оформление стенда музей.ppt
- Количество слайдов: 29
Арганізацыйная работа Выбар савета музея. 2. Размеркаванне абавязкаў. 3. Работа па стварэнню экспазіцый: . Мая Радзіма – Беларусь; . Культурныя дзеячы Беларусі; . Народныя рамёствы; . Беларуская хатка; . Памяць сэрца; . Бярэзіншчына – сэрца зямлі маёй! Савет музея: Сектар збору і захавання экспанатаў: Сапега Ягор, 4 “Г”клас Сіняк Арцём, 4 “Г”клас Сектар афармлення экспазіцый і выстаў: Аўчарэнка Аліна, 4 “Г”клас Фурс Таццяна, 4 “Г”клас Сектар экскурсій: Разумовіч Аляксандра, 4 “В”клас Жаўронак Раман, 4 “В”клас Сектар перапіскі: Андрыевіч Вікторыя, 4 “Б”клас Сектар культурна – масавай работы: Насульская Яна, 4 “Г”клас
Асноўныя накірункі работы: . Дзіця; . Сям’я; . Прафілактыка правапарушэнняў; . Культуратворчасць; . Здароўязберагаючая педагогіка; . Профарыентацыённая і навукова – пошуковая работа; . Метадычнае суправаджэнне шостага школьнага дня. Вялікую дапамогу ў арганізацыі і правядзенні шостага школьнага дня дапамагае матэрыял этнаграфічна – краязнаўчага музея “Спадчына”.
Музей з’яляецца цэнтрам разнастайнай пазнавальнай дзейнасці і выхаваўчай работы як з гурткоўцамі, так і з іх бацькамі. Галоўнай мэтай сваёй работы, як кіраўніка музея “Спадчына”, я бачу ў стварэнні развіваючага асяроддзя для дзяцей і прафілактычнай работы з бацькамі, бо разумею, што выхаваць у дзіцяці асобу можна толькі агульнымі намаганнямі. Якімі будуць дзеля дзяцей і падросткаў вольныя ад вучобы дні залежыць ад нас: і бацькоў, і настаўнікаў, і дзяржавы разам.
Галоўная роля работы этнаграфічна – краязнаўчага музея “Спадчына”інфармацыйна – метадычнае забеспячэнне выхаваўчага працэсу ў шосты дзень навучальнага тыдня. • Задачы: . фарміраванне любові да Радзімы і гонару за свой народ; . развіццё нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай пазіцыі вучняў праз вучэбна – выхаваўчы працэс; . больш глыбокае авалодванне школьнікамі багацця і традыцый духоўнай і нацыянальнай культуры беларускага народа; . умацаванне матэрыяльна – тэхнічнай базы музея.
Навукова – даследчая і пошукавая работа 1. Даследчая работа “Любімы сэрцу вугалок. ” 2. Планаванне паходаў і экскурсій: Верасень. “Іх імёнамі названы вуліцы горада ”. Кастрычнік. Паход да брацкай магілы ( у гарадскім скверы). Лістапад. Экскурсія ў дзіцячую бібліятэку. Снежань. Конкурс “Знаходка года”. Студзень. Экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку г. Мінска. Люты. Экскурсія ў музей ДУА “Бярэзінская гімназія”. Сакавік. Экскурсія ў пакой – музей драўлянай лыжкі. Красавік. КТС “Беларусам я завуся – родным краем ганаруся!” Май. Краязнаўчы паход “Па сцяжынках спадчыны”.
Этнаграфічная спадчына За шматвяковую гісторыю беларускі народ стварыў багатую самабытную культуру, увасобленую ў цудоўных храмах, замках, народным жыллі, святочным адзенні, дэкаратыўна – прыкладным мастацтве, традыцыях нацыянальнай кухні, аграрных ведах і навыках, звычаях і абрадах. Няўмольны час і ваенныя ліхалецці не пашкадавалі шматлікіх помнікаў нацыянальнай культуры, шэдэураў самабытнай народнай творчасці. У гэтых умовах этнакультурныя традыцыі служылі свайго роду энергетычным рэсурсам, што дапамагаў адрадзіць разбураную гаспадарку і культуру, выжыць у экстрэмальных умовах і захаваць сябе як этнас. Жыцце ставіць перад намі шмат праблем, сярод якіх няма амаль ніводнай, што сваімі каранямі не была б звязана з нашым гістарычным мінулым, з нашай спадчынай.
Бярэзіншчына – сэрца зямлі маёй! 503 гады – узрост салідны, • А ты на дзіва – малады! • Пад небам чэрвеньскім, блакітным • Ад кветак расцвітаеш ты. • Беразіно – мой родны горад, • Спасціг цябе нялёгкі лёс. • Ты зведаў войны, боль і холад, • Але заўжды духоўна рос. • Цябе чужынцы руйнавалі • Хацелі тут усё спаліць. • Мы горад свой адбудавалі, • Ды памяць тых гадоў баліць. • След горкі – брацкія магілы, • І крыўдна мне, балюча мне, • Якія страты горад мілы • Панёс у страшнай той вайне! • Такога, веру, больш не будзе. • Мір – гэта сонца ўсіх людзей. • І хлебам – соллю нашы людзі • Вітаюць радасна гасцей. • Прыбралі вуліцы да свята, • Падворкі, скверы і дамы, • І песень будзе ў нас багата, • Бо святкаваць умеем мы. • Беразіно - мая калыска, • Прымі прызнанне ў любві. • Дзяцінства горад - самы блізкі, • Заўжды ў радасці жыві!
Беларусам я завуся – родным краем ганаруся!
• Я. К
Дзякуй за ўвагу !
оформление стенда музей.ppt