Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.ppt
- Количество слайдов: 21
Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Лютаўская буржуазнадэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. 1. Падзеі Першай сусветнай вайны ў Беларусі. 2. Беларусь у час Лютаўскай буржуазнадэмакратычнай рэвалюцыі 1917 г.
Першая сусветная вайна пачалася 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г. Галоўнай яе прычынай з’явілася барацьба буйнейшых еўрапейскіх краін, і перш за ўсё Англіі і Германіі, за перадзел каланіяльных уладанняў і за панаванне на сусветным рынку. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж імі яшчэ ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. прывяло да ўтварэння двух ваенна-палітычных саюзаў: Траістага саюза (1882 г. , Германія – Італія – Аўстра-Венгрыя) і Антанты (1907 г. , Англія – Францыя – Расія). Гэтыя саюзы пачалі ўзмоцнена рыхтавацца да вайны. Акрамя эканамічных сур’ёзнай палітычнай прычынай вайны было імкненне задушыць узросшы рэвалюцыйны рух.
З пачаткам вайны беларускія губерні знаходзіліся на ваенным становішчы. Летам 1915 г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. Жнівеньскае наступленне немцаў разгортвалася ў накірунку Коўна – Вільня – Мінск. 9 верасня 1915 г. германскія войскі прарвалі фронт у раёне Свянцян, а 19 верасня перарэзалі чыгунку Мінск – Масква ў раёне Смалявіч. Толькі цаной вялікіх намаганняў расійскай арміі ўдалося спыніць немцаў і адкінуць іх у раён азёр Свір і Нарач. Жорсткія баі з выкарыстаннем хімічнай зброі вяліся за г. Смаргонь. У жніўні 1915 г. Стаўка Галоўнакамандуючага была перанесена з Баранавіч у Магілёў.
У кастрычніку 1915 г. Усходні фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск – Браслаў – Паставы – Смаргонь – Баранавічы – Пінск. Да лютага 1918 г. ён заставаўся нязменным. З 18 па 28 сакавіка 1916 г. у раёне возера Нарач была праведзена наступальная аперацыя расійскіх войск, каб адцягнуць частку германскіх войск з французскага фронту. Расійскія войскі панеслі вялікія страты – 78 тыс. чалавек забітымі і параненымі. У ліпені 1916 г. руская армія спрабавала прарваць фронт у раёне Баранавіч, але толькі страціла 80 тыс. чалавек.
Асноўныя накірункі германскай акупацыйнай палітыкі: У галіне эканомікі – эксплуатацыя мясцовых прадпрыемстваў, гаспадарак, рабаўніцтва розных груп насельніцтва. На акупіраваных тэрыторыях забаранялася ўсялякая палітычная дзейнасць.
Усім нацыянальнасцям дазвалялася дзейнасць у галіне культуры, навучанне і выданне газет на роднай мове. Але культурны беларускі рух пад акупацыяй меў сваю спецыфіку: - 1) ён канцэнтраваўся ў Вільні. - 2) ён арганізацыйна кіраваўся Беларускім камітэтам дапамогі ахвярам вайны, які пачаў дзейнічаць яшчэ ў сакавіку 1915 г. пад старшынствам В. Іваноўскага, а потым А. Луцкевіча. - 3) беларускія дзеячы канцэнтравалі сваю ўвагу пераважна на пашырэнні беларускай адукацыі.
Праекты стварэння беларускай дзяржаўнасці: 1) праект стварэння Канфедэрацыі ВКЛ, дзе беларускія і літоўскія землі злучыліся б па прынцыпу аўтаноміі і мелі б свой сейм у Вільні. Для ажыццяўлення пастаўленай мэты ў снежні 1915 г. была ўтворана Часовая Рада Канфедэрацыі ВКЛ з прадстаўнікоў адпаведных арганізацый беларусаў, літоўцаў, палякаў і яўрэяў. Застаўся не рэалізаваным з-за міжнацыянальных спрэчак і адсутнасці падтрымкі ў немцаў.
2) ліберальная тайная арганізацыя на чале з В. Ластоўскім “Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі” адмаўлялася ад усялякіх саюзаў і выступала за поўную дзяржаўную незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Аднак у тых умовах гэта ідэя не магла быць рэалізавана. 3) праект стварэння беларускай дзяржаўнасці з апорай на міжнародную падтрымку. У 1916 г. віленскія нацыянальныя дзеячы прадстаўлялі Беларусь на канферэнцыях прыгнечаных народаў Расіі ў Стакгольме (красавік) і Лазане (чэрвень), арганізаваных немцамі. Упершыню на міжнародным узроўні беларусы ставілі пытанне аб сваёй будучай палітычнай самастойнасці. Аднак яны не знайшлі падтрымкі ні ў Еўропе, ні ў Амерыцы.
4) праект звязваўся з падтрымкай германскіх акупантаў. Беларускі клуб, які з лета 1916 г. працаваў у Вільні, патрабаваў, каб германскія ўлады дазволілі правядзенне ў Вільні беларускай нацыянальнай канферэнцыі для ўтварэння свайго прадстаўнічага органа, але безвынікова.
Вайна выклікала істотныя змены і ў жыцці беларусаў на ўсход ад фронту. Тут назіраліся значныя дэмаграфічныя змены. - Па-першае, адступленне расійскіх войск у 1915 г. суправаджалася масавым бежанствам (каля 1, 5 – 2 млн. чалавек). - Па-другое, пачалася масавая мабілізацыя ў расійскае войска. З неакупіраваных тэрыторый Беларусі было забрана 633, 6 тыс. чалавек – больш за палову працаздольных мужчын. - Па-трэцяе, беларускія прыфрантавыя губерні былі запоўнены расійскімі войскамі, рабочымі і чыноўнікамі.
