Скачать презентацию Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю Агульныя паняцці інтэлектуальнай Скачать презентацию Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю Агульныя паняцці інтэлектуальнай

Intel_ulasn_Lk__1.ppt

  • Количество слайдов: 28

Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю

Агульныя паняцці інтэлектуальнай уласнасці Агульныя паняцці інтэлектуальнай уласнасці

Мэта дысцыпліны фарміраванне ў студэнтаў базавых тэарэтычных ведаў у галіне інтэлектуальнай уласнасці і практычных Мэта дысцыпліны фарміраванне ў студэнтаў базавых тэарэтычных ведаў у галіне інтэлектуальнай уласнасці і практычных навыкаў працы з аб'ектамі інтэлектуальнай уласнасці, якія ў далейшым будуць садзейнічаць дакладнаму і рацыянальнаму распараджэнню інтэлектуальнай уласнасцю юрыдычных і фізічных асоб

Задачы дысцыпліны • Вывучыць асновы міжнароднага права і нацыянальнага заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці Задачы дысцыпліны • Вывучыць асновы міжнароднага права і нацыянальнага заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці • Вывучыць парадак афармлення правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі і за мяжой • Даць характарыстыку асноўных відаў патэнтнай інфармацыі і методыкі правядзення патэнтных даследаванняў • Вывучыць віды адказнасці за парушэнне правоў праваўладальнікаў аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і спосабы абароны гэтых правоў • Вызначыць спосабы ўвядзення аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў грамадзянскі абарот • Вывучыць асновы эканомікі інтэлектуальнай уласнасці • Вызначыць асноўныя сістэмы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю

Літаратура Асноўная: • Дыжова А. А. Основы управления интеллектуальной собственностью: конспект лекций для студентов Літаратура Асноўная: • Дыжова А. А. Основы управления интеллектуальной собственностью: конспект лекций для студентов всех специальностей. – Могилев: УО «МГУП» , 2007. – 128 с. • Кудашов В. И. Интеллектуальная собственность: охрана и реализация прав, управление: учеб. пособие. – Минск: БНТУ, 2004. – 322 с. • Кудашов В. И. Методическое пособие по вопросам введения в гражданский оборот результатов интеллектуальной деятельности / В. И. Кудашов, Т. И. Турлюк – Минск: РУП «РУПИС» , 2004. – 111 с. • Руденков В. М. Международное патентно-лицензионное дело: Курс лекций. – Минск: БГУ, 2004. – 147 с. • Якимахо А. П. Управление объектами интеллектуальной собственности в Республике Беларусь. – Минск: Амалфея, 2005. – 472 с.

План лекцыі 1. Зараджэнне і эвалюцыя паняцця План лекцыі 1. Зараджэнне і эвалюцыя паняцця "інтэлектуальная ўласнасць". 2. Агульныя палажэнні аб інтэлектуальнай уласнасці. Яе аб'екты. 3. Вызначэнне, характарыстыка і функцыі інтэлектуальнай уласнасці. 4. Характарыстыка аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў беларускім заканадаўстве.

Зараджэнне і эвалюцыя паняцця Зараджэнне і эвалюцыя паняцця "інтэлектуальная ўласнасць" Сацыяльнае, этычнае і палітычнае значэнне твораў навукі і мастацтва прызнаваліся на працягу ўсёй свядомай гісторыі чалавецтва. • • У Старажытнай Грэцыі існавалі правілы, шмат у чым аналагічныя сучасным, якія замацоўвалі за аўтарам права на недатыкальнасць твора: тэксты трагедый падлягалі абавязковаму захаванню для ажыццяўлення кантролю за выкананем на сцэне прадстаўлення ў адпаведнасці з аўтарскай задумаю. Ганарар як форма аплаты творчай працы, асабліва правы уласнасці на творы мастацтва былі вядомыя рымскаму праву. Гістарычныя формы ўзнаўлення "інтэлектуальнага патэнцыялу" грамадства грунтаваліся ў асноўным на сістэме мецэнацтва – творчых людзей субсідавалі кіраўнікі, іх дабрабыт цалкам залежыў ад добразычлівасці апошніх.

