
Речь Посполитая2.ppt
- Количество слайдов: 21
БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ 1. Знешняя палітыка. Войны другой паловы XVI–XVIII ст. 2. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расійскый імперыі.
Рэч Паспалітая мела сутыкненні з наступнымі дзяржавамі: • 1) Швецыя – за панаванне ў Прыбалтыцы • 2) Асманская імперыя – за украінскія землі • 3) Расійская дзяржава – за рускія, беларускія, украінскія землі
Войны са Швецыяй • 1600 -1629 гг. • 1655 -1660 гг. • 1700 -1721 гг. – Паўночная вайна Тэрыторыя Рэчы Паспалітай з’яўлялася арэнай баявых дзеянняў. Восенню 1704 г. у ВКЛ увайшла буйная руская армія Пятра І. На працягу 1705 – 1706 гг. шведская армія заваявала большую частку Цэнтральнай і Заходняй Беларусі. У 1707 – 1708 гг. баявыя дзеянні перанесліся на ўсходнебеларускія землі. Першае значнае паражэнне шведскай арміі адбылося ў 1708 г. пад в. Лясная (разбіты корпус генерала А. Левенгаўпта). Гэта перамога паспрыяла разгрому войска Карла ХІІ 1709 г. у час славутай Палтаўскай бітвы.
Асманская імперыя Турцыя прэтэндавала на Украіну, якая была правінцыяй Рэчы Паспалітай. Рашаючую перамогу над асманамі атрымаў польскі палкаводзец гетман Ян Сабескі пад Венай у 1683 г. Пасля гэтага было пакончана з наступленнем Асманскай імперыі на Еўропу.
Расійская дзяржава • 1558 -1582 гг. Лівонская вайна скончылася Ям. Запольскім дагаворам, па якому Рэч Паспалітая вяртала сабе Полацк, Лівонію, далучыла паўднёвыя землі Эстоніі і Курляндскага герцагства. Маскоўская дзяржава страчвала г. Вележ (мяжа Смаленскай зямлі) і не змагла замацавацца ў Прыбалтыцы.
1604 -1618 гг. – час інтэрвенцыі Рэчы Папалітай у Расійскую дзяржаву У Расіі ў гэты перыяд быў так званы “смутны час”, калі пасля смерці Івана IV Грознага не засталося спадкаемцаў на трон. У Рэчы Паспалітай аб’явіўся малады чалавек, які назваў сябе царэвічам Дзмітрыем (малодшы сын Івана IV). Ен прад’яўляў прэтэнзіі на рускі прастол. На самай справе гэта быў манах Рыгор Атрэп’еў.
Паход Лжэдзмітрыя на Маскву пачаўся ў 1604 г. 20 чэрвеня 1605 г. самазванец уступіў у Маскву і ў ліпені 1605 г. вянчаўся на царства. Праз год Лжэдзмітрыя зверглі з прастолу.
• У 1607 г. быў наладжаны новы паход у Расійскую дзяржаву з Ілжэдзмітрыем II (настаўнік з Магілева, дваранін Міхаіл Малчанаў). Але і другога напаткаў такі ж лес. Ен быў забіты, так і не пабыўшы царом.
• У 1609 г. у вялікі паход на Маскву рушыў сам кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III Ваза. Баярская Дума дала згоду на аб’вяшчэнне сына Жыгімонта 15 -гадовага Уладзіслава царом Масковіі. І зноў два гады сталіца рускай дзяржавы была ў руках польска-літвінскай шляхты. Аднак у 1612 г. народнае апалчэнне начале з Мініным і Пажарскім, здолела адваяваць Маскву і выгнаць чужаземныя войскі са сваей тэрыторыі. У 1613 г. на рускі прэстол быў выбраны Міхаіл Раманаў. • У снежні 1618 г. было заключана Дэўлінскае перамір’е на 14, 5 гадоў, паводле якога да Рэчы Паспалітай адышлі Ноўгарад-Северская, Чарнігаўская і Смаленская землі.
