вылучаўся сярод паплечнікаў тым, што сваімі сатырычнымі творамі застаўляў задумацца кожнага над праўдай жыцця і над такімі яго праявамі, як зайздрасць, выхваленне, скупасць, прагнаць, гультайства і інш. , якія здаўна асуджаныя ў свядомасці людзей. Хто з нас, сучаснікаў, не памятае яго байкі яшчэ са школьнай праграмы: “Жаба ў каляіне”, “Ганарысты парсюк” ці “Жук і мурашка”, хіба толькі той, хто не цікавіўся роднай літаратурай. А ўсе сатырычныя творы пісьменніка не пакідаюць сваёй актуальнасці і сёння, варта іх толькі ўзгадаць і супаставіць з нашым жыццём.
Да 175 -годдзя Францішка Багушэвіча Вялікае значэнне ў сваіх творах К. Крапіва надаваў выразнасці беларускай мовы. У артыкуле «Думкі пра сатыру» ён піша: “Мова павінна набліжацца да народнай як сваім слоўным складам, так і фразеялогіяй. ” І гэта можна заўважыць, калі перачытваеш бліскучыя сатырычныя творы пісьменніка, дзе раскрываецца яго “неўміручы” талент драматурга. Трэба толькі ўзгадаць: “Хто смяецца апошнім”, “Мілы чалавек” ці “Брама неўміручасці” – п’есы, якія і сёння застаюцца ў рэпертуары многіх тэатраў краіны.
Да 175 -годдзя Францішка Багушэвіча У п’есах Кандрата Крапівы праслежвалася “…накіраваннасць на беларускі фальклор, зварот да сваіх каранёў… Такія, як Крапіва, бачылі станаўленне нацыі поруч з нараджэннем нацыянальнай драматургіі, з непаўторнай літаратурнай мовай. ” (па матэрыялах газеты “Навука”, № 11, ад 14. 03. 2016 г. ; гл. www. gazeta-navuka. by) Наогул, п’есы Кандрата Крапівы сталі значная з'явай не толькі ў беларускай, але і ва ўсёй, тагачаснай савецкай драматургіі.
Да 175 -годдзя Францішка Багушэвіча Кандрат Крапіва – гэта не толькі наш беларускі байкапісец, але і акадэмік, энцыклапедыст, мовазнаўца, удзельнік легендарнага, у свой час, літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, аўтар п’ес, пастановак і нават паэмы“Хвядос –Чырвоны нос”. Як актыўнаму грамадскаму дзеячу, Кандрату Крапіве давялося быць сведкам гістарычнай падзеі. У 1946 годдзе ён, у складзе дэлегацыі БССР, быў удзельнікам 1 -й сесіі Генральнай Асамблеі ААН, дзе Беларусь выступіла з ініцыатывай аб выдачы і пакаранні ваеных злачынцаў. (па матэрыялах газеты “СБ Беларусь сегодня”, № 43, ад 05. 03. 2016 г. ) Кандрат Кра піва і І. Шам якін, М. Танк, П. П анчанка, М. Лынькоў
У прэзентацыі прадстаўлены выданні і некаторы дакументальны матэрыял з фонду бібліятэкі УА “Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт” Дзякуй за ўвагу! Наш адрас: 230008, Гродна вул. Церашковай, 28. Е-mail: bi@ggau. by Наш сайт (www. ggau. by/lib)