Вынаходніцтва друкаванага станка (1448), з'яўленне першых газет і часопісаў (1665) стварылі магчымасць пусціць Вынаходніцтва друкаванага станка (1448), з'яўленне першых газет і часопісаў (1665) стварылі магчымасць пусціць "раманы і паэмы" ў эканамічны абарот, наладзіць гандль вершамі і вынаходніцтвамі. • • • Пасля з'яўлення мануфактур матэрыяльны носьбіт любога твора мог быць хутка і адносна танна размножаны, а тэхнічныя навінкі сталі прыносіць адчувальныя перавагі перад канкурэнтамі і ўкараняцца ў вытворчасць значна хутчэй. Кожны мог скарыстацца вынаходніцтвам, зробленым іншым. У выніку ні стваральнік твора, ні выдавец, ні творца тэхнічных навінак, ні той, хто аплачваў яго працу, часта не атрымлівалі ніякіх эканамічных выгод ад сваёй дзейнасці. Гэта стала сур'ёзным тормазам тэхнічнага прагрэсу, перашкаджала распаўсюджванню культурных каштоўнасцяў. Неабходна было дамагчыся, каб кожнае зацікаўленая асоба магла рэалізаваць свае матэрыяльныя інтарэсы праз рынкавы механізм і ў той жа час «ніхто не збіраў ўраджаю там, дзе нічога не пасеяў» . Паўстала неабходнасць замацаваць "прыватную ўласнасць" на дасягненні мастацтва і тэхнічныя навацыі.

З развіццём цывілізацыі • адкрыліся камерцыйныя магчымасці для эксплуатацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці; • узнікла З развіццём цывілізацыі • адкрыліся камерцыйныя магчымасці для эксплуатацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці; • узнікла настойлівая патрэбнасць ў ажыццяўленні дзяржавай рэгуліруючай, каардынуючай і заканадаўчай функцый у забеспячэнні ўнутрыдзяржаўнай абароны і міжнароднаправавой аховы "інтэлектуальных правоў". Найбольш важнай задачай было дакладнае вызначэнне таго, што належыць адной асобе, а што іншаму – хто на што мае права. Рашэнне гэтай задачы магла забяспечыць толькі дзяржава. • Ажыццяўленне прававога рэгулявання, ўстанаўленне правiлаў, арыенціраў для чалавечых паводзінаў, прапанова законных спосабаў дасягнення правамерных мэтаў і далейшае падпарадкаванне чалавечых паводзінаў гэтым правілам, ажыццяўленне аховы грамадскіх адносін, якія адпавядаюць патрабаванням правілаў, з'яўляюцца асноўнымі задачамі цывілізаванай дзяржавы.

Агульныя палажэнні аб інтэлектуальнай уласнасці Паходжанне тэрміна Агульныя палажэнні аб інтэлектуальнай уласнасці Паходжанне тэрміна "інтэлектуальная ўласнасць" звязваецца з французскім заканадаўствам канца XVIII ст. • Паняцце "інтэлектуальная ўласнасць" паўстала як рэакцыя на масавае прымяненне таварна-грашовай формы ў сферы «духоўнай вытворчасці» . Задачай права прызнавалася толькі разумнае (з пункту гледжання грамадства ў цэлым) забеспячэнне інтарэсаў стваральнікаў інтэлектуальных каштоўнасцяў і асоб, якія далі сродкі для іх стварэння. • Патэнт або выключнае права на выкарыстанне твора ўяўляюць сабой дагавор паміж грамадствам і вынаходнікам (аўтарам): грамадства абараняе праваўладальніка, гарантуючы яму ўзнагароджанне за абнародаванне вынаходніцтва (твора мастацтва) і згаджаецца забяспечваць яго бесперашкоднае і манапольнае выкарыстоўванне ў прамысловых або камерцыйных мэтах.

Гісторыю заканадаўства аб інтэлектуальнай уласнасці можна разглядаць як пошук разумнага балансу інтарэсаў, свайго роду Гісторыю заканадаўства аб інтэлектуальнай уласнасці можна разглядаць як пошук разумнага балансу інтарэсаў, свайго роду "сацыяльнага кантракту" паміж аўтарам і грамадствам, раўнавагі паміж правамі асобы і інтарэсамі грамадства, паміж тым, што адносіцца да сферы культуры, і тым, што адносіцца да сферы камерцыі. Права (заканадаўства) павінна: • спрыяць стварэнню ўмоў для занятку творчай працай, забяспечыць прававое прызнанне і ахову дасягнутых вынікаў, замацаваць за аўтарамі і вынаходнікамі правы на выкарыстанне створаных імі твораў і атрыманне даходаў ад іх выкарыстоўвання; адначасова • стварыць умовы для выкарыстоўвання твораў у інтарэсах грамадства, у мэтах адукацыі і асветы, навуковага і тэхналагічнага прагрэсу, азнаямлення самай шырокай аўдыторыі з культурнай спадчынай і новымі творчымі дасягненнямі.

