Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.ppt
- Количество слайдов: 22
Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Рэвалюцыйныя падзеі ў 1917 г. 1. Змены ў становішчы беларускіх губерняў, выкліканыя пачаткам Першай сусветнай вайны. 2. Беларусь у час Лютаўскай буржуазнадэмакратычнай рэвалюцыі 1917 г. 3. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Беларусі
Першая сусветная вайна пачалася 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г. Галоўнай яе прычынай з’явілася барацьба буйнейшых еўрапейскіх краін, і перш за ўсё Англіі і Германіі, за перадзел каланіяльных уладанняў і за панаванне на сусветным рынку. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж імі яшчэ ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. прывяло да ўтварэння двух ваенна-палітычных саюзаў: Траістага саюза (1882 г. , Германія – Італія – Аўстра-Венгрыя) і Антанты (1907 г. , Англія – Францыя – Расія). Гэтыя саюзы пачалі ўзмоцнена рыхтавацца да вайны. Акрамя эканамічных прычын сур’ёзнай палітычнай прычынай вайны было імкненне задушыць узросшы рэвалюцыйны рух
З пачаткам вайны беларускія губерні знаходзіліся на ваенным становішчы. Ужо летам 1915 г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. Жнівеньскае наступленне немцаў разгортвалася ў накірунку Коўна – Вільня – Мінск. 9 верасня 1915 г. германскія войскі прарвалі фронт у раёне Свянцян, а 19 верасня перарэзалі чыгунку Мінск – Масква ў раёне Смалявіч. Толькі цаной вялікіх намаганняў расійскай арміі ўдалося спыніць немцаў і адкінуць іх у раён азёр Свір і Нарач. Жорсткія баі з выкарыстаннем хімічнай зброі вяліся за г. Смаргонь. У жніўні 1915 г. Стаўка Галоўнакамандуючага была перанесена з Баранавіч у Магілёў
У кастрычніку 1915 г. Усходні фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск – Браслаў – Паставы – Смаргонь – Баранавічы – Пінск. Да лютага 1918 г. ён заставаўся нязменным. З 18 па 28 сакавіка 1916 г. у раёне возера Нарач была праведзена наступальная аперацыя расійскіх войск, каб адцягнуць частку германскіх войск з французскага фронту. Расійскія войскі панеслі вялікія страты – 78 тыс. чалавек забітымі і параненымі. У ліпені 1916 г. руская армія спрабавала прарваць фронт у раёне Баранавіч, але толькі страціла 80 тыс. чалавек
Асноўныя накірункі германскай акупацыйнай палітыкі: У галіне эканомікі – эксплуатацыя мясцовых прадпрыемстваў, гаспадарак, рабаўніцтва розных груп насельніцтва. На акупіраваных тэрыторыях забаранялася ўсялякая палітычная дзейнасць. Усім нацыянальнасцям дазвалялася дзейнасць у галіне культуры, навучанне і выданне газет на роднай мове
Праекты стварэння беларускай дзяржаўнасці: 1) праект стварэння Канфедэрацыі ВКЛ, дзе беларускія і літоўскія землі злучыліся б па прынцыпу аўтаноміі і мелі б свой сейм у Вільні. Не быў рэалізаваны. 2) ліберальная тайная арганізацыя на чале з В. Ластоўскім “Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі” адмаўлялася ад саюзаў і выступала за поўную дзяржаўную незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Нерэалістычны.
