ун.pptx
- Количество слайдов: 9
Беларуская Грэка Каталіцкая (Уніяцкая) Царква
Значнай адметнасцю беларусаў на працягу XVII-XVIII ст. была прыналежнасць да ўніяцтва. Пасля аб’яднання Польшчы і ВКЛ у адну федэратыўную дзяржаву паўстала пытанне пра збліжэнне праваслаўнай царквы з каталіцкай. Для вернікаў, якія вызнаюць візантыйскі абрад, але прызнаюць вяршэнства папы рымскага была створана Беларуская Грэка - Каталіцкая (Уніяцкая) Царква , якая адыграла вялікую ролю ў гісторыі беларускага этнасу.
У кастрычніку 1596 г. у Брэсце прайшоў царкоўны сабор прыхільнікаў уніі, які прыняў рашэнне аб аб’яднанні цэркваў. Праз некалькі дзён кароль Жыгімонт III Ваза (15871632 гг. ) зацвердзіў стварэнне царкоўнай уніі і абвясціў уніяцтва дзяржаўнай рэлігіяй. Паступова асноўная маса насельніцтва беларускіх зямель прыняла ўніяцтва. Гэта ператварыла яго ў самабытны і самастойны беларуска-ўкраінскі канфесійны кірунак. Да канца XVIII ст. уніяцтва вызнавалі 75% (у сельскай мясцовасці 81%) жыхароў беларускіх зямель. У межах Беларусі і Літвы налічвалася больш за 1100 уніяцкіх цэркваў
Калі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, адразу пачаліся захады, скіраваныя да ліквідацыі Ўніяцкай Царквы. Тады пачаўся крыжовы шлях Грэка-Каталіцкай(Уніяцкай) Царквы. Сотні мучанікаў і вызнаўцаў, якія заплацілі сваім жыццём за вернасць царкоўнаму адзінству, тысячы спаленых уніяцкіх кніжак, службоўнікаў і беларускіх першадрукаў — сумныя таму сведчанні. Але Царква не знікла. Яна ўваскрасала ў кожную спрыяльную пару.
Першае яе адраджэнне адбывалася на Заходняй Беларусі, якая апынулася ў складзе Польшчы, у 1920 -х гадах як так званая неаунія. З 17 веранся 1939 г. з прыходам савецкай улады НКВД пачаў раз’юшаныя рэпрэсіі святароў. На пачатак 1941 году засталося толькі 3 парафіі. Пасля ІІ сусветнай вайны Грэка-Каталіцкая (Уніяцкая) Царква не існавала афіцыйна, але існавала ў сэрцах і думках людзей. Душпастырскую службу ў падполлі выконвалі ўкраінскія святары. З 1976 г. сістэматычную апостальскую працу ў Беларусі падпольна праводзіў былы вязень сталінскіх лагераў айцец Віктар Данілаў.
На хвалі нацыянальнага адраджэння канца ХХ ст. у Беларусі абуджаецца і цікавасць да нацыянальнай Царквы, інтэлігенцыя сярод іншага ініцыюе аднаўленне Ўніяцкай Царквы ў Беларусі практычна з нуля. У 1990 г. у Мiнску і іншых гарадах Беларусі было сабрана больш за 2 тысячы подпісаў з просьбай аднавіць кананічныя структуры Уніяцкай (Грэка-Каталіцкай) Царквы. Маючы толькі некалькіх святароў, без храмаў і без жывой традыцыі, з руін, крок за крокам пачынаюць узнікаць грэка-каталіцкія суполкі.
жнай квы ыцця Сэрца Каталіцкая (Уніяцкая) Царква стараецца быць вернай багатай літургічнай усходняй традыцыі. Службы спраўляюцца па-беларуску, таксама часам лiтургii праходзяць на царкоўнаславянскай ці ўкраінскай мовах — залежна ад просьбаў вернікаў.
На пачатку жніўня 2016 году ў Мiнску, дзякуючы выдавецтву «Сафія» пры полацкай грэка-каталіцкай грамадзе, пабачыла свет доўгачаканае новае беларускае біблійнае выданне — Псалтыр у перакладзе з старажытнагрэцкай мовы айца Аляксандра Надсана, духоўнага лідара беларусаў свету, уніяцкага святара, даследчыка і шматгадовага гаспадара беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтра ў Лондане, дзе месціцца легендарная Скарынаўская бібліятэка. Таксама ён пераклаў на беларускую мову літургічныя тэксты ўсходняй традыцыі. Беларуская праваслаўная царква — калі б яна была беларускай — магла б браць гатовае і карыстацца.
Сёння Беларуская Грэка-Каталіцкая (Уніяцкая) Царква налічвае каля трыццаці парафій у Мiнску, Маладзечне, Мар'інай Горцы, Жодзіне, Брэсце, Баранавічах, Пінску, Віцебску, Оршы, Полацку, Гродне, Гомелі, Магілёве. Некалькі парафій знаходзіцца па-за межамі Беларусі, у тым ліку ў Лондане, Антверпене, Празе, Калінінградзе, Вене. Жыровіцкі манастыр – галоўны цэнтр беларускай Уніі ў 1613– 1839 гг. Грэка-каталіцкі Санктуарый Хрыста Чалавекалюбца ў Маладзечна. Сучасны ўніяцкі храм у Віцебску. Грэка-каталіцкая царква Св. Параскевы Полацкай у Полацку. Адносна нядаўна рэстаўраваная праваслаўнымі (у 20062009 гг. ) былая ўніяцкая царква Святой Тройцы (1823 г. ) у Вялікай Сваротве (Баранавіцкі р-н, Берасцейская вобл. ) — выключна арыгінальны храм, які не мае сёння больш аналагаў у Беларусі і вельмі рэдкі паводле сваёй архітэктуры нават для ўсёй Еўропы.
ун.pptx