Аб'екты інтэлектуальнай уласнасці • Аб'екты аўтарскага права (творы навукі, літаратуры і мастацтва, базы дадзеных, Аб'екты інтэлектуальнай уласнасці • Аб'екты аўтарскага права (творы навукі, літаратуры і мастацтва, базы дадзеных, праграмы для ЭВМ). • Аб'екты сумежных правоў (выкананне, фанаграмы, тэлевізійныя і радыёперадачы). • Аб'екты патэнтнага права (вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры). • Сродкі індывідуалізацыі (гандлёвыя знакі і знакі абслугоўвання, фірменныя найменні, назвы месцаў паходжання тавараў). • Нетрадыцыйныя аб'екты (адносна навізны заканадаўчага афармлення – селекцыйныя дасягненні, тапалогіі інтэгральных мікрасхем, адкрыцці, рацыяналізатарскія прапановы). Сустракаюцца спробы ранжыраваць аб'екты інтэлектуальнай уласнасці на "больш" і "менш" значныя, у прыватнасці, па іх удзелу ў гаспадарчым абароце. Між тым, аб'екты аўтарскага права гуляюць у эканамічным жыцці грамадства не менш важную ролю, чым аб'екты патэнтнага права, якія традыцыйна разумеюцца як асноўныя элементы інстытута прамысловай уласнасці (у ЗША найбольшы прыбытак з усіх відаў інтэлектуальнай уласнасці прыносіць гандаль "аўтарскімі правамі", а не патэнтамі або таварнымі знакамі).

Канвенцыія аб заснаванні Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ), падпісаная ў Стакгольме 14 ліпеня 1967 Канвенцыія аб заснаванні Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ), падпісаная ў Стакгольме 14 ліпеня 1967 г. , да аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці адносіць: • Літаратурныя, мастацкія і навуковыя творы; • Выканальніцкая дзейнасць артыстаў, гуказапіс, радыё- і тэлевізійныя перадачы; • Вынаходніцтвы ва ўсіх абласцях чалавечай дзейнасці; • Навуковыя адкрыцці; • Прамысловыя узоры; • Таварныя знакі, знакі абслугоўвання, фірменныя назвы і камерцыйныя пазначэнні; • Абарона ад нядобрасумленнай канкурэнцыі. • • • Парыжская канвенцыя па ахове прамысловай уласнасці адносіць да аб'ектаў: Патэнты на вынаходніцтвы; Карысныя мадэлі; Прамысловыя ўзоры; Таварныя знакі, знакі абслугоўвання; Фірменныя найменні і ўказанні месцаў паходжання тавару; Спыненне нядобрасумленнай канкурэнцыі.

Вызначэнне і характарыстыка інтэлектуальнай уласнасці • Неабходна ўлічваць Вызначэнне і характарыстыка інтэлектуальнай уласнасці • Неабходна ўлічваць "дваістую рэальнасць", характэрную для дадзенага інстытута, – не толькі культурную ("духоўную"), але і эканамічную. • Неабходна лічыцца не толькі з "маральнымі меркаваннямі", але і з палітычнымі фактарамі, сацыяльнымі праблемамі, успрымаць рэчаіснасць такой, якая яна ёсць, а не такой, якая яна магла б быць.

Два падыходы да разуменння сутнасці і характарыстыкі інтэлектуальнай уласнасці: матэрыяльны і нематэрыяльны. 1. Любы Два падыходы да разуменння сутнасці і характарыстыкі інтэлектуальнай уласнасці: матэрыяльны і нематэрыяльны. 1. Любы твор, любы вынік інтэлектуальнай дзейнасці не могуць існаваць без тых матэрыяльных формаў, у якіх яны ўвасабляюцца, таму да аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці варта адносіць вынікі інтэлектуальных намаганняў чалавека, якія матэрыялізаваны – атрымалі аб'ектыўную форму ўвасаблення, у прыватнасці, фіксацыю на якім-небудзь матэрыяльным носьбіце (выказаная ідэя, складзеная і адладжаная праграма для ЭВМ, знойдзены метад лячэння, методыка навучання, прачытаная лекцыя).

