1917-март-ноябрь.ppt
- Количество слайдов: 31
Беларускі нацыянальны рух (сакавік – лістапад 1917 г. ). Кастрычніцкая рэвалюцыя і праблема самавызначэння Беларусі. 1 -ы Усебеларускі з’езд 2 гадзіны
План l l Беларускі нацыянальны рух (сакавік – лістапад 1917 г. ). Кастрычніцкая рэвалюцыя і праблема самавызначэння Беларусі. 1 -ы Усебеларускі з’езд
Палітычныя сілы l У сакавіку – лістападзе 1917 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 26 палітычных партый, у т. л. 14 беларускіх нацыянальных партый і арганізацый кансерватыўнага, ліберальнадэмакратычнага і сацыялістычнага накірунку.
Палітычныя сілы l l Партыі кансерватыўнага накірунку (Беларускі народны саюз, Беларускі саюз зямельных уласнікаў і інш. ) стаялі на пазіцыях “заходнерусізму” Партыі ліберальна-дэмакратычнага накірунку ( Магілёўскі саюз беларускай дэмакратыі і інш. ) былі блізкімі да ідэі нацыянальна-культурнай аўтаноміі ў выглядзе “абласніцтва”
Палітычныя сілы За больш шырокую аўтаномію выступалі тры палітычных партыі ліберальна-дэмакратычнага накірунку l Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць (затым – БХ дэмакратыя, май 1917 г. , А. Станкевіч, В. Гадлеўскі і інш. ) l Беларуская партыя народных сацыялістаў (Вясна 1917 г. , Р. Скірмунт і інш. ) l Беларуская партыя аўтанамістаў (вясна, 1917 г. , Дз. Сабалеўскі і інш. )
Палітычныя сілы l l Нацыянальныя партыі рэвалюцыйнадэмакратычнай плыні (БСГ, З. Жылуновіч, А. Смоліч і інш. і Беларуская народная грамада, з мая 1917 г. , А. Цвікевіч, Ф. Турук і інш. ) выступалі з патрабаваннем шырокай краёвай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай Федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі На аснове ідэі аўтаноміі і адбываўся працэс кансалідацыі беларускага нацыянальнага руху
З’езд беларускіх палітычных партый і арганізацый (25 – 27 сакавіка 1917 г. ) l l l З’езд абвясціў сябе часовай вышэйшай уладай і стварыў свой выкаўчы орган – Беларускі нацыянальны камітэт (БНК). З’езд таксама вызначыў папярэднія межы Беларусі БНК павінен быў дабівацца ад Часовага ўрада Расійскай рэспублікі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай Федэратыўнай рэспублікі і правесці падрыхтоўку выбараў у Беларускую краёвую раду. У склад БНК былі абраны 18 чалавек на чале з Р. Скірмунтам, П. Алексюком, В. Фальскім, Л. Зайцам і Б. Тарашкевічам
Дзейнасць БНК Скірмунт Раман Аляксандравіч, старшыня БНК
Беларускі нацыянальны камітэт l l l Браніслаў Тарашкевіч Аркадзь Смоліч Вінцэнт Гадлеўскі
Дзейнасць БНК: перамовы ў Петраградзе (красавік 1917 г. ) l l l У красавіку 1917 г. дэлегацыя БНК на чале з Р. Скірмунтам спрабавала правесці з Часовым урадам перамовы аб статусе Беларусі Перамовы не прынеслі вынікаў, бо Часовы ўрад стаяў на пазіцыях адзінай і непадзельнай Расіі і адкладваў вырашэнне нацыянальнага пытання да склікання Ўстаноўчага схода Не ўдалося вырашыць і аграрнае пытанне на карысць беларускана сялянства. Таму БНК на чале з буйным памешчыкам Р. Скірмунтаў пачаў страчваць свой аўтарытэт
Дзейнасць БНК: майская сесія 1917 г. і рэарганізацыя l l У маі 1917 г. на сесіі БНК разгарнулася вострая палеміка. Многія прадстаўнікі БСГ дабіваліся дэмакратызацыі БНК, настойвалі на спалучэнні ў яго дзейнасці палітычнай і нацыянальна-культурнай працы з праграмай сац. -экан. пераўтварэнняў. Аднак буйныя землеўласнікі (Р. Скірмунт, Э. Вайніловіч і інш. ) блакіравалі прыняцце новых пастаноў. Вырашэнне аграрнага пытання адкладвалі да склікання Устаноўчага сходу Расіі. Рознагалоссі паміж членамі БНК і беларускімі аргнанізацыямі, недастатковая эфектыўнай дзейнасці камітэта на чале з Р. Скірмунтам, слабая згуртаванасць вакол ідэі аўтаномі прывялі да склікання новага з’езда (па пранове левай плыні БНК – З. Жылуновіча, А. Бурбіса).