Рэзка змянілася эканамічнае і паўсядзённае жыццё. - Па-першае, істотна пагоршылася становішча сялян, якія пакутвалі ад эпідэмій, пабораў і рэквізіцый. - Па-другое, сялянская галеча на фоне адноснага дабрабыту памешчыкаў, якія нажываліся на ваенных заказах, абвастрыла сацыяльную напружанасць на вёсцы. - Па-трэцяе, істотна пагоршылася становішча гараджан. Яны зведалі, што такое голад, спекуляцыйныя цэны, бясконцыя чэргі. Сярэдняя намінальная зарплата ў 1915 г. тут была ніжэй за агульнарасійскі ўзровень амаль напалову.
Беларускі нацыянальны рух на ўсход ад фронту меў свае адметнасці. - Па-першае, царскі ўрад дазваляў беларускім камітэтам дапамогі бежанцам толькі гуманітарную дзейнасць, культурная забаранялася. - Па-другое, беларуская справа змагла разгарнуцца толькі ў выгадна размешчаным Мінску. Бежанцы павялічылі ўдзельную вагу беларусаў сярод мінчан. - Па-трэцяе, значныя цэнтры беларускага руху знаходзіліся па-за межамі Беларусі, у Петраградзе, Маскве, Калузе і інш. , дзе беларусы-бежанцы стваралі свае суполкі. Толькі ў кастрычніку 1916 г. улады дазволілі выданне ў Петраградзе беларускіх газет “Дзянніца” і “Светач”.
Прычыны Лютаўскай рэвалюцыі: - глыбокі эканамічны і палітычны крызіс, - сацыяльныя супярэчнасці, - цяжкае ваеннае становішча.
Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочых 23 лютага 1917 г. у Петраградзе. 25 лютага забастоўка стала ўсеагульнай, а 26 лютага пачалося ўзброенае паўстанне. 27 лютага Петраград быў ужо ў руках паўстаўшых. Значную ролю ў рэвалюцыйных падзеях адыгралі расійскія масоны. 2 сакавіка Мікалай ІІ (1894 – 1917 гг. ) адрокся ад трона.
Па сваім характару Лютаўская рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Яна выканала сваю асноўную задачу – звяржэнне царызму. Яе рухаючай сілай быў народ. Асаблівасцю рэвалюцыі было тое, што яна непаслядоўна вырашыла пытанне аб ўладзе. У выніку ў краіне ўтварылася двоеўладдзе. Г. зн. , з аднаго боку існавала улада буржуазіі, якую ўвасабляў Часовы ўрад, з другога – рэвалюцыйна-дэмакратычная ўлада пралетарыяту і сялянства – Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якіх тады большасць складалі меншавікі і эсэры. Аднак, трэба адзначыць, што існаваўшае двоеўладдзе было адносным і нават паказным, бо і ў Часовым урадзе і ў Петраградскім Савеце кіруючыя пазіцыі належалі членам масонскіх арганізацый.
У пачатку сакавіка 1917 г. , калі звесткі аб перамозе рэвалюцыі дайшлі да Беларусі, тут у гарадах і мястэчках пачалі стварацца Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова з Саветамі дзейнічалі органы Часовага ўрада - грамадскія камітэты парадку. 6 сакавіка Часовы ўрад назначыў губернскіх і павятовых камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Разам з тым уладныя функцыі ў Беларусі ў значнай ступені захоўваліся ў руках ваеннага камандавання. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі фактычна ўстанавілася не двоеўладдзе, як у цэнтры Расіі, а троеўладдзе.
У сакавіку – красавіку 1917 г. пашырыўся сялянскі рух. 20 – 23 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных паветаў Віленскай губерняў. Ён выказаўся за хутчэйшае заключэнне міру, але пакуль існавала неабходнасць абароны краіны, з’езд лічыў магчымым далей весці вайну. Па аграрнаму пытанню дэлегаты рэкамендавалі правесці сацыялізацыю зямлі, увесці ўраўняльнае землекарыстанне. Канчатковае вырашэнне праблемы адкладалася да Устаноўчага сходу
Значны ўплыў на палітычнае жыццё мела войска. 7 – 17 красавіка 1917 г. І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг вайны ў мэтах абароны дэмакратычнай рэвалюцыі, выступілі за прадстаўленне салдатам свабоды слова, друку, сходаў і г. д. З’езд унёс прапановы ўраду па рабочаму і сялянскаму пытаннях (увядзенне 8 гадзіннага рабочага дня, устанаўленне мінімальнай заработнай платы, канфіскацыя царкоўных, манастырскіх зямель, сацыялізацыя зямлі).
25 – 27 сакавіка 1917 г. у Мінску сабраўся з’езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый. З’езд выставіў патрабаванне дзяржаўнай аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі Расіі. Да выбараў Беларускай краёвай Рады з’езд абвясціў сябе “вышэйшай краёвай інстытуцыяй”, выбраў выканаўчы камітэт – БНК (Беларускі нацыянальны камітэт) на чале з Р. Скірмунтам. Спробы дасягнуць пагаднення з Часовым урадам аб прызнанні БНК вышэйшым органам дзяржаўнай улады ў Беларусі скончыліся нічым.
Такім чынам, Першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла да востарага эканамічнага і палітычнага крызісу, зрабіла непазбежнай рэвалюцыю, якая неўзабаве і адбылася. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у т. л. Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны. Аднак Часовы ўрад не змог развязаць вострыя супярэчнасці, якія ляжалі ў аснове крызісу грамадства. Таму новы рэвалюцыйны выбух у краіне быў непазбежны.
Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.ppt