Арх. XI -XIIIst.ppt
- Количество слайдов: 60
АРХІТЭКТУРА І ГОРАДАБУДАЎНІЦТВА НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ У ІХ -ХІІІ СТ.
З завяршэннем масавага рассялення славян па тэрыторыі Беларусі ў ІХ – Х пачынаюць фарміравацца цэнтры рамяства і гандлю – гарады.
Узнікненне гарадоў адбывалася не адначасова. Раней яны з'явіліся ў больш развітых у эканамічных адносінах раёнах, на ажыўленых гандлёвых шляхах. У залежнасці ад канкрэтных умоў у гарадоў пераважалі тыя ці іншыя функцыі.
Полацк і Тураў выраслі з ранейшых племянных цэнтраў. Шэраг гарадоў узнік на граніцах з суседнімі княствамі і меў галоўным чынам ваенна-стратэгічнае значэнне (Мінск, Клецк, Гродна, Ваўкавыск, Бярэсце). У пасяленняў, што вырасталі вакол феадальных замкаў, пераважалі адміністрацыйныя функцыі (Ізяслаў, Барысаў).
Узнікненне некаторых гарадоў тлумачыцца перш за ўсё эканамічнымі патрэбамі навакольнага насельніцтва, для якога яны служылі цэнтрамі па забеспячэнні якаснымі прыладамі працы і месцам збыту сельскагаспадарчай прадукцыі (Пінск, Слуцк, Тураў, Клецк).
Назва «горад» паходзіць ад «гарадзіць» , «агароджваць» , бо кожны старажытны горад быў абнесены абарончымі збудаваннямі. Найбольш старажытныя гарады ў мэтах павышэння бяспекі і скарачэння працаёмкіх работ па ўзвядзенні абарончых збудаванняў размяшчаліся на мысах высокага берага, утвораных упадзеннем прытока ў буйную раку.
Штучныя абарончыя збудаванні – роў і вал – узводзілі спачатку толькі з боку, дзе натуральныя перашкоды адсутнічалі, а пазней – па ўсім перыметры дзядзінца.
З ростам насельніцтва, актывізацыяй эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця павялічваліся памеры горада, забудова выходзіла за межы абарончых збудаванняў. Новая дадатковая плошча зноў абносілася абарончымі збудаваннямі. Такім чынам горад паступова набываў ускладненую планіровачную структуру.
Найбольш умацаванай часткай заставалася цэнтральнае ядро горада – дзядзінец. Прылягаючая да яго частка ўмацаванага пасялення мела назву вакольнага горада. За яго межамі звычайна размяшчаўся неўмацаваны прыгарад – пасад.
Адна з характэрных рыс раннефеадальных гарадоў – развіццё манументальнага дойлідства. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства выклікала патрэбу ва ўзвядзенні. культавых будынкаў спачатку ў цэнтрах асобных княстваў, а потым і ў іншых населеных пунктах.
На тэрыторыі Беларусі найбольш старажытным каменна-цагляным будынкам быў Сафійскі сабор у Полацку, узведзены ў сярэдзіне ХІ ст. Пасля ўзвядзення Сафійскага сабора манументальнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі часова прыпынілася.
Неабходныя ўмовы для далейшага манументальнага будаўніцтва выспелі толькі да пачатку XII ст. , калі на тэрыторыі адносна адзінай раннефеадальнай Кіеўскай дзяржавы пачалі ўтварацца самастойныя феадальныя княствы.
БЕЛЬЧЫЦКІ МАНАСТЫР Вялікі сабор Храм-трыконх Пятніцкая царква Барысаглебская царква
Адным з першых будынкаў уласна полацкай архітэктуры, узведзеным, верагодна, у 20 -30 -я гады XII ст. , з'яўляецца Вялікі сабор Бельчыцкага манастыра – шасціслуповы храм з трыма апсідамі. Сабор пабудаваны з плінфы ў тэхніцы муроўкі «са схаваным ра-дам» . На тарцах плінфаў выяўлены рэльефныя знакі.
У пачатку XII ст. узводзіцца Пятніцкая царква, якая выконвала ролю пахавальні. Гэта была аднаапсідная пабудова прамавугольнага плана, з пілястрамі, якія абрамлялі куты. Падземныя сутарэнні размяшчаліся пад прастораю нефа. Пятніцкі храм меў багатае фрэскавае аздабленне.
Пятніцкая царква. Гравюра ІХ Х ст.
Пятніцкая царква. План Н. Вароніна
Нясучую канструкцыю Барысаглебскай царквы (1 п. XII ст. ) ўтваралі крыжовыя ў сячэнні слупы. У плоскасці сцен слупы злучаліся прасценкамі. Выяўлена цікавая канструкцыя мацавання сцен з дапамогай брусоў з дубу. Размалёўкі Барысаглебскай царквы былі яшчэ ў 20 -я гг. ХХ ст.