2. «Нематэрыяльны характар» аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, яе разуменне як 2. «Нематэрыяльны характар» аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, яе разуменне як "ідэальнае, духоўны пачатак", "ўласнасць на веданне і інфармацыю", права на нешта нематэрыяльнае: сукупнасць новых ідэй, вобразаў, паняццяў, рашэнняў тых ці іншых тэхнічных або мастацка-канструктарскіх задач і г. д. ("неосязаемых"). Для вынікаў творчай дзейнасці выкарыстоўваюць тэрмін "твор", пад якім разумеюць саму творчую думку, а не матэрыяльны прадмет. Творчая дзейнасць – гэта дзейнасць чалавечага мозгу, які здольны ствараць толькі ідэальныя вобразы, а не прадметы матэрыяльнага свету. Інтэлектуальную ўласнасць прапануюць разглядаць як прававы інстытут, які забяспечвае ахову і выкарыстанне нематэрыяльных дабротаў (благ), якія з'яўляюцца прадуктамі інтэлектуальнай дзейнасці, а матэрыяльны носьбіт творчага выніку такой дзейнасці – толькі ў якасці рэчы, якая можа перадавацца ва ўласнасць іншым асобам, можа быць знішчана (пры гэтым сам вынік інтэлектуальнай дзейнасці, з'яўляючыся «благом» нематэрыяльным, захоўваецца за яго стваральнікам).

Інтэлектуальную ўласнасць заўсёды спрабавалі абмежаваць некалькімі відамі (прамысловай уласнасцю і творамі, ахоўваемымі з дапамогай Інтэлектуальную ўласнасць заўсёды спрабавалі абмежаваць некалькімі відамі (прамысловай уласнасцю і творамі, ахоўваемымі з дапамогай аўтарскага права) альбо звесці яе да некалькіх асноўных тыпаў абароны. • Да аб'ектаў прамысловай уласнасці адносяць галоўным чынам навукова-тэхнічныя тварэнні чалавека, а да аб'ектаў аўтарскага права – аб'екты культуры і мастацтва. З іншага боку, часам інтэлектуальную ўласнасць трактуюць празмерна шырока, адносячы да яе не толькі ўсе прадметы духоўнай культуры ў яе разнастайных праявах, але і інфармацыю і нават "маральныя правы аўтараў".

Прамысловая ўласнасць – гэта правы на рознага роду вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, якім прадастаўляецца спецыяльная Прамысловая ўласнасць – гэта правы на рознага роду вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, якім прадастаўляецца спецыяльная прававая ахова з прычыны іх важнага значэння для гаспадарчай дзейнасці, вытворчасці і гандлю. Ахоплівае любыя вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці або якія маюць іншае гаспадарчае значэнне. Грань паміж прамысловай ўласнасцю і іншымі відамі інтэлектуальнай уласнасці паступова сціраецца. Сучасныя ўяўленні аб інтэлектуальнай уласнасці як асноўнага складніка інтэлектуальнага капіталу і, як асновы нараджаючыйся "эканомікі ведаў", дазваляюць вылучыць шэраг функцый інтэлектуальнай уласнасці.

Функцыі інтэлектуальнай уласнасці • Інавацыйная – аб'екты інтэлектуальнай уласнасці з'яўляюцца цэнтральным звяном любой інавацыі, Функцыі інтэлектуальнай уласнасці • Інавацыйная – аб'екты інтэлектуальнай уласнасці з'яўляюцца цэнтральным звяном любой інавацыі, выкарыстоўваюцца ў працэсе распрацоўкі і рэалізацыі інавацыйных праектаў. • Таварная – якасць тавараў і паслуг, у аснове якіх ляжаць аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, вызначаецца навізной і інтэлектуальнай дасканаласцю гэтых аб'ектаў (канкурэнтаздольнасцю). • Тэхналагічная – забеспячэнне тэхналагічнай перавагі над канкурэнтамі (унікальная тэхналогія як прадукт інтэлектуальнай уласнасці забяспечвае высокую якасць тавараў і паслуг). • Прававая – безумоўнае забеспячэнне прававой аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ад неправамернага выкарыстоўвання. • Эканамічная – рэалізуецца ў працэсе кіравання інтэлектуальным капіталам з мэтай атрымання прыбытку і нарошчвання велічыні гэтага капіталу. • Рэкламная – сродкі індывідуалізацыі дазваляюць прадаўцу прасунуць свой тавар на рынак, зрабіць яго вядомым і жаданым для пакупніка; забяспечваецца арыентацыя ў моры тавараў (брэндзінг). • Ідэалагічная – фарміраванне новай карпаратыўнай культуры (прызнанне права ўласнасці, павага да прыватнай уласнасці і г. д. ).