3) праект стварэння беларускай дзяржаўнасці з апорай на міжнародную падтрымку. У 1916 г. члены віленскага Беларускага народнага камітэта прадстаўлялі Беларусь на канферэнцыях прыгнечаных народаў Расіі ў Стакгольме (красавік) і Лазане (чэрвень), арганізаваных немцамі, але безвынікова. 4) праект звязваўся з падтрымкай германскіх акупантаў. Беларускі клуб, які з лета 1916 г. працаваў у Вільні, патрабаваў, каб германскія ўлады дазволілі правядзенне ў Вільні беларускай нацыянальнай канферэнцыі для ўтварэння свайго прадстаўнічага органа, але безвынікова
Вайна выклікала істотныя змены і ў жыцці беларусаў на ўсход ад фронту. Тут назіраліся значныя дэмаграфічныя змены. - Па-першае, адступленне расійскіх войск у 1915 г. суправаджалася масавым бежанствам (каля 1, 5 – 2 млн. чалавек). - Па-другое, пачалася масавая мабілізацыя ў расійскае войска. З неакупіраваных тэрыторый Беларусі было забрана 633, 6 тыс. чалавек – больш за палову працаздольных мужчын. - Па-трэцяе, беларускія прыфрантавыя губерні былі запоўнены расійскімі войскамі, рабочымі і чыноўнікамі, што ўзмацніла прарускія настроі
Рэзка змянілася эканамічнае і паўсядзённае жыццё. - Па-першае, істотна пагоршылася становішча сялян, якія пакутвалі ад эпідэмій, пабораў і рэквізіцый. - Па-другое, сялянская галеча на фоне адноснага дабрабыту памешчыкаў, якія нажываліся на ваенных заказах, абвастрыла сацыяльную напружанасць на вёсцы. - Па-трэцяе, істотна пагоршылася становішча гараджан. Яны зведалі, што такое голад, спекуляцыйныя цэны, бясконцыя чэргі. Сярэдняя намінальная зарплата ў 1915 г. тут была ніжэй за агульнарасійскі ўзровень амаль напалову
Беларускі нацыянальны рух на ўсход ад фронту меў свае адметнасці. - Па-першае, царскі ўрад дазваляў беларускім камітэтам дапамогі бежанцам толькі гуманітарную дзейнасць, культурная забаранялася. - Па-другое, беларуская справа змагла разгарнуцца толькі ў выгадна размешчаным Мінску. Бежанцы павялічылі ўдзельную вагу беларусаў сярод мінчан. - Па-трэцяе, значныя цэнтры беларускага руху знаходзіліся па-за межамі Беларусі, у Петраградзе, Маскве, Калузе і інш. , дзе беларусы-бежанцы стваралі свае суполкі. Толькі ў кастрычніку 1916 г. улады дазволілі выданне ў Петраградзе беларускіх газет “Дзянніца” і “Светач”
Прычыны Лютаўскай рэвалюцыі: - глыбокі эканамічны і палітычны крызіс, - сацыяльныя супярэчнасці, - нявырашанасць аграрнага, рабочага, нацыянальнага пытанняў, - цяжкае ваеннае становішча
Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочых 23 лютага 1917 г. у Петраградзе. 25 лютага забастоўка стала ўсеагульнай, а 26 лютага пачалося ўзброенае паўстанне. 27 лютага Петраград быў ужо ў руках паўстаўшых. Значную ролю ў рэвалюцыйных падзеях адыгралі расійскія масоны. 2 сакавіка Мікалай ІІ (1894 – 1917 гг. ) адрокся ад трона
Па сваім характару Лютаўская рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Яна выканала сваю асноўную задачу – звяржэнне царызму. Яе рухаючай сілай быў народ. Асаблівасцю рэвалюцыі было тое, што яна непаслядоўна вырашыла пытанне аб ўладзе. У выніку ў краіне ўтварылася двоеўладдзе. Г. зн. , з аднаго боку існавала улада буржуазіі, якую ўвасабляў Часовы ўрад, з другога – рэвалюцыйна-дэмакратычная ўлада пралетарыяту і сялянства – Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якіх тады большасць складалі меншавікі і эсэры. Аднак, трэба адзначыць, што існаваўшае двоеўладдзе было адносным і нават паказным, бо і ў Часовым урадзе і ў Петраградскім Савеце кіруючыя пазіцыі належалі членам масонскіх арганізацый
У пачатку сакавіка 1917 г. , калі звесткі аб перамозе рэвалюцыі дайшлі да Беларусі, тут у гарадах і мястэчках пачалі стварацца Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова з Саветамі дзейнічалі органы Часовага ўрада - грамадскія камітэты парадку. 6 сакавіка Часовы ўрад назначыў губернскіх і павятовых камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Разам з тым уладныя функцыі ў Беларусі ў значнай ступені захоўваліся ў руках ваеннага камандавання. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі фактычна ўстанавілася не двоеўладдзе, як у цэнтры Расіі, а троеўладдзе