Барысаглебская царква. Гравюра ХІХ ст.
Тып храмаў-трыконхаў вядомы у XI-ХУІІ ст. у паўднёвых славян. Чатыры квадратныя ў плане слупы акружалі тры пакоі і, магчыма, вуглавыя пілоны, якія ўзмацнялі нясучую здольнасць сцен. Датаванне царквы можа быць аднесена да XII-ХШ ст.
Храм-трыконх. План.
У саборы Бельчыцкага манастыра ўжо вызначылася тэндэнцыя да істотнай пераапрацоўкі крыжова-купальнай схемы храма ў бок утварэння кампазіцыі з вежападобна ўзнятым барабанам купала. У далейшым гэта тэндэнцыя атрымала інтэнсіўнае развіццё, аб чым ярка сведчыць храм, рэшткі якога раскапаны на дзядзінцы ў Полацку.
Адметная кампазіцыйная схема знайшла адлюстраванне ў Спаскім саборы Ефрасіннеўскага манастыра (1128 -1156), пабудаваным дойлідам Іаанам. З аднаго боку, тут дастаткова выразна вызначылася тэндэнцыя да пабудовы дынамічнага вежападобнага аб'ёму; з другога, пазакамернае завяршэнне фасадаў і прастата члянення пілястраў яшчэ адпавядаюць старой візантыйскай статычнай схеме крыжова-купальнага храма X–XI стст.
Сафійскі сабор у Полацку Спаская царква Спаса. Ефрасіннеўскага манастыра
Другі помнік Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра – храм-пахавальня полацкіх епіскапаў (1 п. XII ст. ). Гэта быў вялікі трохнефавы храм, да якога з трох бакоў прымыкалі прытворы-пахавальні. Пахавальняй служыла і памяшканне галерэі, якая акружала храм. Некаторыя архітэктурныя формы гэтага храма не маюць аналагаў у іншых помніках, як полацкага, так і наогул старажытнарускага дойлідства.
Храм-пахавальня полацкіх епіскапаў. План.
Царква-пахавальня знаходзілася за 100 м на ўсход ад Спаса-Праабражэнскай царквы. Выяўлена М. К. Каргерам пры раскопах 1961— 65 гг. (выяўлены плінфавы падмурак, ніжнія часткі сцен). Рэканструкцыю храма дапоўніў у 1976 г. П. А. Рапапорт. Датуецца 11— 12 ст.
Традыцыям Полацкай архітэктурнай школы адпавядае Дабравешчанская царква ў Віцебску (1 п. XII ст. ). Яна захавалася фрагментарна, і таму аб першапачатковым выглядзе будынка можна меркаваць толькі прыблізна. Гэта 3 нефны 6 -слуповы храм з адной паўкруглай апсідай. Тэхніка кладкі бессістэмная: чаргаванне некалькіх родаў плінфы з радамі бутавых камянёў. Яе муроўка адрозніваецца ад полацкай тым, што замест спалучэння валуноў і плінфы тут ужыты абчасаныя блокі з мясцовага вапняку і плінфы на цамяначным растворы
Дабравешчанская царква ў Віцебску Драўляная статуэтка з Асаўца.
Дабравешчанская царква ў Віцебску. Неатынкаваныя часткі старажытнай кладкі
Царква была ўзарвана ў 1961 г. , у 1977 г. рэшткі закансерваваны, у 1992 г. адрэстаўравана.
Вядомы прыклады, калі полацкія дойліды працавалі за межамі Полацкага княства. У Навагрудку пад Барысаглебскай царквой, узведзенай у пачатку XVI ст. , у выніку археалагічных раскопак знойдзены рэшткі больш ранняй царквы – сярэдз. або 2 п. XII ст. Гэта быў 4 -слуповы храм з 3 апсідамі, да якога з трох бакоў прылягала галерэя. Храм быў узведзены ў той жа тэхніцы, што і царква ў Віцебску, а галерэя зроблена ў тыповай полацкай тэхніцы муроўкі – з плінфы «са схаваным радам» .
Росквіт полацкай архітэктурнай школы паўплываў на архітэктуру суседніх земляў. У полацкім стылі пабудавана царква Пятра і Паўла на Сінічнай гары ў Ноўгарадзе. У Смаленску ў канцы 80 -х гадоў XII ст. , пабудавана царква архангела Міхаіла, якая амаль цалкам паўтарыла план царквы на дзядзінцы ў Полацку.
Царква архангела Міхаіла ў Смаленску. Выгляд з боку апсіды.
Царква архангела Міхаіла ў Смаленску.
Другая архітэктурная школа, якая склалася на тэрыторыі Беларусі ў XII ст. , – гродзенская. Яна больш лакальная, чым полацкая, і зрабіла меншы ўплыў на агульны працэс развіцця старажытнарускай архітэктуры. Гродзенская школа прадстаўлена невялікай колькасцю манументальных збудаванняў і абмежавана тэрыторыяй Гродна і суседняга Ваўкавыска.