З’езд беларускіх арганізацый і партый (8 – 10, ці 12 ліпеня 1917 г. , Мінск) l l l Цэнтральнай тэмай з’езда стала дыскусія паміж БПНС (Р. Скірмунт) і БСГ аб стварэнні новага прадстаўнічага органа беларускіх арганізацый. Перамогу атрымала БСГ. Замест БНК быў утворана Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый на зале з Выканкамам (ліпень – кастрычнік 1917 г. ), у якой пераважалі прадстаўнікі БСГ. Старшыня Выканкама – Я. Лёсік. Друкаваны орган – газета “Вольная Беларусь” ЦРБА імкнулася аб’яднць усе дэмакрытычныя сілы на Беларусі і за яе межамі і пацвердзіла імкненне да аўтаноміі.
ЦРБА: 1 -я сесія (5 – 6 жніўня 1917 г. , Мінск) l l l На 1 -й сесіі ЦРБА быў прыняты Статут. У ім абвешчаны палітычны і сацыяльны прынцыпы дзейнасці Рады: “поўны дэмакратызм, перадача ўсёй зямлі без выкупу працоўнаму народу і абарона інтарэсаў работнікаў”. ЦРБА прызнана як адзіны кіруючы і прадстаўнічы орган “усяе беларускае справы”. Згодна са Статутам Рада складалася з дэпутатаў, якіх дэлегавалі палітычныя беларускія арганізацыі, гарады і мястэчкі, бежанскія арганізацыі і вайсковыя часці. Сесія абрала новы склад Выканкама на чале з Я. Лёсікам (Я. Лёсік, Я. Дыла, Р. Астроўскі, П. Галавач, Ф. Шантыр, А. Смоліч, С. Курчыловіч-Сяўрук, П. Бадунова, З. Жылуновіч).
ЦРБА: 2 -я сесія (5 – 12 кастрычніка 1917 г. , Мінск) l l ЦРБА выступала за аўтаномію Беларусі, прызнання роднай мовы і за развіццё бел. нацыянальнай культуры. ЦРБА актывізавала дзейнасць па кансалідацыі беларускіх сіл вакол ідэі нацыянальна-культурнай аўтаноміі ў межах дэмакратычнай Расіі. У кастрычніку 1917 г. агульная колькасць членаў бел. арганізацый, якія мелі прадстаўніцтва ў ЦРБА дасягала 27 тыс. Чалавек Восенню 1917 г. , ва ўмовах глабальнага эканамічнага крызісу, адбылася 2 -я сесія ЦРБА. На ёй адбылася рэарганізацыя кіруючага органа. Новым цэнтрам беларускіх сіл стала Вялікая беларуская рада
Другое пытанне l Кастрычніцкая рэвалюцыя і праблема самавызначэння Беларусі. 1 -ы Усебеларускі з’езд
Расклад сіл восенню 1917 г. Восенню 1917 г. у беларускім нацыянальнавызваленчым руху выразна акрэсліліся 2 напрамкі: нацыянальна-дэмакратычны і левы, радыкальны, ці сацыялістычны
Буржуазна-дэмакратычны накірунак l l Першы напрамак быў прадстаўлены Вялікай беларускай радай (створана на 2 -й сесіі ЦРБА), партыямі і арганізацыямі, што ўваходзілі ў яе склад. Лідэры: Павел Аляксюк, Язэп Варонка, Аркадь Смоліч, Язэп Лёсік. Яны ўсё выразней выступалі за самавызначэнне Беларусі па ўзору еўрапейскіх буржуазнадэмакратычных дзяржаў і аддзялення ад Расіі. У сваёй пераважнай большасці беларускія нацыянальныя партыі не падтрымалі Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Радыкальны (сацыялістычны) накірунак l l Другі напрамак быў прадстаўлены Беларускім абласным камітэтам (БАК), Беларускім нацыянальным камісарыятам і Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыяй (вылучылася з левага крыла БСГ). Лідэры: З. Жылуновіч, А. Чарвякоў, Яўсей Канчар, Восіп Лагун, Зміцер Сабалеўскі, Федар Турук, А. Усціновіч, Фабіян Шантыр. Яны выказвалі (нягледзячы на розніцу ў падыходах да практычнага ажыццяўлення дзяржаўнасці Беларусі) настроі асноўнай масы рабочых, сялян і сярэдніх слаёў гарадскога насельніцтва, якія імкнуліся да самавызначэння Беларусі ў складзе РСФСР на савецкай аснове. Асабліва актыўную ролю ў гэтым руху адыгрывалі бежанцы.
Пазіцыя савецкага кіраўніцтва l l Супраць вырашэння “беларускага пытання” выступала мясцовая бальшавісцкая ўлада. 26. 11. 1917 г. створаны Абласны ваканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронта (Аблвыкамзах) на чале з бальшавіком М. Рагазінскім і Саўнаркам (на чале з бальшавіком Карлам Ландарам). 3 з’езда – Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці (18. 11), 3 -га Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ (18. 11) і 2 -і з’езд армій Заходняга фронту (20. 11).
Пазіцыя савецкага кіраўніцтва l l Гэтыя кіраўнікі, як А. Мяснікоў (кіраўнік Паўночна. Заходняга абласнога камітэта РКП(б)) мелі даволі цьмянае прадстаўленне аб формах будучай нацыянальнай дзяржаўнасці беларускага народа. А самі яны прытрымліваліся пазіцый “заходнерусізму”. Ігнараванне бальшавікамі нацыянальнага пытання прывяло да таго, што ініцыятыва ў яго вырашэнні перайшла ад кіраўніцтва Заходняй вобласці і фронта да беларускіх нацыянальных палітычных партый і арганізацый. Менавіта сярод іх выспела думка аб скліканні Усебеларускага з'езда, які павінен быў арганізаваць краёвую ўладу. Адкрыццё з'езда было запланавана на 5 снежня 1917 г. у Мінску.
Падрыхтоўка Усебеларускага з’езда. БАК l l Бальшавісцкія кіраўнікі спрабавалі раскалоць беларускі нацыянальны рух. Дзеля гэтага быў выкарыстаны Беларускі абласны камітэт. БАК быў створаны ў Петраградзе ў лістападзе 1917 г. пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў з ліку дэлегатаў ад беларускіх губерняў, а таксама прадстаўнікоў арміі і флоту. Па сваёй палітычнай сутнасці БАК быў леваэсэраўскай арганізацыяй (кіраўнік – Я. Канчар).
Падрыхтоўка Усебеларускага з’езда. БАК l l БАК лаяльна быў настроены да савецкай улады і выступаў супраць падзелу рэвалюцыйнай Расіі на нацыянальныя дзяржавы. Таму на яго і была ўскладзена роля арганізатара будучага беларускага з’езда. Паміж Наркамнацам і БАК была дасягнута дамоўленасць у пытанні аб самавызначэнні Беларусі ў форме савецкай дзяржаўнасці на аснове шырокай аўтаноміі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. З'езд планавалася правесці ў Рагачове 1015. 12. 1917 г. , а затым ў Мінску 15. 12. 1917 г. На яго арганізацыю Саўнаркам РФ выдзяліў 50 тыс. руб. , а таксама прадаставіў магчымасць выкарыстаць тэлефон, тэлеграф, і інш. сродкі сувязі.