Значны ўплыў на ход падзей аказаў рабочы і сялянскі рух, які пашырыўся вясной 1917 г. 20 – 23 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных паветаў Віленскай губерняў, які стаў на эсэраўскія пазіцыі і падтрымаў Часовы ўрад. Складаным было становішча на Заходнім фронце, дзе пад уплывам бальшавіцкай агітацыі ўзмацнялася незадаволенасць працягваўшайся вайной. 7 – 17 красавіка 1917 г. І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг вайны, выказалі прапановы буржуазнадэмакратычнага характару
25 – 27 сакавіка 1917 г. у Мінску сабраўся з’езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый. З’езд выставіў патрабаванне дзяржаўнай аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі Расіі. Да выбараў Беларускай краёвай Рады з’езд абвясціў сябе “вышэйшай краёвай інстытуцыяй”, выбраў выканаўчы камітэт – БНК (Беларускі нацыянальны камітэт) на чале з Р. Скірмунтам. Спробы дасягнуць пагаднення з Часовым урадам аб прызнанні БНК вышэйшым органам дзяржаўнай улады ў Беларусі скончыліся нічым
Галоўныя прычыны Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. : 1. абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. ; 2. няздольнасць Часовага ўрада знайсці выхад з яго. У ноч з 24 на 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне, якое звергла Часовы ўрад і перадало ўладу Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 25 кастрычніка 1917 г. пачаў работу ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які прыняў Дэкрэт аб міры і Дэкрэт аб зямлі. На з’ездзе быў выбраны заканадаўчы орган краіны – Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (УЦВК) і створаны ўрад – Савет Народных Камісараў (СНК)
25 кастрычніка 1917 г. узяў уладу ў свае рукі Мінскі Савет. Быў створаны Ваеннарэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняй вобласці і фронту на чале з К. Ландарам. Супраць новай улады выступіў меншавіцкаэсэраўскі “Камітэт выратавання рэвалюцыі”, створаны 27 кастрычніка 1917 г. Але ў пачатку лістапада бальшавікі з дапамогай салдат Заходняга фронту зноў узялі ўладу ў свае рукі. У Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка Галоўнакамандуючага расійскіх войск, улада да бальшавікоў перайшла толькі 20 лістапада. Такім чынам, у лістападзе 1917 г. на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ўсталявалася ўлада Саветаў
26 – 27 лістапада 1917 г. ў адпаведнасці з рашэннямі з’ездаў выканкамы Cаветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, армій Заходняга фронту аб’ядналіся і ўтварылі выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) на чале з М. Рагазінскім. Абласны камітэт сфарміраваў Савет народных камісараў вобласці і фронту (старшыня – К. Ландар), які ўзначалі палітычную і гаспадарчую дзейнасць Саветаў. Бальшавіцкія арганізацыі, што дзейнічалі як аб’яднаныя сілы, узначальваў Паўночна-Заходні абласны камітэт РСДРП(б), старшынёй якога быў А. Мяснікоў
Рэвалюцыйныя пераўтварэнні: - праводзілася нацыяналізацыя банкаў і прамысловасці, - устанаўліваўся рабочы кантроль над вытворчасцю і спажываннем прадуктаў, - уводзіўся 8 -гадзінны рабочы дзень, - канфіскоўваліся памешчыцкія землі і ствараліся першыя калектыўныя гаспадаркі сялян, - пашыралася сетка школьных устаноў, - уводзілася бясплатная адукацыя, - разгортвалася работа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва
Такім чынам, Першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла да востарага эканамічнага і палітычнага крызісу, зрабіла непазбежнай рэвалюцыю, якая неўзабаве і адбылася. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у т. л. Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны. Аднак Часовы ўрад не змог развязаць вострыя супярэчнасці, якія ляжалі ў аснове крызісу грамадства. Таму новы рэвалюцыйны выбух у краіне быў непазбежны. Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя 1917 г. выклікала карэнны пералом у жыцці грамадства і стала адпраўной вехай навейшага перыяду не толькі ў айчыннай, але і ў сусветнай гісторыі
Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.ppt