Адзіны помнік гродзенскай архітэктуры XII ст. , які часткова захаваўся да нашага часу, – царква Барыса і Глеба на Каложы. Сцены царквы складзены з плінфы ў тэхніцы наўпаслойнай муроўкі. Гэта тэхніка дапоўнена цікавым дэкаратыўным прыёмам: сцены інкруставаны вялікімі каляровымі камянямі з шліфаванай знешняй паверхняй і паліванымі рознакаляровымі керамічнымі пліткамі.
Каложская царква
Бронзавая фібула з выемчатымі эмалямі з в. Малышкі Вілейскага раёна. ІІ - V ст.
Каложская царква
Другое збудаванне – так званая Ніжняя царква на тэрыторыі гродзенскага дзядзінца. Гэта 6 -слуповая пабудова з адной вялікай апсідай. Слупы – квадратныя, са скошанымі вугламі. Скошаныя вуглы мае і асноўны аб'ём самога храма. Знойдзеныя шматлікія блокі кладкі сведчаць таксама аб выкарыстанні для дэкаратыўнага афармлення сцен паліваных керамічных плітак і глазураваных талерак.
Павільён, дзе захоўваюцца руіны Ніжняй царквы. Пазней у XIV-XV ст. над ёй была пабудавана Верхняя.
Фрагмент сцяны Ніжняй царквы
Прачысценская царква – храм, на месцы якога існаваў храм у XVI ст.
Царква ў Ваўкавыску не была завершана: пасля закладкі падмурка (у сярэдзіле XII ст. ) будаўнічыя работы спыніліся. Тэрыторыя, раскапаная вакол царквы, уяўляе старажытную будаўнічую пляцоўку. Тут знойдзены штабелі нявыкарыстанай плінфы, яма для падрыхтоўкі вапны, вялікія камяні з шліфаванай паверхняй, прызначаныя для аздаблення. Мяркуючы па фармаце цэглы і наяўнасці дэкаратыўных камянёў, царква павінна была мець шмат агульных рыс з Ніжняй царквой у Гродна.
Гродзенская школа прадстаўлена і церамампалацам, размешчаным на краі паўднёвага схілу гродзенскага дзядзінца. Ад збудавання на вышыню да 2 м захаваліся толькі яго паўночная сцяна і кавалкі ўсходняй і заходняй сцен. Церам складаўся з двух памяшканняў: асноўнага і дадатковага. Будынак быў багата аздоблены керамічнымі паліванымі пліткамі і меў пакрыццё з свінцовых лістоў. Муроўка церама зроблена з плінфы ў раўнаслойнай тэхніцы. Фасады былі аздоблены радамі ўмураваных у сцяну рознакаляровых, амаль неапрацаваных камянёў.
Пытанне аб гістарычных сувязях і паходжанні гродзенскай архітэктурнай школы складанае. Тэхніка раўнаслойнай муроўкі сведчыць, што будаўніча-тэхнічныя традыцыі гродзенскай архітэктуры звязаны з кіеўскім дойлідствам. Магчыма, яны праніклі сюды праз Валынь, з якой Гродна мела цесныя сувязі. Аднак у самой Валыні манументальнае будаўніцтва пачалося толькі ў сярэдзіне XII ст.
Многія архітэктурныя формы (наяўнасць толькі адной апсіды, перанос падкупальнага квадрата на адно чляненне на захад) і тэхнічныя прыёмы знаходзяць свае аналагі не ў архітэктуры Валыні, а ў полацкім дойлідстве. Для гродзенскага дойлідства XII ст. не знаходзіцца блізкіх аналагаў у архітэктуры іншых зямель тых часоў. Таму можна канстатаваць, што тут у XII ст. існавала свая самастойная своеасаблівая архітэктурная школа.
У XIII ст. умовы для манументальнага будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі істотна змяніліся. У сувязі з драбленнем Полацкай зямлі на ўдзелы і палітычным аслабленнем самога Полацка тут практычна прыпыняецца манументальнае культавае будаўніцтва. Пачынаюць пераважаць абарончыя збудаванні тыпу веж-данжонаў, што звязана з узмацненнем ваеннай пагрозы з боку крыжакоў і татар.
Вежа ў Камянцы – адзіная з гэтых пабудоў, якая захавалася да нашых дзён. Круглая па форме, яна мае знешні дыяметр 13, 5 м, таўшчыню сцен – 2, 5 м. Агульная вышыня вежы каля 30 м. Унутры яна падзелена на 5 ярусаў перакрыццямі на драўляных бэльках. Над верхнім ярусам існавала скляпенне, якое мела масіўныя рэбры-нервюры на фігурных кранштэйнах. Верхняя пляцоўка вежы абгароджана прамавугольнымі зубцамі.
Вежа ў Камянцы
Арх. XI -XIIIst.ppt