Падрыхтоўка Усебеларускага з’езда l l Паміж ВБР і БАК разгарнулася барацьба па пытанню правядзення з'езда. Яна скончылася прыняццем кампраміснага рашэння аб сумесным скліканні з’езда ў Мінску 5. 12. 1917. Афіцыйнае адкрыццё 1 -га Усебеларускага з’езда адбылася 14. 12. 1917. Усяго было выдана 1872 мандаты (у т. л. 1167 – з правам рашаючага голасу). Старшынёй з’езда быў абраны І. Серада, савет з’езда склаў 57 чалавек на чале з І. Варонка.
Усебеларускі з’езд. Фракцыі l l Па пытанню аб формах самавызначэння Беларусі і яе ўзаемаадносінах з Расіяй на з’ездзе выразна вылучаліся 2 амаль што роўныя па колькасці дэлегатаў з рашаючым голасам группы. Іх умоўна можна падзяліць на "радаўцаў" (прыхільнікі ВБР) і "абласнікоў" (прыхільнікаў БАК). “Радаўцы” патрабавалі неадкладна абвясціць беларускую дзяржаву (іх падтрымлівалі Віленскае і Гродзенскае зямляцтвы). “Абласнікі” лічылі гэтую прапанову нерэальнай.
Усебеларускі з’езд. Фракцыі l Акрамя таго, на з’езде вылучылася левая фракцыя ў колькасці 118 чалавек з правам рашаючага голасу (аб'яднала прадстаўнікоў розных палітычных плыней: ад левых эсэраў і анархістаў да бальшавікоў і спачуваючых ім; начале У. Фальскі і Ф. Шантыр).
Кульмінацыя з’езда l l Вечарам 17. 12. было вырашана правесці нараду Савета з'езда з лідэрамі фракцый і зямляцтваў для прыняцця агульнай рэзалюцыі. Пасля доўгіх дыскусій быў выпрацаваны адзіны тэкст пастановы аб самавызначэнні Беларусі і аб часовай краёвай ўладзе. Ён быў зачытаны дэлегатам з'езда ў 1 гадзіну 15 хвілін ночы 18. 12. Пастанова складалася з 15 пунктаў, сярод якіх цэнтрадьнае месца займаў першы.
Кульмінацыя з’езда l У іншых пунктах пастановы падкрэслівалася, што Савет канцэнтруе ўсе функцыі адказнага кіравання краем, ён павінен прыняць меры "да хутчэйшага склікання Беларускага ўстаноўчага сходу, які павінен вырашыць лёс беларускага народа". Астатнія пункты пастановы тычыліся арганізацыі беларускага войска, вырашэння зямельнага пытання, устанаўлення народнага кантролю над вытворчасцю, гандлем і інш.
Кульмінацыя з’езда l Дэлегаты з'езда паспелі аднагалосна прыняць толькі першы пункт. Прыняць астатнія пункты не паспелі, паколькі па загаду СНК Заходняй вобласці і фронту з’езд быў разагнаны ўзброенымі салдатамі, паколькі сфармуляваная з’ездам канцэпцыя дэмакратычнага шляху да беларускай дзяржаўнасці не адпавядала імкненню бальшавікоў Заходняга фронту да ўсталявання сваёй манаполіі на ўладу ў Беларусі.
Разгон з’езда l Сілавая акцыя абарвала легітымны шлях пабудовы беларускай дзяржаўнасці, але не перапыніла працэс нацыянальна-джяржаўнага самавызначэння беларусаў. Рада з’езда і сфарміраваны ёй Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда перайшлі на нелегальнае стаеновішча. З гэтага часу беларускія нацыянальныя дзеячы актывізавалі намаганні, накіраваныя на дасягненне поўнай незалежнасці Беларусі. Пасля эвакуацыі з Мінска ў лютым 1918 г. бальшавікоў на аснове Рады з’езда і яе Выканаўчага камітэта былі ўтвораны вярхоўныя органы БНР.
1917-март-ноябрь.ppt