Інтэлектуальная ўласнасць • у аб'ектыўным сэнсе – гэта сукупнасць нормаў, якімі рэгулююцца адносіны, звязаныя Інтэлектуальная ўласнасць • у аб'ектыўным сэнсе – гэта сукупнасць нормаў, якімі рэгулююцца адносіны, звязаныя з стварэннем і выкарыстаннем шэрагу вынікаў інтэлектуальнай творчай дзейнасці і сродкаў індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту. • у суб'ектыўным сэнсе – гэта сукупнасць правамоцтваў як асабістага, так і маёмаснага характару, якія належаць аўтарам творчых дасягненняў, патэнтаўладальнікам або асобам, якія ажыццяўляюць рэгістрацыю сродкаў індывідуалізацыі, іх нашчадкам і іншым правапераемнікам. Інтэлектуальная ўласнасць разглядаецца як аб'ектыўна выражаны вынік інтэлектуальнай дзейнасці, як матэрыяльны (менавіта - матэрыяльны) носьбіт такога выніку.

Характарыстыка аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў беларускім заканадаўстве У Грамадзянскім Кодэксу Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваюцца два Характарыстыка аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў беларускім заканадаўстве У Грамадзянскім Кодэксу Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваюцца два тэрміны – «інтэлектуальная ўласнасць» і «выключныя правы» . • Паняцце «інтэлектуальная ўласнасць» варта разглядаць як умоўны тэрмін, які абазначае сукупнасць асабістых немаёмасных і выключных (маёмасных) правоў. • У заканадаўстве Рэспублікі Беларусь паняцце «інтэлектуальная ўласнасць» вызначаецца праз пералік нематэрыяльных аб'ектаў, у дачыненні да якіх прызнаецца выключнае (маёмаснае) права.

Арт. 980 ГК, аб'екты інтэлектуальнай уласнасці: 1. Вынікі інтэлектуальнай дзейнасці: творы навукі, літаратуры і Арт. 980 ГК, аб'екты інтэлектуальнай уласнасці: 1. Вынікі інтэлектуальнай дзейнасці: творы навукі, літаратуры і мастацтва; выкананне, фанаграмы і перадачы ўстаноў вяшчання; вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры; селекцыйныя дасягненні; тапалогіі інтэгральных мікрасхем; нераскрытая інфармацыя, у тым ліку сакрэты вытворчасці (ноу -хау). 2. Сродкі індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ або паслуг: фірменныя найменні (назвы); таварныя знакі (знакі абслугоўвання); Найменні (назвы) месцаў паходжання тавараў. 3. Іншыя вынікі інтэлектуальнай дзейнасці і сродкі індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ або паслуг у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам; абарона ад недобрасумленнай канкурэнцыі.

 • Аўтарам вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці належаць у дачыненні да гэтых вынікаў асабістыя немаёмасныя • Аўтарам вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці належаць у дачыненні да гэтых вынікаў асабістыя немаёмасныя і маёмасныя правы. • Асабістыя немаёмасныя правы належаць аўтару незалежна ад яго маёмасных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці да іншай асобы. • Вытворцам фанаграм і ўстановам вяшчання належаць ў дачыненні да гэтых аб'ектаў толькі маёмасныя правы. • Уладальнікам правоў на сродкі індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ і паслуг належаць у дачыненні да гэтых сродкаў маёмасныя правы.

1. Асабістыя немаёмасныя правы ( 1. Асабістыя немаёмасныя правы ("маральныя правы"), якія ў аўтара адабраць нельга: • права аўтарства – права прызнавацца ў якасці аўтара твора; • права на імя – права выкарыстоўваць або дазваляць выкарыстанне творы пад сапраўдным імем аўтара, псеўданімам або ананімна; • права на абнародаванне – права даць публіцы магчымасць даведацца пра існаванне твора; • права на адкліканне (спыненне існавання); • права на абарону рэпутацыі аўтара; • іншыя асабістыя немаёмасныя правы (права доступу і інш. ).