• 1632 -1634 гг. Смаленская вайна Расія зрабіла спробу вярнуць сабе Смаленск. Вайна была паспяховай для Рэчы Паспалітай і скончылася Паляноўскім мірным дагаворам. Рэч Паспалітая захавала за сабой усе землі, атрыманыя па Дэулінскаму дагавору, у тым ліку і Смаленск. Дыпламатычным поспехам Расіі была адмова Уладзіслава IV (сын Жігімонта Вазы) ад сваіх правоў на Маскоўскі трон.
1654 -1667 гг. – русска-польская вайна Афіцыйна Расія быццам бы прыйшла на тэрыторыю Рэчы Паспалітай з мэтай вызвалення яе насельніцтва ад каталіцызму і ўніяцтва. Аляксей Міхайлавіч – рускі цар выкарыстоўваў усе магчымыя сродкі, каб дасягнуць сваіх мэтаў. Падкупаў ваяводаў гародаў, каб яны адчынілі горад і ён хутка здаўся. Так, напрыклад, было з г. Магілёвам, Смаленскам. Распаўсюджвалі граматы, дзе абяцалі захаваць насельніцтву жыцце, правы і прывілеі. Падчас гэтай вайны было захоплена 33 гарады (Полацк, Смаленск, Магілёў, Мінск) і нават сталіца ВКЛ – г. Вільня.
• Вайна скончылася ў 1667 г. падпісаннем Адросаўскага перамір’я, па якому Рэч Паспалітая захоўвала за сабой Лівонію, Масква – Смаленскія, Северскія землі. Украіна падзяляася на 2 часткі: Левабярэжная адыходзіла да Расіі, Правабярэжная – да Рэчы Паспалітай. 1686 г. – “вечны мір” замацоўваў тэрытарыяльныя змены.
• Такім чынам, амаль бесперапынныя войны, якія вяла Рэч Паспалітая ў другой палове ХVІ – XVIII ст. прывялі да страты ёю ранейшага становішча на міжнароднай арэне, да эканамічнага крызісу дзяржавы, а таксама да велізарных дэмаграфічных страт.
Прычыны крызіса Рэчы Паспалітай: • 1. Палітычная анархія, адсутнасць моцнай цэнтралізаванай манархічнай улады - вольныя выбары караля, права “ліберум вета” (з 1652 па 1764 гг. з 55 пасяджэнняў сейма 48 было сарвана), барацьба паміж магнатамі за уладу (магутнасць такіх родаў, як Сапегі, Радзівілы, Пацы, Агінскія, Чартарыскія, была амаль нічым не абмежаваная, асновай гэтай магутнасці сталі велізарныя зямельныя ўладанні, уласнае войска), карупцыя.
• 2. Нявырашаннасць рэлігійнага пытання, бязглуздая рэлігійная палітыка. Ні адно з існаваўшых веравызнанняў тут не было забаронена. Але практычна толькі прадстаўнікі каталіцкай шляхты і святарства маглі займаць дзяржаўныя пасады, удзельнічаць у працы семаў. • 3. Умяшальнiцтва суседнiх краiн ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, асаблiва ў так званым пытаннi аб дысiдэнтах (iншаверцах). Расія абараняла інтарэсы праваслаўных, а Прусія – інтарэсы пратэстантаў. Суседзi Рэчы Паспалітай адкрыта выказвалi да яе свае тэрытарыяльныя прэтэнзiі.
• 4. Феадальны прыгнёт Распаўсюджанне аграрнай рэформы Жыгімонта Аўгуста выклікала супраціўленне народных мас: уцёкі ад гаспадароў, падпальванне маёнткаў, узброеныя паўстанні. Адным з буйнейшых было паўстанне пад кіраўніцтвам В. Вашчылы ў Крычаўскім старостве ў 1740 – 1744 гг. Сейм прадпрымаў захады па эканамiчнай стабiлiзацыi: 1776 г. былі уведзены адзіныя меры вагі, аб'ему, даўжыні; 1764 г. -паштовая рэформа; 1775 г. уведзены “генеральная мытная пошліна” (было абмежаванна права liberum veto пад час галасаванняў па гаспадарчых пытаннях).