2. Комплекс маёмасных правоў (кантроль за выкарыстоўваннем твора, які дае магчымасць даводзіць твор да 2. Комплекс маёмасных правоў (кантроль за выкарыстоўваннем твора, які дае магчымасць даводзіць твор да ўсіх і пры гэтым атрымліваць ўзнагароджанне) Маёмасныя правы даюць аўтару права дазваляць (атрымліваючы за гэта ўзнагароджанне) або не дазваляць ў дачыненні да яго твораў: • перадачу ў газетах, часопісах, кнігах, на пласцінках, на кампактдысках, на відэакасетах, на прамысловых вырабах; • распаўсюджванне асобнікаў твораў шляхам продажу, бязвыплатнай перадачы, пракат твораў, іх імпарт; • публічны паказ (на выставах, у вітрынах), публічнае выкананне (у тэатрах, канцэртных залах); • перадачу ў эфір (паказ па тэлебачанні, перадача па радыё); • паведамленне для ўсеагульнага інфармавання па кабелю (паведамленне па правадным радыё, па кабельным тэлебачанні, выкарыстанне ў Інтэрнэце); • пераклад або перапрацоўку твора (аранжыроўку музыкі, стварэнне сцэнарыя, выкарыстанне фатаграфіі пры стварэнні калажаў і г. д. ).

Правы патэнтаўладальніка на аб’ект прамысловай уласнасці Асноўным правам патэнтаўладальніка з'яўляецца выключнае права на выкарыстанне Правы патэнтаўладальніка на аб’ект прамысловай уласнасці Асноўным правам патэнтаўладальніка з'яўляецца выключнае права на выкарыстанне аб’екта прамысловай уласнасці, што азначае ўвядзенне яго ў гаспадарчы абарот, а менавіта: • • выраб; прымяненне; ўвоз; прапанова да продажу; продаж; iншае ўвядзенне ў грамадзянскі абарот; захоўванне з гэтай мэтай прадукту, які змяшчае запатэнтаваны аб’ект прамысловай уласнасці; • прымяненне спосабу, які ахоўваецца патэнтам вынаходніцтва.

Высновы • Вынікі інтэлектуальнай дзейнасці атрымліваюць свой выраз у пэўных матэрыяльных аб'ектах. Літаратурны і Высновы • Вынікі інтэлектуальнай дзейнасці атрымліваюць свой выраз у пэўных матэрыяльных аб'ектах. Літаратурны і навуковы твор аб’ектывуецца ў друкаванай прадукцыі, вынаходніцтва ці карысная мадэль могуць быць выкарыстаны для вырабу пэўнай прадукцыі, прамысловы ўзор можа атрымаць ўвасабленне ў розных таварах. • Права на аб'ект інтэлектуальнай уласнасці не залежыць ад матэрыяльнага аб'екта, у якім вынік інтэлектуальнай дзейнасці або сродак індывідуалізацыі знайшлі ўвасабленне. • Выключнае права на аб'ект інтэлектуальнай уласнасці існуе незалежна ад права ўласнасці на матэрыяльны аб'ект, у якім такі вынік ці сродак індывідуалізацыі рэалізаваны. • Асабістыя немаёмасныя правы аўтара ў дачыненні аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці дзейнічаюць бестэрмінова.

Заданні для практычнага занятку • Аналіз паняцця, функцый і аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці. • Характарыстыка Заданні для практычнага занятку • Аналіз паняцця, функцый і аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці. • Характарыстыка інтэлектуальнай уласнасці і яе аб’ектаў у заканадаўстве: Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь (Гл. 60) (Гражданский кодекс Республики Беларусь) Канвенцыя, якая заснавала Сусветную Арганізацыю інтэлектуальнай уласнасці ад 14. 07. 1967 г. (28. 09. 1979 г. ) (Конвенция, учредившая Всемирную Организацию интеллектуальной собственности, подписанная в Стокгольме 14 июля 1967 г. и измененная 28 сентября 1979 г. ) Парыжская канвенцыя па ахове прамысловай уласнасці (Парижская конвенция по охране промышленной собственности)