• Слуцкая праваслаўная канфедэрацыя - запатрабавала роўнасцi ўсiх вернiкаў у Рэчы Паспалітай. У 1768 г. сейм прыняў рашэнне аб ураўноўванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Частка каталiцкай шляхы ўбачыла ў гэтым парушэнне “старыны”, “залатых вольнасцей”, стварыла ў 1768 г. у г. Бар канфедэрацыю, распачала ўзброеную барацьбу за адмену раўнапраўя каталiкоў i праваслаўных. Распачалася грамадзянская вайна. Скарыстаўшы палiтычны крызiс, 5 жнiўня 1772 г. Расiя, Прусiя i Аўстрыя падпiсалi ў Пецярбургу канвенцыю аб частковым падзеле памiж сабой тэрыторыi Рэчы Паспалiтай. Да Расii адыйшлi: Iнфлянцкае ваяводства, усходняя частка тэрыторыі Беларусі.
Канстытуцыя 3 мая 1791 г. : • Выбарнасць каралёў забаранялася. • Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму сейму, якi выбiраўся на 2 гады i быў павiнен прымаць рашэннi большасцю галасоў, без выкарыстання “лiберум вета”. Утварэнне канфедэрацый забаранялася. • Выканаўчая ўлада даручалася каралю i радзе. • Канстытуцыя гарантавала захаванне за шляхтай правоў i яе вызначальнай ролi ў грамадскiм жыццi. • Значна ўздымаўся статус мяшчанства: яму дазвалялася набываць зямельныя ўладаннi, займаць кiруючыя пасады ў дзяржаўным апараце i войску. • Абвяшчалася свабода веры, але каталiцтва меластатус дзяржаўнай рэлiгii • Канстытуцыя абвяшчала аб утварэннi ўнiтарнай дзяржавы - Рэчы Паспалiтай Польскай. Пры гэтым у ВКЛ захоўвалiся асобныя дзяржаўныя пасады i сваё войска.
• 12 студзеня 1793 г. у Пецярбургу была падпiсана канвенцыя памiж Расiяй i Прусiяй. Да Расii адыйшлi землi Цэнтральнай Беларусi па лiнii Друя–Пiнск, правабярэжная Украiна. • 1794 г. – паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі за барацьба за аднаўленне дзяржавы ў межах 1772 г. • Лес Рэчы Паспалітай быў вырашаны ў бітве пад Мацаевіцамі 10 кастрычніка 1794 г.
• 13 кастрычнiка 1795 г. у Пецярбургу памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй была падпiсана канвенцыя аб канчатковым падзеле Рэчы Паспалітай. Расія атрымала Заходнюю Беларусь і Усходнюю Літву, а таксама Украіну да Заходняга Буга.
• Больш як 200 гадовая гiсторыя РП – павучальны ўрок для нашчадкаў: неабмежаваная дэмакратыя побач з выбарнай манархiяй – найгоршая форма кiравання дзяржавай, якая звычайна вядзе да расколу кiруючага пласта грамадства на палiтычныя групоўкi, нараджае такiя амаральныя з’явы, як подкуп, карупцыя, страта адказнасцi за лёс бацькаўшчыны, эгаiзм i iндывiдуалiзм. Не менш небяспечным для дзяржаўнасцi з’яўляецца раскол грамадства паводле этнiчных i iдэалагiчных прыкмет, што вядзе да грамадзянскiх войнаў. Усё вышэйназванае аслабляе дзяржаву знутры i робiць яе лёгкай здабычай для суседзяў.
Речь Посполитая2.ppt